• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    удзел і ўладальнік маёнтка, і войт Навум Прыгаворка, у якім пазнаём вядомую нам постаць аўтара.
    Так выглядаюць пераказаныя сухой прозай «Дажынкі», трэба іх чытаць у энергічных і чуллівых беларускіх вершах Марцінкевіча, і ўспаміны маладосці святой слязой увілыотняць нашы павекі.
    Няхай жа аўтар не стамляецца ў сваім высакародным намаганні выхоўваць народ, няхай асвячае яму галаву, узнімае сэрца, выбіраючы надзённыя прадметы для сваіх апавяданняў, і, нарэшце... няхай не лічыць сваёй заслугай апісанне ў занадта дакладных фарбах дробязей будзённага жыцця. He ў іх стыхія паэзіі, асабліва такой, якая мае мэтай узнімаць сельскі народ.
    Пра польскія паэтычныя творы аўтара пагаворым у адным з наступных аглядаў12.
    WI a d у s I a w Syrokoml a. Przeglqd literacki. Prace Wincentego Dunina Marcinkiewicza: «Wieczomice i оЫцкапу». Minsk, nakladem i drukiem Jokiela Dworca, 1855. — «Gapon», powiesc w j^zyku bialoruskiego ludu. Minsk, nakladem braci Bejlinow, 1855. — «Ciekawys? Przeczytaj!». Minsk, drukiem Jokiela Dworca, 1856. — «Dudarz bialoruski». Minsk, nakladem i drukiem Jokiela Dworca, 1857. «Kurjer Wilenski», 7 i ІОсакавіка 1861 г., № 19—20
    1	У арыгінале ёсць яшчэ назва газетнай рубрыкі: Літаратурны агляд.
    2	У арыгінале: Jezyk ruski, rutenski, rusinski.
    3	Ягайла (каля 1348—1434) — вялікі князь літоўскі (1377—1392), кароль польскі (1386—1434).
    4	Маецца на ўвазе «Прамова Мялешкі», выдатны помнік беларускай літаратуры першай паловы XVII cm. Mae форму прамовы на сейме, якую нібыта сказаў смаленскі кашталян Іван Мялешка (памёр у 1622 г.). Артыкул Сыракомлі — адно з ранніх упамінанняў твора.
    5	Зыгмунт III Ваза (1566—1632) — польскі кароль і вялікі князь літоўскі (1587—1632).
    6	Ян Казімір (1609—1672) — польскі кароль і вялікі князь літоўскі ў 1648—1668 гг.
    7	Маецца на ўвазе «Ліст да Абуховіча», выдатны помнік беларускай літаратуры XVII cm. Напісаны ў 1655 г. ад імя шляхціца Цыпрыяна Камунякі, адрасаваны смаленскаму ваяводу Піліпу Абуховічу.
    8	Зянькевіч Рамуальд Сьшонавіч (1811—1868) — даследчык беларускага фальклору і этнаграфіі, педагог. У1851 г. выдаў кнігу «Народныя песенькі пінскага люду».
    9	Г. зн. беларускі.
    10	Болый правільная форма назвы: Шчаўры.
    "	У гэты перыяд сярод народа ў Літее і на Беларусі пашыраўся рух цвярозасці.
    12	Наколькі вядома, гэты намер Сыракомлі не здзейсніўся.
    Вінцэнт Каратывскі
    (1831-1891)
    3	пісьмаў
    3	кансісторскай справы пра ўзнаўленне хроснай метрыкі
    3 ПІСЬМАЎ
    Да У. Сыракомлі
    Аўтограф пісьма на польскай мове захоўваецца сярод папер У. Сыракомлі ў ЦДАЛіМЛітССР, ф. 96, eon. 1, спр. 74, лл. 1—2адв.
    25 кастрычніка 1861 [г.], Вільня
    Шаноўны пане Людвік!
    He адказаў адразу на тваё высакароднае, хоць і вельмі, вельмі сумнае пісьмо, бо спадзяваўся, што, можа, нават назаўтра пасля яго атрымання вырвуся ў Барэйкаўшчыну. Але ж трэба было здарыцца няшчасцю, што дагэтуль не магу знайсці зручнага выпадку, наймаць жа коней з-за дарагоўлі і афрыканскай засухі ў кішэні няма магчымасці. To мушу чакаць лепшай нагоды.
