Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
Так ізноў прайшлі для Баршчэўскага пяць гадоў у Цуднаве.
У студзені гэтага года ён смяртэльна занядужаў. Сумны канец хваробы прадбачыў Кёлер і сам Баршчэўскі [...] Графіня Ржавуская і Кёлеры знаходзіліся пры яго апошніх хвілінах. Уладальніца Цуднава падала яму апошні кубак напітку, а праз дзве гадзіны Баршчэўскі заснуў у бозе на руках Кёлера, дня 11 сакавіка 1851 года.
Чатырнаццатага сакавіка адбылося пахаванне Баршчэўскага на могілках у Цуднаве. Канстанцін Піятроўскі вельмі садзейнічаў пышнасці гэтага сумнага абраду. Яму належыць падзяка ад пішучай браціі. Аўтар «Завальні» жыў 61 год.
J. В. Jan Barszczewski. «Dziennik Warszawski», 23 i 25 красавіка 1851 г., № 22 i 24 (з дадаткам). Пераклад з польскай
1 Барташэвіч Юльян (1821—1870) — польскі гісторык, літаратуразнаўца, аўтар «Гісторыі польскай літаратуры» (1861), рэдактар газеты «Dziennik Warszawski». У1838—1842 гг. вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, удзельнічаў у рэдагаванні «Niezabudki».
2 Р. Падбярэскі называе іншы год нараджэння — 1794. Гл. вышэй, стар. 64.
3 У Барташэвіча: Nieszczodra.
4 Нясецкі Каспер (1682—1744) — геральдык і генеалог, аўтар вядомага гербоўніка польскіх шляхецкіх фамілій (1728—1744).
5 Тут і далей апускаюцца мясціны, вельмі блізкія да адпаведных мясцін артыкула Р. Падбярэскага.
6 У Барташэвіча: «Da czimze twoja dziewoszka hatowka zamiata?»
7 Так y Барташэвіча.
8 Красіцкі Ігнат (1735—1801) — польскі пісьменнік перыяду Асветніцтва, аўтар жартоўнай паэмы «Манахамахія, або вайна манахаў» (1778).
9 Адам Міцкевіч тройчы па некалькі месяцаў жыў у Пецярбургу на працягу 1824—1829 гг.
10 Маецца на ўвазе Давід Вінцэнт (1816 — 1897), польскі паэт, супрацоўнік «Niezabudki». У 1837—1841 гг. вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, у 1844 г. за сувязь з рэвалюцыйнымі арганізацыямі сасланы на Каўказ, дзе знаходзіўся і ў час, калі пісаўся артыкул Барташэвіча.
11 У газеце памылкова: Renth.
12 Ляховіч Станіслаў Аўгуст — польскі паэт, перакладчык., археолаг. Супрацоўнічаў у «Tygodniku Petersburskim» і «Niezabudce». Выдаў у Вільні «Помнікі па гісторыі Полыйчы» (1842) і іншыя крыніцы.
13 Пад імем сваёй жонкі Элеаноры Штырмер выступаў пісьменнік Людвік Штырмер.
14 Рамуальд Падбярэскі, які ў канцы 1850 г. быў арыштаваны царскімі ўладамі.
15 Гл. артыкул Падбярэскага «Беларусь і Ян Баршчэўскі» ў нашым зборніку, стар. 53—78.
16 У сапраўднасці Баршчэўскаму прысвечана другая частка агульнага ўступнага артыкула Падбярэскага.
17 Гл. наш зборнік, стар. 42— 48.
18 Жукоўскі Рудольф Казіміравіч (1814—1886) — мастак дэмакратычнага кірунку, графік і жывапісец, сябар Т. Р. Шаўчэнкі. Удзельнічаў таксама ў афармленні іншых выданняў Баршчэўскага і Падбярэскага.
19 «Проза і вершы», ч. 1. Кіеў, 1849, на польскай мове.
20 Артыкул М. Грабоўскага аб творчасці Баршчэўскага надрукаваны ў 1843 г. у часопісе «Pielgrzym» (т. 2, чэрвень), яшчэ да выхаду «Шляхціца Завалызі» ў свет. Цытатай з яго завяршае сеой артыкул «Беларусь і Ян Баршчэўскі» Р. Падбярэскі (гл. вышэй, стар. 70).
21 А. Мальдзіс адносіць гэты пераезд да 1847 г. (Матэрыялы першай навуковай канферэнцыі па вывучэнню беларуска-ўкраінскіх літаратурных і фальклорных сувязей. Гомель, 1969, стар. 37), але, магчыма, ён адбыўся крыху раней.
