• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    I ў мінулыя часы Беларусь мела сваіх разумовых прадстаўнікоў, калі так можна назваць няздольных прыхільнікаў вялікіх узораў класіцызму. Аднак тыя пісьменнікі, падхопленыя вірам заходніх ідэй, драбнеючы ў пераймальніцтве, не развівалі ўласнага духу, не ткалі канвы з саміх сябе, а слепа трымаючыся славутых узораў, ніколі не выказвалі народнага духу, бо самі яго не мелі і не разумелі. У іх творах не адлюстроўвалася ані мясцовасць, ані дух краю. Былі гэта хутчэй хлапечыя практыкаванні, пасшываныя з лахманоў французскага класіцызму стараннай працай выхаванцаў знакамітага Альвара!
    Рфдо&МЙ кпіумйувг гаЛекі м
    
    ROMUALDA FOOBEKESKIEGO.
    2rydn$ Rt»4. ^bwsii.'go, pnedstr*« 40% $«>W sew)» цглй.!.
    fstersburg.
    SY 0 * I X A 4 S f H л й <> l л K Я л J Л.
    Ji«4 4. -
    Тытульны ліст кнігі Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня»
    Сярод іншых некалькі імён увайшло ў гісторыю польскай бібліяграфіі.
    Францішак Багамолец7, езуіт, аўтар камедый, прадаўжальнік шкалярскіх дыялогаў, што доўга трымаліся на сцэне езуіцкіх тэатраў. У гэтых камедыях свет паказваўся нейкім дзіўным, я б сказ^ў, палавінчатым, бо, прызначаныя для кляштарных тэатраў, яны не мелі асоб жаночага полу. Галоўнай іх думкай было высмеяць уплыў чужаземцаў на краіну, асабліва на паноў, што ўводзілі ў свае дамы французскія моды, французскіх кухараў, французскіх гувернёраў, якія маглі псаваць асновы рэлігіі і пашыраць вальтэр’янства.
    Мусніцкі8, езуіт, аўтар славутай паэмы «Палтава», пісаў таксама песні, оды, нарэшце, камедыі і нават трагедыі, як «Смерць Цыцэрона», «Смерць Клеменса-мучаніка», у якой трыумф рэлігіі і г. д. I яго манашаскія вырабы, прызначаныя для духоўных школ, мелі той жа самы дух і тую ж мэту, што і Багамольцавы, хоць з меншай дозай досціпу.
    Мігановіч9, езуіт, сухі перакладчык трагедыі Еўрыпіда'°«Арэст».
    Францішак Дыянізый Князьнін", вядомы панегірыст пры двары кн. Ад[ама] Ч[артарыйскага]12, сумленная, летуценная душа, знясіленая, як і Карпінскі13, ад нягод на панскіх дварах, дзе кожны з болып-менш паэтычнай душой дачакаецца толькі прыніжэння. Аб тым, што Князьнін быў паэтам у душы, сведчыць дэталь яго біяграфіі, што закахаўся ў князёўну, а нядаўна п. Аляксандр Гроза14 пацвердзіў гэта ў цудоўнай сваёй фантазіі; з вядомых твораў яго мы, нягледзячы на намаганні эстэтыкаў, не маглі ў гэтым пераканацца.
    У навейшы час Ян Аношка15 быў найбліжэй да народнага духу, уносіў нямала свайго, як паказваюць вершыкі, якія я не раз гэта чуў — паўтараюць на Беларусі. Быў гэта чалавек з сапраўдным паэтычным талентам, але збіты з дарогі няўдачамі, убога і заўчасна скончыў жыццё недзе ў карчме восем год назад16. Вандруючы бязмэтна ад парога да парога, ён дайшоў да таго, што пісаў панегірыкі там, дзе яго добра прымалі, і з’едлівыя сатыры, дзе з ім не банкетавалі. Вядомая у вуснай перадачы яго «Сатыра пра гарэлку», пачатак якой такі:
    Pijem bracia opojem, pijem codzieri prawie
    Pijem i przed zabaw^, pijem po zabawie,
    Pijem kiedy si? zenim, kiedy si? rozwodzim, Pijem kiedy si? bijem, pijem gdy si? godzim; Pije czlek nieszcz?sliwy, gdy si? juz zubozyl, Pije pieban by liczb? naboznych pomnnozyl i r. д.
    Або
    Nie g?ga g?s tuczona, nie gdacze kur tlusty, Juz teraz i plebania, i kosciol jest pusty i г. д.
