• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Як і ўсе славянскія дыялекты, апрача аднаго польскага (для якога гэта пярвейшая аздоба), не маюць q і %, а заўсёды простыя а і е, і ў змяненні канчаткаў тое, што мы коратка і прыгожа перадаём гэтымі насавымі галоснымі, яны павінны вымаўляць праз аць, аю, ею, уць, ую або падобныя, напр. баляць — Ьоі^, сваю — swoj?, волею — W0I4, будуць — b?d^, красную — рі?кпд (вінавальны склон).
    Вельмі мала слоў пачынаецца з о, напр. ока, обух, озеро, обруць (uzdeczka), огур (leniwiec), осень, але замест о вымаўляецца заўсёды на пачатку а, дзе ў польскай і рускай о (хоць рускія, пішучы о, вымаўляюць часцей за ўсё а), напр. агонь — ogieri, абалона — btona, асьміна — osmina і г. д. He пачынаецца таксама, як і ў польскай, ніводнае сваё слова з э, хіба толькі запазычанае, напр. Эльжбета, эконом, якога часцей за ўсё завуць аконом, акомон.
    Хоць нельга напэўна сцвярджаць, каб у крывіцкім дыялекце е або о былі закрытыя, усё ж над Нёманам гавораць без розніцы: нема і німа, цепер і ціпер, мене і міне (mnie), з выразным звужэннем е, ( на ціхом або ціхум Дунаю, у чысценьком або чысценькум полі,
    з выразнай заменай о на закрытае о ці хутчэй на у, як гэта адбываецца з вялікай шкодай для напеўнасці і ў польскай мове. Над Дзвіной жа, дзе так любяць і, выразна звужаюць наднёманскае е, гаворачы: злітаіць замест злетаець і г. д.
    Зычны т, якім у рускай і чэшскай мовах пачынаецца не адно слова, напр. тйхйй, тяжкйй, па-чэшску: tichy, tezky, крывічане, як і палякі, мяняюць на ц: ціхі, цяжкі; таксама і ў іншых словах, напр. цесць, будуць, робяць, рабіці і г. д. He вельмі шанцуе таксама і цвёрдаму галоснаму ы, які, як можна бачыць з прыведзенага слова ціхі, замяняюць на і мяккае, што некаторыя з нас робяць тут і ў сваёй польскай мове.
    Гук з як прыназоўнік, які аднолькава адпавядае лацінскім cum і ех, і як прыстаўка да дзеясловаў, назоўнікаў і прыметнікаў ужываецца ўсюды, за выключэннем слоў, што пачынаюцца з гукаў ц, к, п, с, т, перад якімі вымаўляецца с, напр. с цёткою, с кумом, с пана, с саломы, с табою, скруціць, скошэны і г. д. I нейкім няпэўным здаецца часам з перад гукамі б, л, м, н, о, ў, з, так што чуецца невыразна He­rnia накшталт с або зь, напр. з (с) богом, з(с) людзьмі, зьмяты, зьняты, з (с) озера, з (с) уха, з (с) залоўкі, зьбіты і г. д. Вымаўляюць таксама праз с: вос — woz, вёс — wiozt, нёс — niosl і праз ш, напр. штош — coz, аўжош — juzciz, нош — noz і г. д. Тое ж маем у вымаўленні польскай мовы, хоць замест sz пішацца цяпер z.
    Як у польскай мове гук г або z аддзяляецца ад наступных, напр. r-zec, z-jesc, а ў рускай е, і, я ад папярэдніх праз ь, напр. крестьянйн — wloscianin, забвенье — zapomnienie, рукоділье — r^kodzielo, прычым гэты ь цяпер замяняюць часам гукам і, пішучы: крестіянйн, забвеніе, рукоділіе, так і ў крывіцкай ёсць гукі, што вымагаюць падобнага аддзялення або, як гэта мае месца ў наддзвінскай разнавіднасці дыялекту, патрабуюць дабаўлення другога ц, л або н, што можна пачуць, пачынаючы ад Завілейскага павета5, нават у польскай мове, напр., гаворыцца па-крывіцку над Нёманам: вець-е, галь-е — gal^zie, пагулянь-ё — hulanka, Іў-е — назва мястэчка, баяр-ё — bojarstwo, bojary; над Дзвіной жа: вецьце, застолля — siedzenie zastolne, вяселля — wesele, ралля, аралля — гоіа, бяздолля — niedola, племеньня — plemienia, каменьніка — kamyczkow, што таксама адбіваецца на мясцовым польскім дыялекце, паколькі там вымаўляюць: zatrudnennia, mniemannia, wesella.
    Такім чынам, са сказанага можна меркаваць, што крывіцкі алфавіт, калі б не было запазычаных гукаў f, g і зусім непатрэбнага х, якое аналагічна польскаму вымаўляецца праз ks, абмяжоўваўся б дваццаццю адным гукам, вар’іраванне якіх шляхам іх змякчэння такое ж, як у польскай мове, але здаец-
    ца, што, апрача гукаў ц, н, с, з, іншыя зусім не ведаюць змякчэння.
