Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
№ 1
[17 сакавіка 1851 г.]1
Прашу з магазіна вяльможнага Завадскага выдаць трыццаць экземпляраў маёй «Сялянкі» і на сёння дазволіць мне экземпляр «Biblioteki Warszawskiej» залістапад месяц 1850 г. Там, уласна, ёсць рэцэнзія пра ігру маіх дзяцей2. Я заўтра аднясу, толькі хачу прачытаць.
Вінцэнт Марцінкевіч
Цэнтр. б-ка АН ЛітССР, ф. 7— 743, л. 3
1 Дата атрымання на адвароце.
2 Маецца на ўвазе артыкул музычнага крытыка Ю. Сікорскага «Канцэрт маленькіх піяністаў Камілы і Міраслава Марцінкевічаў, дадзены ў Варшаве 15 і 23 жніўня г.г.» («Biblioteka Warszawska», 1850, т. 4, стар. 176—178). Пра сувязі Дуніна-Марцінкевіча з Сікорскім гл. ніжэй, стар. 116—117.
№ 2
Прашу вяльможнага Завадскага выслаць са сваёй кнігарні экземпляраў маёй «Сялянкі», колькі ўвойдзе на пуд, з першай поштай у горад Мінск на адрас вяльможнага Сцыпіёна Беліновіча, падпаручніка, які жыве на Койданаўскай вуліцы ў доме Шапіры. Раблю тую толькі заўвагу, што ад поспеху ў перасылцы шмат чаго ў мяне залежыць, то прашу выслаць адразу пасля атрымання гэтага пісьма.
Слуга Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
1852 года 1 лютага. Мінск
На перасылку гэтых экземпляраў далучаюцца чатыры рублі срэбрам. Калі ж можна выслаць у Мінск раней, чым адыходзіць пошта, то было б вельмі добра, бо гэтыя кніжкі неабходны мне на 9-ы дзень гэтага месяца1.
ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, eon. 7, спр. 434, л. 100
1 9 лютага 1852 г. у Мінску адбылася першая пастаноўка оперы С. Манюшкі і В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка».
№ 3
Вяльможны пане дабрадзей!
Паколькі надараецца добрая нагода, то прашу вяльможнага пана адаслаць мне экземпляры «Сялянкі», што засталіся ў вас, з рэестрам, колькі кожны раз было ўзята ў вас, каб я мог узгадніць з маім рэестрам. А можа, што там прадалося ў вас?
Просячы пра гэта, маю гонар з глыбокай павагай падпісацца.
Вяльможнага пана дабрадзея найніжэйшы слуга
Вінцэнт Марцінкевіч
21 лістапада 1856 г.1
Цэнтр. б-ка АНЛітССР, ф. 7—743, л. 4
1 Паметка на адвароце: Адп[ісана] 27. XI.
№ 4
Снежня 4 дня [ 1856 г. ]1
Вяльможны пане дабрадзей!
Бойся, пан дабрадзей, бога! Мусіў пан чый іншы рахунак замест майго прыслаць мне праз памылку. Таму што я спачатку з Мінска прыслаў вам трохі грошай, а потым, будучы ў Вільні, атрымаў ад Валодзькі 200 руб. і з іх пана дабрадзея цалкам задаволіў; то тады вы параілі, каб я забраў усе свае кнігі, а я прасіў, каб частка іх засталася ў вас у камісіі, — і ніякага доўгу за мной не засталося.
2 . Пан дабрадзей лічыць за перасылку 150 экземпляраў 2 руб. 65 кап., але ж на кошт перасылкі пан Беліновіч паслаў тады 4 р[уб.] ср[эбрам]2, і вы ў выніку пасланых намі тых 4 рублёў прыслалі запатрабаваныя 150 экземпляраў. Такім чынам, калі перасылка іх каштавала 2 [руб.] 65 к[ап.], то мне яшчэ належыць рэшта з 4 рублёў. Хай пан добра прагледзіць свае рахункі.
Прашу пана дабрадзея выслайь мне першай поштай 40 экземпляраў «Сялянкі», бо шчырая Беларусь шалёна патрабуе гэтага твора, і калі б я меў яго хоць 300 экземпляраў, то распрадаў бы.
Рахункі нашы і кніжныя3 нават не супадаюць, але што ж рабіць. Толькі не лічы, пан дабрадзей, на мяне тое, што ўжо аплочана.
Застаюся з глыбокай пашанай вяльможнага пана дабрадзея найніжэйшым слугой.
Вінцэнт Марцінкевіч Мой адрас:
Внкентню Нвановнчу Марцннкевнчу в Мннске — в доме Новаковского4.
Цэнтр. б-ка АНЛітССР, ф. 7— 743,лл. 1—2адв.
1 Год устанаўліваецца паводле зместу і паметкі кнігарні.
2 Гл. пісьмо № 2.
1 Бухгалтарскія ?
