• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Вось дзеля таго паміж абозам43 Марцінкевіча і абозам польскіх арыстакратаў-шляхты ішла барацьба і ўзаемныя напасці і здзекі. Сатырычныя вершы, жарты-анекдоты, карыкатуры артыстамаляра Яна Дамеля44, спеўкі — усё гэта было звычайным аружжам барацьбы.
    Галоўным праціўнікам арыстакратаў, зненавіджаны праз іх, быў быўшы сакратар Шляхецкага (Дваранскага) сабрання пан Юрый Кабылінскі, «штуард»45 быўшай масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, чалавек, які вызначаўся глыбокай эрудыцыяй, дасціпнасцю і шпаркасцю вострых адказаў і каторы быў пры ўсім гэтым надта жывога тэмпераменту, любіў
    заўсёды выкінуць смехатворную штуку, з якой пасля смяяўся цэлы Мінск.
    Кабылінскі любіў часам адзецца ў вопратку беднага шляхціца або селяніна, уваходзіў у натоўп простага народа ды рабіў там свой прагляд. I вось гэты маскарад не раз служыў прычынай цікавых і смешных непаразуменняў.
    Адзін раз Кабылінскі ў сваёй скромнай вопратцы ўвайшоў у кафедральны касцёл і сеў на сваё звычайнае месца — першай лаўцы. Радам з ім памясціўся хлопец — франт з абывацельскіх46 маменькіных сынкоў. He ведае Кабылінскага ды прымае яго за дваровага простага чалавека; ён вельмі быў нездаволены гэткім суседам і пастанавіў прагнаць гэткага мужыка.
    — Ты хто такі? — пытаецца грозна Кабылінскага абураны шляхцюк.
    — Чалавек, — пакорна адказвае Кабылінскі.
    — А чый? — гарачыцца франт.
    — Божы, — адказвае Кабылінскі.
    Франт, збіты з панталыку, даецца дзіву, але ўсё-ткі, не хочучы ўступіць, бармоча:
    — Гм, а ўсё-ткі ці ж можна лезці, дзе сядзяць паны, — могуць і прагнаць.
    — Сядзі, дурань, каля мяне, ніхто цябе не прагоніць, — адрэзвае наканец, страціўшы цярплівасць, Кабылінскі і гэтым зусім збівае з толку кірмашовага паніча.
    У другі раз на першай лаўцы ў тым жа касцёле памясціліся тры франты, двое памешчыкаў са старых радоў: Сангушка і Заранак, a трэці іх прыяцель, падлізываючы, няпэўнага роду, — адным словам, такі, каторых называлі тады паўпанкамі. Франты ні за што не хацелі пусціць на вольнае месца старшага і паважнейшага за іх Кабылінскага, і мусіў ён маліцца, стоячы каля лаўкі. Кабылінскі так і зрабіў: стаўшы на калені каля панічыкаў, пачаў горача маліцца паўголасам, ад каторага, аднак, гудзела ў касцёле, вось якою малітваю, каторую ён сам тут жа і злажыў:
    Божэ Якубув, божэ Ізаакув,
    Зродзілэсь тшэх кпув,
    Вшысткіх тшэх едынакув:
    Едэн Сангушко, другі Зоранэк, А тшэці слепы пулпанэк 47.
    (У паўпанка адно вока было акалечанае.)
    На франтаў пачалі звяртаць увагу, з’явіліся ўсмешкі, і яны са стыдам скарэй выйшлі з касцёла.
    Аб пану Юрыі Кабылінскім успамінае ў сваім вершы «Зміцер і певень» Дунін-Марцінкевіч. У вершы апавядаецца, як
    трох паноў пайшлі на базар і прыцэньваліся да пеўня, пытаючыся ў селяніна, колькі ён хоча за гэтага зайца, пакуль сам селянін не паверыў, што ў яго заяц, а не певень, і не пачаў прадаваць людзям яго за зайца.
    Шмат чаго цікавага ды прытым з праўдзівага жыцця тагачасных людзей у Мінску знайшлося б у зборніку жартаў Кабылінскага «Тысяча фацэцыяў і адна», калі гэты рукапісны зборнік не прапаў. Заметка аб ім і аб некаторых людзях таго часу ёсць у рукапісных успамінах самога Кабылінскага, сшытак каторых знаходзіцца ў калекцыі пішучага гэтыя радкі.
