• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Беларусь, як і іншыя народы, памятае яшчэ некаторых сваіх міфалагічных бажкоў. Русалкі, калі жыта красуе ў полі, з распушчанымі доўгімі валасамі калышуцца на бярозах і спяваюць песні; іх смех адгукаецца ў глыбіні лясоў і трывогай працінае тых, хто збірае грыбы або ягады. Лясны бог — пан дзікіх пустэчаў; каб чалавечы зрок не мог яго ўгледзець, ён пад рознымі выглядамі хаваецца ў сваіх уладаннях; мінаючы лугі, так змяншаецца, што яго нельга ўбачыць у густой траве; ідучы праз бары, раўняецца з самымі высокімі соснамі. Ён апякун звяроў і лясных птушак. Кажуць, што бачылі велізарныя статкі вавёрак, якіх лясны бажок перапраўляў з аднаго бору ў другі; ён рабіў гэта для таго, каб выратаваць іх ад агню, бо прадбачыў, у якім баку выбухне пажар.
    Урачыстасць Купалы вядома амаль усім славянскім народам. На Беларусі 23 чэрвеня, пасля захаду сонца, адбываецца Купальня, або Свята Купалы; уначы шукаюць скарбаў; самы шчаслівы той, каму ўдасца сарваць кветку папараці, яго зрок у глыбіні зямлі прыкмячае закапаныя скарбы, і ён столькі можа мець золата, колькі сам захоча. Кабеты і моладзь абодвух полаў каля смаляных палаючых паленняў чакаюць усходу сонца, спяваючы песні:
    Іван да Марія На гарэ купальня, Гдзе Іван купаўся, Бераг калыхаўся; Гдзе Марія купалась, Трава разсцілалась?
    I іншыя падобныя песні гучаць у полі, аж пакуль сонца не заграе на небе.
    Ноч Купалы ў тым баку Беларусі поўна незвычайных здарэнняў; на думку простага народа, уся прырода весяліцца ў гэту ноч. Рыбакі бачаць паверхню возера, пакрытую часам белым, нібы месячным бляскам, і хоць неба яснае і паветра спакойнае, бліскучыя хвалі, удараючы ў берагі, распырскваюць кроплі, якія, нібы зоркі, свецяцца ў паветры. I гэта цудоўная карціна на зарослых чаротам берагах абуджае дзікіх качак і іншых вадзяных птушак, якія, прывабленыя гэтым дзівосным святлом вод, узнімаюцца тут і там над ясным возерам.
    Дрэвы ў лесе таксама маюць пераходзіць з аднаго месца на другое: шумам сваіх галін яны гавораць паміж сабою; рас-
    казваюць, што нехта гэтай ноччу, блукаючы ў лесе, знайшоў кветку папараці, бачыў не толькі скарбы, схаваныя ў зямлі, але і незвычайныя дзівы ў прыродзе; разумеў размову кожнага стварэння; чуў, як дубы сыходзяцца з розных месцаў і, становячыся ў круг, шолахам галін вядуць паміж сабой гаворку, прыгадваючы, быццам ваенныя ветэраны, гераічныя ўчынкі і даўнія свае заслугі. Ліпы і бярозы, збіраючыся там, хваліліся сваёй прыгажосцю; сярод іх былі некаторыя, нібыта госці з суседніх садоў, класічна падстрыжаныя і выпрастаныя; тыя гаманілі пра залётнасць дваровых дзяўчат і свавольства панічоў, якога не раз былі сведкамі; а гэтыя крыўдныя размовы з пагардай слухалі задумёныя сосны і елкі; бачыў вербы, якія, стоячы над ракой і ўглядаючыся ў вадзяное люстэрка, пыталіся адна ў адной, што якой да твару, і гэтыя цуды дзеюцца ажно да ўсходу сонца.
    Усход сонца пасля гэтай бяссоннай, урачыстай ночы таксама бывае крыху асаблівы. Натоўп народа, што весяліцца ў поді, канчае песні і танцы і моўчкі скіроўвае вочы да неба, нібы паглядае на сцэну, дзе ўверсе, на палаючай прасторы гарызонта, павінна з’явіцца незвычайнае відовішча. Узыходзіць сонца, узнімаецца над гарамі і лясамі і на вачах усяго народа рассыпаецца на небе на дробныя зіхатлівыя зорачкі, зноў збягаецца ў адзін агністы шар, акружаецца мноствам вясёлкавых кругоў і мігае ў сярэдзіне, верцячыся вакол сваёй восі. Гэта з’ява паўтараецца некалькі разоў, і такім спосабам сонца грае штогод 24 чэрвеня.