    Умеў ён таксама расчуліцца, і вось тады, уласна, відаць, што ён паэт; напр. у гэтай песеньцы, з якой прывяду толькі пачатак:
    Tu, gdzie kwili ptaszek smutnie, Zalosnie mruczy zdroj, Tu ja na j?cz^cej lutni Wynurz? smutek m6j i г. д.*2
    Увогуле ён нагадвае Карпінскага, а вясёлымі [творамі] — Раймунда Корсака17, асабліва тыя песні паэмы «Бібейды», якія я чытаў у рукапісе. Зборнічка вершаў Аношкі, выдадзенага паняй Урублеўскай18, я не бачыў, таму суд мой пра яго можа быць заўчасны.
    Аднак з усіх пісьменнікаў толькі два могуць заслугоўваць назвы беларускіх народных, што нас, уласна, больш за ўсё цікавіць.
    Францішак Рысінскі19, аўтар мноства напісаных з нагоды і лёткіх вершыкаў, лёгкіх, вясёлых, дасціпных, у якіх звяртае ўвагу і міжвольна прымушае задумацца філасофская, часам знянацку кінутая думка, заснаваная на глыбокім веданні свету і людзей, выяўляе і рэдкі талент, і розум, падтрыманы навукай і роздумам. Сам чыноўнік, бо быў старшынёй Цывільнай палаты ў Віцебску, належачы да шаноўных людзей і праз уласнасць, — хоць, здаецца, род яго з Украіны, — праследваў ён з’едлівай мовай камізму сваіх сабратоў; гэтыя вершыкі з нагоды, у якіх заўсёды хапала пругкасці, выказвалі нейкі грубаваты гумар, адценне камізму, уласцівага аднаму толькі сярэдняму класу' беларускай шляхты; малюючы часта якую-небудзь агульнавядомую асобу, яны мелі велізарны поспех і абляталі ў вуснай перадачы ўсю Беларусь. Сталі такімі папулярнымі, што не знойдзеш ні дома, ні асобы на Беларусі, якія не ведалі б на памяць хоць бы ўрыўка з якога верша Рысінскага. Быў ён праўдалюб, рэзаў вострую праўду кожнаму: і чыноўніку, і духоўнаму, і калегу, і роўнаму сабе двараніну-памешчыку, і сябрам, і суседзям, не мінаў нават і прыгожага полу, якога быў паклоннікам. Грубаватым гумарам ён трапіў у жылку нацыянальнай схільнасці і так зліўся з думкамі сабратоў, што яго асобныя выразы сталі ў многіх мясцінах прыказкамі, як правінцыяльная мудрасць. Хоць геній Рысінскага і не адпавядае ўсім умовам чыста народнага пісьменніка, аднак вялікая яго папулярнасць дазваляе яму заслужыць гэту назву. Часам таксама нагадвае Раймунда Корсака, часам Каятана Вянгерскага20 *3.
    Каб паказаць дух Рысінскага і тое, што рабіла яго папулярным, прывяду колькі ўзораў, хоць ва ўрыўках, з тых вершыкаў, якія кружаць у вуснай перадачы, а цалкам ніколі не маглі быць друкаванымі.
    Напр., просьба адной паненкі, што моліць аб мужу ў свайго патрона:
    Nie prosz? ciebie о deszcz lub pogod?, Ni o pol zyznosc, ni o mocarstw zgod?, Ani si? mieszam w intrygi or?za — Mnie trzeba m?za!
    Pofolguj sobie niezmiernego trudu, W rz^dzeniu losem i ziemi i ludu;
    Wysluchaj twojej zebrz^cej przyczyny — Biednej dziwczyny!
    Zjednaj mi prosz? u pana nad party, Azeby chlopiec mn^juz ukochany Byt mojem szcz?sciem i moj^ zabaw^ — Za twoj^ sprawl
    Ty widzisz serca mojego prostot?, Ze gardz? zlotem, kocham sam^cnot?, Spraw wi?c by panem byi mojej urody — Pi?kny i mlody!
    Daruj o swi?ty patronie, ze smialo To ci wyznaj?, czego mi si? chciaio, A kiedys dobry, domierz mojej planty, Tchn^wszy w Inflanty! *4
    Разгневаная ж паненка дае такі адказ на няпрошаныя псалмы, напісаныя ад яе імя:
    Na coz te psalmy, psalmisto kochany, Mozna swiat odrwic, nie pana nad pany, Nie chc? ja chiopca, ni starca, ni franta, Ni intryganta!
    Daruj o swi?ty, jesli si? tak stalo Uzyc twojego imienia dose smialo, Nie te podobno, lecz inne s^planty Dmuchac w Inflanty!*5
    Dziejopis w ksi?gach zycia tak zostawil: Swi?ty Franciszek modlitw^ si? bawil, A tu nam psalmy peine batalaszek
    Prawi wujaszek!
