Пачынальнікі
З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2003
першай паловы бягучага стагоддзя, пісаў на народнай тасканскай гаворцы надзвычай папулярныя патрыятычныя вершы, бо ведаў, якім чынам найбольш пяшчотна, чулліва і трапна можна крануць чалавечыя сэрцы.
Нарэшце, і ў нас досыць можна было б прыгадаць: за якую мову ўхапіліся схаласты, калі дайшло да спрэчкі з іншаверцамі? Хіба ж за класічную, якую разумела ўсё тагачаснае культурнае саслоўе?39 Пазней ізноў, калі рамантызм зваліў спарахнелыя падмосткі класіцызму, хіба не чэрпалі дух адраджэння з народных песень, з легенд, з простанародных паданняў? Ці ж не гэтым акалічнасцям удзячна ўсімі сваімі багаццямі і прыгажосцю наша мова, сапсаваная некалі чужаземшчынай? Ці ж не адтуль літаратура датуе свой прагрэс на самабытнай глебе? Нават сёння, хоць не адна грозная стыхія ўздзейнічае на мову нашага грамадства, аднак мова, якая, паводле параўнання Лібельта40, «з’яўляецца крывёю, што абягае айчыннае цела», зберагае яго ад знішчэння, — можа, больш, чым дзе-небудзь, адчуваецца ў нас патрэба поўнай павагі да народных гаворак, якія вымагаюць арганічнага развіцця, без гвалтоўнага павароту на іншыя, няхай і блізкія шляхі.
Мы не думаем, зрэшты, пярэчыць таму, што блізкая літаратурная мова можа, у меру істотнай патрэбы, узбагачаць такія гаворкі, як беларуская і маларасійская, юрыдычнымі, тэхнічнымі, навуковымі словамі, аднак станоўча перакананы ў бязмэтнасці разбурэння прынцыповай іх будовы і шкоднасці пераўтварэння іх духу. Гэта задача, заўсёды не адпаведная законам развіцця мовы, становіцца часам нават простым марнатраўствам намаганняў, бо ёсць дыялекты (напр., маларасійскі, выдатна апрацаваны такімі [пісьменнікамі], як Катлярэўскі, Шаўчэнка, Куліш41, Квітка42, Гулак43, Грабенка44, Марковіч45, Падура і інш.), якія маюць славутыя народныя думы і песні і цэлую ўжо нават літаратуру. Выходзіць, гаворцы, што дыхае такім жыццём, ужо, бадай што, і немагчыма было паставіць больш трывалыя перашкоды. Што ж да беларускай мовы, якую ўжываюць з невялікімі адрозненнямі больш за пяць мільёнаў людзей, то паколькі незалежна ад цалкам індывідуальнай, уласцівай ёй характарыстыкі з’яўляецца яна мовай сярэдняй паміж польскай і рускай мовамі, — барацьба супраць яе з любога боку была б бясплённай, таму што ні беларуская гаворка не зменіцца цалкам і добраахвотча на польскую або рускую, ні таксама націск ніякім чынам не здолеў бы тут дабратворна ўздзейнічаць на духоўнасць народа, на яго маральную сутнасць. Затое зусім інакш выглядае справа з натуральным развіццём. Пасля першапачатковых літоўскіх уплываў, а пазней польскіх на Літоўскай Русі надышоў сёння час рускага ўплыву.