    Што да жыццёпісу Ходзькі1, прыняў твой заклік з самай вялікай радасцю; толькі зашмат мяне хваліш. Кожнае тваё слова я прывык шанаваць здаўна; па песнях тваіх вучыўся пісаць, і калі паміж газетчыкамі мой стыль вызначаецца чым-небудзь болыіі прыстойным, мусіў гэтаму навучыцца ў цябе: дзе ж мне папраўляць тваё слова? Іншая справа з карэктурай; сказалі мне, што сам будзеш чытаць, і таму дзве першыя формы адбіткаў я не карэктаваў; трэцюю прачытаў ужо, і, напэўна, заўтра пойдзе ў друк. За правільнасць ручаюся.
    Але ёсць адно пытанейка ў гэтым жыццёпісе, на якое мы, пэўна, абодва глядзім аднолькава, толькі я, можа, інакш бы яго выказаў: гэта дэталь пра засяданне Ходзькі ў сялянскім камітэце2. Вядома табе, шаноўны пане Людвік, што Ходзька ў прыватным жыцці быў чалавек досыць двухсэнсавы, што асабліва ва ўзаемаадносінах са сваімі сялянамі вылучаўся немалым уціскам або, хутчэй, у гэтых адносінах не вылучаўся, а ішоў нароўні з памешчыкамі свайго павета, якім і не снілася здабываць маральны сэнс з гісторыі і прыкладаў Бржастоўскага3 ці Манюшкі4. Такім чынам, нішто іншае, толькі гэта супольнасць прынцыпаў і поглядаў увяла Ходзьку ў камітэт, выклікала той падзячны абед і падштурхнула да выбрання
    яго міравым пасрэднікам. Тым часам у тваіх словах мы бачым спробу сказіць гэту відавочную праўду і зваліць віну на каго іншага — на нямых, якія не могуць бараніцца. Няма нікога без «але»; чаму ж гэта «але» не павінна было паказаць дзюбку і з жыцця Ходзькі. Я не за чарненне яго памяці, хоць дзякуючы яго артыкулу ў кніжцы ў памяць бытнасці імп. Аляксандра ў Вільні я спатыкнуўся і напісаў надрукаванае тамсама antidotum5, за якое быў адхвастаны як апошні адступнік, — паўтараю, не выступаю я за чарненне памяці Ходзькі, але быў бы за падачу гэтай спрэчнай дэталі так, каб чытач не бачыў, але лёгка мог бы даўмецца праўды.
    Калі гэту маю шчырую і самую зычлівую заўвагу прызнаеш слушнай, то будзь ласкавы прыслаць мне пераробку гэтага кароткага ўрыўка, пра які ідзе гаворка.
    Мая жонка шле прывітанне. Малы6 дагэтуль умее толькі раўці, дык я за яго вітаю і жадаю добрай думкі.
    В. Каратынскі
    Р. S. Наконт майго малога Вінцэнт моцна збрахаў, бо вельмі разумны, з ахвотай дае пацалункі ўсім паннам, а тым больш можа паслаць папе, які, нядобры, сядзіць спакойна ў вёсцы, зусім пра нас забыўся... усёй вашай сям’і далучаю сваё ўшанаванне.
    Слуга Ст. Каратынская7
    1	Маецца на ўвазе нарыс У. Сыракомлі «Жыццё і творы Ігната Ходзькі», які друкаваўся ў 1861 г. у «Kurjerze Wilenskim» і ў гэтым жа годзе выйшаў асобным выданнем.
    2	Ходзька быў членам і віцэ-прэзідэнтам Віленскага губернскага камітэта па выпрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы.
    3	Бржастоўскі Павел Ксаверый (1739 — 1827) — еялікі пісар літоўскі. У сваім маёнтку Мерач (Паўлаеа) Віленскага пав. праеёў прагрэсіўную рэформу, стварыўшы так званую Паўлаўскую Рэч Паспалітую.
    4	Манюшка Дамінік (1788—1848) — дзядзька кампазітара С. Манюшкі, філантроп. Імкнуўся палепшыць становішча сялян у сваіх маёнтках у Мінскай губ.
    5	супрацьяддзе (лац.). У 1858 г. А. Кіркор, I. Ходзька і інш. выдалі так зеаны «Віленскі альбом» у гонар прыезду ў Вільню цара Аляксандра II. Да кніжкі прыкладзены беларускі верш Каратынскага «Уставайма, браццы, да дзела, да дзела!».
    6	Сын В. Каратынскага, будучы літаратар і журналіст Людвік Станіслаў Каратынскі (1860—1919).
    7	Жонка В. Каратынскага Станіслава Цаліна з Якубовічаў Каратынская.
    Да Я. Карловіча
    Пісьмо захоўваецца сярод папер Карловіча ў зборах Віленскага таварыстеа сяброў навук (ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, eon. 10, спр. 114, л. 329). Гэта аўтограф на бланку з друкаваным надпісам: «Tygodnik Ilustrowany» ў Варшаве, Кракаўскае прадмесце (Стара Пошта). Друкуецца ў перакладзе з польскай мовы.
