Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
Лл. 436—437адв.
1 У арыгінале памылкова: 6/8.
2 Відаць, Ян Урублеўскі (гл. пісьмы № 13, 16).
3 Капярніцкі Ізідар (1825—1891) — польскі антраполаг, археолаг, этнограф, рэдактар часопіса «Zbiorwiadomosci do antropologii krajowej».
4 «Календарь Северо-Западного края» на 1889 г., які выйшаўу Маскве (гл. пісьмо № 4).
5 Рэцэнзія А. Ельскага надрукавана ў літаратурным дадатку da «Kraju», № 29 ад 21 ліпеня (2 жніўня) 1889 г. На выхад календара адгукнуўся рэцэнзіяй і Я. Карловіч («Wish», т. III, 1889, стар. 942—943).
Паштоўка А. Ельскага Я. Карловічу ад 1 (13) лютага 1893 г.
№ 6
3 Замосця, 1889 r. 4/16 сакавіка
Шаноўны мой зямляча!
У адпаведнасці з вашым жаданнем я загадаў тут зрабіць для этнаграфічнага музея: простыя калёсы, ступу, варштат для палатна, які называюць «кроснамі», і іншыя рэчы. Хачу ўсё гэта выслаць дарма, за выключэннем фрахту', дык прашу растлумачыць, на чыё імя трэба пасылаць чыгункай.
Пры гэтай нагодзе дазвольце, шаноўны зямляк, зрабіць вам наступную заўвагу.
Некалькі год назад са мной завязаў літаратурныя адносіны здольны русін родам з Седлецкай губерні, пан Мікалай Янчук, чалавек добрай волі, шчыра прыхільны да нас. Удалося мне так заваяваць яго давер, што ён, нягледзячы на афіцыйную пасаду, якую займае ў Маскве2, пачаў пісаць у «Kraj» і нават у «Wisle» змясціў невялічкую, як вы ведаеце, этнаграфічную працу3. Я бязмерна цешыўся яго збліжэннем з намі. I вось учора атрымліваю ад яго пісьмо, поўнае засмучэння з прычыны водпаведзі, якую вы яму далі за артыкул у брашуры пра Кіркора4.
Пан Янчук у свой час прыслаў і мне гэту працу. Знайшоўшы ў ёй неадпаведныя і нават памылковыя мясціны, якія складаюць быццам бы рознагалоссе з яго прынцыпамі, я адпісаў яму крытычна, за што ён, аднак, не раззлаваўся і застаўся ўдзячным за мае заўвагі. Але вы, шаноўны зямляча, расправіліся з ім рашуча, і вельмі шкада, таму што малады яшчэ пан Янчук, пры паблажлівым абыходжанні пабрацімаў мог бы, безумоўна, стаць цудоўным саюзнікам, бо ў яго грунтоўныя здольнасці, сумленнае сэрца, і патрэбны быў толькі час.
Я таксама вельмі бядую аб вашай паспешлівасці, шаноўны зямляча, баючыся, каб крыўда маладога русіна не мела адмоўных вынікаў для напрамку яго разумовай дзейнасці.
Прабачце мне за шчырасць, але, маючы на ўвазе высокія мэты і ведаючы вашу прыхільнасць да мяне, асмеліўся напісаць вам тое, аб чым даведаўся з толькі што атрыманага пісьма пана Янчука, добрую волю якога так неабходна было мне падтрымліваць і развіваць. Чакаючы ласкавага адказу і жадаючы здароўя і поспехаў, цісну вашу высакародную далонь, поўны пашаны слуга і зямляк ваш
Аляксандр Ельскі Лл. 438—439адв.
1 выдаткаў на перавозку.
2 М. Янчук працаваў у гэты час выкладчыкам у навучальных установах Масквы.
3 «Батлейка ў Карніцы» («Wisla», 1888, т. II, вып. 4).
4 Маецца на ўвазе артыкул Янчука «А. К. Кіркор, вучоны даследчык Беларусі іЛітвы. Кароткі нарыс яго жыцця і дзейнасці», які быў надрукаваны ў 1888 г. у часопісе маскоўскага археалагічнага таварыства «Древностй» і выйшаўу тым жа годзе асобнай брашурай. Короткая, рэзка адмоўная рэцэнзія Карловіча на працу Янчука з’явілася ў 1889 г. ў «Wis/е» (т. III, стар. 230). Карловіч лічыў, што больш аб’ектыўную працу пра Кіркора можа напісаць Ельскі, які асабіста ведаў Кіркора і мае ў сваіх калекцыях яго архіў.
№ 7
3 Замосця, 1890 г. 5/17 лютага
Шаноўны мой зямляча!
Пасылаючы вам прывітанне, прашу ласкава прыслаць мне кнігу пана Ул. Вярыгі1 з вашай прадмовай: «Беларускія паданні», якая толькі што выйшла ў Львове. Я рупліва збіраю ўсё, што датычыць беларускай літаратуры, і хацеў бы мець названую кніжку, якую цяжка дастаць у краі. Кошт яе вярну вам са шчырай удзячнасцю.
Цісну высакародную вашу далонь.
Адданы слуга і зямляк
Аляксандр Ельскі
Р. S. Некалькі месяцаў назад мяне запрасіла супрацоўнічаць рэдакцыя толькі што адкрытай Вялікай агульнай энцыклапедыі2, дзейным членам камітэта якой з’яўляецеся, як я чытаю, і вы. Паслаў рэдакцыі пару артыкулаў на «А», менавіта: «Аўраам Парахоўнік», «Альба», «Адамарын»3, і пры гэтым спіс тэм, якія я мог бы апрацаваць. He атрымаўшы да гэтага часу з рэдакцыі ніякага адказу, хоць першыя сшыткі ўжо выйшлі з друку, я не ведаю, ці павінен заняцца работай для энцыклапедыі, дзе я мог бы змяшчаць пераважна мінскія матэрыялы, якія датычаць гісторыі, геаграфіі, біяграфій і г. д., а для гэтага ў мяне ёсць шмат цікавага і зусім нявыкарыстанага ў ранейшых энцыклапедыях матэрыялу.
Высветліце для мяне гэта пытанне, а калі можна, то зрабіце і пратэкцыю для майго супрацоўніцтва, бо я хацеў бы родныя рэчы захаваць для сваіх суайчыннікаў. Для геаграфічнага слоўніка4 я апрацаваў звыш 7 тысяч апісанняў, а ўсе мае манаграфіі ў слоўніку перавышаюць лічбу 10 тысяч. Няхай бы і ў энцыклапедыі мая любая Міншчына мела ў маёй асобе свайго прадстаўніка. Звыш трыццаці год я працаваў шчыра над тым, каб грунтоўна пазнаць асабліва гэту частку краіны. Гэта ж ва ўсіх адносінах калыска нашай нацыянальнай славы! Выкрасліць Міншчыну, дык што ж застанецца?
I сапраўды, ці не засмелая мая заўвага. Аднак жа мяне зразумееце!
А. Ельскі Лл. 440—441
1 Вярыга Уладзіслаў (1868—1916) — польскі філосаф і этнограф. Збіраў беларускі фалыслор, у 1889 г. выдаў у Львове кнігу «Беларускія паданні» (з прадмовай Я. Карловіча).
2 «Вялікая агульная ілюстраваная энцыклапедыя». Пачала выдавацца ў Варшаве ў студзені 1890 г. Рэдакцыйны камітэт быў утвораны ў 1889 г. Выданне спынілася ў 1914 г. на 55-м томе.
3 Артыкулы «Аўрам Парахоўнік» (легендарная асоба польскай гісторыі) і «Альба» (рэзідэнцыя Радзівілаў паблізу Нясвіжа) надрукаваны ў энцыклапедыі, т. 1—2. Артыкул «Адамарын» (відаць, пра маёнтак у Мінскім павеце) не публікаваўся.
4 «Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў» выходзіўу Варшавеў 1880—1902 гг. (mm. 1 — XVI).
№ 8
3 Замосця, 1890 г. 16/28 лютага
Шаноўны мой зямляча!
Некалькі дзён назад я атрымаў кніжачку і імгненна прачытаў яе, а сёння ваша пісямко ад 25 гэтага месяца прынесла мне нядобрую вестку аб тым, што ваша цікавая праца не можа свабодна распаўсюджвацца, таму патрабуеце вярнуць экземпляр.
Што ж рабіць, павінен буду з удзячнасцю вярнуць вам кніжачку праз некалькі дзён, бо спачатку перапішу вашу архіцікавую прадмову1.
Паколькі вы патрабуеце, дык скажу вам шчыра, што, нягледзячы на тое, што ваш правапіс прадуманы вельмі добра, аднак, на маю думку, ён не своечасовы, бо хто ж з народа мог бы чытаць, калі і адукаваны чалавек мае пэўныя цяжкасці. Для такога правапісу трэба народ папярэдне навучыць у школах. Пакуль жа больш за ўсё адпавядае народу правапіс, устаноўлены беларускімі аўтарамі: ці то гражданкай, ці то шрыфтамі, прынятымі цывілізацыяй увогуле2 і Польшчай у прыватнасці. Беларускі народ наш, каталіцкі, нягледзячы на цяжкасці ў навучанні, старанна займаецца чытаннем па набожных кніжках або выданнях «Прамыка»3. Таксама і праваслаўны народ ведае склады гражданкі, якая, нягледзячы на некаторыя недахопы, адпавядае беларускай фанетыцы. Дык сёння, здаецца, няма патрэбы перамяняць правапіс, толькі трэба думаць, якім чынам беларушчыну, у пісьмовай форме, прапанаваць народу. Зразумела, насілле і рэўнасць спыняюць беларускую літаратуру, нават тую, што крэсліцца гражданкай, свежым доказам чаго з’яўляецца затрыманне выдання
Запольскага ў Кіеве, бо хоць каляндар яго на гэты год4 выйшаў, але цалкам ачышчаны ад беларушчыны. Аднак і ў такую крытычную хвіліну нелыа нам апускаць рукі і трэба ратаваць гаворку братоўбеларусаў шляхам збірання як этнаграфічнага, так і літаратурнага матэрыялу для больш шчаслівай будучыні.
Няхай жа гэта будзе доказам, як шчыра хацелі мы духоўнага развіцця нашых пабрацімаў, якія сёння несвядома ідуць у пастку на знішчэнне. Відавочна, калі б так мелася доўжыцца стагоддзямі, то шчырая гаворка нашага любімага народа магла б змяніцца фатальна, але, пане, так заўсёды не будзе. Свет знаходзіцца напярэдадні катаклізмаў, пасля якіх павінны прыйсці новыя грамадскія групоўкі. Ад гэтага паваротнага пункту пачнецца свабодны нацыянальны рух, дык і некалькімільённы беларускі народ разаўе свой дух у натуральным кірунку. Прыгадаем, у якіх фатальных акалічнасцях знаходзілася да нядаўняга часу чэшская мова: без літаратуры, амаль без мінулага і будучыні, а сёння! — зіхаціць сярод першарадных моў усяго свету і мае цудоўную, параўнальна, літаратуру і прэсу. «Тетрога mutantur»5, нічога на месцы не стаіць вечна, а звычайна нават рэакцыя з’яўляецца вестуном энергічных імкненняў пры змене акалічнасцей.
Як мне ясна бачыцца, і беларус, магчыма, прыйдзе да самасвядомасці. Маючы пастаянныя зносіны з гэтым народам, ведаючы наскрозь яго дух, я бачу з радасцю, як пры кожным свабодным выпадку наш селянін амаль інстынктыўна выказвае любоў да сваёй гаворкі. Таму ўжо ўдалося мне сустрэць некалькіх [чалавек] з вясковых школ, што пішуць зусім удалыя беларускія вершы, якія я рупліва збіраю ў надзеі, што Беларусь дачакаецца яшчэ свайго Шаўчэнкі. Ведаю, шаноўны пане, што калі б прачытаў вам некалькі раздзелаў «Пана Тадэвуша» ў сваім перакладзе, не вельмі б вы мяне зганілі, а можа, і Вястун Адам, калі б мог, зварухнуўся б у магіле ад радасці, бо яго цудоўная паэма толькі ў такой апратцы здолела б з карысцю завітаць у хаты нашых сялян, як таго жадаў неўміручы паэт. He прымайце маіх слоў за пахвальбу, бо прызнаюся вам, што народ, калі я чытаю, разумее такога «Пана Тадэвуша» і слёзы стаяць у яго вачах...
He, шаноўны пане, нельга сумнявацца, што яшчэ і Беларусь будзе жыць сваім духоўным жыццём і выпрацуе сваю «гаворку» да ступені «мовы». Што ж гэта за мова была Каташыхіных6, Традзьякоўскіх7 et consortes8, а якая цяперашніх рускіх майстроў пяра. MoBa штодзень перайначваецца, калі мае для гэтага прастор, і гіне ці камянее, калі зменіцца лёс і яна адыграе сваю ролю ў грамадстве. Але Беларусь, амаль некранутая, мае будучыню не народаў, што аджылі, а тых, якія цягнуцца да жыцця, як кветка пад праменнямі
сонца. О! не згінем і мы, і маладыя нашы браты! Я веру ў гэта, бо ясна бачу і разумею праз аналогію, што адмоўныя фактары жыцця дадзенага палітычнага арганізма не могуць даць яму трываласці, нягледзячы на ўяўную магутнасць, а чым арганізм большы, тым небяспека для яго існавання больш пэўная. He мне вас, выдатнага светача, вучыць навуковай статыстыцы трываласці сілы, ведаеце, як гэта квола, калі без падстаў... У гэтым надзея для маленькіх і слабых, каб толькі не знікчэмнелі заўчасна. Працуйма ж усёй душой і за сябе, і за нашых братоў-беларусаў, якія, безумоўна, маюць неаспрэчнае права на існаванне.