Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
47 Перыплы — від старажытнагрэчаскай літаратуры: апісанні марскіх плаванняў уздоўж берагоў.
48 Плятар Адам (1790—1862) — археолаг і натураліст, маршалак Дынабургскага пав. Меў у маёнтку Краслаўка (Краслаў) багатую бібліятэку і зборы старажытнасцей. Супрацоўнічаў у «Tygodniku Petersburskim», «Rubonie» і інш. Выдаў шэраг кніг па прыродазнаўству і археалогіі, у прыватнасці «Гідраграфічна-статыстычнае апісанне Дзвіны» (Вільня, 1861).
49 Спасоўскі (Грот-Спасоўскі) Аляксандр (каля 1808 — каля 1847) — польскі паэт. Па адных звестках, быў звязаны з Магілёўшчынай, па другіх — жыў каля Лепеля. Супрацоўнічаў у «Tygodniku Petersburskim», у 1840 г. выдаў двухтомнік вершаў у Вільні. Падбярэскі аднабакова ацэньвае яго творчасць. Спасоўскі наследаваў Міцкевічу, выкарыстоўваў беларускі фальклор.
50 Шапялевіч Гаўдэнтый — таварыш Баршчэўскага па Полацкай езуіцкай калегіі, паэт-класіцыст, супрацоўнік «Niezabudki» і «Tygodnika Petersburskiego». У аснове польскай пазмы «Псіхея» (Пецярбург, 1843) — міфалагічны сюжэт, шырока вядомы яшчэ з часоў Апулея.
51 Гл. аўтабіяграфію Т. Заблоцкага ў дадатку да нашага зборніка, стар. 484—487.
52 Ржавускі Генрык (1791—1866) — польскі пісіменнік і публіцыст кансерватыўнага кірунку, аўтар цыкла гістарычных аповесцей «Успаміны Сапліцы» (1839).
53 Мур Томас (1779—1852) — англійскі паэт-рамантык, ірландзец па паходжанню.
54 Адынец Антон Эдвард (1804—1885) — польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. Родам з Ашмяншчыны. Умаладосці філарэт, прыяцель А. Міцкевіча. Паэма «Гара» апублікавана ім у 1826 г.
55 Каханоўскі Ян (1530—1584) — польскі паэт эпохі Рэнесансу.
56 Маецца на ўвазе польская мова.
57 Храпавіцкі Ігнат — польскі і беларускі паэт, фалькларыст. Жыўу Каханавічах Дрысенскага пав., супрацоўнічаў у «Rubonie». Падбярэскі мае на ўвазе працу Храпавіцкага «Погляд на паэзію беларускага народа», надрукаваную ў «Rubonie», т. 5, 1845.
58 Тралоп Фрзнсіс (1780—1863) — англійская раманістка. У сваіх творах пра Амерыку крытыкавала амерыканскі лад жыцця.
59 Таквіль Алексіс (1805—1859) — французскі буржуазны гісторык і дзяржаўны дзеяч, аўтар працы «Пра дэмакратыю ў Амерыцы» (1835— 1840).
60 Шэвалье Мішэль (1806—1879) — французскі эканаміст, прыхільнік будаўніцтва чыгунак.
61 Працы Аляксандра Абрампальскага па гісторыі Беларусі прыгадвае таксама А. Кіркор («Жйвопйсная Россйя», т. III. СПб. — М., 1882, стар. 327).
62 Рэут (Газдава-Рэут) Вінцэнт — польскі пісыненнік першай паловы XIX cm., прадстаўнік рамантызму. Жыў у маёнтку Мосар у Полайкім пав., друкаваўся ў альманахах «Niezabudka», «Rocznik Literacki», «Rubon».
63 Вярыга Сымон (нар. у 1819 г.) — брат Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, арганізатар публічнай чытальні ў Віцебску.
64 Юзаф Жаба згадваецца Кіркорам у «Жйвопйсной Poccuu», т. III, стар. 327. Польскі «Слоўнік геаграфічны» (т. XII, 1892, стар. 15) адзначае ў маёнтку Шо Дзісенскага пав. значную бібліятэку і гістарычныя зборы. Гл. таксама артыкул У. Мархеля ў «Полымі», 1975, № 8, стар. 247.
65 Ян Чачот жыў у Лепелі ў 1833—1841 гг., займаючы пасаду сакратара ў дырэкцыі Бярэзінскага канала.
66 Зан Тамаш (1796—1855) — польскі паэт-рамантык, філамат, сябар А. Міцкевіча. У сваёй творчасці шырока выкарыстоўваў беларускі фальклор. 3 1843 або 1844 г. люстратар казённых маёнткаў у Лепелі.
