Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
I вось гурток адраджэнцаў у Мінску ў 1886 годзе прыступае да выдавецкай працы. На пачатак у расійскай61 газеце «Мйнскйй лйсток» (у № 18, 19, 31, 39, 40, 42, 49 і 61) паяўляюцца вельмі важныя стацці, якія датычаць беларускае этнаграфіі і народнае прасветы. Праца прафесара Е. Карскага62 «Обзор звуков й форм белорусской речй» (Москва, 1886) яшчэ больш узмацоўвае намаганні гуртка, каторы ў канцы 1887 года наладжвае каляндар да друку.
Гэты першы каляндар («Северо-Западный календарь на 1888 год». Мзданне редакцйй газеты «Мйнскйй лйсток»), нягледзячы на тое, што дзеля цэнзурных прычын мусіў быць выдадзеным парасійску, усё-ткі характар захаваў беларускі. Вокладка яго прыгожая, з сялянскімі прыладамі і тыпам селяніна ў лапцях. Пры кожным месяцы ёсць апісанне народных беларускіх святочных звычаяў з прыказкамі і кароценькімі пачаткамі песняў абрадкавых пабеларуску. У літаратурнай часці календара знаходзяцца вось якія рэчы: «Родной Белоруссйй», верш па-расійску нейкага М. 3-ча; беларуская легенда «Божье наказанне»63 па-расійску; апавяданне «Потап й Терёха» з беларускімі зваротамі Д. 3. Лаппо і ў канцы гістарычны нарыс: «йзяславль й Туров»64 А. Слупскага. Як на першы каляндар на Беларусі пры цяжкіх цэнзурных варунках змест вельмі добры і цікавы. Праўда, надрукаваць у календары штоколечы чыста па-беларуску выдаўцам не ўдалося, але вядома, што кожны пачатак цяжкі.
Што выдаўцы календара прабавалі хоць бы кантрабандай правясці ў друку і чыста беларускае слаўцо, відаць хоць бы з таго, што каляндар на 1889 год друкуецца ўжо дзеля палягчэння цэнзуры ў Маскве («Календарь Северо-Западного края на 1889 год», йздаваемый под редакцйей М. Запольского. Москва, 1889). Гэта быў найлепшы і найбагацейшы, што да зместу, каляндар у гэтым часе. Гэткія стацці: «ВладйМйр Святой й его время». — «Белорусское наречйе» М. К. — «Гапон», повесть в стйхах на белорусском наречйй В. Дунйна-Марцйнкевнча (йз йсторйй белорусской пйсьменностй)» М. Запольского. — «Географйческнй й статйстаческйй обзор Речйцкого уезда Мйнской губернйй» Н. Фнлончйкова. —
«Краткйй географйческйй очерк древней Белоруссйй (в IX — XII вв.)» М. Запольского. — «Брагйнская волость (йсторйческйй очерк)». — «Ннстіггут церковного суда в Смоленском княжестве в XII веке» М. Запольского — усё гэта мае вялікае для нас значэнне і цяпер. Да стацці Запольскага «Гапон» меліся быць далучаны біяграфія Марцінкевіча і яго партрэт — рэзаная на дзераве гравюра. Маскоўская цэнзура, аднак, пранюхала, што гэта пахне ўжо «крамолаю», і ні біяграфіі паэта, ні яго партрэта не пусціла. Партрэт быў, аднака, адбіты ў невялікім ліку экземпляраў і, як рэдкасць, знаходзіцца цяпер у руках некаторых нашых сабірацелей. Далей у гэтым самым календары змешчаны два расійскія вершы: «Белоруссня», «Вдовнй сын (йз белорусскйх мотйвов)» і адзін расійскі расказ Н. Шахава з беларускімі песнямі і цэлымі беларускімі апавяданнямі. У канцы календара ёсць беларускія народныя песні, два штучныя беларускія вершы: «Ноччу ў сяле» Н. Ф. і «Могілкі» Д. К-ка65. Канчае каляндар стацця: «Пасха в Белоруссйй».
Няма што і казаць, што гэткі багаты змест календара можна было надрукаваць толькі з маскоўскімі цэнзарамі, бо мінскія ніколі б нічога падобнага не прапусцілі. Энергія і любоў да сваёй бацькаўшчыны прафесара М. Доўнар-Запольскага зрабілі ў тактыцы многа: бо першы крок да друку па-беларуску быў пастаўлены ўдала.
