Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
2. Першыя тры пакаленні, менавіта: Аляксандра — родапачынальніка, Дзімітра — сына і Тамаша, Якуба і Марка — унукаў, даводзіць (№ 3) складзены 4 кастрычніка 1650 года і 9 дня таго ж года і месяца зацверджаны на сесіі земскага суда Смаленскага ваяводства возным і шляхецкімі дэпутатамі акт аб уводзе ва ўладанне прададзеным Тамашом, Якубам і Маркам уласным іхнім маёнткам Марцінкевічы, які знаходзіцца ў Смаленскім ваяводстве Малахаўскай акрузе і дастаўся ім ab antiquo3 пасля продкаў, а менавіта пасля іх бацькі Дзімітра Аляксандравіча. Таксама, што Тамаш Дзімітравіч знаходзіўся на вайсковай службе, даводзіць (№ 4) пахвальны прывілей найяснейшага караля яго міласці Яна III4 з наданнем чыну паручніка палка лёгкай кавалерыі, выдадзены ў 1683 годзе за мужныя паводзінбі на вачах яго міласці найяснейшага караля пры Стрыгонскім мосце супраць турак5.
3. Чацвёртае пакаленне: а) Што Тодар быў сынам Якуба, даводзіць тастамент гэтага ж Тодара, датаваны 1719 годам і ў 1762 годзе ўзяты з навагр[удскіх] земскіх актаў. Тое ж, што
Тодар служыў у войску, даводзіць (№ 5) выдадзены ў 1692 годзе пахвальны патэнт Казіміра Яна Сапегі6, в[яліка]га гетмана В[ялікага] кн[яства] Л[ітоўскага], з наданнем чыну ротмістра [гусар]скай харугвы за мужныя рыцарскія дзеянні супраць турак і абарону асобы найяснейшага яго міласці караля, які трапіў у небяспеку. Ь) Што Мікалай з’яўляецца сынам Тамаша, даводзіць (№ 7) тастамент таго ж Мікалая, датаваны 14 лістапада 1737 года і ў тым жа годзе ўзяты з мінскіх трыбунальскіх актаў, у якім 8 тысяч тынфаў7, што дасталіся яму пасля бацькі Тамаша, паручніка яго каралеўскай міласці, ён запісвае свайму сыну Юзафу Марцінкевічу, паручніку палка лёгкай кавалерыі.
4. Пятае пакаленне. Што Мікалай, Ян і Станіслаў — сыны Тодара, даводзіць (№ 6) ужо ўпамянуты тастамент Тодара Марцінкевіча, ротмістра гусарскай харугвы, датаваны чэрвенем 1719 года і ў 1762 годзе ўзяты Мікалаем Тодаравічам з земскіх навагр[удскіх] актаў, якім ён запісвае свой маёнтак Высоха Слонімскага павета на трох вышэйуспомненых сыноў Мікалая, Яна і Станіслава. Таксама (№ 15) метрычнае пасведчанне Яна Тодаравіча, датаванае 1710 годам і зацверджанае Віленскай кансісторыяй у бягучым 1832 годзе. Таксама квітанцыя, датаваная 4 кастрычніка 1729 года, якая пацвярджае, што яго міласць пан Мікалай Марцінкевіч выплаціў са свайго маёнтка Высоха, які дастаўся яму пасля бацькі Тодара і знаходзіцца ў Слонімскім павеце, ухвалены на Варшаўскім сейме пры трактаце Кароны Польскай і В[ялікага] кн[яства] Літоўскага на войска таго ж В[ялікага] кн[яства] Літ[оўскага] падымнае і падатак з 8 дымоў 31 злоты і 22 гр[ошы]. Таксама датаваны 1734 годам і ў 1750 годзе ўзяты з актаў Навагрудскага трыбунала акт аб продажы вышэйназванага маёнтка Высоха в[яльможным] панам Мікалаем Тодаравічам Дунін-Марцінкевічам в[яльможнаму] пану Блонскаму, ротм[істру], у якім гаворыцца, што будучы неаспрэчным уладальнікам усіх маёнткаў у Навагрудскім ваяводстве, з найдаўнейшых часоў нададзеных яго продкам за ваенныя заслугі, а менавіта маёнтка Высоха Слонімскага павета, ён вырашыў вышэйуспомнены маёнтак прадаць яго міласці пану Блонскаму. Тое ж, што пан Мікалай Тодаравіч служыў у войску, даводзіць (№ 10) патэнт, выдадзены 20 верасня 1751 года я[сна]в[яльможным] Міхалам Казімірам Радзівілам8, вялікім гетманам В[ялікага] кн[яства] Літоўскага, яго міласці пану Мікалаю Марцінкевічу, у якім пішацца, што, бачачы яго міласць пана Мікалая Марцінкевіча заслужана абраным шаноўнай шляхтаю Навагр[удскага] ваяводства ў ротмістры, гэтым патэнтам ён надае яму званне ротмістра ў палку палявой стражы найяснейшага яго міласці караля. Што таксама пан Ян Тодаравіч служыў у
