• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    першы хацеў cz, другі сс, а трэці або сс, або с’ і пісаў: c’ytac, c’eladz; засталося выразнае cz, і з сапраўднага польскага cytac зрабілася czytac. Гэтак жа з nass сталася nasz, з cego — czego, з jesce — jeszcze і г. д. У «Малітве божай» 1446 г., друкаванай у Вроцлаве ў 1475 г., пісалі: odpusstz — odpusc, milostczi — milosci; y «Ortylach» 1501 r. пісалі: czo — co, myecz — mied, grosch — grosz; y «Аповесці пра nany Урбана» 1505 г. y Галера12 друкавалі: Papyesch — Papiez, szye — si?, czyaszka замест ci?zk^, бо галоснага q тады не мелі («Гіст[орыя] поль[скай] літар[атуры]» Вішнеўскага, т. Ill і V'3). У 1558 г. у перакладзе Ларыхіуса, зробленым Кашуцкім14, друкавалі, як у нямецкай: nitz — nic, tzo — co; у 1561 г. Леапаліта'5 ў Бібліі друкуе: dussa, wypuszczasz, pokrapias. Такім чынам, павінна была існаваць розніца паміж ss і нямецкім sz; гэта ss, якое друкавалася ў «Хроніцы свету» Бельскага16 ў 1554 г., змянілася ўжо на sz у выданні гэтай жа хронікі 1564 г. У той жа кніжцы ў 1554 г. друкавалі: oczyma і rozum; гэта і выклікала, пэўна, вымаўленне яго потым і без кропкі, так што осута стала oczyma; хоць напісанне z з кропкай, на думку Капчынскага, рабілася тут дарэмна, але ўвогуле дарэмным, як відаць з гэтага, яно не было. Такім чынам, нямецкае sz, якое адлівалася на адным кавалку волава, замест s узбагаціла польскую мову гукамі sz, a z з кропкай прынесла z, якое вымаўляецца выразна. Па гэтых выданнях вучыліся чытаць дзеці, вымаўлялі яны ўсё да іоты і пераносілі ва ўжытак цвёрдасць і гаркату мноства зычных, якія пасля лічыліся адзнакай рыцарскасці польскай мовы, такой адметнай ад мовы, якая дагэтуль засталася ў простага народа, куды мякчэйшай і лягчэйшай у вымаўленні. I зрабіць заўвагі, і стала меркаваць пра ўсё гэта прыстойней будзе карэнным жыхарам тых мясцін, а грунтоўнае параўнанне польскай пісьмовай і простанароднай мовы з гістарычным вывадам з друкаваных кніг, рукапісаў і розных пісаных актаў магло б быць вельмі карысным, пажаданым і прыдатным для ўмацавання няўстойлівага зараз правапісу.
    Між іншым пры ўстанаўленні правапісу, які так нялёгка абдумаць, трэба дбаць і пра карані слоў. Як, напр., у крывіцкім дыялекце пісаць вос, калі ў наступных склонах вымаўляецца воза, возу?або вёс (wiozl), калі ёсць весьці, везу; або параць, калі ёсць парадзіць, параджу? Напэўна, лепей пісаць воз, вёз, парадзь, хоць на канцы і вымаўляецца с і ць. Як пісаць каня, калі ў назоўным склоне конь! Як пісаць калдм (ад кол) і кдлом (ад кола калёснага), хоць іх адрознівае націск? Як пісаць калі і каля (koto — прыназоўнік), калі (kiedy — саюз) і калі (кбі — дзеяслоў)? Як, нарэшце, пазначыць: гараць (огаё) і гараць (раі^ si?), ганіццэ (gonic si?), гдніццэ (goni si?) або п’яная піва, што вымаўляецца памылкова замест
    п’яное піво. Трэба было б нават выпраўляць і рэгуляваць такія розныя спосабы вымаўлення, устанавіць правілы і прытрымлівацца іх, а астатняе лічыць памылкамі. Гэта немагчыма і не трэба рабіць у невялікім зборніку песень. Таму я стараўся, не ўваходзячы ні ў які разгляд правапісу, які можа ўстанавіцца, пісаць амаль цалкам так, як вымаўляецца. Гэта сыры матэрыял для развагі будучага граматыста, які, шырэй агледзеўшы асаблівасці гэтага дыялекту, можа абдумаць якія-небудзь грунтоўныя правілы. I хоць той правапіс самы дасканалы, у якім як вымаўляюць, так і пішуць, аднак паколькі немагчыма, каб які-небудзь з правапісаў прыйшоў да гэтай дасканаласці, то чым болей будучы граматыст здолее ашчаджаць вымаўленне на пісьме і бліжэй да яго дастасавацца, тым большая будзе як яго праца, так і заслуга.