22 Піятроўскі Канстанцін — польскі паэт і перакладчык, аўтар некалькіх элегій, од, зборніка вершаў, выдадзенага ў 1836 г. у Бярдзічаве.
23 Абеляр П’ер (1079—1142) — французскі сярэдневяковы філосаф, паэт і багаслоў. Яго перапіска з каханай Элаізай натхняла многіх пісьменнікаў.
24 Маецца на ўвазе паэма «Жыццё сіраты», надрукаваная ў зборніку Баршчэўскага «Проза і вершы».
Ян Чачот (1796-1847)
Прадмова да зборніка народных песень 1846
3 пісьмаў
Дазвол вярнуцца на радзіму, у Навагрудскі павет
3 радаводнай справы
ПРАДМОВА ДА ЗБОРНІКА НАРОДНЫХ ПЕСЕНЬ 1846 г.
У1837—1846 гг. Ян Чачот выдаў у Вільні шэсць зборнікаў беларускіх народных песень: 1) «Вясковыя песенькі з-над Нёмана», 1837; 2) «Вясковыя песенькі з-над Нёмана і Дзвіны», 1839; 3) «Вясковыя песенькі з-над Дзвіны», 1840; 4) «Вясковыя песенькі з-над Нёмана і Дзеіны, з дадаткам арыгінальных на славяна-крывіцкай мове», 1844; 5) «Вясковыя песенькі з-над Нёмана, Дняпра і Днястра», 1845; 6) «Вясковыя песенькі з-над Нёмана і Дзвіны, некаторыя прыказкі на славяна-крывіцкай мове і яе самабытныя словы, з назіраннямі над гэтай мовай», 1846.
Усяго Чачотам надрукавана каля 1000 беларускіх песень у перакладзе на польскую мову, а часткова ў арыгінале. Да некаторых зборнікаў прыкладзены беларускія вершы Чачота. Зборнікі забяспечаны цікавымі прадмовамі і каментарыямі, дзе Чачот выказвае свае погляды на беларускую мову і фальклор, прыводзіць звесткі аб сваёй збіральніцкай дзейнасці. Ніжэй друкуецца найбольш каштоўная прадмова да шостага зборніка: Piosnki wiesniacze znad Niemna i Dzwiny, niektore przyslowia i idiotyzmy, w mowie slawiano-krewickiej, z postrzezeniami nad niq uczynionymi. Wilno, 1846, cmap. V — XXXIV. Прадмова без загалоўка. Пасля тэксту прадмовы подпіс: Jan Czeczot.
Выдаючы сто песень, крыху прыказак на славяна-крывіцкай мове і яе самабытных слоў1, я хацеў бы мець столькі ведаў і здольнасцей, каб даць нейкі граматычна-гістарычны нарыс гэтай мовы і падрыхтаваць для даследчыкаў славяншчыны грунтоўныя заўвагі, але паколькі гэта немагчыма, мушу абмежавацца адной падрыхтоўкай для іх невялікага матэрыялу да падобных заўваг і накідаць некаторыя, хоць сціплыя назіранні, якія ў мяне ў гэтых адносінах узніклі.
Грунтоўны роздум над гэтай мовай, на якой на нашай памяці любілі размаўляць паміж сабою старыя паны, што яшчэ жывуць, на якой дагэтуль гавораць паны і аканомы з сялянамі, на якой пісалі ў нас некалі афіцыйныя акты, застанецца цалкам якому-небудзь здольнаму, можа, селяніну, што праз навуку ўзнімецца да больш глыбокага разгляду дасканала вядомай яму мовы.
Самуэль Багуміл Ліндэ2, робячы справаздачу аб работах, звязаных з укладаннем слоўніка польскай мовы, заклікае, каб для дапаўнення яго працы збіраліся словы, якія ўжываюць у жывой размове хлебаробы, рамеснікі, плытагоны, паляўнічыя і г. д., а таксама дыялектызмы,
або, як ён кажа, «павятоўшчыны», да чаго, на яго думку, асабліва вялікую зручнасць мелі б уладальнікі значных маёнткаў у розных мясцінах краю (т. VI, стар. LXXXVII)3. Гэтыя дыялектызмы не толькі маглі б павялічваць багацце пісьмовай мовы, але, звыш таго, служыць тым, хто задумваецца над паходжаннем моў, для больш пэўных і сталых заўваг. Хоць некаторымі этымолагамі робяцца дзіўныя супастаўленні слоў адной мовы з другой, аднак прыемна бачыць роднаснасць паміж мовамі і здзіўляючае падабенства санскрыцкай мовы даўніх індыйцаў да славянскіх моў. Магчыма, што крывіцкія самабытныя словы, калі іх багата сабраць, выявілі б таксама якое-небудзь падабенства да санскрыту, а некаторыя прыгожыя словы, уведзеныя ў польскую мову (як гэта назіраецца нават ужо ў Літве), павялічылі б без шкоды яе багацце, якое, аднак, што мы павінны ведаць, залежыць не ад мноства слоў, але ад прыстойнага і ашчаднага іх ужывання. Таму што ўжо сёння некаторыя пісьменнікі так узбагачаюць польскую мову выхапленымі адусюль словамі і спосабамі прамаўлення, што трывожыцца трэба не толькі за чысціню, але і за поўнае яе скажэнне.