    Год 1859 спыніў беларускую выдавецкую працу. Пасля канфіскаванай кніжкі, перакладу «Пана Тадэвуша» Міцкевіча, Марцінкевіч ужо нічога больш не мог выдаць. Аднак пісаць не перастаў. Скасаванне прыгону сялян у 1861 годзе ажывіла Марцінкевіча і беларускіх патрыятычных дзеячоў. Але наступіўшае польскае паўстанне 1863 года кладзе цяжкае ярмо забарон беларускага друку. Сам Марцінкевіч у часе паўстання, хоць нічым яго не падтрымліваў і не згаджаўся з ім48, быў, аднак, арыштаваны і прасядзеў колькі месяцаў у вастрозе за тое, што яму як беларускаму пісьменніку прыпісвалі ўсе беларускія пракламацыі, якія тады хадзілі з рук у рукі. Пракламацыі гэтыя і газетка «Мужыцкая праўда» пісаліся і друкаваліся нават не ў Мінску.
    II
    Скуткі паўстання 1863 — [18]64 гадоў. Аляксандр Ельскі. Гурток адраджэнцаў 1886 года. Газета «Мннскнй лмсток». Календары Доўнара-Запольскага і А. Слупскага. Генрык Татур. Іван Неслухоўскі. Карусь Каганец.
    Паўстанне 1863 — [ 18]64 гадоў вельмі пашкодзіла беларусам. Даказана было афіцыяльна, што шмат хто з беларусаў, нават і з простых сялян, быў у паўстанні альбо так ці іначай памагаў ці спагадаў яму [...]
    Пачаліся арышты і ўсялякія забароны, як, напрыклад: гаварыць у касцёлах казанні па-беларуску, што з часам і вызвала, пасля 1865 года, забарону пісаць і друкаваць.
    Гэткая забарона, адзіная ў свеце, нягледзячы на яе дзікасць, была праведзена вельмі строга. Недарма Адам Кіркор49 пісаў: «Беларускаму народу больш не зазвініць яго родная мова, і ён сам, як народ, прапаў».
    Аднака Кіркор памыліўся: народ не прапаў! Збяднеў ён, заняпаў, пачаў траціць усё больш і больш сваіх сыноў, але прапасці ўсё-ткі не мог [...]
    Беларускія дзеячы, нягледзячы на забарону друку, працаваць не пераставалі.
    Марцінкевіч пісаў далей свае творы, хаця і не меў надзеі пабачыць іх у друку. Апрача Марцінкевіча, з’явіліся другія працаўнікі, якія павялі яго працу далей.
    Да такіх належаў у поўнай меры Аляксандр Ельскі. Багаты памешчык Ельскі з’яўляецца выдатным, шчыра і праўдзіва дэмакратычным дзеячам у Міншчыне пасля 1864 года50. Пачынаючы ад 1861 года, працуе Аляксандр Ельскі і пяром. Праз 55 гадоў літаратурнай і публіцыстычнай працы Ельскі пакінуў выдатны след у гісторыі і культуры краю. He было газеты, журнала, дзе ён ні быў бы супрацоўнікам. Яго стацці ў энцыклапедыях, паадзінокія кніжкі аб гісторыі, прамысловасці, культуры і прасвеце краю маюць велізарнае значэнне і для нас, беларусаў, хаця і пісаны ў польскай мове. Сам Аляксандр Ельскі ўважаў сябе за паляка, аднак беларусаў любіў і шанаваў. Працы Ельскага ў беларускай бібліяграфіі і колькі кніжачак у беларускай мове, напісаных ім самім, для нас проста бясцэнны. Будучы гісторык краю, калі будзе студыяваць51 заняпад беларускага народа ў часе чорнай цемры рэакцыі, ад 1861 да 1905 года, не можа абмінуць ніводнага друкаванага радка Ельскага. Гэта быў у поўным значэнні абываталь-грамадзянін, светлая памяць каторага асабліва мусіць быць шанавана праз беларусаў. Памёр Ельскі ў 1916 годзе ў сваім маёнтку Замосць Ігуменскага павета.
    3 прац Ельскага знамяніта і цэнна для праўдзівых дэмакратаў яго польская кніжка «Zarys obyczajdw szlachty w stosunku do ekonomiki i doli ludu na Litwie i Rusi»52. Гэта праўдзівая гістарычная евангелія дэмакратызму. Як вядома, Ельскі быў у вялікай прыязні з беларускім паэтам Вінцуком Дуніным-Марцінкевічам. Маем пад рукою цікавы беларускі верш Ельскага, у каторым ён з пашанаю звяртаецца да Марцінкевіча і заахвочвае яго пісаць далей пабеларуску. Одпіс53 гэтага верша мы атрымалі ад вядомага польскага этнографа і вучонага Зыгмунта Глогера54, зяця Ельскага. Верш гэты прыводзім тутака цаліком [... ]55
    3 верша відаць, што Ельскі прапанаваў Марцінкевічу звярнуцца да нямецкай выдавецкай фірмы Бракгаўза ў Лейпцыгу ў справе друку беларускіх твораў. Вядома, што Бракгаўз выдаваў усе польскія творы, якіх царская цэнзура не пускала. Шкада, што Марцінкевіч не здабыўся на смеласць і энергію, бо больш чым пэўна, што Бракгаўз надрукаваў бы яго творы, а мы мелі б больш твораў Марцінкевіча, з якіх шмат ужо прапала.
    Аляксандр Ельскі ў першых пачатках літаратурнай сваёй працы, гаспадаруючы ў маёнтку, стараўся аб палепшанні сялянскай долі і востра нападаў на сваіх суседзяў, калі тыя
    выціскалі пот са сваіх парабкоў. Старыя людзі апавядаюць, што тады хадзіла з рук у рукі шмат сатырычных вершаў на памешчыкаў, гнабіцеляў56 сялян, — пяра самога Ельскага. Асабліва дакучаў ён «арыстакратам». Адны з гэтакіх арыстакратаў, Грабоўскія, абураныя вершамі Ельскага, у якіх зачапіў ён іх радню, зрабілі сход і напісалі гэтакае «пасланне»:
    Пане поэта
    Ігуменскага павета!
    А ці бачыш гэта!
    (Тутака быў нарысаваны велізарны сплецены са скуры бізун.)
    Глядзі — адаб’ём катлета!
    Жыццё Аляксандра Ельскага было цесна звязана з Мінскам. Мінск ён вельмі любіў, і найлепшыя гістарычныя опісы Мінска мы маем у розных часопісах і кніжках, дзе ён іх памяшчаў.
    Беларускія кніжкі Ельскага добра вядомы ўсім беларусам, і мы аб іх не будзем успамінаць. Звернем толькі ўвагу на страшэнную патрэбу сабрання ўсіх бібліяграфічных даных аб працах аўтара. Павінна быць выдадзена велізарная кніга з поўнай бібліяграфіяй яго прац. Пішам «велізарная», бо, папраўдзе, спіс прац Ельскага, адных толькі друкаваных, зложыць вялікі том, не кажучы аб яго рукапісах.
    Спісам і выдавецтвам57 прац Аляксандра Ельскага павінна б заняцца мінскае польскае Таварыства прыяцеляў навук, калі яно мае здольную бібліяграфічную сілу і... калі яно здолее пераканаць сына Ельскага аб вялікасці і цэннасці для гісторыі краю прац яго бацькі. Тутака беларусы, хаця ім нябожчык Аляксандр Ельскі не раз абяцаў і пісаў, што беларускія рэчы аддасць у беларускі музей, нічога ад сына яго не дастануць, бо сын пайшоў не ў бацьку [...] лепей не чапаць гэтакага яснавяльможнага. Прыпамінае гэта нам падобныя адносіны сына Пранцішка Багушэвіча (Мацея Бурачка) да беларусаў, якім ён нізашто не хацеў даць ні біяграфіі свайго бацькі, ні фатаграфіі Бурачка ў сялянскай світны.
    Беларуская бібліяграфія Аляксандра Ельскага, надрукаваная ў польскай газеце «Chwila» (Варшава 1886 года)58, звярнула ўвагу мінскіх беларусаў [...]
    Знайшліся ў 1886 годзе ў Мінску людзі, каторыя пачалі гуртавацца ў справе святога адраджэння падняволенага беларускага народа. Людзі гэтыя, як Мітрафан Доўнар-Запольскі, Яўгені Ляцкі59, А. Слупскі, Завітневіч60, Ян Неслухоўскі і шмат іншых, пачалі думаць аб працы для роднага народа і краю. Цемра рэакцыі і паліцыйна-вастрожныя варункі паступовай, а значыцца, крамольнай думкі іх не спа-
    лохалі. А час гэты папраўдзе быў страшны... Народ цёмны, лепшыя людзі, якія хацелі б яго будзіць, пад даглядам ставокага цэрбера — паліцыі, — адным словам, абставіны немагчымыя для ідэёвай, вольнай творчай працы.
    Пры гэтым трэба адзначыць, што Мінск [...] не меў ніякіх культурных устаноў, дзе можна было б знайсці харч для душы і сэрца. Ніякіх навуковых таварыстваў, ніякіх бібліятэк ці музеяў тады ў Мінску не было і, апрача клубаў, дзе можна было рэзацца ў карты і напівацца да ўтраты прытомнасці, іншых культурных устаноў не існавала