67 Па іншых звестках — у 1790 г. Гл. артыкул Ю. Барташэвіча ў нашым зборніку, стар. 78, а таксама Энцыклапедыю Аргельбранта, т. II, 1860, стар. 943. Сам Падбярэскі ніжэй у сваім артыкуле гаворыць, што каля 1809 г. Баршчэўскаму было 18год.
68 Правільней Мурагі.
69 Твор меў таксама іншыя назвы: «Размова хлопаў», «Бунт хлопаў».
70 Маецца на ўвазе адзін са стваральнікаў польскай псіхалагічнай прозы Штырмер Людвік (1809—1886), першыя творы якога былі надрукаваны ў «Niezabudce». Гл. пра гзта артыкул Ю. Барташэвіча ў нашым зборніку, стар. 81.
71 Антычныя аўтары: Анакрэон (Анакрэонт; каля 570—478 гг. да н. э.) — грэчаскі паэт; Тэафраст (каля 372— каля 287гг. да н. э.) — грэчаскі філосаф; Віргілій — гл. заўвагу 3 на стар. 53.
72 Ад імя нямецкага пісьменніка і кампазітара рамантычнага кірунку Эрнста Гофмана (1776—1822).
73 у першапачаткоеым выглядзе, ва ўсёй непасрэднасці (лац.).
74 Гл. у нашым зборніку нарыс Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», стар. 48—53.
75 Рапсод — вандроўны пясняр у старажытнай Грэцыі, выканаўца эпічных песень.
76 Ад польскага raptularz (лац. raptularius) — запісная кніжка.
77 Апавядальнік у гістарычных аповесцях Г. Ржавускага «Успаміны Сапліцы».
78 Згаданыя вышэй «Пісьмы пра Беларусь».
79 Маецца на ўвазе прадмова да асобнага выдання аповесці Я. Баршчэўскага «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта». Задума не здзейснілася.
80 Гаворка ідзе пра песню «Те brzoz kilka, bieg tej wody» польскага драматурга, раманіста і паэта Людвіка Крапінскага (1767—1844), які жыў на Валыні.
81 Карніловіч Антон (1805—1856) — ксёндз ордэна місіянераў, аўтар польскіх твораў гісторыка-біяграфічнага характару, уладальнік значнай бібліятэкі.
82 Маецца на ўвазе «Noworocznik Litewski» на 1831 г., выдадзены ў Вільні паэтам і публіцыстам Гіпалітам Клімашэўскім (1802—1875). У час, калі пісаўся артыкул Падбярэскага, Клімашэўскі як удзельнік паўстання 1831 г. знаходзіўся ў эміграцыі ў Францыі.
83 Кржачкоўскі Юзаф (нар. у 1809 г.) — польскі выдавец перакладчык і паэт, звязаны з канспіратыўнымі арганізацыямі. У1834—1835 гг. выдаў у Вільні два тамы альманаха «Znicz».
84 У «Roczniku Literackim» (т. 2, 1844) надрукаваны вершы Ф. Рысінскага, атрыманыя Падбярэскім ад полацкага маршалка Станіслава Градніцкага.
85 Грубер Габрыель (1740—1805) — выхаванец мастацкай акадэміі ў Вене, выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме, зрабіў пэўны ўклад у прафесійную мастацкую адукацыю на Беларусі.
86 Ходзька Ігнат (1794—1861) — польскі пісьменнік, родам з Вілейшчыны, аўтар «Літоўскіх малюнкаў» (1840—1850) і «Літоўскіх паданняў» (1852—1860). Умаладосці шубравец, пазней перайшоў на кансерватыўныя пазіцыі.
87 Маецца на ўвазе аповесць Я. Баршчэўскага «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» («Niezabudka», т. 5; «Rubon», т. 8).
88 У часопісе «Москвйтянйн» (1843, кн. 8) надрукаваны паклёпніцкі нарыс П. Кушына з беларускага жыцця «Гецыкі».
89 Выдаўцом «Rocznika Literackiego» з’яўляўся сам Падбярэскі. Выданне зборніка, пра які ідзе гаворка ў артыкуле, было ажыццёўлена.
90 Вебер Карл Марыя фон (1786—1826) — кампазітар, стваральнік нямецкай рамантычнай оперы.
91 Кінд Іаган Фрыдрых (1768—1843) — нямецкі паэт і драматург, аўтар лібрэта оперы Вебера «Вольны стралок» (1821).
92 «Эрлькёніг» («Лясны цар») — рамантычная балада аўстрыйскага кампазітара Франца Шуберта (1797—1828), створаная ў 1815 г. на тэкст вядомай балады I. В. Гётэ (1782). Венгерскаму кампазітару Феранцу Лісту (1811—1886) належыць транскрыпцыя балады Шуберта (1838). Ліст выконваў яе ў Пецярбургу ў 1842г.
