Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
— Гэтай басні прыпомныць не можна, дужа цяшкая.
— А ці было калі ў сапраўднасці тое, што ты расказваеш, — пасля доўгага маўчання перапыніў дзядзька.
— Так некалі верылі язычнікі, бо гэта было перад нараджэннем Хрыста. Вядома з гісторыі пра існаванне гэтага народа, вядома таксама і пра іх рэлігію.
— I гэтаму вас вучаць езуіты ў школах, навошта ж гэта прыдасца?
— Хто вучыцца, — адказаў я, — той павінен пра ўсё ведаць.
— Ну, то кажы далей.
I далей я расказваў без перапынку. Ужо было пасля паўночы. Чэлядзь, разыходзячыся, паціху паўтарала паміж сабой:
— Нам гэтай басні ня выўчыца, усё штО-то ні па-нашэму, тут нічаго ні прыпомніш.
Праз некаторы час я пачуў моцны храп майго дзядзькі і, рады гэтаму выпадку, перажагнаўся і заснуў.
На другі дзень ён як сельскі гаспадар устаў вельмі рана, агледзеў скрозь свой маленькі маёнтачак, вярнуўся ў дом і, набліжаючыся да мяне, калі я яшчэ драмаў, закрычаў:
— О, як бачу, вашэць любіць спаць па-панску; уставай, у простых людзей гэта грэх, і цябе назавуць гультаём! Але твая ўчарашняя гісторыя вельмі вучоная, хоць забі, не помню аніводнага прозвішча тых паганскіх багоў. Дый гэта не апошні раз, пагасцюеш у мяне да вясны і за доўгія зімовыя ночы шмат мне раскажаш пра сёе і пра тое.
Знаходзячыся ў дзядзькавым доме, мусіў я амаль пяць тыдняў кожную ноч усыпляць яго пераказваннем больш слаўных паэм грэчаскіх або лацінскіх класікаў, аднак найболып яму падабалася з «Адысеі» мудрасць Уліса 2 на берагах Цырцэі і на востраве цыклопаў. Паўтараў мне не раз:
А можа некалі даўно і бывалі такія агромністыя велі-
каны, толькі дзіўна, што з адным вокам на ілбе. Але ж што за хітры гэты Уліс — напаіў, выкалаў вока і выехаў на баране.
He мог таксама ён забыць шостай песні з Віргілія3, дзе Эней увайшоў у пекла. Паўтараў некалькі разоў такія словы:
— Хоць ён быў і язычнік, ды якое шляхетнае пачуццё і прывязанасць да бацькі — ісці ў такое небяспечнае месца. Але якая ў іх дзіўная вера, у нас душачкі збавёныя ідуць у неба, а яны сабе прыдумалі нябеснае царства так глыбока пад зямлёй. Дзіўная рэч!
Аднаго разу, размаўляючы са мной, запытаўся ён, ці даўно я быў у Полацку.
— Амаль год не меў выпадку быць у гэтым горадзе.
— Калі здарыцца там быць, добра было б даведацца ад ксяндзоў езуітаў, як вучацца мае Стась і Юзік. О, не кепска быць чалавекам вучоным! От, як вашэць расказваеш з розных кніжак, таго невук і ў сне не ўбачыць! Добра ўсё ведаць. Я, будучы ў Полацку, і мая нябожчыца жонка, вечная ёй памяць, прасілі ксяндза-прэфекта4, каб не шкадавалі розгаў.
Roszczk^duch Swi^ty dziateczek bic radzi, Roszczka bynajmniej zdrowiu nie zawadzi.
O, гэта цудоўныя вершы — розга вучыць розуму і веры. Нашы некаторыя панічы, якіх песцяць у бацькоў, толькі і бавяцца з коньмі і сабакамі, а прыйдзе які ў касцёл, то нават не перажагнаецца. Якая ўцеха бацькам — кара толькі боская!
Былі першыя ўжо дні лістапада. Самотны, седзячы ля вакна, я слухаў завыванне асенніх вятроў і пошум бяроз і клёнаў, якія густа ўзнімаліся над дахам будынка. Віхор круціў жоўтае лісце па двары і ўзнімаў уверх. Усюды глуха, толькі зрэдку забрэша сабака, калі мінае прахожы або пакажацца з лесу звер. Думка мая была занята нейкімі тужлівымі марамі. Тут уваходзіць кабета, што займае месца гаспадыні ў майго дзядзькі. Гэта была сястра яго памёршай жонкі, ужо ў пажылых гадах. Бачачы, што я задумаўся, сказала:
— Нудзішся ты ў нас, пане Янка. Ты малады чалавек, а адпаведнай кампаніі не маеш, а можа, ужо і гэтыя начныя апавяданні казак апрыкрылі. Крышку пацярпі, — як толькі замёрзнуць воды Нешчарды, паўз гэты фальварак праз возера будзе вялікая дарога. О! тады пан Завальня запросіць да сябе шмат гасцей, каб расказвалі, што каму прыйдзе ў галаву.
Прайшло некалькі дзён. Яснымі і пагодлівымі начамі заіскрыліся маразы. Паснулі воды возера пад глыбай тоўстага ільду, пасыпаў снег з аблокаў — і ўжо зіма. Уздоўж Нешчарды з’явілася шырокая дарога, праходзяць падарожныя і цягнуцца ў Рыгу вазы, нагружаныя ільном і пянькой, паказаўся натоўп рыбакоў на лёдзе. Мы з дзядзькам любілі
часта наведваць тоні і глядзець на багаты ўлоў рыбы, а тут яшчэ і тая была карысць, што ён, прабыўшы цэлы дзень на марозе, хутка засынаў уначы, і я быў свабодны ад расказвання казак. Да таго ж мы часцей мелі і заезджых гасцей, перад якімі дзядзька вельмі хваліў мяне і езуіцкія навукі, расказваючы, што чуў ад мяне шмат новых і такіх разумных аповесцей, што і запомніць цяжка. Быў і я рады гасцям, паколькі сёй-той з іх заступаў маё месца, і мне ўжо было прыемней слухаць, чым гаварыць.
Вечар быў цёмны, неба пакрыта хмарамі, нідзе аніводнай зоркі, ішоў густы снег. Раптам пачынаюць дзьмуць паўночныя вятры, навокал страшная бура і завіруха, вокны засыпала снегам, за сцяной завылі сумным голасам віхуры, быццам над магілай прыроды, за адзін крок вока нічога не можа ўбачыць, і сабакі на падворку брэшуць: кідаюцца, быццам напалі на нейкага звера. Выходжу з дому, слухаю, ці не падышла зграя ваўкоў, бо ў бурлівыя ночы гэтыя драпежныя звяры часцей за ўсё шукаюць сабе здабычу, шастаючы тут і там каля вёсак. Узяў зараджаную стрэльбу, каб хоць адпужаць іх, калі здолею заўважыць іх зіхатлівыя вочы. Раптам пачуўся крык людзей на возеры, там і тут пераклікалася паміж сабою мноства адчайных галасоў, быццам не могучы даць рады ў страшнай небяспецы. Я вяртаюся ў хату і расказваю пра гэта дзядзьку.
— Гэта падарожныя, — адказаў ён, — вецер снегам засыпаў дарогу, і яны, блукаючы па возеры, не ведаюць, у які бок падацца. — Гаворачы гэта, ён узяў запаленую свечку і паставіў на акне.
Пан Завальня меў звычай рабіць гэта ў кожную бурлівую ноч ужо таму, што меў у сэрцы любоў да бліжняга, як добры хрысціянін, і рады быў гасцям, каб з імі пагаварыць і паслухаць расказы. Падарожныя, што заблудзіліся, заўважыўшы з возера агонь у акне, радаваліся, як мараходы, змучаныя марскімі хвалямі, калі забачаць здалёк сярод цёмнай ночы святло партовага ліхтара, з’язджаліся ўсе да сядзібы майго дзядзькі, быццам да прыдарожнай карчмы, каб пагрэцца і даць адпачынак коням.
Вецер не спыняўся, і дом, быццам высокія валы, акружалі снежныя сумёты, сярод шуму буры чуваць рыпенне снегу пад нагружанымі вазамі, стукаюць у зачыненыя вароты і крычаць:
— Рандар! рандар! адчыні вароты; ахці, якая мяцеліца, саўсём перазяблі, і коні прысталі, чуць цягнуць: рандар!рандар! адчыні вароты!
На гэты крык выходзіць парабак, незадаволены тым, што ўваліўся ў глыбокі снег:
— Пагадзіця, адчыню, чаго вы крычыця, тут не рандар жывець, a пан Завальня.
— Ах, паночык (думалі, што гэта сам гаспадар), пусці нас піраначаваць, ноч цёмная, нічаго не відна і дарогу так замяло, што і найці няможно.
— А ці ўмеіце сказкі да прыкаскі?
— Да вжо ш як-нібуць скажым, калі толька будзе ласка панская.
Адчыняюцца вароты, на падворак уязджае некалькі вазоў, насустрач выходзіць дзядзька і кажа:
Ну, добра, будзеце мець вячэру і сена для коней, толькі з умовай, што хто-небудзь з вас павінен расказаць мне цікавую казку.
— Добрэ, паночык, — адказваюць сяляне, здымаючы шапкі і кланяючыся.
Вось выпраглі яны і прывязалі да вазоў сваіх коней, паклалі ім сена, увайшлі ў пакой для чэлядзі, абтрэслі снег, там далі ім вячэру, пасля яе некаторыя з іх прыйшлі ў пакой майго дзядзькі, ён даў ім яшчэ па кілішку гарэлкі, пасадзіў падарожных каля сябе, улёгся ў пасцель з намерам, аднак, слухаць казкі. Сабраліся дамашнія, і я сеў паблізу, з вялікай цікавасцю жадаючы пачуць новыя яшчэ для мяне простанародныя аповесці.
Стар. 14—22 (Szlachcic Zawalnia)
1 ПІляхціц на загродзе — дробны шляхціц, які меў невялік.1 кавалак зямлі.
2 Уліс — Адысей.
3 Віргілій (Вергілій) Марон Публій (70—19 гг. да н. э.) — старажытнарымскі паэт, аўтар гераічнай паэмы «Энеіда», якая пазней неаднойчы парадзіравалася.
4 Прэфект — загадчык, інспектар або настаўнік рэлігіі ў школе.
РАМУАЛЬД ПАДБЯРЭСКГ. БЕЛАРУСЬ I ЯН БАРШЧЭЎСКІ ♦'
«Што ж траціць на тым грамадства, калі кожны прамаўляе так, як адчувае, як перакананы?.. Ці не высакародней, каб крытык выказваў уласныя думкі, а не гаварыў тое, у што сам не верыць?..»
Жэгота Кастравец. Пра крытыку2.
На Беларусі, якую дагэтуль лічылі глухім краем, з некаторага часу выразна назіраецца незвычайны інтэлектуальны рух. Заўважаем яго ў фактах, што выяўляюцца ў літаратуры, а яшчэ больш у жывой цікавасці, якую сама літаратура пачынае выклікаць у хатнім жыцці грамадзян, ажыўляць іх будзённыя
размовы. Бо разумовае жыццё праяўляецца не ў адных толькі кніжках. Наадварот, здараюцца эпохі, калі кніжкі з’яўляюцца толькі самым слабым адлюстраваннем грамадскай думкі. Гісторыя захавала не адзін успамін пра гэта. Літаратура на Беларусі пачынае быць мілай забавай абодвух полаў — гэта ўжо немалы поступ! Гэта забава, робячыся ўсё больш паўсюднай, з часам ад твораў лёгкіх, выключна белетрыстычных, пяройдзе да больш сур’ёзных, і разумовыя заняткі ператворацца ў надзённы хлеб. Дастаткова пабываць у дамах заможнейшых інфлянцкіх3 грамадзян, у Полацкім і Віцебскім паветах, каб пераканацца ў справядлівасці гэтага. 3 болын асвечаных дамоў, дзе дамы атрымалі лепшае выхаванне, дзякуючы аўтару «Крытыкі і літаратуры»4, выгнаны французскія раманы — нават не шукаюць славы ў шчабятанні па-французску, хоць гэтай мовай нярэдка валодаюць дасканала. Maui з руплівасцю, вартай найбольшага пакланення, займаюцца навучаннем дзяцей перш за ўсё роднай мове. Можна сказаць, што падвойным шчыраваннем стараюцца сцерці памяць не надта слаўнай мінуўшчыны і занядбання бліжэйшых інтарэсаў. Рэакцыя на абскурантызм Альвара5 і на заганы, у якіх дагэтуль папракалі Беларусь, выразная.
У гэтай жаданай перамене я пераканаўся сам пад час чатырохмесячнай паездкі ў мінулым годзе і падрабязней свае ўражанні выказаў у тых з маіх «Пісьмаў пра Беларусь», якія прызначыў у «Tygodnik Petersburski»6. Уражаны паэтычным бокам краіны і народа, які ў такой высокай ступені развіў песенны элемент, у такой велізарнай колькасці самых разнастайных песень, вярнуўшыся ў сталіцу, я з большай пільнасцю пачаў прыглядацца да ўсяго, што было звязана з тым краем. Хутка даставіў мне новы аб’ект знаёмы ўжо некалькі гадоў выдавец «Niezabudki» п. Ян Баршчэўскі, чалавек, які глыбока разумее свой край у паэтычных адносінах і сваімі фантастычнымі апавяданнямі, заснаванымі на паданнях беларускага простага народа, пачынае заслугоўваць агульную ўвагу і займаць зусім выключнае месца ў шэрагу пісьменнікаў, што з’явіліся там у апошні час.