• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Ідэя беларускіх паэтаў адносна праяўлення народнасці ў мастацтве пачынае праяўляцца і ў музыкаў. Так, вядомы ў сталіцы музыкальным талентам п. Антон Абрамовіч95 падхапіў думку, кінутую намі ў першым томе «Rocz[nika] Liter[ackiego]», і ад некалькіх беларускіх мелодый, пакладзеных на ноты, перайшоў да задумы стварыць музычную паэму ў духу народных песень на тэму «Беларускае вяселле». Усе абрадавыя часткі гэтага акта маюць там сваё музычнае тлумачэнне, а над усім лунае чуллівая летуценная думка — то сумная, то вясёлая на перамену — як душа нарачонай, што расчулена цяперашняй хвілінай і марыць аб няпэўнай будучыні, — думка, якая дпя музыкі-паэта складае поўную прываблівасці тэму. П. Абрамовіч, родам беларус, беручыся за зусім новую ў нас і дагэтуль нечапаную тэму, калі яе добра павядзе, можа стварыць рэч зусім арыгінальную і заняць выключнае месца ў касмапалітычнай еўрапейскай музыцы. Урыўкі, якія мы чулі, захапілі нас, таксама як і ўсіх слухачоў, землякоў кампазітара, якія найлепш маглі меркаваць аб праўдзівасці народных мелодый. Гэта кампазіцыя, якую на гэты раз не можам назваць інакш, як паэмай, будзе змешчана ўтрэцім томе «Rocznika Literackiego» на 1845 г.96
    *	13 Але каб паказаць грубаваты досціп, характэрны для краю, далучаем пару ўрыўкаў з гэтага верша, напісанага з нагоды вядомага ў ваколіцы выпадку, у маёнтку п. Маліноўскага, у Шнітаўках, за 50 вёрст ад Полацка, у 1812 годзе.
    Рабункі мужыкоў
    Як пранцуская сіла Із-за Дзвіны наступіла, Нам стала карціць, Чтоб парадак прівраціць. Аднака ж сядзелі ціха, Аш тут пріносіць ліха Пранцузоў у наш двор, / нутка дзелаць здор. Клеці паразбівалі, Паноў нашых загналі, Нас казалі пазбіраць I гарэлку піць і браць. Пранцузы нас пахвалялі, Об нашым краю ўпоўнялі97 I на мігі нас прасілі, Каб мы с німі двор лупілі. I мы доўга так гулялі, Что хацелі пілі, бралі. Тот брал плацья на вяроўку, Чым абшыць жонкі шнуроўку, Цыны, медзі, сколько мог, Чым абліць дуду ірог... Іншый быдло занімаець, Другій адзене хапаець, Іншый только есць і п ’ець, Другій шаблёй куры б’ець.
    Калі ўжо так гуляюць, Пачулі, с пушэк стрэляюць,
    «Галён! галён!» 98 закрычалі Іўсе з двору высыпалі.
    У Кляссіцах о дзве мілі Крвавую вайну чынілі." Як пранцузы вышлі самі, Мужыкі былі панамі.
    I калі так пагулялі, Раду сабе ўкладалі. Першый Мінка*'г сеў за стол, У куты глядзіць, як сакол, На крэслі, гдзе сядзеў пан, Пуза, як барабан.
    А ногі як разапнець, Хоць с калёсамі праець. Помню я тые векі, Як жылі паноў прэдкі, Нас у некруты ня бралі, Ах! што за паны бывалі! Хаць на лбе валос і нет, Да ўжо ж усы на ўвесь свет! Два рукава мелі красных I ешчэ два ззаду запасных, 3 аднэй полы ў тых паноў Семёро пашыў штаноў!
    А гэты і нас паелі, А самі ўжо згалелі. Палы сабе пабрззалі, Хвасты ззаду падсекалі, I цяпер ужо ўсякай Кусай ззаду і г. д. Прыдзеш у двор, баішся, Пакуль к пану збліжыжся Долга галаву скрабеш...
    Ешчэ ж гэта не канец, Палажыш на стол яец, I тут ешчэ страх бярэць Ждаць, што пан запяець...
    Пусць мнехоць паб’юць штаны, Да ўжо ж ня будуць паны і г. д.100
    *'Дусанькі, лебёданькі, Скіньця мне па пёрушку, Я з вамі палечу і г. д.
    *	15 У Літве завуць яе зязюляю, на шырокіх лістках чорныя плямкі, цвіце на мокрых месцах з ландышамі.
    *	16 Ва ўступе да асобнага выдання аповесці «Драўляны Дзядок» мы намерваемся даць больш падрабязны разгляд яго апавядальніцкага таленту, а таксама высветліць тыпы, якія ён пазычыў з беларускага асяроддзя. Ёсць там дзве задумы: «Студэнт Люцэфуга» і «Горды Філосаф», такія плённыя, што маглі б даставіць модным французскім пісьменнікам матэрыялу на шматтомныя раманы.
