• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Аляксандр Ельскі
    Л. 457
    ' Гл. пісьмо № 11.
    2	С. Манюшкі.
    № 13
    18
    3 Замосця, 1893 г. — студзеня 30
    Шаноўны мой зямляча!
    Перш чым выслаць вам копіі памятак Манюшкі і звязаных з яго асобай, звяртаюся сёння да вашага грамадска-навуковага аўтарытэту з мэтай дапамогі бліжнім.
    Пісьмо майго пляменніка, здольнага рысавальшчыка, пана Яна Урублеўскага2, растлумачыць вам першую справу. Вы, што так высакародна прынялі да сэрца славу аўтара «Галькі», можа, найлепей абдумаеце сродкі ратавання яго нашчадкаў. Я з свайго боку, паводле вашых загадаў, зраблю ўсё, што будзе ў маіх сілах, каб аблегчыць гэту беднасць. Вы там лепш ведаеце сваяцкія адносіны Манюшкаў і таму, відаць, складзяце праект ратавання нешчаслівых. Ці нельга было б абвясціць якую публічную складчыну, выданне якога-небудзь калектыўнага зборніка з мэтай дапамогі дзецям і ўнукам майстра, якім найбольш патрэбна спачуванне ўдзячных суайчыннікаў? Думайце аб гэтым самі і ўсе разам на месцы, а я таксама абяцаю шчырую дапамогу паводле вашых указанняў і распараджэнняў. Што за цырымонія: калі бліжні церпіць бяду, то трэба яго падтрымаць, хоць бы ён і саромеўся такой дапамогі з-за фальшывай амбіцыі. Добра кажа наша славутая Эва Фялінская3, што разумныя не павінны адхіляць дапамогу бліжніх, а наадварот, абавязаны прымаць яе шчырым сэрцам і ў сваю чаргу па магчымасці рабіць дабро людзям, бо такім чынам ствараецца маральная еднасць у грамадстве, самая святая яго сіла!
    Ёсць акалічнасці, калі чалавек, абцяжараны абавязкамі, нягледзячы на працавітасць, не можа знайсці раду і патрабуе дапамогі бліжніх. Тут распасціраецца шырокае поле хрысціянскай дзейнасці і хрысціянскай пакорлівасці лёсу ў імя ідэалу прыгажосці і праўды. Рабіце ж, дарагі зямляча, што можаце, заклікаючы суайчыннікаў выканаць абавязак адносна нашчадкаў нацыянальнага песняра. Ёсць жа яшчэ ў краіне людзі, якія спачуваюць добрым справам і гатовыя заўсёды нешта ахвяраваць, дык справа ідзе толькі аб пачатку рэалізацыі праекта. Нядаўна нехта выдумаў «снегавую дарогу». Нават на падазроную справу, здаецца, сабраны сумы, а на колькі болей паступіла б сродкаў з такой «лавіны» пад лозунгам незабыўнага Станіслава Манюшкі! Падаю вам думку in crudo4, а на тое ваша галава і сэрца, каб мой слабы голас стаў явай пад вашай апекай.
    Гэта адна справа, а па чарзе даручаю вам і другую. Малады сур’ёзны працаўнік, «беларус», пан Мітрафан Запольскі, якога я сардэчна заахвочваў пісаць па-польску, прыслаў мне ў перакладзе частку сваёй сур’ёзнай працы пра беларускае вяселле ў Мінскай губерні. Пана 3[апольскага] я ведаю з найлепшага боку і таму, далучаючы яго рукапіс да гэтага пісьма, вельмі прашу аб выкарыстанні яго ў «Wisle» і аб выплаце бедняку якога-небудзь ганарару. Гэта будзе маральным стымулам для чалавека, які мае адносна нас добрыя намеры, а адначасова добрым і практычным учынкам у грамадскім значэнні... Такіх людзей трэба прыцягваць любоўю і дзейнай падтрымкай. Вы ж мяне разумееце, у чым справа... Перадаючы ўласнасць пана 3[апольскага] і пісьмо пана У[рублеўскага] ў вашы паважаныя рукі, цісну іх сардэчна і аддаю сябе вашай увазе.
    Поўны пашаны, прыязні і ўдзячнасці слуга і зямляк ваш
    Аляксандр Ельскі
    Р. S. На ганарар для пана 3[апольскага] сам, калі загадаеце, ахвярую 5 рублёў.
    Лл. 458—459 адв.
    ' У верхнім левым вугле рукой Ельскага напісана: Я[сна]в[яльможны] Ян Карловіч.