    Першая і апошняя старонкі пісына В. Каратынскага
    да У. Сыракомлі ад 25 кастрычніка 1861 г.
    11 Зак. 2068
    Дня 30 красавіка 1890 [г.] Шаноўны і ласкавы пане!
    He шмат магу дадаць да паведамлення аб працы Акялевіча над Данялайцісам, змешчанага ў «Tygodniku»1. Акялевіч праседжваў у Вільні некалькімі наездамі — апошні раз як прадстаўнік «белых»2 з 1861 да ўцёкаў у 1863 г. Таму тое, што ён пісаў у «Gazecie Polskiej», мусіла быць або ў 1861 г., або таксама крыху раней, калі ён жыў у Варшаве; даты, аднак, не памятаю. Паэма Данялайціса складае досыць тоўстую кніжку з некалькіх тысяч метрычных радкоў. Акялевіч часткова пераклаў яе прозай, часткова пераказаў у некалькіх фельетонах3 «Gazety Polskiej». Памятаю, што ён гаварыў пра пераклад усёй паэмы; напэўна, аднак, па патрабаванню рэдакцыі даў толькі ўрыўкі і пераказ4. «Gazeta» тых гадоў, несумненна, знаходзіцца ў Бібліятэцы Замойскіх5.
    Найніжэйшы слуга В. Каратынскі
    1	Гаворка ідзе пра пераклад М. Акялевіча-Акялайціса вядомай паэмы класіка літоўскай літаратуры К. Данялайціса (1714—1780) «Чатыры пары года» на польскую мову. Раней В. Каратынскі пісаў пра гэта ў некралогу ў сувязі са смерцю Акялайціса, апублікаваным у «Tygodniku Ilustrowanym», 1887, №253.
    2	Ліберальна-кансереатыўная плынь у еызеаленчым руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.
    1	Тут у старым значэнні гэтага слова: падвал у газеце, дзе друкаваліся з працягам цікавыя для грамадскасці літаратурныя, публіцыстычныя або проста займальныя творы.
    4	Пра публікацыю перакладу Акялайціса ў «Gazecie Polskiej» бібліёграфы звестак не маюць.
    5	Так званая Бібліятэка ардынацыі Замойскіху Варшаве.
    3 КАНСІСТОРСКАЙ СПРАВЫ ПРА ЎЗНАЎЛЕННЕ ХРОСНАЙ МЕТРЫКІ
    Са справы Мінскай каталіцкай кансісторыі (ЦДГА БССР у Мінску, ф. 1781, eon. 24, спр. 7848).
    № 1
    Всепресветлейшйй, державнейшйй велйкйй государь ймператор Александр Нйколаевйч, самодержец всероссййскйй, государь всемйлостнвейшйй!1
    Просйт вдова после покойного вольного человека Александра Коротынского Юзефа Нвановна Коротынская о нйжеследуюіцем
    По встретйвшейся надобностй сыну моему Вйкентню Александровнчу Коротынскому вступйть в гражданскую службу не-
    обходймо нужно йметь метрйческую выпйсь о рожденйй й креіценйй его, каковой в кнйгах Новогрудского пряхода, где он крешен, по нейзвестным прйчянам не оказалось, а потому всеподданнейше прошу:
    Дабы повелено было настояіцее мое прошенйе прйнять й в разрешенйе оного снестась с кем следует для пройзведенйя местного йсследованйя о рожденйй й креіценйй вышеупомянутого моего сына Вйкентая Коротынского й впоследствйй снабженйя его требуемою метрйкою. 1858 года сентября 30 дня. К подаче подлежнт в Мйнскую рймско-католйческую духовную консйсторйю. Сйе прошенме co слов просйтельнйцы сочйнял й перепйсывал дворянйн Александр Мустафов Мухля.
    К сему прошенйю за неграмотную вдову Юзефу Нванову дочь Коротынскую по лйчной ее просьбе Вякентйй Мосйфов Клймо2 внч руку прнложмл.
    Местожйтельство просйтельнйцы Новогрудского уезда 1 [-го] стана в ймснйй Селйіце
    Л. 1. Арыгінал. На гербавай паперы
    1	Зварот друкаваны (элемент гербавай паперы).
    2	Клімовіч Вінцэнт (нар. каля 1830 г.) — зямляк і прыяцель В. Каратынскага, удзельнік вызваленчага руху, напісаў музыку на верш Каратынскага «Туга на чужой старане». Паходзіў таксама з сялян. Падрабязней про яго гл.: «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», 1971, № 1, стар. 45—47.