Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
Калі на абодва пытанні атрымаем адмоўны адказ, то такая праца акажацца бескарыснай або выкананай дзеля нейкай позы.
Hi адно, ні другое не стасуецца да працы Беларускага Дудара.
Гэты пераклад, які прысвячаецца землякам і сялянам з-над Дняпра, Дзвіны, Свіслачы, Віліі і Нёмана і змяшчае толькі дзве першыя кнігі арыгінала, з’яўляенца, як слушна прызнаецца сам перакладчык, «Панам Тадэвушам, апранутым у сялянскую сярмягу».
Бачым, такім чынам, тое ж аблічча, паставу, прыгажосць і зухаватасць Пана Тадэвуша, толькі замест панскага ўбрання ўпрыгожваюць яго беларуская світка і лыкавыя лапці.
Аж сэрца радуецца ў нас, сялян, калі чытаем гэту кніжку. Гэта тое ж самае, калі б мы бачылі свайго пана ў сялянскім адзенні, які садзіцца з намі за адзін стол, радзіцца з маладзейшымі па-бацькоўску, са старэйшымі па-братэрску.
Паслухаем толькі, як перакладчык малітвай аўтара заклікае да найсвентшай панны:
Ты, панна, што сцяражэш яснай Чанстаховы, Што свеціш у Вострай браме, што горад замковы Навагродзкі бароніш, яго народ жылы, Як мяне ты падняла, маўляў, із магілы (Вось цябе бедна маці ў вачах са слязінай Маліла, штоб апеку мела над дзяцінай, — I с немачы падняўся — і пашоў у дорогу, Штоб у твоіх касцёлах падзяковаць богу), Так нас дзівам павернеш у зямельку родну. Покуль жэ блісне шчасця, хоць душу нягодну Свярні да гор лясістых...
\ прыгледземся, як па-вясковаму намаляваны вобраз заходзячага сонца:
I паважны круг сонца смутнымі лучамі Спускаецца нязначна за бор, а снапамі Туманнымі лес ўкола абняўшы высокі, С бору, маўляў, стог сена творыць адзінокі; / пачарнеў бор, кажысь вісялызік са страху, I красіць над ім сонца, вось пажар на даху, I схавалася за лес, бачыш з-пад галіны Там-сям блісне, як агонь am тонкай лучыны, I загасла...
Стог сена, вісельнік, тонкая лучына ўведзены так удала, што пры захаванні думкі арыгінала не пераносяць чытача з вясковай хаты ў чужую яму сферу.
Або як трапна перакладзены гэты радок: «Podkomorzy najwyzsze bral miejsce za stolem» — «Яснага падкамора на кут пасадзілі». Кут за сталом — ганаровае месца ў беларусаў. Тое ж у літоўцаў «кярча»2.
Абмяжуемся нешматлікімі вытрымкамі і пераходзім да тлумачэнняў (талкавання), пададзеных у канцы перакладу, прыводзячы іх даслоўна.
Дык вось пра цудоўны абраз маткі боскай чанстахоўскай сказана: «Усе ў Польшы дый у чужых зямлях, замарам, ведаюць аб цудоўным образе чанстахоўскай божай маці. У Літве слывуць цудамі образы: віленская вострабрамская, замкавая навагродзкая, жыравіцкая і барунская найсвентшая панна».
Здавалася б, гэта тлумачэнне пададзена дзеля таго, што беларускі народ, будучы пераважна грэка-расійскага вызнання, мала ведае пра мясціны польскага краю, якія прызнаюцца рымска-каталіцкім касцёлам цудатворнымі. Між тым гэты народ толькі павярхоўна выконвае рэлігійныя абрады, устаноўленыя вышэйшымі ўладамі, а ў глыбіні сэрца адчувае нешта іншае. Сапраўды ходзіць у царкву, але дома чытае пацеры па-польску: моліцца матцы боскай вострабрамскай і чанстахоўскай і вітае адзін аднаго «пахвалёным» паводле рымска-каталіцкага звычаю.
Далейшыя тлумачэнні:
«Касцюшка — анарал польскі, каторы за дзядоў нашых ваяваў с маскоўскаю і нямецкай сілай за вольнасць Полыйы, Літвы і Русі».
«Райтан3, пан із Чорнай РусЛ. Ён то на радзе (сэйме), праведаўшы, што другіе паны згадзіліся, штобПолыйу сЛітвою сумежные царства разабралі, із жаласці па вольнасці ўтраце разпароў сабе нажом бруха».
«Рэчпаспаліта. — Польш с Літвою і Руссю звалась Рэчпаспаліта. Дзеле таго яе (Польшу) так манілі5, што народ быў вольны, правіўся заканам, а кароль нічога ня мог зрабіць, што ў том закане не стаяла, толька сцярог, штоб людзе ад таго закану ня атступалі»6.
«Бонапарт а Напалён усё адзін чалавек. Напалён імя, а Банстарта прозвішча. Ён адвагай сваёй і вялікім розумам с простага чалавека стаўся магучым царом пранцузаў».
«Атчызна. — Зямля, на каторай мы радзілісь, каторую ўпраўляем сваёй працай, на каторай пахаронены косці бацькоў, дзядоў дый праатцоў нашых, паветрыя, каторым мы атдыхаем, то завецца атчызна».
Надта слабое тут даецца паняцце аб гэтым святым слове. Але якая ж гэта мова выкажа, што такое Айчына?
«Кароль Станіслаў7, — паследні ён правіў Польшаю, Літвою і Руссю. За яго то праўлення сумежные царства разабралі Польшу».
«Закан трэцяга мая быў пісаны ў 1793 гаду\ гэны закан быў вельмі мудры і для ўсех людзей меў прынясці шчасця. У том закане стаяла, што калі хто, хаця б із чужой зямлі, ступіць нагой на польскую, той мае быць вольным чалавекам. Сумежные царства ня згадзіліся на тоя, штоб у палякоў быў такі закан, і сталі с німі вояваць, вось уся амаль шляхта сабралася ў грамаду. штоб бараніцца. Грамада жэ такая звалася канфадарацыя, а хто быў у той грамадзе, канфадаратам» 9.
Мы ўдзячны п. Марцінкевічу за «Пана Тадэвуша», апранутага ў беларускую сярмягу, а больш за ўсё дзякуем яму за падабраныя да яго заўвагі. Жадаем, каб гэта невялікая кніжачка трапіла ў рукі народа, які ён усім сэрцам і душой палюбіў, ведучы яго да агульнай нам усім крыніцы асветы.
У Варшаве, 27 красавіка 1861 [г.] 10
1 Маюцца на ўвазе артыкулы У. Сыракомлі пра творчасць Дуніна-Марцінкевіча (гл. наш зборнік, стар. 294—316).
2 У сучасным напісанні kercia.
3 Рэйтан Тадэвуш (1741—1780) — навагрудскі пасол на варшаўскі сейм, упарта супраціўляўся зацвярджэнню рашэння пра падзел Рэчы Паспалітай. Скончыў жыццё самагубствам.
4 Чорная Русь — старадаўняя назва беларускага Панямоння з гарадамі Гродна, Навагрудак, Ваўкавыск і інш.
5 называлі.
6 Дунін-Марцінкевіч ідэалізуе грамадскі лад Рэчы Паспалітай.
7 Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732—1798) — польскі карольу 1764—1795 гг.
8 Маецца на ўвазе Канстытуцыя 3 мая 1791 г., прынятая Чатырохгадовым сеймам. Канстытуцыя мела прагрэсіўны характар, але значэнне яе для народа Дуніным-Марцінкевічам пераболыйваецца.
’ На самай справе канфедэрацыі былі забаронены Канстытуцыяй 3 мая.
'° Рэцэнзія напісана праз тыдзень пасля апублікавання ў «Gazecie Polskiej» вядомага пісьма Дуніна-Марцінкевіча да Ю. 1. Крашэўскага, у якім адстайвалася права беларусаў на развіццё сваёй нацыянальнай літаратуры (гл.: В. I. Ду н і н-М а рц і н к е в і ч. Збор твораў. Мінск, 1958, стар. 416—417). Таму рэцэнзію Акялайціса можна лічыць непасрэдным водгукам на гэта выступленне беларускага пісьменніка.
СА СПРАВЫ «ПРА НАЗІРАННЕ ЗА ДЗЕЯННЯМІ... ВІКЕНЦІЯ МАРЦІНКЕВІЧА» 1861-1862 гг.
Спраеа канцылярыі віцебскага губернатара (ЦДГА БССР у Мінску, ф. 1430, eon. 1, спр. 31048).
№ 1
Секретно
Мйнйстерство внутреннйх дел. Временного военного губернатора Мйнской губерняй. Декабря 26 дня 1861 года. № 48. г. Мйнск. О помеіцйке Марцйнкевйче.
Господйну начальнйку Вйтебской губернйй.
Помешйк Мйнской губернйй Вйкентай Нванов Марцйнкевйч, обьясняя, что он ймеет надобность отлучйться в Ковенскую губернню по делу вернтельннцы его, графннн Софьн Грабовской, с братьямн ее Пржнленцкммн о разделе наследства после роднтелей нх н в города Внтебск н Вмлейку по тяжебному делу вернтеля его, помеіцйка Владнслава Слауты, с Кандыбою, н представляя доверенностн, данные ему на ходатайство по означенным делам, просйт о выдаче ему на следованне в упомянутые места внда' на годнчный срок.
Дочерн помеіцнка Марцннкевмча участвовалн в пеннн здесь запрешенных гнмнов, а насчет самого Марцннкевнча получено было в мннувшем октябре месяце указанне о пересылке нм нз г. Внльно в Мннскую губернню недозволенных сведеннй, относяідмхся до пронсходнвшнх в то время в здешнем крае беспорядков2, хотя впрочем по сему последнему предмету прйнятымй мерамн нйчего положйтельного не обнаружено.
Сделав распоряженйе о выдаче г. Марцннкевйчу вйда на следованйе в Вйтебскую губернйю на годйчный срок, долгом
счйтаю о вышейзложенном йз предосторожноста сообіцйть вашему превосходйтельству.
Свйты его велйчества генерал-майор Кушелев
Канцылярская паметка: Полнцмейстеру, дннабургскому, лепельскому, себежскому й пр[очнм] нсправннкам’.
Лл. 1—2. Арыгінал
1 пашпарта.
2 Маюцца на yetae палітычныя маніфестацыі ў Полыйчы, Літве і Беларусі, якія пачаліся ў 1861 г. Сям’я Дуніна-Марцінкевіча (асабліва дачка Каміла) прымала ў іх актыўны ўдзел.
■ ’ Адпаведны цыркуляр віцебскага губернатара павятовым спраўнікам і віцебскаму паліцмайстру ад 3 студзеня 1862 г. гл. у гэтай жа справе, л. 3.
№ 2
Секретно
Мйййстерство внутренннх дел. Временного военного губернатора Мйнской губернйй. Марта 5 дня 1862 года. № 174. г. Мйнск. О помеіцйке Марцйнкевнче.
Господйну начальннку Вйтебской губернйй.
В отношенйй от 26-го декабря мйнувшего года за № 481 я ймел честь сообіцйть вашему превосходйтельству конфйденцйальные сведенйя о помешнке Міінской губернйй Внкентйй йванове Марцйнкевнче, которому с разрешення моего был выдан вйд на следованне в Вйтебскую губернйю на годйчный срок.
По полученным ныне мною достоверным данным, оказывается, что помешйком Марцйнкевйчем напнсано на народном белорусском наречйй возмутйтельное стахотворенйе под заглавйем «Гуторка старого деда»2, ймеюіцее целью возбудйть крестьян западных губернйй протнв правйтельства, что йм же, Марцйнкевйчем, переведен на то же народное наречме запреіценный гммн «Boze, cos Polsk§«3 й что г. Марцннкевйч старается о распространенйй означенных сочйнення своего й гнмна между простым народом.
Поспешаю сообшнть об йзложенных сведенйях вашему превосходнтельству в дополненйе к отношенйю моему за № 48 для завйсяіцего распоряженйя о секретном наблюденйй за г. Марцйнкевнчем в продолженйе пребыванйя его в Вятебской губернйй 4.
Свйты его велйчества генерал-майор Кушелев
Лл. 4—4 адв. Арыгінал
1 Гл. дакумент № 7.
2 Вядомы беларускі твор ійляхецка-рэвалюцыйнага кірунку. Некалькі разоў выдаваўся напярэдадні паўстання 1863 г. У якасці аўтараў «Гутаркі» ў навуковай літаратуры называюцца В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля і асабліва часта В. Каратынскі.
3 Пра гімн «Воіе, cos Polsk^» гл. : Г. К і с я л ёў. Сейбіты вечнага. Мінск, 1963, стар. 145—146.
4 Звестак пра з’яўленне В. Дуніна-Марцінкееіча ў Віцебскай губ. у справе няма.
СА СПРАВЫ ВІЛЕНСКАГА ПАЛЯВОГА АЎДЫТАРЫЯТА
Часовы палявы аўдытарыят пры штабе войскаў Віленскай ваеннай акругі разглядаў ваенна-судныя і следчыя спраеы ўдзельнікаў паўстання 1863 г., якія прадстаўляліся на канфірмацыю (зацвярджэнне) камандуючага войскам акругі (ён жа віленскі генерал-губернатар).