Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
20 Пра пастаноўку «Сялянкі» польскі літаратар і мемуарыст Юльян Гарайн (1821—1883) расказаў у карэспандэнцыі «Фізіялогія прыказак», змешчанай у газеце «Dziennik Warszawski» (1852, № 99—100) (гл.: A. М а л ь д з і с. Творчае пабрацімства. Мінск, 1966, стар. 113).
21 Опера «Рэкруцкі набор» («Рэкруцкі яўрэйскі набор») ставілася ў Мінску ў 1841 г. Да нас не дайшла. Наколькі вядома з пераказу зместу ў «Мйнскйх губернскйх ведомостях», сюжэт яе не звязаны з «Гапонам».
22 Па звестках А Паўловіча, Ляўданскі служыў у друкарні, меў выдатныя артыстычныя здольнасці («Полымя», 1929, №8—9, стар. 167—169).
23 Прушынскі Конрад (псеўд. Казімеж Промык; 1851—1908) — польскі прагрэсіўны педагог, рэдактар і выдавец штотыднёвіка для народа «Gazeta Swiqteczna». Нарадзіўся ў Мінску.
24 Звесткі пра афішу першай пастаноўкі «Сялянкі», якую захаваў паэт Альберт Францавіч Паўловіч (1875—1951), неаднойчы публікаваліся ў беларускім друку (гл. бібліяграфію ў канцы зборніка).
25 Г. зн.у 1919 г.
26 Легатовіч Ігнат Сямёнавіч (1796—1867) — польскі і беларускі паэт, педагог, аўтар беларускага верша «Скажы, вяльможны пане... ». Жыў у Мінску.
27 Дамель Ян (1780—1840) — жывапісец і рысавальшчык. Жыўу Мінску.
28 Пра мінскага чыноўніка Юрыя Кабылінскага, калекцыянера карцін, старых выданняў і рукапісаў гл. таксама: Z. Kowalewska. Obrazki muiskie. 1850—1863. Wilno, 1912, cmap. 31—32.
29 Галубовіч Міхаіл — мінскі праваслаўны архіепіскап. Спачатку быў уніяцкім дзеячам, прыхільнік скасавання уніі.
30 Тышынскі Аляксандр (1811—1880) — польскі крытык і гісторык літаратуры. Меў маёнтак Мясата каля Маладзечна. У 30-я гады чыноўнік у Мінску, пазней прафесар Галоўнай школы ў Варшаве.
31 Тышкевіч Канстанцін Піевіч (1806—1868) — гісторык і краязнаўца, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі.
32 У газеце памылка друку: Валіцкіянін (прозвішча + наступнае слова які). Маецца на ўвазе Аляксандр Валіцкі (1826—1893) — музычны крытык, спявак, біёграф С. Манюшкі; у пачатку 60-х гадоў заснаваў у Мінску кнігарню, вакол якой групавалася перадавая інтэлігенцыя.
33 Паводле Я. Карскага, Міншчук.
34 Кантракты — традыцыйныя штогадовыя з’езды ў некаторых гарадах для афармлення гандлёвых, маёмасных і іншых здзелак.
35 Концкі Апалінарый (1825—1879) — польскі кампазітар і скрыпач.
36 Па некаторых зеестках, Сыракомля ў 1856 г. у Мінск не прыязджаў (гл.: А.Мальдзіс. Творчае пабрацімства, стар. 114—115).
37 Верш невядомы.
38 Прыводзіцца поўны тэкст «Верша Наума Прыгаворкі. На прыезд да места Мінска Апалінарага Контскага, Уладыслава Сыракомлі і Станіслава Манюшкі» (гл.: В. I. Ду нін-Марцінкевіч. Збор твораў. Мінск, 1958, стар. 364—365).
39 Больш правільнае напісанне: «Вясна гола перапала». Цяпер верш лічыцца ананімным.
40 Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч (1867—1934) — беларускі гісторык, фалькларыст і этнограф. Прыпісваў Дуніну-Марцінкевічу аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе» і верша «Вясна гола перапала».
41 У газеце: А Раманаў. Верш надрукаваны ў выданнях Е. Раманава: «Тарас на Парнасе» й другйе белорусскйе сшйхотворенйя. Могйлев, 1900, 1902.
42
прытулкау.
43 лагерам.
44 Анахранізм. Ян Дамель памёр у 1840 г.
45 Стуарт — у масонаў: апякун бедных, зборшчык ахвяраванняў.
46 памешчыцкіх.
47 Божа Якубаў, божа Ісаакаў, нарадзіў ты трох дурняў, усіх трох аднолькавых: адзін Сангушка, другі Заранак, а трэці сляпы паўпанак (польск.).