Аднак чорныя цэрберы рэакцыі не драмалі. У такім самым календары на 1890 год («Календарь Северо-Западного края на 1890 год», йздаваемый под редакцйей М. Запольского. Москва, 1890) ужо беларусам не пашанцавала: нічога з беларускай літаратуры цэнзура не пусціла. Аб гэтым сведчыць цікавая заметка ад рэдакцыі: «В обьявленйях нашйх, помеіценных в йюле месяце настояшего 1889 года в местных газетах, указывалось на несколько статей, не пойеіценных, однако, в настояіцем выпуске; редакцяя не сочла возможным йздать йх теперь, не желая слйшком опоздать выпуском в свете йзданйя, а также й по некоторым другйм прнчннам66».
Такім чынам, добра распачатая праца ізноў была спынена. Каляндар гэты меў, аднака, стацці хоць і па-расійску, але важныя і цэнныя для навукі: 1) В. Торскнй. Лйтовскйй мйтрополйт РІоснф Семашко; 2) В. Завйтневнч. О курганах Мйнской губернйй; 3) М. Запольскйй. Очеркй по йсторйй Белоруссйй; 4) Э. Вольтер67. Статнстмка племенного состава народонаселенйя Северо-Западного края; 5) Бйблйографйя. Кнйгй, относяшнеся к Северо-Западному краю (выш[едшйе] с августа [1888] по йюль 1889 г.).
Беларускі гурток у Мінску ўжо на 1891 год календара выдаць не мог. Дзякуючы даносам, якія пасыпаліся са стараны
Вокладка «Северо-Западного календаря на 1892 год»
2 Зак. 2068
духавенства і чыноўнічкаў, ні маскоўская, ні мінская цэнзуры не адважыліся пусціць новага календара. Аднак найбольш энергічны А. Слупскі спрабаваў яшчэ пецярбургскай цэнзуры... Яму пашанцавала, бо ў Пецярбургу цэнзура дазвол дала і з’явіўся новы каляндар («Северо-Западный календарь на 1892 год», мздаваемый под редакцмей A. М. Слупского в Ммнске. Мннск, Губернская тнпографня, 1891), каторы можна назваць ужо чыста беларускім. Каляндар зложаны знамяніта. У літаратурнай часці памешчаны вершык Янкі Лучыны (Івана Неслухоўскага), каторы пазваляем сабе, дзеля характарыстыкі выдавецтва, падаць тутака ў цэласці [,..]68
Далей ідзе народны каляндар — гэта тое самае апісанне народных беларускіх звычаяў, якое было друкавана ў першым календары на 1888 год. Затым ідзе беларускі вершык «Роднай старонцы» Н-скага (Янкі Лучыны), расійскае апавяданне А. Слупскага «Страшное заклйнанне (Бытовой очерк)», расійскі верш М. Каханскага «Легенда», беларускі пераклад верша Сыракомлі «Горсць пшаніцы» Янкі Лучыны, невядомага аўтара па-расійску «Нсторня города Внтебска» і канчаецца літаратурны аддзел тлумачэннямі вершаў Сыракомлі, каторыя пераклаў на расійскую мову (!) Янка Лучына (Ян Неслухоўскі), як гэта адмечана ў спісе зместу календара.
Каляндар выдадзены вельмі прыгожа: вокладка літаграфаваная з тыпам беларускага селяніна, які, злажыўшы рукі і апёршыся на кіёчак, курыць люльку і як бы іранічна пазірае на ворагаў яго мовы. Цэнзурная паметка: «Дозволено цензурою. С.-Петербург, 8 ноября 1891 года» — дазваляе думаць, што каляндар даўно быў ужо гатоў.
Такі самы каляндар, з такою ж вокладкаю, на каторым падпісаны артыста: «Рыс. А. Харламповіч», быў выдадзены А. Слупскім і на 1893 год. I гэты каляндар мусіў прайсці пецярбургскую цэнзуру. Паметка цэнзуры яшчэ пазнейшая, чым у папярэднім календары: «Дозволено цензурою. С.-Петербург, 6 декабря 1892 года», што прымушае дапусціць нейкія труднасці, робленыя рэдакцыі календара са стараны цэнзараў. Аднака і ў гэтым календары змест чыста беларускі і багаты.