    «Pielgrzym», 1843, т. II, чэрвень. 3 карэспандэнцыі кс. Галавінскага да Mix. Грабоўскага.
    За Зак. 2068
    73
    *	18 Лакей п. Маліноўскага, які найбольш свавольнічаў у гэтых разрухах, пасля навешаны ў Шнітаўках.
    Romuald Р о d b е r е s к і. Bialorus і Jan Barszczewski. У кн. : J a п Barszс z е w s к і. Szlachcic Zawalnia, czyli Bialorus w fantastyczjiych opowiadaniach, t. I. Petersburg, 1844, cmap. I— VLI. Перакладз польскай.
    1	Падбярэскі (Друцкі-Падбярэскі) Рамуальд (1812 ці 1813—1856) — польскі і беларускі журналіст дэмакратычнага кірунку, выдавец альманахаў «Rocznik Literacki» і «Pami^tnik Naukowo-Literacki» (гл. пра яго дакументы ў дадатку да нашага зборніка, стар. 487—488). Артыкул «Беларусь і Ян Баршчэўскі» з’яўляецца прадмовай да кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня». На тытульным лісце кнігі артыкул характарызуецца як «Крытычны погляд на беларускую літаратуру» («Krytyczny rzut oka na Literature Bialoruskq»).
    2	Жэгота Кастравец — псеўданім польскага пісьменніка і перакладчыка Ігната Галавінскага (1807—1855). Быў рэктарам каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, пазней — магілёўскі мітрапаліт. Звязаны з кансерватыўным часопісам «Tygodnik Petersburski».
    3	Інфлянтамі называліся паўночііа-заходнія, латышскія паветы Віцебскай губ.
    4	Маецца на ўвазе «Літаратура і крытыка» — зборнік прац Міхала Грабоўскага (1804—1865), польскага ўплывовага крытыка і пісьменніка кансерватыўнага кірунку. Чатыры тамы гэтага зборніка выдадзеныў Вільніў 1837—1840 гг.
    5	Альвар Эмануэль (1526-1583) — партугальскі езуіт, аўтар падручніка лацінскай граматыкі. «Альварам» называўся і сам падручнік, выкарыстанне якога ў школах Рэчы Паспалітай было спынена Адукацыйнай камісіяй у канцы XVIII cm.
    6	«Пісьмы пра Беларусь» Падбярэскага надрукаваны ў «Tygodnika Petersburskim» у кастрычніку 1844 г., № 79, 81, 82.
    1	Багамолец Францішак (1720—1784) — польскі драматург, журналіст, выдавец перыяду Асветніцтва. Належаў да каталіцкага ордэна езуітаў. Родам з Віцебска.
    8	Мусніцкі Мікадзім (1765—1805) — польскі паэт, драматург, гісторык, тэолаг. Паходзіў са Жмудзі, далейшае жыццё звязана з Беларуссю. У 1803 г. выдаў у Полацку эпічную паэму «Палтава».
    9	Міганоеіч Ян (1783—1814) — польскі элініст, перакладчык. Родам з Віцебска. Яго пераклад «Арэста» друкаваўся ў «Miesieczniku Роіоскіт» у 1818 г.
    10	Еўрыпід (каля 480 ці 484— 406 гг. да н. э.) — старажытнагрэчаскі драматург.
    11	Князьнін Францішак Дыянізый (1750-1807) — польскі паэт-сентыменталіст. Родам з Віцебска.
    12	Чартарыйскі Адам Казімір (1734 — 1823) — магнат, кандыдат на трон Рэчы Паспалітай, драматург і публіцыст. Мецэнат, яго рэзідэнцыя ў Пулавах супернічала па бляску з каралеўскім дваром.
    13	Карпінскі Францішак (1741 — 1825) — польскі паэт-сентыменталіст. Некаторы час жыў пры дварах Чартарыйскіх, Браніцкіх, Радзівілаў, потым — каля Пружан, у Беларусі.
    14	Гроза Аляксандр (1807—1875) — польскі пісьменнік, прадстаўнік так званай «украінскай школы». У 1838—1842 гг. выдаваў у Вільні альманах «Rusalka». У сваёй творчасці выкарыстоўваў беларускі фальклор (паэмы «Марына», «Глухое возера» і інш.).
    15	Пра Яна Аношку (каля 1775 — не пазней 1827) гл.: С. Майхровіч. Нарысы беларускай літаратуры XIX cm. Мінск, 1957, стар. 31—33; A. М а л ь д з і с. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мінск, 1974, стар. 84. Польскія вершы Аношкі ў перакладзе на беларускую мову гл. у кн.: Беларуская літаратура XIX cm. Хрэстаматыя. Мінск, 1971, стар. 344—348.