і;; і fep.-t /p-v,
j > ^;;х ;yu>?r УЖІ л-
Паштоўка, прысвечаная В. Дуніну-Марцінкевічу
войску, даводзіць (№ 11) адпускны білет, выдадзены палкоўнікам палкалёгкай кавалерыі в[яльможным] панам I. Войнам яго міласці пану Яну Марцінкевічу на свабодны праезд у Ашмянскі павет для атрымання спадчыны, якая дасталася яго сыну Якубу. Што Юзаф — сын Мікалая Тамашавіча, даводзіць вышэйуспомнены (пад № 7) тастамент пана Мікалая Тамашавіча Дунін-Марцінкевіча, датаваны 14 лістапада 1737 года і ў тым жа годзе ўзяты з актаў Мінскага трыбунала, у якім сума на 8 тысяч тынфаў запісваецца яго сыну Юзафу Марцінкевічу, паручніку палка лёгкай кавалерыі, і ўспамінаюцца пляменнікі Мікалай, Ян і Станіслаў. Таксама адносна ўсіх у гэтым пакаленні асоб даводзяць іншыя нумары, пазначаныя ў генеалогіі.
5. У шостым пакаленні. Што Ігнат і Ян былі сынамі Мікалая, даводзіць пасведчанне Мінскай казённай палаты, выдадзенае ў 1832 годзе паводле рэзалюцыі на маё, прасіцеля, прашэнне, аб тым, што сярод дваранскіх ведамасцей 1795 года ёсць ведамасць, пададзеная 10 лістапада таго ж года за подпісам Ігната Мікалаевіча сына Марцінкевіча, ротмістра польскай службы, у якой запісаны Ігнат сын Мікалая Марцінкевіча, жонка яго Анеля з Гаціскіх, родны брат Ігната Ян, Ігнат — сын таго ж Яна ад першай жонкі, другая жонка Яна Мікалаевіча Марцыяна з Нядзведскіх. Ведамасць пацвярджае, што яны трымалі радзівілаўскі маёнтак Новы Двор з усімі належнымі да яго вёскамі за спадчынную суму, што дасталася ім пасля бацькі Мікалая; да чаго таксама дадаюцца (№ 13) квітанцыі, выдадзеныя ў 1795 і 1796 гадах казначэйствам Ігнату і Яну Марцінкевічам аб тым, што яны плацілі манаршыя падаткі з вышэйназванага маёнтка Новы Двор. Тое ж, што Ігнат Мікалаевіч служыў у войску, даводзіць (№ 14) патэнт я[сна]в[яльможнага] Яна Пржацлава на Незабітове Незабітоўскага, харунжага і генеральнага палкоўніка Навагр[удскага] ваяводства, на вакантнае пасля в[яльможнага] яго міласці пана Мікалая месца ротмістра, 7 лютага 1760 года выдадзены яго сыну Ігнату і 9 дня таго ж года і месяца пацверджаны ў Навагрудскім земскім судзе. У тым жа пакаленні, што Якуб з’яўляецца сынам Яна Тодаравіча, даводзіць (№ 15) метрычнае пасведчанне Якуба, сына Яна і Разаліі Марцінкевічаў, 1777 года, выдадзенае Ашмянскім парафіяльным касцёлам і пацверджанае Віленскай кансісторыяй у бягучым годзе. Радавітасць Якуба Янавіча, запісанага ў той час у Ашмянскім павеце, даводзіць таксама дваранская сказка’ 1795 года, выдадзеная ў 1832 годзе паводле рэзалюцыі Віленскай казённай палаты на прашэнне Ежыя Якубавіча. У тым жа пакаленні, што Юзаф быў сынам Юзафа Мікалаевіча, даводзіць яго метрыка (№ 17), выдадзеная з Дусяцкай парафіі і датаваная 1757 годам, у якой сказана, што
Юзаф з’яўляецца сынам Юзафа і Катаржыны з Міклашэвічаў Марцінкевічаў. Тое ж, што згаданы яго міласць пан Юзаф Юзафавіч Марцінкевіч служыў у войску, даводзіць (№ 18) патэнт, выдадзены ў 1790 годзе графам Міхалам Брастоўскім10, старастам мінскім, яго міласці пану ротмістру Юзафу Марцінкевічу на пасаду замкавага намесніка горада Мінска.