    Апрача згаданых цудаў, ёсць яшчэ, як мяркуюць жыхары таго краю, цудоўныя травы. Разрыў-трава можа дзівосна ўздзейнічаць на жалеза, разрывае нібыта замкі і крушыць кайданы вязняў; калі каса натрапіць на яе на лузе ў час уборкі сена, то расколецца на некалькі частак. Пералёт-трава, або лятучае зелле; расказваюць пра яе, што яна мае здольнасць пераносіцца з месца на месца, кветка яе вясёлкавых колераў надзвычай жывая і прыгожая, а ў сваім палёце начной парой блішчыць, быццам зорачка. Шчаслівы, хто яе сарве, бо не зазнае перашкод у сваім жыцці, усе яго жаданні будуць неадкладна здзейснены, і гэта трава — трава шчасця. Людзі, марачы пра шчасце на гэтай зямлі, малююць яго ў розных вобразах; грэкі і рымляне пакланяліся сляпой Фартуне, што, круцячы вечнае кола, узнімае людзей пад аблокі і зноў апускае ў бяздонне. Беларускі народ уявіў сабе нейкую лятучую траву, гонячыся за якой не адзін збіўся з дарогі і не вярнуўся да сваёй роднай хаты. I я, шукаючы яе далёка, кінуў гэту родную старонку, дзе прайшлі самыя прыемныя дні майго жыцця, і цяпер у паўночнай сталіцы, паглядаючы на тэатр вялікага свету, чытаю кнігу, што часам смешыць, часам прымушае ліць слёзы, і гэта — кніга чалавечых сэрцаў і характараў.
    Rodzinna ziemio, twe gory wyniosle, Lqki i wody w kr^g trzcin^ obrosie I lasy, gdzie blask nie przenika slonca, Zawsze si? w mojem maluj^ wspomnieniu, W zielonej barwie, w wiosennym promieniu, Jak gdyby obraz jaki czarujqcy.
    Brzmi w mej pami?ci t?skny spiew rolnika,
    I nieuczona pasterska muzyka, Kiedy w rozlegiych borach nad jeziorem Echo powtarza9 dzwi?k kobzy wieczorem, Lub gdy si? chlodz^c gmin wieczornym cieniem, Po dziennych trudach, pod niebios sklepieniem, Przed domem w grono zebrany usiada I stucha, kiedy starzec opowiada Niegdys od przodkow styszane zdarzenia, Od pokolenia te do pokolenia Id^c, o dawnych wspominaj^ ludach, O bohaterach, o wojnach, o cudach!..
    *' Так тамашні народ называе мураваныя дамы маёнткаў.
    *2 Верш пад гэтай назвай змешчаны ў «Niezabudce» на 1841 г.
    Стар. 1—13 (Szkic polnocnej Bialejrusi) 10
    1	Маюцца на ўвазе войны Егіпта з Турцыяй 1831—1833 і 1839—1840 гг. Францыя ў гэтых сутыкненнях падтрымлівала Егіпет.
    2	У 1832 г. у Англіі была праведзена буржуазная парламенцкая рэформа. Неўзабаве ў краіне разгарнуўся так званы чартысцкі рух за прадастаўленне палітычных правоў працоўнаму народу і далейшую дэмакратызацыю парламенцкай сістэмы.
    5	Размова ідзе пра першую «опіумную» англа-кітайскую вайну 1840 —1842 гг.
    4	У 1837 г. з’явілася першая чыгунка ў Расіі (Пецярбург — Царскае Сяло). Інтэнсіўна ў гэты час вялося чыгуначнае будаўніцтва на Захадзе.
    5	У 1839 г. французскі мастак Луі Дагер (1789—1851) вынайшаў фатаграфію (дагератыпію).
    6	Альманах «Niezabudka» выдаваўся Я. Баршчэўскім у Пецярбургу ў 1840—1844 гг. Падрабязней пра выданне альманаха гл. ніжэй у артыкулах Р. Падбярэскага і Ю. Барташэвіча.
    1	Параўн. варыянт, запісаны I. Насовічам («Запйскй Русского географйческого обіцества no отделенйю этнографйй», т. 5. СПб, 1873, стар. 94).
    8	Параўн. запіс 1. Насовіча («Запйскй Русского географйческого обтества no отделенйю этнографйй», т. 5, стар. 93).
    ’ У крыніцы: powietrza.
    10	Нарыс друкаваўся таксмш асобнаў альманаху «Rocznik Literacki», т. 1, 1843.