Руская пісьмовая мова ўзнікла і развілася ў рускай дзяржаве параўнальна не так даўно з гаворкі, якая адрозніваецца ад маларасійскай і беларускай. Маларус або беларус з цяжкасцю арыентуецца ў мове велікаруса, і наадварот, велікарусы вельмі мала разумеюць заходнерускія гаворкі. Мова славян з-над Бярэзіны, Дзвіны, Нёмана, Дняпра і Буга як збліжаная некалі з Літвой жыццёвымі сувязямі і культам крыве-крывейтаў46 і ўжываная родамі, спрадвечна і доўгі час злучанымі з нашчадкамі Гедыміна, увабрала і ператварыла на свой лад шмат літоўскіх слоў. Гэта цікавая дамешка да народнай славянскай мовы гэтых ваколіц. Ніхто яе дагэтуль, наколькі вядома, дакладна не вывучаў. Хто з велікарусаў ці нелітоўскіх палякаў зразумее, напр., такія беларускія выразы, як кнігаў. w . 47
ка, гуторка, місцюк, чаупе, мітусеса , мілта, каламашка, вярашчака і г. д.? Усе яны, відаць, ідуць з Літвы. Пры далейшых перыпетыях гісторыі мясцовыя жыхары вельмі натуральна пераймалі ў сваёй гаворцы элемент вышэйшай цывілізацыі, які давала Польшча. Тут нямала ўлілося блізкіх польскіх слоў, а таксама замежных тэхнічных, ператвораных у адпаведнасці з прыродай і характарам народнай гаворкі. Разам з тым беларуская мова мае большасць слоў і зваротаў сваіх уласных, што даводзіць пэўную самастойнасць духу мовы і яе філалагічную вартасць сярод роднасных гаворак. Іншая была гісторыя паўночных славян, і іншыя там утварыліся дыялекты. Карэльскія, чудскія, татарскія плямёны і многія іншыя другарадныя ўнеслі свае моўныя элементы ў агульную мову, што павольна фарміравалася; пазнейшая ж літаратурна-афіцыйная мова48 засвоіла да пяцідзесяці тысяч слоў чужаземнай культуры. Гэтыя макаранізмы, сабраныя амаль з усіх пісьмовых моў, бязмерна засмецілі літаратурную49 мову вышэйшага класа. Перш чым іншыя, больш уласцівыя, зоймуць з часам іх месца, перадача гэтых часовацывілізатарскіх запасаў правінцыяльным гаворкам магла б выклікаць толькі блытаніну і прычыніцца да знішчэння ў іх многіх самабытных элементаў, такіх неабходных як узор і падмацаванне для блізкіх ім літаратурных моў вялікага славянскага племені.
Беглае знаёмства са зместам беларускай мовы дае ўжо нейкае ўяўленне пра адрозненні не толькі фанетычнай, але граматычнай, сінтаксічнай і сэнсавай прыроды. Беларуская мова, хоць і мае пэўнае роднаснае падабенства да іншых рускіх гаворак дзякуючы так званаму поўнагалоссю ў словах, напрыклад, барада замест broda, волос замест wlos, молот замест mlot і г. д., а таксама спецыяльнаму рускаму акцэнтаванню, з другога, аднак, боку, не змякчае, як у рускай, зычны д перад галосным і, зычны ж т змяняе перад галоснымі і і е на ц і гэтым збліжаецца да польскай. Такім чынам,
рускія дйраі0, дятел, дядя, дьяк, тело, тесто і г. д. у беларускай гучыць: дзіра, дзяцел, дзяк, дзело, цесто, цетка, цело. Апрача таго, яна мае цудоўнае і вельмі чыстае гучанне літары h, якой у велікарускіх дыялектах няма зусім, і нават замежныя словы, як Hanower, Heidelberg, Haga і г. д., вымаўляюцца і пішуцца кепска: Ganowier, Giejdelbierg, Gaga. Ва ўласных імёнах, што паходзяць з грэчаскай і лацінскай моў, гучанне набліжаецца да прынятага ў польскай мове, напрыклад: Тодор замест Теодор, Барбара замест Варвара, Ганарык замест Генрйх і г. д. Ёсць, апрача таго, кароткае ў, якога няма ў рускай мове і якое ў рускім вымаўленні і напісанні памылкова замяняецца на в. Ёсць прытым некалькі сот слоў, простых і вытворных, якія маюць у беларускай мове зусім іншае значэнне, чым у велікарускіх гаворках, напрыклад: кашка, брак, колдун, лісш, латы, недзеля, сліўкі, очкі і г. д. Апрача названых, у беларускай мове ёсць яшчэ шмат іншых больш-менш тонкіх адрозненняў, аднак дзеля сцісласці мусім іх апусціць.
Што ж датычыцца алфавіта для беларускай мовы, то мы не мелі б нічога супраць так званай «гражданкі», але паколькі яна: 1) не мае вельмі характэрнай для беларускай мовы зычнай 51, 2) паколькі літару «яць», лішнюю нават у рускай мове, бясконца цяжка ўстанавіць у беларускім правапісе, а прытым адсутнічае ў гражданцы кароткае галоснае ў, у сувязі з гэтым, а таксама і з іншых лінгвістычных меркаванняў як мінімум трэба было б у апошнім выпадку зрабіць у гражданцы, якая не адпавядае самым неабходным фанетычным патрэбам беларускай мовы, мадыфікацыі для істотнай карысці гэтай роднай, любімай мовы некалькіх мільёнаў людзей.
Беларускі і маларасійскі дыялекты нельга параўноўваць з паддыялектамі, напрыклад, валагодскім, уладзімірскім, разанскім і інш., бо калі ў гэтых апошніх розніца ледзьве заключаецца ў малой колькасці правінцыялізмаў, у замене' галоснага о на a, а таксама ў дабаўленні зычнага д паміж зычнымі н і р, напрыклад: Володймйр замест Владймйр, ндрав замест нрав і г. д., то, наадварот, беларускі і маларасійскі дыялекты маюць адметна выпрацаваныя гукі; іх асноўныя формы, аддаленыя ад велікарускай народнай гаворкі, заслугоўваюць асаблівай павагі.
Што ж у сваю чаргу да беларускай літаратуры, то, хоць яна і небагатая, аднак мае не самыя горшыя творы, напрыклад, двух Марцінкевічаў52, Каратынскага, некалькі важнейшых прац Насовіча53 і Пецярбургскай Акадэміі навук, якія датычацца беларускай мовы, а таксама песні, што збіраліся Яўстафіем Тышкевічам, Рамуальдам Зянькевічам, Янам Чачотам і некалькімі іншымі аматарамі. Вядома таксама
аб сучасных этнаграфічных працах пана Федароўскага54 на Гродзеншчыне, аб працах п. Юзафа Кучынскага і самі маем у партфелі нямала рэчаў, што могуць з карысцю служыць народу; а п. Міхал Ельскі55, вядомы музыка, збірае мелодыі нашага народа. Як бы там ні было, а краевугольным каменем беларускай мовы стаў згаданы вышэй выдатны беларуска-рускі слоўнік Насовіча 1870 года, заслужана ўзнагароджаны Пецярбургскай Акадэміяй навук Дзямідаўскай прэміяй. У гэтым манументальным творы, які каштаваў аўтару 16 год працы, нягледзячы на непаўнату і дробныя хібы (не месца на іх тут указваць), п. Насовіч з басстароннасйю і сумленнасцю, вартай самай вялікай пахвалы, скрышталізаваў беларускую мову. 3 таго часу, як існуе гэта багатая крыніца мовы нашага народа, якая змяшчае звыш 30 тысяч слоў, беларуская мова можа быць спакойная за будучыню і развівацца на ўласнай глебе, толькі б добрая грамадзянская воля аўтараў умела выказваць гэтай мовай усё высакароднае, прагрэсіўнае і карыснае. Культурная ж руская мова, несумненна, знойдзе ў беларушчыне нямала родных славянскіх скарбаў, лепшых за тыя, што дагэтуль паспешліва і оптам сабрала з чужых дыялектаў; народная паэзія таксама можа закрануць у душы не адну высакародную струну. Таму выданне песень, гутарак, прыказак, казак, легенд беларускага народа, які паходзіць з старадаўніх крывічоў і дрыгавічоў, было б вельмі пажаданай справай, паколькі ў іх тояцца рысы яго духоўных і бытавых уласцівасцей. Каб паказаць, наколькі беларуская мова здольная адлюстроўваць самую ўзнёслую паэзію, прывяду пачатак з «Пана Тадэвуша» ў перакладзе56:
Літва, мая Айчызна! ты здароўю роўна!
Так веле той цябе ацэніць, хто, пажыўшы поўна, Цябе ўтраціў! Тваю красу цяпер я лепяй знаю, Я пішу, бо цяжка па табе скучаю.
Найсвентша панна! што бароніш Чэнстаховы яснай, Свеціш верным у Вострай Браме ўласнай
I сцяражэш Навагрудак — старый наш город жылы! Як ты мяне ратавала ў маленстее з магілы (Той час, як матулька ў смутку са слязінай Маліла аб апеку нада мной, дзяцінай, I я з немачы паўстаўшы, хоць на слабу ногу, Бег да тваіх прэстолаў падзякаваць богу), Такім жэ цудам нас павернеш у зямельку родну! Пакуль жэ прыйдзе тое шчасце, дай ахвоту годну Чыстым сэрцам успамінаць: лясныя горкі края, Зялёные лугі, гдзе сіній Неман праплывая, Раздолье родных ніў, збожам маляваных, Залочаных пшаніцай, жытам пасрэбраных, Гдзе жоўценька свірэпка, грэчка, як снег, бела, Гдзе з красою дзявочэй дзяцеліна села, А ўсё ў зялёных межах — яку стужках мэрам, На ніх сідзяць зрэдка, ціха ігрушы шпалерам.