    16	У сапраўднасці Ян Аношка памёр не пазней 1827 г.
    17	Корсак Раймунд (1767—1817) — польскі паэт, перакладчык, удзельнік паўстання 1794 г., аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Бібейда, або гарнец».
    18	Урублеўская Тэкля (канец XVIII в. — пасля 1835 г.) — польская перакладчыца, драматург, паэтэса. Жыла ў г. Дзісна. У1828 г. выдала ў Полацку зборнік паэтычных твораў Аношкі.
    19	Рысінскі Францішак (памёр каля 1830 г.) — паэт-гумарыст. Быў чыноўнікам у Віцебску (старшыня палаты цывілызага суда).
    20	Вянгерскі Томаш Каятан (1756—1787) — польскі паэт-сатырык, аўтар іроікамічнай паэмы «Арганы».
    21	Нарушэвіч Адам (1733—1796) — польскі паэт, гісторык, перакладчык. Родам з Піншчыны.
    22	Манькоўскі Ігнат Антонавіч (каля 1765—1831) — публіцыст, які выступаў у рускіх часопісах. Думка, што ён быў аўтарам беларускай «Энеіды навыварат», не пацвярджаецца навейшымі даследаваннямі.
    23	Блумаўэр Алаіз (1755—1798) — аўстрыйскі паэт, аўтар парадыйнай паэмы «Прыгоды набожнага героя Энея».
    24	У арыгінале: Kotlarowskiego.
    25	Маецца на ўвазе Хатомскі Фердынанд (1797—1880) — польскі паэт-гумарыст, удзельнік рэвалюцыйнага руху. Яго травестацыя «Энеіды» друкавалася ў польскай перыёдыцы ў 1818—1858 гг.
    26	Большасць даследчыкаў лічаць, што беларуская «Энеіда» ўзнікла пасля Айчыннай вайны 1812 года.
    27	Цяпер гарадскі пасёлак Хіславічы Смаленскай вобл.
    28	У сапраўднасці падзеі адбываліся на моры.
    29	Назву «Беларусь» у тыя часы ўжывалі пераважна ў дачыненні да Віцебскай і Магілёўскай губерняў.
    30	Кацярына Дышлеўская, сваячка I. Манькоўскага.
    31	«Rubon» («Дзвіна») — рэгіянальны альманах для паўночнай Беларусі. Выдаваўся ў Вільні ў 1842—1849 гг. Выйшла Ютамоў.
    32	«Miesi^cznik Роіоскі» — польскі часопіс, выдаваўся ў Полацку ў 1818 і 1820 гг. Орган Полацкай езуіцкай акадэміі. Стаў сімвалам абскурантызму.
    33	Буйніцкі Казімір (1788—1878) — польскі пісьменнік кансерватыўнага кірунку, выдавец «Rubonu». Жыў у маёнтку Дагда Дынабургскага пав. Віцебскай губ.
    34	Твор выйшаўу Вільніў 1841 г., mm. I—II.
    35	Ганіць тых, каго любіць! (лац.).
    36	Твор друкаваўся ў «Rubonie» ў 1842—1849 гг.
    37	Ад імя французскага пісьменніка Жана Франсуа Мармантэля (1723—1799), для твораў якога характэрны чуллівасць, прыўзнята-дэкламацыйны стыль.
    38	Катэн Мары (1770—1807) і Жанліс Мадлен Фелісітэ (1746—1830) — французскія пісьменніцы, аўтары сентыментальных раманаў.
    39	Борх Міхал (1806—1881) — польскі паэт, перакладчык, гісторык, бібліяфіл, уладальнік маёнтка Прэлі ў Дынабургскім пав.
    40	Ефрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава; каля 1120—1173) — князёўна, асветніца перыяду Кіеўскай Русі.
    41	У «Roczniku Literackim» (т. 2, 1844) надрукаваны ўрывак з «Гісторыі ў легендзе» (праца Борха пра Ефрасінню), «ахвяраваны» Падбярэскаму ў Прэлях 14снежня 1843 г.
    42	«Два словы праДзвіну». Вйьня, 1843.
    43	Скілакс (Скілак) — грэчаскі географ і падарожнік VI cm. да н. э.
    44	Тымей (каля 356 — каля 260 гг. да н. э.) — грэчаскі гісторык і падарожнік.
    45	Эратасфен (276—194 гг. да н. э.) — грэчаскі географ, астраном і матэматык.
    46	Артэмідар — пад гэтым імем вядомы два грэчаскія падарожнікі-географы: адзін (Эфескі) жыў каля 100 г. да н. э., другі (Дальдзіянскі) — у канцы II cm. н. э.