    № 3
    ШЛЯХЦІЦ ЗАВАЛЬНЯ
    Дзядзька мой пан Завальня, досыць заможны шляхціц на загродзе1, жыў у паўночным і дзікім баку Беларусі. Яго сядзіба мела чароўныя ваколіцы. На поўнач паблізу жылля — Нешчар-
    да, велізарнае возера накшталт марскога заліва. Калі час ветраны, то ў доме чуваць шум вады і відаць праз вакно, як пакрытыя пенай хвалі паднімаюць уверх рыбацкія лодкі і зноў кідаюць уніз. На поўдні нізіны зелянеюць кустамі лазы, дзе-нідзе ўзгоркі, парослыя бярозай і ліпай, на захад — шырокія лугі, і рака бяжыць з усходу, пераразаючы гэтыя ваколіцы, уліваецца ў Нешчарду. Вясна там надзвычай прыгожая, калі па лугах разліваюцца воды і ў паветры над возерам і ў лясах загучаць галасы птушак, што вяртаюцца з выраю.
    Пан Завальня любіў прыроду, найбольшай прыемнасцю для яго было садзіць дрэвы, і таму хоць дом яго стаяў на гары, за паўвярсты нельга яго ўбачыць, бо быў ён з усіх бакоў прыкрыты лесам. Толькі рыбакам, што плылі па возеры, адкрывалася ўся будова. Ён таксама меў прыроджаную душу паэта і хоць сам не пісаў ні прозай, ні вершам, але кожнае апавяданне пра разбойнікаў, герояў, пра чары і цуды надзвычай яго займала, і кожную ноч не інакш засынаў, як слухаючы аповесці. Таму ўжо было заведзена, што, пакуль ён не засне, хто-небудзь з чэлядзі мусіў па чарзе расказваць яму якую простанародную аповесць, і ён слухаў цярпліва, хоць бы адна і тая ж гісторыя паўтаралася некалькі дзесяткаў разоў. Калі хто прыязджаў да яго, маючы якую патрэбу, які-небудзь падарожны або зборшчык ахвяраванняў, ён найласкавей яго прымаў, частаваў, затрымліваў на ноч і выконваў усе пажаданні, узнагароджваў, каб толькі той расказаў яму якую казку. А асабліва ўвосень, калі ночы доўгія, той госць быў для яго наймілейшы, які меў у запасе найбольш гісторый, розных здарэнняў і анекдотаў.
    Калі я прыехаў да яго, ён быў вельмі мне рады, распытваў пра шаноўных людзей, у якіх я правёў на пасадзе столькі гадоў, расказваў пра сваю гаспадарку, пра бярозы, ліпы і клёны, якія шырока распасцёрлі свае галіны над дахам жытла. Некаторых суседзяў хваліў, іншых жа ганіў, што яны займаліся толькі сабакамі, конскім гандлем і паляваннем. Нарэшце, пасля доўгай размовы пра сёе-тое кажа мне:
    — Ты чалавек вучоны, хадзіў у езуіцкую школу, чытаў многа кніжак, гутарыў з вучонымі людзьмі, павінен ведаць шмат разнастайных гісторый, сёння вечарам раскажаш мне што-небудзь цікавае.
    To я пачаў прыпамінаць, чым бы пахваліцца. Я нічога не чытаў, апрача гісторыкаў і класікаў. Гісторыя народаў — не займальны прадмет для таго, каго не цікавіць тэатр свету і асобы, што іграюць розныя сцэны. Для майго дзядзькі адзінай гісторыяй была біблія, са свецкіх жа паданняў дзесьці вычытаў, што Аляксандр Македонскі, жадаючы даведацца пра вышыню неба і глыбіню мора, лятаў на грыфах і апускаўся на дно акіяна, і такая чалавечая смеласць яго здзіўляла
    і займала. Трэба, каб і я расказаў што-небудзь падобнае, таму вырашыў пачаць з «Адысеі» Гамера, паколькі ў гэтай паэме поўна чараў і дзіваў, як і ў нашых некаторых простанародных аповесцях.
    Каля дзесятай гадзіны вечара, калі сельскія жыхары заканчваюць сваю працу, мой дзядзька пасля малітвы ідзе спачыць. Ужо сабралася ўся чэлядзь паслухаць новыя аповесці, а ён сказаў так:
    — Ну, Янка, раскажы ж нам што цікавага, я буду пільна слухаць, бо сёння адчуваю, што не хутка засну.
    Тады я, каб мае аповесці былі лепш зразумелыя для слухачоў, расказаў коратка пра самых галоўных грэчаскіх багоў, багіняў і герояў, пасля пра залаты яблык, пра суд Парыса, пра аблогу Троі. Усе слухалі з цікавасцю і здзіўленнем. Я чуў, як некаторыя з чэлядзі гаварылі: