Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
16 «Хроніка ўсяго свету» сярэдневяковага польскага храніста і паэта Марціна Бельскага (1495—1575) выдавалася ў 1551, 1554 і 1564 гг. Пасля была дапрацавана яго сынам Іаахімам (памёр у 1599 г.) і выдадзена ў 1597г. пад назвай «Хроніка польская».
12 У нашай публікацыі націск захоўваецца толькі ў характэрных выпадках і пазначаецца, як цяпер прынята.
18 Апалінскі Крыштаф (1609 — 1655) — польскі палітычны дзеяч, паэт, аўтар зборніка «Сатыры» (1650).
19 Асіян — легендарны воін і бард кельтаў, які жыў, паводле паданняў, у III cm. У 1765 г. шатландзец Д. Макферсон выдаў таленавітую падробку твораў Асіяна, якая мела ійумны поспех. «Песні Асіяна» на польскую мову пераклаў Ф. Д. Князьнін.
20 Рэй Мікалай (1505—1569) — польскі паэт і празаік эпохі Рэнесансу.
21 Лаўрышава — вёска каля Шчорсаў, цяпер Навагрудскага р-на Гродзен-
скай вобл. Пра князя Рыманта (Рамунта, Лаўра) Трайдзнавіча і ўзнікненне Лаўрышава расказвае «Хроніка Быхаўца».
22 Кіеўскаіі губ.
23 Чачот карыстаўся зборнікамі Вацлава Залескага («Польскія і русінскія песні галіцыііскага люду». Львоў, 1833) і Жэготы Паўлі («Песні русінскага люду ў Галіцыі». Львоў, 1839—1840).
24 Маецца на ўвазе артыкул «Вясельныя абрады вясковага люду Гайнаўскай парафіі Барысаўскага павета Мінскай губерні з некаторымі песнямі і іх зеычайнай нотай, сабранымі ў 1800, 1-м і 2-мгг.» «Tygodnik Wilenski», 1819, т. 7.
25 Польскія сярэдневяковыя гісторыкі: Ян Длугаш (1415—1480) і Мацей Стрыйкоўскі (1547— пасля 1582).
26 «Кароткі збор навукі хрысціянскай для вяскоўцаў рымска-каталіцкага веравызнання, якія гавораць мовай польска-рускай». Вільня, 1835.
27 Кнапскі Гжэгаж (1564—1639) — польскі лексікограф, укладальнік польскалацінска-грэчаскага слоўніка (1621).
28 Маёнтак у Навагрудскім пав. Належаў Слізням, з якімі сябраеалі філаматы.
3 ПІСЬМАЎ
У архіўным фондзе Тамаша Зана, які дайшоў да нас сярод матэрыялаў Віленскага таварыства сяброў навук (ЦЦГА ЛітССР, ф. 1135, eon. 9, спр. 28), захоўваецца 18 пісьмаў Чачота да Марыі Путкамер, Антона і Юзэфы Вяржбоўскіх і Юзэфы Дамейка за 1833—1839 гг., пераважна лепельскага перыяду (аўтографы на польскай мове). Пісьмы пераплецены разам з карэспандэнцыяй Т. Зана і блізкіх яму асоб. Ніжэй друкуюцца ў перакладзе два з гэтых пісьмаў.
№ 1
Да Марыі Путкамер'
Сакавіка 9 дня [1833 г.] Лепель
Шаноўная Марыя, прагну паведаміць Марыі, што ўжо ад чацвёртага лютага гасцюю ў Лепелі2 над вялікім возерам і рэчкай, якая ўжо вольна плыве. Снег амаль што растаў. Жыццё павінна быць добрае, шкада, што тут не возера маёй пані, і буду, напэўна, блукаць каля яго самотны. Я яшчэ не разгасціўся і прашу прабачэння, што і на ўбогай паперы, і коратка напішу. Прыемна мне, што знаходжуся бліжэй ад дома. Марыя можа цяпер забяспечыць мяне абяцанымі кніжкамі. «Noworocznik»3 мінулагодні, аднак, я чытаў, і няма патрэбы яго прысылаць. Карціны4 нашай літаратуры хацеў бы бачыць. Прашу паведаміць мне пра сябе, пра сваіх дзетак і шаноўнага пана Лаўрына5, якому перасылаю паклоны. Памятаю, што колішняя суседка Марыі Людвіка перасялілася недзе ў тутэйшую губерню; калі б напэўна ведаў, дзе яна павінна пражываць, то мог бы пры нагодзе даведацца аб ёй, a калі блізка, — і наведаць. Прашу ласкавага бога, каб хоць перад
смерцю дазволіў мне ўбачыць маіх мілых. Жадаю Марыі здароўя і добрых думак. Заўтра пайду на імшу; як мяне цяпер кранае набажэнства і спяванне, першы раз ледзь устрымаўся ад слёз, так было напоўнена сэрца.
Ян
Р. S. Мой адрас: у Лепелі, у дырэкцыі Бярэзінскага канала.
Л. 31
' Марыя Путкамер (з Верашчакаў; каля 1800—1865) — каханая А. Міцкевіча («Марыля»), сяброўка Чачота і іншых філаматаў.
2 Чачот прыбыў у Лепель у 1833 г., атрымаўшы пасаду сакратара ў дырэкцыі Бярэзінскага канала. Перад гэтым знаходзіўся ў ссылцы ва Уфе і Цвяры.
3 Хутчэй за ўсё маецца на ўвазе «Noworocznik Litewski» на 1831 г. Г. Кіімашэўскага.
4 У арыгінале: Wizerunki. Магчыма, размова ідзе пра якое-небудзь канкрэтнае выданне.
5 Граф Лаўрын Путкамер — муж адрасаткі.
№ 2
Да Юзэфы Дамейка'
Лютага 9 дня [1833—1839 гг.]2
Шаноўная пані Юзэфа, многа прайшло часу з той пары, як я меў сапраўдную прыемнасць быць у Бартніках. Бачыў тады я невялікую панну Юзэфу, якая цяпер з’яўляецца паняй і маці. Можа быць, пані зусім не памятае пра такога даўняга госця, аднак жа прыйшло мне ў галаву ўтамляць паню просьбамі. Меў я ў сваіх руках зборнічак бартніцкіх вясковых песень, вельмі добры і добра складзены, асобна былі сабраны песні веснавыя, асобна дажынкавыя, купальскія і гэтак далей. Выпадкова згубіў той зборнічак і хацеў бы кампенсаваць гэту страту. Простанародныя песні, мала кім чутыя і заўважаныя, вельмі прыгожыя і дзівосныя. Бартніцкія былі надзвычайныя. Хацеў бы я калі, хоць далёкі ад родных старонак, сабраць тыя песенькі і як-небудзь перакласці; многа пані зрабіла б мне ласкі і паслужлівасці, калі б пажадала заняцца збіраннем гэтых песенек. Нашы сарамлівыя вясковыя жанчыны не лёгка адважваюцца пераказаць свае песні мужчыне, толькі кабета ўмее іх з лёгкасцю ўпрасіць, каб ёй расказалі. Таму не адмоў, пані, у маёй просьбе, а я не сумняваюся, што і сама знойдзеш вялікую прыемнасць у гэтым занятку. Прашу толькі настойліва захоўваць у запісах вымаўленне вясковых слоў, а таксама заўсёды пытаць і занатоўваць, калі і пры якіх абрадах ці забавах спяваюць якую песеньку. Бясконца буду
ўдзячны за зробленую ў гэтых адносінах працу. Зрабі ласку пры гэтым, пані, прыняць маё ўшанаванне і пажаданне здароўя і ўсякіх поспехаў.
Ян Чачот
Лл. 37—37 адв.
1 Юзэфа Дамейка — жонка Адама Дамейкі, брата вядомага філамата, асветніка і падарожніка Ігната Дамейкі. Паходзіла са Слізняў, якім належалі Бартнікі.
2 Датуецца па аналогіі з іншымі пісьмамі.
ДАЗВОЛ ВЯРНУЦЦА НА РАДЗІМУ, У НАВАГРУДСКІ ПАВЕТ
Са справы канцылярыі віленскага генерал-губернатара «[...] 0 дозволенйй [...] Чечоту [...] возвратйться [...]» (ЦДГА ЛітССР, ф. 378, Агульн. аддз., 1839 г., спр. 1393).
Мйнйстерство внутреннйх дел. Департамент полйцйй йсполнйтельной. Отделенйе II. Стол 3. 31 августа 1839 [г.] № 3019. По высочайшему повеленйю о губернском секретаре Чечоте.
Господйну вйленскому военному, гродненскому, мйнскому й белостокскому генерал-губернатору.
Государь ймператор высочайше повелеть сойзволйл: дозволйть высланному за прйкосновенность к обшеству фнломатов' в Оренбургскую губернню, а потом поступйвшему на службу по ведомству путей сообіценйя бывшему студенту Вйленского унйверсйтета, a ныне губернскому секретарю Чечоту возвратнться на родйну Гродненской губернйй в Новогрудскнй уезд без учрежденйя за нйм полйцейского надзора2.
Сообшйв сйю высочайшую волю старшему члену Совета путей сообшенйя й публнчных зданйй, я счйтэю долгом уведомйть об оной й ваше сйятельство.
