Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
Хто ж не прызнае, што ў гэтых простых апавяданнях народа ёсць жывая паэзія? Кожная балада яго вырасла на такіх паданнях.
Тое, што піша п. Баршчэўскі прозай, не датычыць прама ні гісторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі, але рэчы болып важнай, а менавіта духу і паэзіі народа, адкуль выйшлі і гісторыя, і літаратура, і мова. Ухапіўся ён за самую жыццёвую аснову і вырашыў паказаць у мастацтве вялікі народны вобраз. Ён мае перад сабою народ, часта з усёй прывабнасцю фантазій з язычаскіх часоў, якія ён апраменьвае сваім, так сказаць, беларускім гафманізмам72. Як у баладах ён стараўся паказаць пачуццёвы бок паэзіі народа, так у апавяданнях — яго творчасць і нібыта нейкую філасафічнасць паняццяў пра быт, авеяных уласнай яго фантазіяй. У гэтых апавяданнях, якія памылкова называюць аповесцямі (але метафізічнасць выразу не мае значэння), толькі адно ядро належыць простаму народу, уся карціна — фантазія аўтара, сатканая на аснове нацыянальных колераў. Напр., у апавяданні «Вуж, што вылупіўся з петушынага яйка» даецца першае паняцце пра
бытавыя адносіны: вуж — алегорыя спакусніка, ён спакушае жонку ў таго, хто вынасіў яго пад пахай, выпрабоўвае яго грашыма, каб самому скарыстаць слабасць жанчыны і г. д. У народа няма вымыслу без далейшай акрэсленай думкі, толькі часта цяжка яе адгадаць, асабліва не ведаючы яго звычаяў. П. Баршчэўскі не збіральнік паданняў, але выразнік іх у мастацтве. Аднак з гэтага не вынікае, што хто іншы не выкарыстае яго апавяданняў яшчэ раз як матэрыял для ўзнаўлення. У адносінах мастацтва яны in crudo73, недастаткова развіты, маюць рысы нейкай недавыказанасці, што з’яўляецца вынікам яго імправізатарскай манеры, бо што ён раз напіша, дык без пэцканіны падае ў друк, без змены цэлага і паправак у дробязях. У ранніх апавяданнях занадта выпірае штучнае выкарыстанне чыста фантастычнага вымыслу для дасягнення мэты, для маральнага павучання, што часта аслабляе эфект і паказвае недахоп мастацкага такту ў апрацоўцы, які разаўецца з вопытам. Ёсць у яго асаблівы талент да апісанняў прыроды роднага краю, якія ўсюды дыхаюць такой свежасцю, такой праўдай, так пераносяць у тыя ваколіцы, напр. уступ да апавяданняў, дзе карціна «Шляхціцы Завальні»74*16.
Па яго манеры апавядання, набліжанай амаль да гамеравай прастаты, я назваў бы яго беларускім рапсодам75. He церпіць ён манеры новай (а можа, ужо і не новай) французскай школы, якая так моцна ўзрушае бедныя нашы нервы. Калі збіраецца пісаць, бярэ Гамера, — не для таго, каб наследаваць вестуну стагоддзяў (бо нават перад ім хоча застацца самім сабою!), а для натхнення, каб прасякнуцца духам старажытнай прастаты: «Адысея» наводзіць на тысячы ўспамінаў з яго жыцця, так падобнага ў сваім блуканні па зямлі і морах, па вялікіх гарадах і вёсках да беднага грэчаскага рапсода! Бо, як я ўжо сказаў, усё жыццё п. Баршчэўскага — адно пастаяннае самаахвяраванне дзеля паэзіі! Аднак каб добра зразумець сказанае мною, трэба ведаць яго асабіста, трэба бачыць яго з кіем пілігрыма ў руках, так як я спатыкаў яго ў маіх падарожжах, пешкі, сярод простага беларускага люду, на плытах Дзвіны, у прыдарожных корчмах, на сцежках, ледзь пазначаных у лесе, і на вялікіх гасцінцах! Трэба яго бачыць у Полацку і Віцебску, калі, прыбыўшы пешшу з паўночнай сталіцы, абтрасаючы пыл з абутку, спяшаецца з сям’ёй сумленнага шляхціца ўзнесці малітвы спрадвечнаму ў родным касцёле. Выпешчаны крытык сапраўды ў ім нічога не зразумее!.. У гэтага чалавека няма марных слоў, няма рыторыкі, ён сам змест. Свае рукапісы, або, як ён сам называе, раптуркі76, пісаныя старадаўнім почыркам, ён вечна носіць з сабою ў шапцы, побач з табакеркай. He шукай там ні моднай арфаграфіі, ні доўгага j, ні е з рыскай, ніякай шліфоўкі, паправак,
уставак — ён сячэ сякерай з усяго размаху, — затое постаці ў яго выходзяць тыповыя, карціны ў масах. Затое ў ім няма таго ўбоства знаходак, разбаўленых на два тамы, з якіх, калі сціснеш, часта не выціснеш і кроплі зместу.