    Немалазначнай рэччу ў кожнай мове з’яўляецца яе напеўнасць, або працягласць, тым больш там, дзе, як у крывіцкай (дактылічным дыялекце), сам акцэнт вызначае часта розніцу ў значэнні, напр. каня (птушка kania) і каня (konia), сыры — surowy (у фізічным значэнні) і сыры — sery, лугў — Ідкі і лўгу — lugu для мыцця бялізны, гадзіна — godzina і гадзіна — gadzina. Ёсць словы, якія пасля перамены галоснага інакш акцэнтуюцца, напр. пдкуль, пакуль — рбкі, лёты і лета — lata (назоўнік), ддчка і дачка — сбгка. Многія трохскладовыя словы з’яўляюцца чыстымі дактылямі. Пры такой разнастайнасці націску, не ведаючы, як яго захаваць, я пазначыў знакам ( — ) доўгія галосныя там, дзе вымаўленне супярэчыць польскаму17; там жа, дзе акцэнт робіцца на перадапошні склад, як у польскай мове, гэтыя знакі не падаюцца. Іншыя галосныя, асабліва пасля прастаўленага знака, — кароткія.
    Націск у нас, калі гаварыць пра паэзію, з’яўляецца яшчэ дагэтуль нейкай другараднай рэччу, і хоць пачалі па ўзору сатыр Апалінскага18 і князьнінскага перакладу Асіяна19 пісаць нерыфмаваныя вершы, аднак яны зусім не метрычныя, бо, змяшчаючы ў сабе толькі пэўную колькасць складоў розных памераў пры захаванай цэзуры, яны хутчэй могуць назвацца колькаснымі. Таму націск варты куды большай увагі не толькі ў адносінах да крывіцкай, але і польскай мовы.
    Хоць у перакладзе сялянскіх песенек я і ўжыў метрычныя вершы, самым неабходным чынам патрэбныя для музыкі, і толькі з прычыны гэтай метрычнасці вызваляўся часта ад дзвюх рыфмаў на чатыры кароткія радкі, якія можна лічыць і двума 12або 14-складовымі, аднак не пахвалюся, каб мог з сапраўднай лёгкасцю паводле волі ўладаць ямбічным памерам, які сёння асабліва пашыраны ў музыцы. Няцяжкім ён здаецца з выгляду, бо досыць пачаць верш трохскладовым словам, а потым класці нашы звычайныя харэічныя двухскладовыя, аднак для падобнага некаторага прымусу, каб ён не
    выглядаў сапраўдным прымусам, трэба быць дасведчаным з дзяцінства, так сказаць, свайго пяснярства, каб і мова не была прыспешана і памер дасканала захаваны. I барані божа, каб не ўжываліся ў песні гэтыя самыя празаічныя tez, zas, wi?c, by, gdyby, jest, sq. i не менш дрэнныя, калі яны без патрэбы, ten, ta, to або штосьці падобнае, чым памер павінен надтачвацца, або выраз дзеля яго павярнуць, каб утварыўся харэй ці ямб.
    To няхай маладыя песняры загадзя вучацца пісаць метрычныя вершы, пазнаюць добра мелодыку сваёй мовы, засвояць памеры грэчаскіх і лацінскіх вершаў, навучацца хоць крыху музыцы для разумення таго, як узгадніць яе са словамі, і толькі тады яны могуць быць упэўнены, што памеры напеўнасці мовы паводле іх схільнасці паплывуць, як прыроджаныя, з іх грудзей, ажыўленых пачуццём, знікнуць усякія хібы і няроўнасці ў мове, з’явяцца самыя выдатныя галосныя, і там, дзе будуць сапраўды патрэбныя, і іх песня пад музыку будзе самай цудоўнай і няспыннай гармоніяй. Нішто без намаганняў і ўмельства не становіцца чалавечай натурай, а калі што стала натурай, перастае быць штучным мастацтвам, якое пад сваю цёмную, чужую і няпэўную назву артыстычнасці, артыстызму, артыстыцызму, артызму намагаецца сёння падцягнуць усё і хоча, дагаджаючы ў сваіх творах толькі фантазіі, абавязкова ўзяць перавагу над тым, што з’яўляецца маральным, карысным і сумленным.