У літаратурным аддзеле памешчаны: расійскі верш «Родной Белоруссмн», той самы, што і ў календары на 1888 год; расійскае апавяданне Яўгенія Ляцкага «Роза н соловей. Лнтовская легенда»; беларускі верш Янкі Лучыны «Стары ляснік»; па-расійску «Легенда о Могнлеве» A. С. (здаецца, самога Слупскага)69; нейкага С. В. «Божье наказанме (Белорусская легенда)»; беларускі пераклад з Кандратовіча: «Бусел» Янкі Лучыны; па-расійску А. Слупскага «Нсторня
Мннска» і ў канцы два беларускія вершыкі Янкі Лучыны: «Надта салодкія думкі» і «Ямшчык».
Календары разбудзілі беларускі нацыянальны дух. Нягледзячы на тое, што пасля 1893 года ўжо такіх календароў болын выдаваць не дазвалялі, разгон у кірунку прац, што да пазнання краю і народа, спынены быць не мог70.
Газ. «Беларусь», 26—27 лістапада 1919 г., № 31—32; 3, 13 студзеня 1920 г., № 2, 7. Падпісана: Юры Алелькавіч
1 Зямкевіч Рамуальд Аляксандравіч (1881—1943 ці 1944) — беларускі калекцыянер, бібліёграф і гісторык літаратуры. Жыў у Варшаве. Сабраў вялікую колькасць рукапісаў і рэдкіх выданняў па гісторыі беларускаіі кулыпуры. Калекцыя загінула ў час Вялікай Айчыннай вайны. Публікацыі Зямкевіча, у тым ліку і артыкул «Стары Мінск у беларускіх успамінах», каштоўныя тым, што змяшчаюць малавядомыя звесткі.
2 Першая частка гэтага артыкула з’яўляецца амаль даслоўным паўтарэннем артыкула А. Слупскага «Стары Мінск», надрукаванага ў газеце «Мйнскйй лйсток», № 35 за 1895 г. Аляксандр Іванавіч Слупскі — гісторык 1 археолаг, супрацоўнік «Мйнского лйстка» і «Мйнскйх губернскйх ведомостей», выдавец «Северо-Западного календаря» на 1892 і 1893 гг. Паводле слоў Слупскага, біяграфічныя звесткі пра В. Дуніна-Марцінкевіча атрыманы ім ад дочак пісьменніка.
3 вынікі.
4 Тут: наўскасяк.
5 У крыніцах і літаратуры сустракаецца таксама іншая форма гэтай назвы: Панюшкавічы.
6 Марцыяны.
7 Па іншых звестках, такім сваяком Дуніна-Марцінкевіча быў магілёўскі мітрапаліт Станіслаў Богуш-Сестржанцэвіч (Сестранцэвіч; 1731—1826), пісьменнік і вучоны-славіст, член Расійскай Акадэміі навук, старшыня Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу.
8 Па іншых звестках, Дунін-Марцінкевіч вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Гл. ніжэй, у раздзеле пра Дуніна-Марцінкевіча, некралог, апублікаваны ў чаconice «Kraj».
9 У літаратуры сустракаецца і іншая форма гэтай назвы: Люцінка.
10 Паводле А. Слупскага, 9 снежня 1884 г.
11 Кукальнік Павел Васільевіч (1795—1884) — брат рускага пісьменніка Нестара Кукальніка, прафесар Віленскага універсітэта, цэнзар. Выступаў у рускім друку з вершамі і артыкуламі па гісторыі і этнаграфіі Літвы і Беларусі.
12 Па іншых звестках, П. Кукальнік паходзіў з заходнеўкраінскай уніяцкай сям ’і.
13 Янкоўскі Плакід (1810—1872) — польскі пісьменнік-гумарыст. Быў уніяцкім, а затым праваслаўным свяшчэннік.ам і царкоўным дзеячам у Жыровіцах і Вільні.
14 Шыдлоўскі Ігнат (1793—1846) — пісьменнік і перакладчык, пісаў на польскай мове. Вывучаў беларускі фальклор. Родам з Лагойшчыны.
15 Іосіф Сямашка (1798—1868) — адзін з галоўных дзеячаў ліквідацыі царкоўнай уніі, у 40-я гады архіепіскап літоўскі і віленскі, пазней мітрапаліт, паплечнік М. М. Мураўёва-«вешальніка».
16 «Вясковыя песенькі» Я. Чачота выходзілі ў свет у 1837—1846 гг. (6 зборнікаў). У томіку 1844 г. побач з перакладамі на польскую мову змешчаны арыгінальныя беларускія тэксты.
17 Угазеце: 1816 года.
18 Угазеце: 1866 года.
19 На самай справе «Сялянка» («Ідылія») пастаўлена ўпершыню ў 1852 г.