Крывіцкі дыялект — прамежкавы паміж польскім, рускім і ўкраінскім. Украінскі, ці палянскі, па будове сваёй і даўжыні галосных больш падобны да польскага, крывіцкі — да рускага; але калі ўкраінец кажа будэ, рускі — будет, то крывічанін скажа будзе, куды падобней да польскага b^dzie. Аднак ён не скажа, як ўкраінец: ходылам, ходылась, ходыла, але: я, ты, ана хадзіла, бо ва ўсіх ладах, часах і асобах спражэння дзеяслова крывіцкая мова не мае падобных асабовых канчаткаў, як украінская і польская, і павінна карыстацца асабовымі займеннікамі.
Як dz, якое, паводле Ліндэ, прыкметна аддзяляе польскую мову ад іншых славянскіх дыялектаў, згодна з ёй падабаецца крывічанам, так вельмі не любяць яны гука л, як і даўнія палякі, калі гаварылі: wyszedwszy, rzekwszy, umarwszy замест: wyszedlszy, rzeklszy, umariszy. Таму ў многіх выпадках замест л крывічане вымаўляюць гук ў, злучаючы яго з наступным ці папярэднім галосным, адкуль утвараюцца бясспрэчныя дыфтонгі: аў, еў, оў, іў, уў, напр. даў, еў, пашоў, любіў, бліснўў. Нават словы, узятыя з іншых моў, як напр. хаўтуры з літоўскага chalturej, жаўнер з польскага zolnierz (наёмнік, з нямецкага der Soldner), каўнер, які паходзіць ад італьянскага kolnierz, аўтар — oltarz (з лацінскага altare), каўтун (відаць, што пазычанае) koltun, усюды змянілі л наў. I толькі ўжо ўдзеясловах, у канчатках жаночага і ніякага роду, атрымлівае л сваё гучанне, паколькі гаворыцца: я была, ано было.
У замест в выступае таксама паўсюдна ў якасці прыназоў-
ніка і паводле патрэбы ці схільнасці таго, хто гаворыць, злучаецца з наступным гукам (часцей з галосным, чым з зычным) або вымаўляецца асобна, напр. у дварэ, у селе або ў дварэ, ў селе. Так што можна гэта ў прызнаваць па жаданню або галосным, або зычным, ці таксама, калі злучаецца ў словах з іншым галосным, — дыфтонгам. Пішу такое ў з рыскай, схіленай управа, для адрознення ад у галоснага4.
Гук в, занядбаны ў прыназоўніку, з’яўляецца затое калі-нікалі як прыдыханне ў словах, што пачынаюцца з галосных, хоць і ў іх часцей за ўсё (можа, толькі цяпер) ужо адкідаецца, напр. воко і око, вакно і акно, восень і осень, вуліца і уліца, востры і остры, водзін, водна і адзін, адна, навошто ? і нашто ?, а вось і а ось!
He маюць яны зусім у сваім алфавіце, так як першапачаткова і ўсе славянскія дыялекты, гукаў f, g. А калі павінны іх вымаўляць у запазычаных словах, то вымаўляюць часцей за ўсё замест f — ch або р, замест g — h, напр. Хвалісь — Felis, хваліварок — folwarek, пранцус — Francuz, Пранціся — Franciszka, грап — graf, ахвіцэр — oficer, хвігура — figura, хвіга — figa, каптан — kaftan, шапа — szafa, ухналь — ufnal, Горскі — Gorski, Грыбоўскі — Grzybowski і г. д. Аднак лягчэй даецца вымаўленне g, бо скажуць: Gabrus і Gabrusicha або Haurus і Haurusicha, ganeczek і haneczek, grosz i hrosz, garniec i harniec.
Хоць рэ з лёгкасцю вымаўляецца ва ўласных словах: рэка — rzeka, рэпа — rzepa, усё ж маюць яны цяжкасць. у вымаўленні рэ ў запазычаных, напр. левізор — rewizor, некрут — rekrut, алендар — ar^darz.