    2	Сярод твораў Я. Урублеўскага трэба адзначыць партрэт В. Дуніна-Марцінкевіча, які павінен быў з’явіццаў «Календаре Северо-Западного края» на 1890 г., але не быў прапушчаны цэнзурай (гл.: А. Семяновіч. Перагортваючы старыя выданні... «Беларусь», 1965, № 4, стар. 30).
    3	Фялінская Эва (1793—1859) — польская пісьменніца, мемуарыстка. Удзельнічала ў вызваленчым руху (у так званай змове Канарскага).
    4	ваўсёб непасрэднасці (лац.).
    № 14
    У г-д Варшаву, Ясная, 10. Яснавяльможны д-р Ян Карловіч1.
    3 Замосця, 1893 г. 1/13 лютага
    Паважаны зямляча!
    Пару тыдняў назад паслаў вам рукапіс пана М. Запольскага, для змяшчэння гэтай працы ў «Wisle», але калі гэта не ўдасца, перашліце ў штогоднік Крак[аўскай] Акадэміі, выдзеліўшы беднаму, знясіленаму хваробай працаўніку які-небудзь ганарар.
    Гаворка ідзе аб жыцці чалавека, прыхільнага да нас; змілуйцеся ж, дапамажыце яму такім спосабам, бо здатнай і амбітнай рукі не працягвае, а знаходзіцца ў страшэннай бядзе і слабы.
    Dixi2. Напэўна, вы ўжо атрымалі памяткі Манюшкі3.
    Абдымкі і прывітанне. Слуга ваш і суайчыннік
    А. Ельскі
    Лл. 461—461 адв. Паштоўка
    ' Адрас на знешнім баку паштоўкі.
    2	Я сказаў! (Усё неабходнае сказана) (лац.).
    3	28 студзеня (9 лютага) 1893 г. Ельскі выслаў Карловічу са сваіх збораў аўтограф «Гімна да бога» С. Манюшкі і падараваную Манюшку фатаграфію кампазітара Дж. Расіні (гл. там жа, л. 460).
    № 15
    3 Замосця, 1893 г. 7/19 сакавіка
    Шаноўны мой зямляча!
    Што чуваць пра рукапіс пана Запольскага, які я вам паслаў?1 Ці пойдзе ў «Wisl?«? Калі фатаграфію Расіні і «Гімн» Манюшкі вы скапіравалі, то будзьце ласкавы вярнуць гэтыя памяткі ў маю калекцыю. He атрымаў я таксама сваіх рукапісаў, якія не цалкам выкарыстаны ў «Вялікай ілюстраванай энцыклапедыі» і ахопліваюць словы: «Беларуская мова», «Беларусь», «Беларуская літаратура і бібліяграфія».
    Давяраючы вашай апецы, дарагі зямляча, свае просьбы, цісну высакародную вашу далонь.
    Верны слуга і суайчыннік
    А. Ельскі Л. 462
    1 Гл. пісьмо № 14.
    № 16
    3 Замосця, 1894 г.
    22 лютага
    6 сакавіка
    Шаноўны мой зямляча!
    Сёння атрымаў ваша пісямко і адразу адказваю.
    Мой каханы пляменнік, пан Урублеўскі, відаць, не памятаў, што гаварыў. Сапраўды ён маляваў у мяне з натуры лірнікаў vel1 гусляроў і паслаўтой малюнак у «Tygodnik Ilustrowany», але, як сам мне расказваў, цэнзура не прапусціла гэты малюнак, дык павінен ён быць недзе ў рэдакцыі «Tygodnika Ilustrowanego». Затым пан У[рублеўскі] маляваў у мяне групу прадметаў у дэкаратыўнай він’етцы, дзе была і ліра. Гэту він’етку апублікаваў «Tygodnik Ilustrowany», аб чым найлепей праінфармуе, успомніўшы, пан У[рублеўскі].
    Нарэшце, маляваў пан У[рублеўскі] ў мяне і для мяне скрыпача Мамэку з суседняй вёскі Азярычын, і гэты малюнак, відаць, пераблытаў у памяці з лірнікамі. На выпадак, калі б вам малюнак спатрэбіўся, далучаю яго пры гэтым пісьме, а таксама беглае апісанне ліры і яе прыблізны выгляд, паколькі лепш намаляваць я не здолеў. Пан Урублеўскі, які бачыў і маляваў ліру, з гэтага няскладнага накіду, які дае, аднак, уяўленне аб ліры, можа дакладна ўзнавіць рэч.
    Пры гэтым высылаю вам некалькі неапошняй цікавасці друкаў, выдадзеных да розных выпадкаў, якія з’яўляюцца signurp temporis2...
    Прабачце за неахайнае пісанне, бо пісаў усё гэта галопам, жадаючы вам зараз жа выслаць запатрабаванае.
    Цісну высакародную вашу далонь, застаюся поўны пашаны і прыязні.
    Слуга ваш і суайчыннік
    Аляксандр Ельскі
    Р. S. Калі б вы жадалі агледзець ліру ў натуры і аплаціць выдаткі на перасылку ў абодва бакі, то я вам яе выслаў бы.
    Лл. 463—464
    1	або (лац.).
    2	сімвалам часу (лац.).
    № 17
    2/15. VI 1901 г.
    Вельмі шаноўны пане і найласкавейшы зямляча!
    Сёння атрымаў ветлівае ваша пісьмо і, цешачыся, што мая сціплая праца па пытанню культу чужаземшчыны ў нас' звяр-
    нула вашу светлую ўвагу, вельмі дзякую таксама за заахвочванне да далейшай працы.
    Сапраўды сабраўся цікавы і багаты матэрыял для апрацоўкі па розных надзённых грамадскіх справах, але цяпер адчуваю сябе зусім зламаным лёсам пасля страшэннай і такой нечаканай страты сапраўды ідэальнай ва ўсіх адносінах сяброўкі жыцця!2
    Божа! што за бязмежны боль, што за горкі смутак мучыць мяне, зусім асірацелага на свеце! Праца, вядома, з’яўляецца найлепшым лякарствам у такім няшчасці, аднак вялікая туга адбірае ўсякую сілу волі, і чалавек застаецца ў становішчы, якое мяжуе з адчаем; прыгнечанага да глыбіні душы, яго ратуе толькі вера ў бога!.. Адчуваю, што хоць бы я і жыў яшчэ нейкі час, ніколі да мяне ўжо не вернуцца ясныя дні і ахвота да працы ў імя ідэі, да чаго мая выключная нябожчыца была магутным стымулам, даючы мне абсалютнае сямейнае шчасце на працягу сарака трох гадоў сумеснага жыцця!
    3	ёй я страціў ужо сапраўды ўсё на свеце, і кожную хвіліну хацеў бы памерці — так для мяне змізарнела і паблякла ўсё ў гэтай беднай зямной юдолі. Працаваць, вядома, буду, бо праца для мяне да пэўнай ступені звычка, але ў якіх жа адметных умовах, з якой жа зменшанай сілай, у безнадзейных акалічнасцях, да якіх ніколі не прызвычаюся, — сірата на свеце! Пры гэтай шчырай, вельмі балючай споведзі маю да шаноўнага пана гарачую просьбу, прагнучы яго светлай парады.
    Дык вось хацеў бы я пакласці сваю малую цаглінку ў гмах айчыннага музычнага мастацтва, менавіта: у імя неўміручага нашага Манюшкі. Любячы музыку і займаючыся ёю ў маладыя гады сціпла, але сур’ёзна, маю цудоўную віяланчэль XVII стагоддзя выдатнага тырольскага лютніста Альбані. Цана гэтага інструмента, думаю, сама менш тысяча рублёў, дык хачу яго ахвяраваць на карысць роднай музыцы. Прыйшла мне думка перадаць гэты каштоўны экспанат секцыі Манюшкі ў Варшаве3 як прэмію для зусім беднага юнака, суайчынніка, лаўрэата, які, на думку выбраных экспертаў, усебакова заслугоўваў бы атрымання гэтай дапамогі, якая магла стаць проста лёсам для яго артыстычнай кар’еры.
    Ці практычная і выканальная гэта думка? Або, можа, іншым спосабам ужыць з поўнай карысцю гэту ахвяру? Можа, варта было б прадаць інструмент на аукцыёне, выручаны ж капітал перадаць секцыі Манюшкі, у распараджэнне ўсяго складу членаў? Прашу падумаць над усім гэтым і нават сакрэтна параіцца з іншымі без рэкламавання ахвяравальніка ў газетах, бо размова ідзе аб карысці, а не аб пустой славе. Што з парады вынікне, тое я прыму і выканаю з самай
    вялікай удзячнасцю; справа ў тым, каб не траціць часу, які так ненадзейны для старога, замучанага смуткам.
    Чакаючы ласкавага адказу, далучаю выразы пашаны для вашай паважанай пані і вельмі сардэчна цісну высакародную далонь шаноўнага земляка.
    Назаўсёды поўны павагі і прыязні
    А. Ельскі
    Лл. 467—468 адв. 3 вуглавым штампам (сінім чарнілам): Замосце. Пошта Узляны, Мінская губ. Тэлеграф Рудзенск — і выходным нумарам: № 1159
    1	Маецца на ўвазе брашура Ельскага «Згубны кулып чужаземшчыны ў нас» (Пецярбург, 1901).