    Часткі мовы тыя ж самыя, што і ў польскай мове. Назоўнікі і прыметнікі столькі ж маюць родаў і скланяюцца шляхам змянення канчаткаў. Прыслоўі і прыметнікі маюць тры ступені і ў вышэйшай дадаецца най, напр. найкраснейшы, найлепш — najlepiej, найболыц — najwi^cej. Аднак трэба да гэтага прыслухацца. Рэдка калі ўжываецца вышэйшая ступень якасці, бо здаецца, што ў напрамку на поўнач у людзях нікне ці то душэўны ўздым, ці то захапленне, і мова абмяжоўваецца наданнем якасці толькі параўнальнай ступені: бялей, красней, чырваней, барздзей (pr^dzej) і г. д. Назоўнікі і прыметнікі па меры набліжэння да Дзвіны і верхняга Дняпра набываюць адценні, падобныя да рускай мовы ў формах творнага склону адзіночнага ліку, паколькі гавораць ужо аднолькава: дзеўкою, дзеўкой, маладзіцою і маладзіцой, маткаю, маткай. Родны склон гэтага ж ліку прыметнікаў таксама можа там ужо скарачацца, як у рускай мове, напр. на том боку сіня мора замест сіняго мора.
    Пры скланенні карэнны галосны часта замяняецца іншым, напр. конь, каня, кол, кала і г. д.
    Назоўны склон множнага ліку назоўнікаў над Нёманам заканчваецца пераважна на е, напр. дзеўкё, кветке, панэ, дамэ.
    Назоўны і вінавальны склоны множнага ліку прыметнікаў усіх трох родаў заканчваюцца над Нёманам на е, напр. белые, дробные, над Дзвіной — на ўпадабанае там я: белыя, дробныя. Таксама вельмі ахвотна замяняюць там э на ы, гаворачы: садочык, вяночык і г. д.
    У родным склоне адзіночнага ліку прыметнікаў і займеннікаў ёсць часам нейкая асаблівасць, вартая ўвагі, напр. да мае міленькае, або да маей міленькой, або яшчэ: да маей міленькоі.
    Асабовы займеннік себе, які злучаецца са зваротнымі дзеясловамі, бывае траякі: се або ся, сі; ца і цэ. Се або ся і сі дадаецца, калі слова заканчваецца на галосны; ца або цэ — калі на зычны або, можа, і ў сувязі з чыім-небудзь навыкам у вымаўленні, напр., гавораць любіцца або любіццэ, любіцісе, любіціся, расстацісі, кланіцца, кланіся, гоніццэ, ганісе. Гэта се ніколі не ставіцца перад дзеясловам, як у польскай, і не замяняецца на сь, як у рускай мове. Над Дзвіной, дзе пераважае ўжыванне ся ў параўнанні з се, сустракаецца таксама ў песні не садзісь замест не садзіся, заседзелісь замест заседзеліся.
    Ёсць і парны (дуальны) лік у назоўнікаў, напр. дзьве шкодзе, дзьве шкоды, чэтыры прыгодзе або прыгоды, дзьве руцэ, дзьве назе.
    Адносна спражэння дзеясловаў. Інфінітыў заканчваецца без розніцы на ці або ць, а ў зваротных на ц, напр. прасьці і прасць, ткаці і ткаць, пашыці і пашыць, жэніцісе і жэніццэ. Залежыць гэта ад схільнасці таго, хто гаворыць. У трэцяй асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу гаворыцца таксама: скачэць, плачэць і скачэ, плачэ; наадварот, у множным ліку патрэбна абавязковае ць: скачуць, плачуць. X паколькі наднёманцы вымаўляюць адкрытае е, напр. злетаець — zlata, то лёгка ім адкідаць і звычайна яны адкідаюць ць, гаворачы злетае. Немагчыма гэта для наддзвінцаў, якія, гаворачы злітаіць, не могуць ужо сказаць злітаі.
    Хоць падабенства да санскрыту ў канчатку інфінітыва найбольш блізкае ва ўкраінскай — дзякуючы складу ты, таксама блізкае і ў крывіцкай праз ці, бо санскрыцкія заканчваюцца на ti.
    Вартая ўвагі асаблівасць у загадным ладзе слова пайсці або пайці — pojsc, бо гаворыцца і загадваючы і выказваючы мінулы закончаны час: пашоў рабіць — pojdz robic, poszedl robic; пашлі тушыць — pojdz gasic і poszli gasic. Усё адрозненне ў тым, што, загадваючы, вымаўляюць хутчэй і з большым падкрэсліваннем апошняга складу. He ведаю, ці ёсць болей падобных адхіленняў ад формы; вядома толькі, што, гаворачы па-польску, мы выказваемся пакрывіцку: poszed, poszli precz, што павінна значыць: pojdz, pojdzcie precz.