У апавяданнях Баршчэўскага я бачу першае праяўленне духу беларускага простага народа, як у даследаванні пана Храпавіцкага — першае выяўленне філасофскіх паняццяў аб паэзіі гэтага народа, a ў паэтычных творах Т. Лады-Заблоцкага — пачуццёвы бок беларускай паэзіі ў цяперашні момант.
Місія пана Баршчэўскага не апошняя; як бы там ні было, ён адкрывае новы край, — таму прычыняецца да развіцця і поступу думкі.
Але я не магу лепш закончыць свой артыкул, як прывесці словы знакамітага пісьменніка, які ў адным прыватным пісьме так, між іншым, гаворыць: «Пан Баршчэўскі паўстае перад намі самым дасканалым выразнікам простанароднай фантастычнасці і звычаяў беларускага народа. Я ўпэўнены, што ён у сваім родзе не ўступіць Сапліцы77. Пачаў ён прозай пісаць аповесці: не магу табе перадаць сваё вялікае ўражанне. Усё там выканана па-майстэрску пад выглядам найвялікшай прастаты. Гэта не просты збіральнік паданняў народа; у яго ёсць усе патрэбныя для гэтага ўмовы. Адданы беларус, не цяпер, а з самага дзяцінства, правёў усё жыццё з народам. Яго твар, загарэлы, не кабінетны, выказвае ў ім чалавека дзеяння, не спекуляцыі; выхоўваўся ён у езуітаў, але гэта не пазбавіла яго пачуцця і прастаты; поўны сапраўднай веры ў тое, пра што піша, a гэта немалая ўмова, бо з верай кожнае апісанне непараўнальна жывейшае і праўдзівейшае; усю Беларусь ён ведае як найдасканалей, бо разоў трыццаць абышоў яе пешшу і штогод яе і цяпер наведвае з Пецярбурга, і ўсюды ён там жаданы, усюды яго міла прымаюць, бо як бард таго краю апавядае няспынна — анекдоты, аповесці сыпле, як з рукава. Дзівосны ў яго інстынкт у апрацоўцы паданняў, амаль нічога свайго не дадае, а ўсё — яго ўласнасць: голая казка не мела б ніякай вартасці, але ён аздабляе яе іншымі паданнямі, найдасканалей драматызуе і раптам вырастае нешта цэласнае, поўнае простанароднай праўды і самага сапраўднага жыцця»*17.
Пісаў у Пецярбургу, 1844 г., 8 верасня
* ' Гэта частка маіх пісанняў пра Беларусь; тут я ў кароткім нарысе стараўся прадставіць беларускую літаратуру, тады як у «Пісьмах»78 — статыстычныя звесткі з маіх падарожжаў, а ў прадмове да адной з таварыскіх аповесцей п. Баршчэўскага намерваюся акрэсліць фізіяномію паезуіцкіх часоў”.
* 2 Так жа сама папулярная на Беларусі, як вядомая песенька Люд. Крапінскага «Те brzoz kilka, ten zdroj wody» i r. д. на Валыні i ў Літве80.
* 3 Поўнага рукапісу аўтара дастаць я не мог. Чуў толькі, што кс. місіянер Карніловіч81 меўся некалі заняцца выданнем поўнага збору яго паэзіі ў Вільні. Лятучыя вершыкі друкаваліся ў віленскіх штогодніках, як у «Nowor[oczniku] Litewskim» п. Г, Клімашэўскага82 і, калі памяць мяне не падводзіць, у «Zniczu» Кржачкоўскага83, таксама некалькі вершаў — у другім томе «Rocznika Literackiego»84, а яшчэ колькі з’явіцца ў трэцім томе,
* 4 Рай для нявест з вялікім пасагам і багатых жаніхоў.
* 5 Дзядзечка, мабыць, хацеў выдаць пляменніцу не за маладога, а за багатага жаніха.
* 6 Кс. Грубер85, генерал ордэна ксяндзоў езуітаў, славіўся ў сваім часе розумам. Пры многіх прыроджаных талентах ён меў багатыя веды. Любіў жывапіс, музыку, паэзію, механіку; быў у сваім родзе геніем. Гэта ён прыдумаў гаворачую галаву таго слаўнага Драўлянага Дзядка, аб якім успомніў Ходзька86 ў «Літоўскіх малюнках» і які паслужыў п. Баршчэўскаму тэмай для філасофска-беларускай аповесці87.
* ’ Названы так з-за чырвоных насоў кірмашоўцаў у час марозаў перад самымі калядамі.
* 8 Касцяная прылада, якой сяляне плятуць лапці. Гэта слова, здаецца, даводзіць, што Манькоўскі паходзіў з Задзвінскай ваколіцы, таму што ў Неўлі і іншых паветах, што ляжаць у тым баку, яго не ўжываюць; там кажуць: спіца.
* ’ «Москвшяннн», 184388.
* 10 «Паэт павінен быць маралістам і філосафам... А перш за ўсё няхай захоча пераканацца, што ўжо сёння нельга быць паэтам без вялікай, глыбокай, стараннай вучобы, што паэзія з’яўляецца праявай роднага духу у самым прыгожым яго элеменце, які ўсіх займае, а не выказваннем сваіх асабістых уражанняў, якія не маюць ніякай грамадскай цікавасці і, самае большае, могуць хваляваць толькі жонку і дзяцей пішучага, калі ён жанаты, а калі не, то некалькіх дурняў, якія цешацца, бачачы рыфмаваныя думкі, падобныя да тых, што нараджаюцца ў іх мазгаўні».
* “ Зборнік паэтычных твораў Т. Лады-Заблоцкага выйдзе ў Пецярбургу на пачатку 1845 г. стараннем выдаўцы «Rocznika Literackiego»89.
12 У адрасаваным мне пісьме ад 10 студзеня 1844 г. (з Каханавічаў у Дрысенскім павеце) на прапанову выдаць «Збор песень» аўтар так гаворыць аб сваім плане: «Належнае размеркаванне простанародных песень пасля адпаведнай іх сістэматызацыі прынесла б немалую карысць, аблягчаючы даследаванні, прадметам якіх яны могуць стаць. Добра вядомы вынікі гэтага метаду ў гістарычных расшуканнях, а таксама ў іншых даследаваннях. Аднак у размеркаванні немалая цяжкасць. Класіфікацыя на песні гістарычныя (калі яны выявяцца), абрадавыя, веснавыя, летнія, думы і прыпеўкі, як прыходзіла мне спачатку ў галаву, нічога не дасць. Толькі адзін падзел быў бы па-сапраўднаму рацыянальны — падзел, які адпавядае тром галоўным палітычным пераменам, што адбыліся ў гісторыі правінцыі. Велізарная з гэтага, напэўна, выйшла б карысць» і г. д. Са свайго боку прыкладзем намаганні, каб гэта важная праца, як толькі будзе завершана, выйшла ў свет. Было б вельмі пажадана, каб шаноўны аўтар «Збору песень» дадаў побач у музычных нотах матывы гэтых жа песень. Гэта было б найбольш прыдатнае месца, каб паказаць характар беларускай мелодыі, якая мае так многа напеўнасці і меланхоліі. Вынікла б адтуль неацэнная карысць для выпрацоўкі нацыянальнай музыкі, якая ў мастацтве праяўляецца сёння праз оперу. Адкуль жа Вебер90 узяў свае найцудоўнейшыя хоры для чарадзейнай кампазіцыі Кінда91? Адкуль Ліст і Шуберт [узялі] свайго Эрлькёніга, таксама як і баладу сваю Гётэ92? Адкуль, нарэшце, Меербер — цудоўнейшыя матывы ў сваім «Роберце-Д’ябле»93, якому дагэтуль не можа надзівіцца Еўропа? Трэба, каб кампазітары лепей зразумелі свой уласны інтарэс; штукар, які б ён ні быў геніяльны, не створыць такой свабоднай мелодыі, як чалавек
натуры ў хвіліну натхнення. Вышэйшая праява вучонай музыкі, мазуркі Ша94 пэна , — толькі велізарнае пераадоленне цяжкасш мастацтва; нямногія выбраннікі з тонкім слыхам зразумеюць раскошу гэтай ускладненай гармоніі; для большасці — для дылетантаў — яна назаўсёды застанецца чужой, пакуль новы майстра не пабудуе новыя камбінацыі таноў,