4 Паметка кнігарні аб атрыманні або адказе: 9. XII. 56.
Да М. Аргельбранта
Маўрыкій Аргельбрант (1826—1904) — уладальнік кнігарні ў Вільні, выдавец. Мяркуючы па пісьму, меў таксама ў продажы «Сялянку» В. Дуніна-Марцінкевіча. Аўтограф пісьма на польскай моее захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АНЛітССР, ф. 7—1824. Друкуецца ў перакладзе.
[14 лютага 1851 г.]1
a Monsieur Monsieur Olgebrandt2
Прашу шаноўнага пана Альгебранта выдаць маёй «Сялянкі» 25 штук, і прышлі мне, будзь ласкаў, той нумар «Biblioteki Warszawskiej», дзе пра дзяцей размова, — з паведамленнем колькі ён каштуе, можа, як адважуся адкупіць яго3. Заўтра пабачуся з панам, бо сёння хварэю.
Слуга Марцінкевіч
Ці няма [...]4?
' Дата атрымання на адвароце.
2 Адрас на адвароце: Пану Алыебранту (фр.). Прозвішча так напісана Дуніным-Марцінкевічам.
3 Шсьменнік, відаць, так і не змог набыць часопіса (гл. вышэй пісьмы да А. Завадскага, стар. 114).
4 Два словы (назва кнігі?) не чытаюцца.
Да Ю. Сікорскага
Юзаф Сікорскі (1815—1896) — варшаўскі музычны крытык, кампазітар, удзельнік паўстання 1831 г., выдавец часопіса «Ruch Muzyczny», аўтар артыкула пра канцэрты дзяцей В. Дуніна-Марцінкевіча ў Варшаве ў 1850 г. Пісьмо, што публікуецца ніжэй, напісана на візітнай картйы С. Манюшкі. Арыгінал на польскай мове — у архіве Манюшкіў Варшаўскім музычным таварыстве, т. V, л. 36. Пераклад зроблен па выданню: Stanislaw Moniuszko. Listy zebrane. Przygotowal do druku Witold Rudzinski. Krakow, 1969, cmap. 208—209.
Рукою С. Манюшкі:
Любы Юзэфе!
Даручаю тваёй апецы маладую фірму мінскага выдаўца і кнігагандляра1. Pour la rarete de fait2 зрабі для яго, што ўдасца. Сумленныя людзі на сумленнай дарозе збіраюцца шукаць кавалка хлеба. Так што ты, натуральна, з імі. Абдымаю цябе сардэчна і выязджаю ў Вільню.
1855 г., ліпень, 25 д[ня]. Мінск
Рукою В. Дуніна-Марцінкевіча:
Будучы прысутным пры гэтым пісьме, і я заношу свае просьбы за сваіх пратэктараў, гэта значыць выдаўцоў маёй пісаніны’. Бо я пад старасць зрабіўся песняром беларускага народа. Май, дарагі пане Юзаф, іх у сваёй пратэкцыі. Кланяюся знаёмым. Mae дзеткі цябе абдымаюць.
Твой Марцінкевіч
1 Маецца на ўвазе Гірш Бейлін. Дунін-Марцінкевіч успамінае яго ў «Літаратурных клопатах».
2 Дзеля рэдкасці факту (фр.).
3 Браты Бейліны выдалі ў 1855 г. паэму В. Дуніна-Марцінкевіча «Гапон».
ДаА. Кіркора
3 багатай, трэба думаць, перапіскі В. Дуніна-Марцінкевіча з Кіркорам да нас дайшло толькі адно пісьмо, аўтограф якога на польскай мове захоўваецца сярод матэрыялаў калекцыі А. Заштаўта ў Аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятжі АН ЛітССР, ф. 273—1752. Друкуеццаў перакладзе.
Высакародны пане Адаме!
У сувязі са справамі з’явілася пільная патрэба бачыцца з Загорскім', а паколькі я хворы, то папрасі яго, каб на святы прыехаў да мяне ў Люцынку, няхай пашкадуе мае старыя косці, гэта ж не вельмі далёка — праз Лебедзева, Хожава, Ізабелін да Гарадка, а адтуль — дарогай у Люцынку Марцінкевіча. Вось і маршрут — за адзін дзень са Смаргоні даехаць можна. Прашу цябе, напішы спачувальна пра школкі ў Мінску Камілы Марцінкевічанкі для бедных рамеснікаў і тыя, што ў Люцынцы маёй падтрымліваюцца Цэзарынай і Элёдыяй Мар[цінкевічанкамі]. Можа, гэта заахвоціць іншых памешчыкаў, якія ставяцца да гэтага абыякава. Даведайся ў канцылярыі ваеннага [губернатара], ці не было ад міністра якога запытання ў сувязі з маёй скаргай на ковенскую паліцыю за высылку з Коўна2.