    Крывіцкім песенькам, здаецца, больш уласціва колькасць 7, 9 і 11 або таксама 8, 12 і 13 складоў, што аднастайна ідуць адзін за адным, як больш адпаведная сумным і сур’ёзным танам. Тыя песні, якія маюць па 8 і 6 складоў, што чаргуюцца паміж сабою, адпаведных ужо больш жывому і вясёламу тону, здаецца, паходзяць з Украіны ці Мазоўша або з’яўляюцца наследаваннем тамашніх песень. Харавы голас павінен пры спяванні расцягваць склады паводле свайго жадання, таму часцей за ўсё здараецца, што радкі ў адной і той жа песні маюць розную іх колькасць.
    Як кожная мова, чым менш яна апрацавана і звязана правіламі, тым больш падатлівая да вершаскладання, так і крывіцкая. Паэт не меў бы тут клопату з колькасцю складоў: ёсць самыя паслужлівыя да, дый, дэй, ды, дэ, дык, якія азначаюць, што і польскае а, напр. a moja ty mila! — da мая ты мілая! Самыя паслужлівыя, бо іх можна тры разы без патрэбы дабаўляць у адным радку; ужо, ідзе, у дому і ўсе словы, пры якіх ёсць прыназоўнік у, можна вымаўляць на адзін склад меней або болей. Мала дбаецца пры гэтым пра рыфмы, і кожная, якая надарыцца, пойдзе ў справу. Гэта ж цікавае да, што мае столькі варыянтаў, часта злучае з сабою старажытнае j, след якога застаўся яшчэ і ў польскай мове ў словах
    dzisiaj, wczoraj, indziej, a Рэем20 некалі асобна далучалася і да іншых слоў як нейкае прыдыханне ці паўната вуснаў пры вымаўленні.
    Хоць за дакладнасць запісу песень магу паручыцца, бо і тыя асобы, якія мелі ласку іх збіраць, ведалі крывіцкую мову і я, маючы часам па некалькі экземпляраў адной песні, мог бы адразу заўважыць недакладнасць напісання якога-небудзь слова, аднак не ведаю, чаму амаль усюды пісалі чы замест ці, прычым, наадварот, гэта ці замест чы многімі з нас, а менавіта пажылымі людзьмі, ужываецца і ў польскай мове. Магчыма, што прызвычаеныя да польскай мовы вясковыя дзяўчаты, якія служаць па дамах, дзе лепей размаўляюць па-польску, дыктавалі сваім паненкам і паням чы замест ці, або таксама іх ужываюць і сяляне. На гэта трэба звярнуць увагу ў песнях і іх жывой мове.
    Для пазнання крывіцкай мовы добра было б паслухаць хатнія размовы сялян, але гэта нялёгка зрабіць апранутаму ў сурдут, хіба калі б пераапрануцца ў сярмягу і пад выглядам селяніна з чужога маёнтка пайсці на вечарынку або ў карчму. Але больш прыстойным спосабам навучыцца мове і зрабіць адносна яе назіранні быў бы той, калі б хто заняўся слуханнем паданняў і іх дакладным запісам, папярэдне навучыўшыся майстэрству хуткага пісьма, бо гэта літаратура, што засталася спрадвеку ў памяці сялян, дагэтуль зусім яшчэ не кранутая. Гэта быў бы моўны скарб куды багацейшы, чым кароценькія песенькі, у якіх сустракаюцца часцей за ўсё толькі любоўныя словы і няма выразаў, што малююць іншыя пачуцці і ўяўленні. Скупая гэта мова і неачэсаная, бедная назоўнікамі і ўсімі выразамі, звязанымі з разумовымі паняццямі, аднак, як і кожная, яна павінна абавязкова мець свае асаблівасці і арыгінальнасць.
    He магу без нейкага мілага ўзрушэння прыгадаць забытыя паданні, якія я чуў і ведаў у дзіцячыя гады. Часта ў іх змяшчаецца цудоўная мараль. Ідзе, напрыклад, нехта ў зачараваны замак і знаходзіць на дарозе рыбу, якая дарэмна намагаецца ўскочыць у раку; рыба просіць нейкай прынятай у гэтых выпадках формулай дапамагчы ёй; ён дапамагае, а другі ў гэтай просьбе адмаўляў. Бачыць ён далей перакуленага жука, які не можа ўстаць, бачыць рака, які просіць дапамогі; усім ён дапамагае, а за тое яны, адчараваныя, ператварыўшыся ў людзей, дапамагаюць яму ўвайсці ў замак, калі іншыя, што адмаўлялі ў ратунку, дамагчыся гэтага не могуць. Трэці брат, які звычайна малюецца ў казках дурнем, сядзіць у кажушку за печчу, заўсёды больш набожны за двух разумных братоў. Тыя купляюць коней, набываюць дарагія ўборы і едуць па каралеўну, што сядзіць на шкляной гарэ, а гэты, як яны паехалі, ідзе на бацькоўскую магілу, моліцца і