47 Есць звесткі, што Дунін-Марцінкевіч падтрымліваў паўстанне 1863 г. (гл.: Г.Кісялёў. Сейбіты вечнага. Мінск, 1963).
49 Кіркор Адам Ганорый Карлавіч (1819—1886) — кулыпурны і грамадскі дзеяч Беларусі, Літвы і Польшчы ліберальнага кірунку.
50 Аўтар пераацэньвае дэмакратызм А. Ельскага, які паступова эвалюцыяніраваўу правым кірунку.
51 вывучаць.
52 Маецца на ўвазе праца: «Zarys obyczajdw szlachty w zestawieniu z ekonomikq i dolq ludu w Polsce i Litwie», t. 1—2. Krakow, 1897—1898.
53 Копію.
54 Глогер Зыгмунт (1845—1910) — польскі археолаг, этнограф, гісторык, аўтар «Старапольскай ілюстраванай энцыклапедыі».
55 Прыводзіцца тэкст верша Ельскага «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту» (гл.: Беларуская літаратура XIX cm. Хрэстаматыя. Мінск, 1971, стар. 297—299).
56 прыгнятальнікаў (ад польск. gn^biciel).
57 выданнем.
58 «Слова пра матэрыялы для вывучэння беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры» («Chwila», 1886, № 17—23).
59 Ляцкі Яўген Аляксандравіч (1868—1942) — этнограф, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі прафесар рускай літаратуры ў Празе.
“ Завітневіч Уладзімір Зянонавіч (1853—1927) — археолаг. Выкладаў у Кіеўскай духоўнай акадэміі.
61 рускай.
62 Карскі Яўхім Фёдаравіч (1860—1931) — беларускі філолаг.
63 У газеце: наказаньне.
64 Угазеце: «Ізяслаўль і Тураў».
65 Псеўданімы не раскрыты.
66 Маюцца на ўвазе цэнзурныя перашкоды. Гл. у раздзеле нра В. ДунінаМарцінкевіча (стар. 167—170 нашага зборніка) перапіску царскіх улад у сувязі са спробай надрукаваць у «Календаре Северо-Западного края» біяграфію пісьменніка і яго вадэвіль «Пінская шляхта».
67 Вольтэр Эдуард Аляксандравіч (1856—1941) — мовазнавец, этнограф, археолаг, прыват-дацэнт Пецярбургскага універсітэта. Займаўся вывучэннем Літвы і Беларусі.
68 Прыводзіцца тэкст верша Лучыны «Пакуль новы год настане на свеце» (гл.: Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX cm. 36. тэкстаў. Мінск, 1956, стар. 128).
69 Сучасныя даследчыкі пацвярджаюць аўтарства А. Слупскага (гл.: I. У. Саламевіч. Слупскі. БелСЭ, т. IX. Мінск, 1973, стар. 592).
70 Пасля тэксту паметка: Канец будзе, але заканчэння, па нашых звестках, не было. Як відаць з пераліку зместу другога раздзела, у артыкуле меркавалася падаць матэрыялы пра Янку Лучыну; мінскага археолага, калекцыянера і літаратара Генрыка Татура (каля I860—1907); беларускага пісьменніка і мастака Каруся Каганца (1868—1918).
УСПАМІНЫ М. ЯНКУСА АБ ДРУКАВАННІ БЕЛАРУСКІХ КНІГ У ТЫЛЬЗІЦЕ
Марцінас Янкус (1858—1946) — літоўскі грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку, удзелызік барацьбы літоўскага народа супраць германізацыі і за нацыянальнае вызваленне, уладальнік друкарні, рэдактар і выдавец шэрагу літоўскіх газет і часопісаў, якія выходзілі ў 80-90-х гадах ва Усходняй Прусіі і нелегальнымі шляхамі перапраўляліся ў Літву. Яго ўспаміны запісаны ў 1926 г. і ў тым жа годзе надрукаваны ў каўнаскім беларускім часопісе «Крывіч» (№ 1, стар. 106).
Вясной 1892 года перайшоў без дакументаў расійска-нямецкую граніцу малады чалавек (гадоў 23—25), які назваў сябе Антонам Абрамовічам1 і звярнуўся да літвіноў у справе наладжання друку беларускіх брашур у Тыльзіце. Выдавецтва было хутка наладжана за кошты, якія надышлі Абрамовічу з Мінска. У друкарні (цяпер2 яшчэ існуючай) Шэнка былі надрукаваны 3—4 першыя брашуры лацінскімі літарамі. У ліку надрукаваных брашур у Шэнка быў лемантар і яшчэ нейкія дзве брашуры, загалоўкаў каторых п. М. Янкус цяпер не памятае.
Пасля п. Абрамовіч перанёс сваю работу ў друкарню п. Янкуса, дзе надрукаваў тры кніжачкі, з якіх п. М. Янкус памятае два загалоўкі: «Ян Скіба», апавяданне, і «Дзядзька Антон», такжа апавяданне3. Брашуры былі перапраўлены нелегальнай дарогай цераз расійска-нямецкую граніцу і пазней перасланы паштовымі пасылкамі ў Мінск. Пасля гэтага п. Абрамовіч выехаў у Швейцарыю4.
1 Маецца на ўвазе Марыян Абрамовіч (1871—1925) — член польскага рэвалюцыйнага студэнцкага гуртка ў Маскоўскім універсітэце (гл.: С. Александровіч. Гісторыя з «Дзядзькам Антонам». «Літаратура і мастацтва», 4 жніўня 1961 г.; я г о ж. Пуцявіны роднага слова. Мінск, 1971, стар. 77—80).
2У1926г.
3 Гаворка ідзе пра вядомую рэвалюцыйна-прапагандысцкую брашуру «Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць — не ведаем...». Пра астатнія названыя ва ўспамінах тыльзіцкія беларускія выданні звестак няма.
4 У тым жа 1892 г. М. Абрамовіч быў арыштаваны ў Варшаве за распаўсюджванне рэвалюцыйных пракламацый.
Ян Баршчэўскі (1790ці1Ш-1851)
Аўтарская прадмова і ўступныя нарысы да «Шляхціца Завальні»
Рамуальд Падбярэскі.
Беларусь і Ян Баршчэўскі
Юльян Барташэвіч.
Ян Баршчэўскі
АЎТАРСКАЯ ПРАДМОВА I ЎСТУПНЫЯ НАРЫСЫ ДА «ШЛЯХЦІЦА ЗАВАЛЬНІ»
У1844—1846 гг. Я. Баршчэўскі выдаў у Пецярбургу галоўны свой твор: «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (Jan В a r s zc ze w s k i. Szlachcic Zawalnia, czyli Bialorus w fantastycznych opowiadaniach, t. 1—4. Petersburg, 1844—1846). Гэта зборнік беларускіх фантастычных, чарадзейных казак і паданняў, літаратурна апрацаваных і ўведзеных у кнігу пры дапамозе своеасаблівага прыёму: усе яны нібыта расказваюцца дзядзьку аўтара, дробнаму беларускаму шляхціцу Завальню*. Ніжэй друкуюцца прадмова іўступныя нарысы Баршчэўскага да першага тома «Шляхціца Завальні» ў перакладзе з польскай мовы.
№ 1
КОЛЬКІ СЛОЎ АД АЎТАРА
Сярод беларускага народа захоўваюцца яшчэ і цяпер некаторыя паданні даўніх часоў, якія, пераходзячы з вуснаў у вусны, зрабіліся такімі ж цьмянымі, як і міфалогія старажытных народаў. Жыхары гэтага краю, а менавіта Полацкага, Невелыжага і Себежскага паветаў, спрадвеку пераносячы пакуты, зусім перарадзіліся характарам; на іх твары заўсёды адбіты нейкі сум і змрочная задумлівасць. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім іх непрыяцелям.
Я нарадзіўся там і вырас, іх скаргі і сумныя апавяданні, як пошум дзікіх лясоў, навявалі на мяне заўсёды змрочныя думкі і з дзяцінства былі маёй адзінай марай.
Некаторыя з гэтых родных успамінаў я прыгадаў у баладах; гэта быў мой самотны напеў. Балады былі пачаткам таго, пра што я меў намер расказаць падрабязней. Гэта ў чалавечай натуры — ад песні пераходзіць да апавядання таго, што нас найбольш займае. Павінны выйсці адзін за другім шэсць томікаў' гэтых аповесцей, якія малююць пераважна мясціны паўночнай Беларусі, бо гэты куток зямлі заўсёды выклікае ў мяне наймілейшы ўспамін.
Я не пераймаю форм, якія ўжывалі пісьменнікі англійскія, нямецкія або французскія; мяркую, што чужаземнае ўбранне не будзе да твару жыхарам Беларусі, бо не ўласціва ім балбатлі-
Ян Баршчэўскі. Партрэт работы мастака К. Рыпінскага
васць іншых народаў. Узяў я форму з самой прыроды. Сірата штодзённа скардзіцца на сваю нядолю, расказвае пра розныя пакуты, якія ён мусіў перанесці на гэтым свеце, і яго скаргі на працягу ўсяго жыцця зліваюцца ў адну аповесць, хоць ён і не думаў сёння пра тое, што будзе расказваць заўтра.