Любі любячага цябе Навума
23 сакавіка [1862 г.]3. Люцынка
1 Пра віленскіх жыхароў Загорскіх, звязаных з паўстанцамі 1863 г., гл. у зб.: Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864 гг. (Восстанйе 1863 года. Матерйавы й документы). М., 1965, стар. 179—180.
2 На пачатку 1862 г. па распараджэнню віленскага генерал-губернатара (ваеннага губернатара) У. I. Назімава Дунін-Марцінкевіч як непажаданая асоба быў высланы з Коўна, куды прыехаў na справе верніцы графіні Грабоўскай. Яго скарга на імя міністра ўнутраных спраў 9 сакавіка 1862 г. была пераслана з Пецярбурга Назімаву / не мела далейшага ходу (гл.: Г. К і с я л ё ў. Сейбіты вечнага. Мінск, 1963, стар. 154-155).
3 Год устанаўліваецца паводле зместу.
3 МЕТРЫЧНАЙ КНІГІ БАБРУЙСКАГА ПАРАФІЯЛЬНАГА КАСЦЁЛА
Змешчаны ніжэй запіс знаходзіцца ў кнізе пад назвай «Копія метрык Бабруйскага касцёла», якая захоўваецца ў ІІДГА БССР у Мінску, у фондзе Мінскай каталіцкай кансісторыі (ф. 937, eon. 4, спр. 13, л. 27 адв.). У кнізе не зусім поўныя тэксты метрычных запісаў на лацінскай моее. У многіх з іх указваюцца толькі даты хрышчэння, а даты і месцы нараджэння не называюцца. У сувязі са своеасаблівым характарам крыніцы мы лічым, што побач з засеедчанай дакументам датай нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча — 23 студзеня (4 лютага па н. cm.) 1808 г. — не еарта пакуль што цалкам адмаўляцца і ад традыцыйнай даты — 1807 г. (безмесяца і дня), — якая зыходзіць адлюдзей, блізкіх да пісьменніка*.
Года божага 1808 студзеня 23 дня я, Ігнат-Якуб Даліва-Садкоўскі, прэлат, кантар мінскі, канонік Жытомірскай кафедры, доктар філасофіі, краснасельскі настаяцель, ахрысціў адной вадой дзеля небяспекі для жыцця дзіця, названае двума імёнамі Вінцэнт-Якуб, якое нарадзілася ў вышэйуказаны дзень’. Сына яго міласці Іаана Марцінкевіча, падчашага навагрудскага, і Марцыяны з Нядзведскіх. Высакароднымі кумамі былі яго міласць Іпаліт Паўловіч з яе міласцю Юліянай Марцінкевічанкай, дачкой падчашага навагрудскага2.
Пераклад з лацінскай моеы В. А. Сербенты і В. I. Дарашкевіча
1 Трэба меркаваць, 23 студзеня 1808 г.
2 У кнізе на л. 35 ёсць яшчэ адзін — больш кароткі — запіс пра хрышчэнне В. Дуніна-Марцінкевіча ад 23 студзеня 1808 г., каштоўны тым, што называе месца нараджэння пісьменніка — Панюшкевічы.
3 РАДАВОДНАЙ СПРАВЫ
Са справы Мінскай дваранскай дэпутацкай зборні пра дваранскае паходжанне роду Марцінкевічаў (ЦДГА БССРу Мінску, ф. 319, воп. 2, спр. 2032).
№ 1
На вырашэнне найсвятлейшай Мінскай радаводнай дэпутацыі
Служачага пры справах Мінскай крымінальнай палаты Вінцэнта сына Яна Марцінкевіча
Прашэнне
3 дзяцінства асірацелы і маючы нядбайную радню, я зусім не меў нікога, хто б заняўся радаводнымі справамі нашага роду. Цяпер жа, дажыўшы да сталых гадоў, я ледзьве змог здабыць ад сваякоў нашы паперы, якія маю гонар падаць у тутэйшую дэпутацыю ў наступным парадку.
Па-першае. Што род Марцінкевічаў гербу Лебедзь, прыдомка1 Дунін з найдаўнейшых часоў карыстаўся шляхецкімі правамі і ад вялікіх князёў Іаана Аляксеевіча і Пятра Аляксеевіча, якія былі ў саюзе з польскімі каралямі, меў маёнтак Марцінкевічы ў Смаленскім ваяводстве Малахаўскай акрузе, сведчыць (№ 2) выпіс, дадзены 24 кастрычніка 1802 года з Смаленскага губернскага праўлення жыхару Мінскай губерні Ігнату сыну Мікалая Марцінкевічу, у якім ёсць указ ад 1701 года вышэйназваных вялікіх князёў2 смаленскаму ваяводзе Івану Іванавічу Галіцыну аб узнагароджанні жыхара Смаленскага ваяводства Яна Янавіча Марцінкевіча з наданнем яму маёнткаў, з якіх ён атрымліваў бы разнастайныя прыбыткі, пералічаныя ва ўказе.