93 Меербер Джакома (1791—1864) — кампазітар, прадстаўнік так званай вялікай французскай оперы. Яго рамантычная опера «Роберт-Д’ябал» пастаўлена ў 1831 г.
94 Шапэн Фрэдэрык (1810—1849) — польскі кампазітар і піяніст, заснавальнік польскай музычнай класікі.
95 Абрамовіч Антон Іванавіч — беларускі кампазітар. Жыў у Пецярбургу, дзе ўваходзіў у гурток Баршчэўскага — Падбярэскага. Апрацоўваў народную музыку, напісаў дзве песні на словы Баршчэўскага («Дзеванька» і «Гарэліца»), У «Roczniku Literackim» (in. 3, 1846) змешчаны партрэт Абрамовіча, звестк.1 аб ім і яго музычная паэма «Беларускае вяселле».
96 Том выйшаўу 1846 г.
97 Так. у Падбярэскага (upouniali).
98 Ідзём! Ідзём! (фр.).
99 Маюцца на ўвазе баі каля м. Клясціцы (цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл.) 18—20ліпеня 1812 г., калі загінуў генерал Я. П. Кульнёў.
100 Больш поўны тэкст верша (з улікам іншых крыніц) гл. у кн.: Беларуская літаратура XIX cm. Хрэстаматыя. Мінск, 1971, стар. 81—83.
ЮЛЬЯН БАРТАШЭВІЧ1. ЯН БАРШЧЭЎСКІ
Ян Баршчэўскі нарадзіўся ў 1790 годзе2 ў Марогах над возерам Нешчарда3 ў ранейшым Полацкім ваяводстве, на самай мяжы Невельскага і Себежскага паветаў, г. зн. на ўсходніх ускраінах даўняй Беларусі. Паходзіў ён з беднай, але сумленнай шляхты. Хоць пра яе зусім не ўспомніў гербоўнік Нясецкага4, аднак высакародная ў сваёй прастаце, у таварыскім і засцянковым жыцці, яна, можа, таму, што жыла ў забыцці і воддаль ад вялікага свету, захавала найбольш родавых элементаў, якія нагадвалі вельмі даўнія сеймікавыя часы [...]5
Ідучы такім шляхам, Баршчэўскі мог стаць паэтам простанароддзя, ці ўласна народным, калі б адчуў у грудзях сапраўднае натхненне вестуна. Сярод вёсак забыў ён пра класічныя формы і спяваў не для літаратуры, але для Беларусі на мове народа. Настаўнікі сказалі б пра яго тады, што ён знізіў свой талент да простанароддзя, але наша пакаленне добра зразумела тую ісціну, што каб мець нацыянальную паэзію, трэба спачатку выкупаць яе ў вясковай песні, бо толькі ў гэтай песні ёсць элементы першародныя, як у гамеравай паэме, а не наследаваныя, як рымскія і французскія.
Маючы ў 1809 годзе 18 гадоў, полацкі студэнт яшчэ ў Марогах, роднай сваёй вёсцы, кахаў панну Максімавічанку і ёй адрасаваў беларускую песеньку «Да чым жа твая, дзеванька, галоўка занята?»6 Пішучы, не думаў, пэўна, пра друк, аднак песенька да каханай, пераходзячы з вуснаў у вусны, дажыла ажно да сягоння. Марогі былі любімым месцам паэта. 3 Полацка заўсёды сюды вяртаўся і адсюль рабіў вандроўкі ў аколіцы. Мы не ведаем, чым скончылася яго каханне да Максімавічанкі, час і людзі, пэўна, астудзілі пачуццё, і страсць прайшла. Але і праз тры гады Баршчэўскі яшчэ напяваў у Марогах на сваёй беларускай ліры. Бачыў вялікую вайну Напалеона і яго войска і барацьбу сялян па лясах з французамі, што адступалі. У Полацкім і Віцебскім паветах пачаліся першыя бітвы, і там таксама лютавалі найбольш забойчыя элементы жахлівай вайны. Беларусь, увесь час жабрачая, увесь час убогая, занепадала цяпер пад падвойным цяжарам нядолі. Пасля адыходу французаў, крануты выглядам агульнага знішчэння, у Марогах пісаў Баршчэўскі верш «Рабункі мужыкоў». Сёння запэўніваюць нас, што гэта народная паэма, што жыве і жыць будзе ў вуснах народа. Кажуць, што быў гэта верш слаўны па ўсёй Беларусі, што наш паэт стаўся папулярным і адзіным вестуном сваёй Украіны7. Яго паэтычныя творы разыходзіліся ўсюды па руках. Ведалі іх дзеці, а нянькі напявалі над калыскамі думкі Баршчэўскага, калі так можна назваць гэтыя творы самароднай музы без фокусаў і прэтэнзій[...]