Управляюіцнй Мннйстерством внутреннйх дел генерал-адыотант А .Строгонов Дйректор Оржевскйй
Паметка алоўкам: йзв[естнть] о сем гродн[енского] гр[ажданского] губ[ернатора] 3.
Лл. 1— 1 адв. Арыгінал
1 У дакуменце памылкова: фнноматов.
2 Чачот знаходзіўся тады ў Лепелі.
3 Адпаведнае пісьмо генерал-губернатара гродзенскаму губернатару ад 9 верасня гл. у гэтай жа справе, л. 2.
3 РАДАВОДНАЙ СПРАВЫ
Вярнуўшыся на Навагрудчыну, Я. Чачот працягваў займацца творчай дзейнасцю. Адзін за другім выходзяць у свет ягоныя томікі «Вясковых песенек». Адначасова шмат сіл ён вымушаны быў аддаеаць цяжкай, няўдзячнай, але неабходнай у тых умовах справе аб зацвярджэнні свайго роду ў дваранскай годнасці. Трэба было сабраць і сістэматызаваць шматлікія фамільныя дакументы, зрабіць і засведчыць у тагачасных канцылярыях адпаведныя копіі і выпісы. Распачатая ў 1840 г. справа вялася у Гродзенскай дваранскай дэпутацкай зборні, а ў 1843 г., пасля далучэння Навагрудскага пав. да Мінскай губ., перадаецца ў Мінскую зборню. Цяпер яна разам з усім справаводствам Мінскай дваранскай дэпутацкай зборні захоўваецца ў ЦДГА БССР у Мінску, ф. 319, воп. 2, спр. 3627.
У справе ёсць некаторыя асабістыя дакументы пісьменніка, напісаныя ім прашэнні і г. д. Друкуем асобныя дакументы з гэтай справы, якія характарызуюць паходжанне Чачота, яго сеаяцкія сувязі, сведчаць, што пісьменнік быў выхадцам са збяднелага мясцовага шляхецкага роду. Метрычнага выпісу аб нараджэнні Я. Чачота ў справе цяпер няма, але дата нараджэння ўказваецца ў радаводных матэрыялах (гл. дакумент № 3).
№ 1
Родословная фамйЛйй Чечотов1
1. Мйхэйл Якова сын Чечот запнсью, 12 мэйя 1736 г. данною, того же года 25 августа в Новогрудской магдебургйй явленною, отдал во владенйе сыну своему Фшійпу Чечоту родовое нменне Русоцйн с крестьянамй, назначмв оное к равному разделу между сыновьямй: пойменованным Фйлйпом, а равно Носнфом й Казймнром Чечотамм; койх Носмфа й Казнмйра Чечотов наследнйкй мне нейзвестны.
2. Фйлйп Мйхайла сын Чечот купчею крепостью, 7 октября 1755 г. данною, того же года 15 ноября в Новогрудской магдебургйй явленною, вместе с сыном свойм Нваном Чечотом в степенн дядн Казнмнра Чечота владельцем половмны нмення Русоцнн продалн целое оное нменме Русоцнн Луке Камннскому. Сей же Фнлйп Чечот духовным завеіданнем, 15 декабря 1760 г. сделанным, разделнл нмуіцество свое между сыновей свонх — упомянутого Пвана, а равно Лаврентня, Ммхаюіа, Людовнка н Матвея Чечотов, йз койх сыну йвану отказал крепостного крестьянйна Грйшку Самсона.
3. Нван Фйлйпов сын Чечот духовным завеіцанйем, 15 маня 1779 г. сделанным, того же года 7 йюня в суде земства новогрудского явленным, разделйл свое ймуіцество между сыновей Фадея, Нгнатйя й Носнфа. А в том чйсле й сумму, бывшую в залоге на недвйжймом йменйн Горайновіцйзна, йм владеемом.
4. Мйхайл сын Фйлйпов Чечот оставйл сына Вйкентая Чечота, о чем удостоверяет метрйческое свйдетельство о рожденйй его, Вйкентая, данное 5 маня 1835 года за № 941 йз Мйнской рймскокатолйческой духовной консйсторйй.
s^Z^^z/
£<.*^.<<^1^Л >x <-•< коХЛ**»'^ #
.^•X^vXjrf-.-::*:^^^
;.X-y< даж'даг'Іжі!™?® y. z-^
■ x/? '<:/
^Ші\ мп.шеп» W НПКШАП: пііраші ьтагелгогь ■■> е^л^&ал
< ■ ~л-
іЖ®’ ’ . «»!»:)', > А Wt x^^xa/К^ £^:АЙ>І>,
:w?vx, ..ХЛХХ, '»»^м'«в WO <' «г«й й\ЛіХКЙ )Ч«<ямг » лярл&^-а» ..-. М \!НН |М* •«' -?««>■ W«WS«.«4> >>« >іх<;о