6. У сёмым пакаленні. Што Станіслаў — сын Юзафа Юзафавіча, даводзіць (№ 19) хросная метрыка, датаваная 1786 годам і выдадзеная з Бабруйскай парафіі, у якой сказана, што двухімённы Станіслаў-Ігнат з’яўляецца сынам Юзафа і Разаліі з Пашкевічаў Марцінкевічаў. У тым жа пакаленні, што Дамінік і Стафан з’яўляюцца сынамі Ігната Мікалаевіча, даводзяць (№ 20 і 21) хросныя метрыкі: Дамініка, выдадзеная з Слуцкага парафіяльнага касцёла і зацверджаная Мінскай кансісторыяй, і Стафана, узятая з Глускага парафіяльнага касцёла, як таксама (№ 22, 23) і школьныя пасведчанні, выдадзеныя абодвум з Слуцкай гімназіі. Што ў тым пакаленні [Ігнат] з’яўляецца сынам Яна Мікалаевіча, даводзіць вышэйназваная (пад № 12) фамільная сказка 1795 года, у якой змешчаны Ігнат сын Яна ад першага шлюбу, а таксама метрычнае пасведчанне, выдадзенае з Ашмянскай парафіі і зацверджанае кансісторыяй. Прасіцель жа Вінцэнт даводзіць (№ 24) сваё паходжанне ад Яна Мікалаевіча хроснай метрыкай з кніг Бабруйскага касцёла, выдадзенай і зацверджанай Мінскай кансісторыяй, у якой сказана, што двухімённы Вінцэнт-Якуб — сын Яна і Марцыяны з Нядзведскіх Марцінкевічаў". А сыны Якуба Янавіча Ежый і Тамаш даводзяць (№ 28, 29) сваё паходжанне метрыкамі, выдадзенымі з Жупранскага парафіяльнага касцёла, зацверджанымі ў бягучым годзе Віленскай кансісторыяй і датаванымі: Ежыя — красавіком 1804 года, а Тамаша — 26 снежня 1799 года.
7. У восьмым пакаленні. Што Ігнат — сын Ежыя Якубавіча, даводзіць (№ 30) хросная метрыка Ігната, сына Ежыя і Тэафілі Марцінкевічаў, выдадзеная Халхельскай парафіяй, датаваная 1826 годам і зацверджаная Мінскай кансісторыяй у 1832 годзе.
Заканчваючы на гэтым усю генеалогію аб радавітасці маёй фаміліі, прашу найсвятлейшую радаводную дэпутацыю зацвердзіць пададзеныя мной доказы, якія даводзяць дваранскую радавітасць кожнага пакалення, пасля чаго, паводле манаршых граматы12 і ўказаў, запісаць мяне і маю фамілію ў радаводныя кнігі гэтай губерні і выдаць мне, прасіцелю, з маючай адбыцца пастановы чатыры копіі і тры пасведчанні разам з патэнтам.
Вінцэнт сын Яна Марцінкевіч 1832 года жніўня дня13
Канцылярская паметка: Прынята 16 жніўня 1832 г.
Пазнейшыя надпісы:
1832 года месяца жніўня 29 дня пасведчанне на імя Станіслава сына Юзафа Марцінкевіча пад № 2264, выдадзенае бясплатна, атрымаў. Вінцэнт сын Яна Марцінкевіч
Года 1832 месяца кастрычніка 9 дня. Дакументы, што адносяцца да гэтага прашэння, для перакладу на расійскі дыялект у арыгіналах атрымаў. Вінцэнт сын Яна Марцінкевіч
Лл. 1—2 адв. Аўтограф. На гербавай паперы. Пераклад з польскай
1 Прыдомак (польск. przydomek) — дадатак да прозвішча, родавае імя. Па паходжанню гэта найчасцей мянушка продка, якая замацавалася за ўсім родам ці галіной рода.
2 У дакуменце недакладнасць. У сапраўднасці Іван і Пётр Аляксеевічы з 1682 г. былі царамі, Іван Аляксеевіч памёр у 1696 г.
3 здаўна (лац.).
4 Ян III Сабескі (1624—1696) — польскі кароль у 1674—1696 гг.
5 Маецца на ўвазе мост праз Дунай каля венгерскага горада Эстэргам, дзе адбылася адна з бітваўу час вайны Яна Сабескага супраць туркаў 1683 г.
6 Сапега Казімір Ян (1637—1720) — гетман вялікі літоўскі ў 1682 — 1703 і 1705—1708 гг.
7 Тынф — даўняя манета Рэчы Паспалітай вартасцю 18 грошаў. Выпускалася з 1663 г.
8 Радзівіл Міхал Казімір (Рыбанька; 1702—1762) — гетман вялікі літоўскі, мецэнат, заснаваўу Нясвіжы друкарню і прыдворны тэатр.