    A пасля гэтага незадавальнення паненкі ідзе маральная заўвага адносна паненак увогуле, ужо не з добрых часоў Рысінскага:
    Starodawnych to dziewczyn wierszyki bawily
    Dopiero zas juz innych prawidel nabyly;
    Wiersz dla nich nie tak smaezny, z rozumem nie grajq, Na wysmuklych dzieciaczkow tylko pogl^daj^.
    Nie w modzie Naruszewicz21, nie stqd jui wiatr wieje, Teraz dziewcz? z chlopi?ciem miodziuchnym si? smieje, A tych co czekolada krzepia si?, porterem, — Bawia, jakby si? bawiac z rozumnym Gruberem. *6
    Вось якая была філасофія жыцця паэта, што не дбаў ні пра багацце, ні пра пасады:
    Juz si?d? sobie w odludnym kurniku,
    Zajedno z tobapanie Dominiku, Tam z tobasmutek i radome rozdziel?, Nie wyjd? z domu, pr6cz na msz? w niedziel?. Zrzekn? si? parad z najmilsza ochota, JeSc b?d? z gliny, a chodzic piechota. Zamiast palacow b?d? mial chalupk? I dobrym chlebem ladowanaciupk?.
    Nie wspomn? nigdy i o przeszlym swiecie, Na ktorym wszystko czart wic jak si? plecie, Unikn? zadzy, bogactw i honorow, Dlugow si? zb?d? i zrzekn? si? zbiorow. A wtenczas kontent na wlasnym zagonie, Spokojnie zyjac, powiem przy mym zgonie: «О przyszle nie dbam, przeszlych niezaluj?, A los giupi» i r. д.
    Другім быў Манькоўскі22, спачатку саветнік у Магілёве, а потым у Віцебску віцэ-губернатар, які адзін толькі заслугоўвае назвы народнага беларускага пісьменніка. У сваёй «Энеідзе наізнанку», пародыі ў такім жа родзе, як травеставаная на нямецкую п. Блумаўэра23, на маларасійскую п. Катлярэўскага24, на польскую часткова п. Хамянтоўскага25, — у вобразах герояў сапраўднай «Энеіды» малюе ён быт заможных беларускіх сялян; калі не браць пад увагу нястачу мясцовых рэалій, гэта чыста народная беларуская паэма па духу і форме. Апрача таго, гэта самае дасканалае выяўленне таго грубаватага беларускага гумару, які ў формах мовы больш асвечанага класа праявіўся ў Рысінскім. Больш ад апошняга знаёмы з бытам мяшчан і класа земляробаў, ён пакінуў помнік духу, сілы і самых чыстых форм беларускай гаворкі. Таму вечна жыць будзе ў народнай памяці. Напісаная 50 год назад26 і ніколі не друкаваная яго «Энеіда навыварат» (ніцаваная) зрабілася вельмі папулярнай сярод маладой засцянковай шляхты. На вялікіх кірмашах у Чашніках, Бялынічах, Хасловічах27, Шклове, Гомлі, у Полацку на Красніку*7 і цяпер пачуеш за вясёлай бяседай урыўкі з яе, хоць часта так перайначаныя, што ледзьве распазнаеш арыгінал. 3 прыемнасцю паўтараюць сцэны, у якіх нацыянальнасць прабіваецца пад грэчаскімі імёнамі. Дагэтуль я ўтрымаў у памяці двухрадкоўе, у якім паэт малюе бажка Эола, калі той сядзіць на печы і пляце лапці як сапраўдны беларускі селянін, і да яго
    прыходзіць Юнона, просячы, каб узняў буру на азёрах28; як толькі ўбачыў багіню, —
    Заткнуў за пояс кацатых** I зваліўся с печкі в одін міх!..
    Як Манькоўскі быў прадстаўніком досціпу бяднейшай шляхты ў Магілёўскай, так Рысінскі — больш асвечанай у Віцебскай, дзвюх губернях, што складаюць сапраўдную Беларусь29. Адзін быў больш папулярны, другі — больш народны. Цікава, што ні пра Манькоўскага, ні пра Рысінскага, людзей гэтак паўсюдна знаных, наколькі мне вядома, дагэтуль ні слова нідзе не напісана.
    Поўнага рукапісу я таксама дастаць не мог. Засталася звестка ў сваякоў, нібыта аўтограф знаходзіўся на руках у памешчыцы п. Дышлеўскай30. Перадача гэтага рукапісу ў друк, якім ахвотна заняліся б мы самі, заслужыла б агульную ўдзячнасць. Апрача цікавасці літаратурна-бытавой, а таксама гістарычнага значэння, далучаецца тут яшчэ бясконца важнае значэнне філалагічнае, як цікавага помніка мовы, ад якой не засталося амаль ніякіх пісьмовых слядоў.