    Дзеепрыслоўе цяперашняга часу заканчваецца на чы, напр. робечы, аручы, жнучы — гоЬідс, оггдс, zn^c. Па-над Дзвіной ужо часам прабіваецца (у песнях) канчатак, падобны да рускага, на я, напр. ходзя — chodz^c замест ходзячы; седзя — siedz^c замест седзячы. Дзеепрыслоўе ж мінулага часу заканчваецца на шы, напр. рабіўшы, араўшы, жаўшы — robiwszy, orawszy, z^wszy. Дзеепрыметнікаў ні цяперашняга, ні мінулага, ні будучага часу, хоць іх няцяжка ўтварыць, здаецца, ва ўжытку няма. Часам, можа, якая жанчына скажа: гаруюшчая, працуюшчая, бедаваўшая ўвесь век — horuj^ca, ргасфдса, ktoram biedowala cate zycie.
    Даўномінулага часу абвеснага і ўмоўнага ладу ва ўжытку амаль няма: некалі быў, летась хадзіў — niegdys byl, roku przesztego chodzil i рэдка можна пачуць: сказаў быў, зрабіў быў, паколькі здаецца, што ва ўсім жыцці сялян ёсць толькі сучаснасць, а на мінулае і будучыню зусім не звяртаецца ўвага. 3 уплыву крывіцкай мовы паходзіць, што і мы, гаворачы і нават пішучы па-польску ў гэтых мясцінах, рэдка ўжываем даўномінулы час, які ў малаі вялікапалян такі часты.
    У дзеясловах магчыма парнае (дуальнае) спражэнне, калі гавораць: рдбімо, седзімд, лежымд замест робім, седзім, лежым. Трэба назіраць.
    Такія і да таго падобныя граматычныя варыянты здараюц-
    ца ў крывіцкай мове; што ж казаць пра вымаўленне слоў, калі ў пісьмовых мовах, узятых у пэўныя правілы, столькі ёсць адрозненняў не толькі ў жывой, але і ў друкаванай мове? Нічога дзіўнага тады, што крывіцкі дыялект, без правіл, непісьмовы, мае не толькі ў кожным павеце, але ў кожнай, можа, вёсцы нейкае асобае вымаўленне і ўласцівыя яму словы. Так, у Навагрудскім і Лідскім паветах гавораць: цебе, мене, покуль і пакуль (рбкі), слонцо і сонцо, дзёвэчэк і дзевдчэк, колькі і колько (ііе), гараць і араць, па бары і па бору (ро borze), сэрцо сваё і сэрцэ свае, землею і землёю, есьць і ёсьць (jest), есьць і есьці (jesc і je). У Лепельскім жа, дзе вельмі любяць а і выкідаюць ці звужаюць е або часам на яго месцы ахвотна ўжываюць ы, гаворыцца: цябе, мяне, дзеўчына і дзяўчына, калі і кала (koto, прыназоўнік), соўнінька і соўнейко (stoneczko), ціраз і цераз (przez), паніла, вынісла (замест паняла, вынесла), піва п’яная (замест піво п’яное), муская пагуканіка (муское пагуканіко), яна і іна (опа), ёсь (jest), сонцэ радзіла (замест радзіло), з велікага сіла (замест з велікаго села), божа і божэ, ні, ня (піе), алі (ale), вісна (весна), піравоз, сьцежычка, вышываіць, стаўляіць і г. д. He адно слова вымаўляецца дваяка і ў польскай мове: zonie, siostrze і zenie, siestrze; dzis, dzisia i dzisiaj; walek i walk, farbiarz i farbierz, w panu i w panie i г. д.
    Абдумванне правапісу для якой-небудзь мовы і належных для яго знакаў прыпынку (пунктуацыі) не з’яўляецца справай, як здавалася б, занадта лёгкай і малаважнай. Перш чым друкарні Шарфенбергераў і Лазараў6 устанавілі правапіс для польскай мовы, шмат прайшло часу і адбылося ў ім перамен; і толькі ў бліжэйшыя да нас гады неўміручай памяці Капчынскі7 перагледзеў яго і абгрунтаваў. Аднак калі яго правілы былі паламаны, перш за ўсё Фялінскім8, кожны пачаў пісаць і друкаваць па-свойму, так што сёння можна сказаць, што мы не маем сталага правапісу: кожны піша, як хоча ці ўмее, і, разгароджваючы сваю пісаніну даўнейшымі лінейкамі адвакатаў9, якія яны працягвалі, не ведаючы, дзе кропка з коскай, дзе двукроп’е, павялічвае тым самым памер кніжкі. Нялёгка абдумаць правапіс, калі, друкуючы па-польску з 1505 г.10, яшчэ дагэтуль не маем устойлівай арфаграфіі і, выбіўшыся з-пад правіл Капчынскага, невядома, калі і чыйму слову і аўтарытэту паверым у гэтых адносінах. А таму, як сам правапіс уплывае на змяненні, нават да непазнавальнасці, чалавечай мовы, можа служыць доказам адрозненне простанароднай польскай мовы ад пісьмовай; і гэту змену выклікала хутчэй за ўсё не што іншае, як увядзенне гатычных літар для напісання польскіх слоў і тое, што не былі спачатку прыдуманы знакі для змякчэння гукаў. Яшчэ Ян Каханоўскі, Гурніцкі і Янушоўскі" абдумвалі, як пісаць с у словах czeladz і czytac: