• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Звяртаем увагу, што колькі радкоў у тэксце Міцкевіча, столькі і ў перакладзе, што ўказвае на дастатковую гнуткасць беларускай мовы і запас слоў, адпаведных развітой мове ў яе вершаванай форме.
    У заключэнне некалькі заўваг у адрас шаноўнага аўтара, які выклікаў гэты артыкул. Пан Кучынскі, не падзяляючы заўваг рэцэнзента «Nowin», які ў разборы беларускіх песенек, апублікаваных ім у «Gazecie Polskiej», абвінавачвае яго ў змяненні слоў у духу, чужым беларускай мове, напрыклад: Гануша замест Гануля, атвор замест атчыні і г. д., выявіў станоўчую веру ў бясплённасць «аптымістычнага» погляду некаторых на ўяўную будучыню беларускай мовы, якая нібыта павінна быць «асуджанай на знішчэнне» ў сувязі з узнікненнем сельскіх школ, якія навучаюць на пануючым рускім дыялекце, праходжаннем амаль усёй моладзі праз вайсковую службу і іншымі ўплывамі, якія адбіваюцца ўжо ў народнай паэзіі, паколькі «нават і дзяўчаты, — кажа п. К[учынскі], — спяваюць амаль усе лагерныя57 песні (sik), і гэты новы паварот увёў у манатонныя, сумныя народныя мелодыі большую разнастайнасць у танальнасці і змесце...» Наша перакананне пра сур’ёзнае значэнне народных гаворак для культурных дыялектаў, заснаванае на фактах навукі і вопыце, п. К[учынскі] ведае ўжо з папярэдніх урыўкаў гэтага артыкула. Што ж да змянення слоў, паэзіі і танальнасці беларускіх песень у цяперашні момант, то мы павінны адзначыць, што замена слоў магчыма і натуральна ў жывой мове неабачлівых вясковых наватараў, але мова народа ў друку павінна быць такой сумленнай, як тая, якую з вуснаў простага народа запісаў у згаданым слоўніку п. Насовіч. Звяртаючыся да гэтай славутай крыніцы, з якой павінны чэрпаць усе, хто цікавіцца беларускай гаворкай, зазначаем, што сумніцельныя словы, як Гануша і атвор, мог занесці на Беларусь нехта з іншага краю дзяржавы разам з пабочнымі песнямі, але гэта зусім не словы нашага народа, яны не могуць быць таксама ўзорам пісьмовай беларушчыны. Сяляне нашы гавораць спрадвеку: Ганна, Ганначка, Гануля, Ганулька, Гандзя і ніколі Гануша, Анюта ці інакш. Словы Гануш, Ганушоўка азначаюць аніс, анісавую гарэлку (гл. у Нас[овіча], стар. 109). Таксама слова атвор не народнае. Усюды сяляне кажуць адчыні, што паходзіць ад цалкам роднага беларускага слова отчыняць, як яно гучыць і ва ўрачыстай вясельнай песні:
    Отчыні, мамухна, аконцэ, Вязём нявестку, як сонцэ.
    (гл. у Нас[овіча], стар. 384)
    Беларуская мова словы атварот, атваротны ўжывае толькі для абазначэння odwrotu, zwrotu, oddania czegos sobie wzajem-
    піе (гл. y Нас[овіча], 372). Уласныя імёны ў беларускай мове маюць таксама свае характэрныя варыянты, напрыклад: Купрэй замест Кйпрйян (Нас., 260), Ян, Янко, Янэчко, Ясь, Ясюк, Ясюта, Ясюля замест вельмі рэдка ўжыванага Мван (Нас., 727—728), Міхась, Міхал, Міхалка, Міхалюта замест Мйхайл (Нас., 285), Якуб, Якубка замест Яков (Нас., 727), Цімох замест Тймофей (Нас., 689), Агата, Гапя, Агатка замест Агафья (Нас., 3 і 109), Аўдоця, Аўдотка замест Евдокйя (Нас., 2), Галька, Аллёна, Галена замест Елена (Нас., 103), Астап замест Евстахйй (Нас., 9), Зенька замест Зйновья (Нас., 208) і г. д. Аўтарам ні ў якім выпадку не трэба разбураць ці аслабляць гэту патрыярхальную ўласцівасць нароцнай мовы. I, наадварот, якраз яны перш за ўсё павінны захоўваць чысціню ўстаноўленых слоў і зваротаў гаворкі, бо на тое ж і літаратура, каб праз яе ўплываць не толькі на розум і фарміраванне грамадства, але таксама і на яе прыроджанае пачуццё прыгажосці, дабра, святасці, выпрацаванае і выкрышталізаванае спрадвеку ў мове бацькоў.
    Некалі Ануфрый Капчынскі, які па-настаўніцку любіў сваю мову, раскідваючы грошыкі варшаўскім вулічным гарэзам, вучыў іх, каб вымаўлялі obwarzanki, а не abarzanki, і хоць свавольнікі, даўмеўшыся, у чым справа, наўмысна настойвалі на сваёй «граматыцы», аднак гэты шаноўны муж не спыняў даходнай для гарэзаў прапаганды, якая мела на ўвазе прывіццё пашаны да чысціні роднай мовы. Тое, што сказаў Лібельт: «Адбяры ў народа яго мову, і скончыцца з ёй яго жыццё», стасуецца таксама да ўсіх гаворак. He можам мы таксама абысці маўчаннем меркаванне п. К[учынскага] пра манатоннасць мелодый беларускага народа. Любячы народныя тэмы, займаючыся музыкай, мы маем, магчыма, нейкае права выказаць у гэтых адносінах проста адваротнае сведчанне. Праўда, наш народ мае крыху мелодый у міноры, вельмі сумным і працяглым, аднак, з другога боку, большасць песень вылучаецца прываблівасцю і сур’ёзнасцю, як, напрыклад, песні вясельныя, жніўныя, розныя абрадавыя. Часам характарызуе іх непараўнальная весялосць і гумар, напрыклад, калі народ спявае ў часе забаў, званых ігрышчамі, вечарынкамі, а таксама на кірмашах. Можна на хвіліну забыцца пра самыя цяжкія пакуты, бачачы і чуючы, як у бадзёрых скоках і дзёрзкім віхры дзяцюк (mlodzian) з дзеўкай напяваюць у такт амаль шалёнага танца «Мяцеліца» (zamiec). Іншыя танцы, напрыклад «Лявоніха», «Гандзя», «Качан», «Подушачка» і г. д., поўныя жыцця і дзейнічаюць электрызуюча на сівых мужыкоў і баб.
    Мы глыбока смуткуем над тым, што чуллівую, паэтычную або жартоўную песню народа Літоўскай Русі паволі выцясняе песня гуляшчая, пераважна эратычная, «лагерная», і гэта да Ta-
    кой ступені, што яе на самай справе моцна палюбілі «дзеўкі», але ў сто разоў больш прыкра чуць меркаванне, нібыта гэта адбылося «з добрым вынікам». Аднак жа паколькі пан К[учынскі] пад канец сваіх сцверджанняў, не зусім у згодзе з песімізмам сваіх прадпасылак, прызнае «хараство самабытнай народнай паэзіі і не сумняваецца, што можна атрымаць ад яе асалоду, нягледзячы на неачэсанасць», паколькі ён сам падае ў перакладзе, у цэлым, удалым, песенькі, «якія захавалі свой старадаўні характар», настойліва заахвочваем яго ў такім выпадку да высакароднай працы на гэтай ніве. Бо і як жа, зрэшты, не палюбіць гэтай гаворкі, на якой просты народ так паэтычна можа выказваць узнёслыя свае пачуцці да гэтай «зямелькіроднай», прыгаданай у перакладзе п. К[учынскага]? Калі народ любіць і ўшаноўвае песняй сваё гняздо, ужо гэта адно добра аб ім сведчыць; у такім выпадку, хто можа, няхай памагае яму палюбіць і захаваць для ўласнай славы і шчасця айчынную мову, якая з’яўляецца яго сапраўдным скарбам, без якога не быў бы ён тым, чым ёсць, і не спяваў бы так чулліва і слаўна, як спявае пра родны край!..
    Aleksander Jelski. О gwarze bialoruskiej. «Kraj», 1885 г., 2 (14) лютага, № 5, стар. 13—15; 10 (22) лютага, №6, стар. 24—25. Пераклад з польскай
    1	У дадзеным артыкуле А. Ельскага ёсць асобныя спрэчныя, неабгрунтаваныя, з пункту погляду сённяшняй навукі, палажэнні, тым не менш мы лічым, што праца можа ўяўляць пэўную гісторыка-літаратурную цікавасць.
    2	У снежні 1884 г., яшчэ да апублікавання артыкула А. Ельскага, В. Дунін-Марцінкееіч памёр ва ўзросце амаль 77 год.
    3	Рэдакцыя «Kraju» памыляецца: В. Дунін-Марцінкевіч большую частку жыцця пражыўу Мінску і Мінскім павеце (Люцынка).
    4	Кучынскі (Корвін-Кучынскі) Юзаф — польскі паэт, паслядоўнік М. Канапніцкай, аўтар двух паэтычных зборнікаў, якія выйшлі ў 1883 і 1890 гг. у варшаўскіх выдавецтвах. Жыўу в. Карытна на Бабруйшчыне.
    5	Баляслаў Прус (1847—1912) рэдагаваў еаршаўскую газету «Nowiny» ў 1882— 1883 гг.
    6	«Карабіч», «Бандурыста Карабіч», па звестках бібліёграфаў, — псеўданім Юльяна Ляскоўскага. Ёсць падстаеы меркаваць, што гэта той самы Ляскоўскі, які ў 1861 г. выдаў паэтычны зборнік «Беларускі бандурыста». У 70—80-я гады Карабіч-Ляскоўскі (ён жа Марцін Мізэра) апублікаваў белетрыстычны твор «У Амерыку па золата», некалькі еершаў і сельскагаспадарчых брашур. Пра артыкул Ю. Карабіча «Слоўца пра песню» («Nowiny», 1882, № 287—288) гл.: С. Ал е к с а н др о в і ч. Па слядах паэтычнай легенды. Мінск, 1965, стар. 172—174.
    7	МільДжон Сцюарт (1806—1873) — англійскі філосаф. логік, эканаміст.
    8	Г. зн. польскаму.
    9	Бяссонаў Пётр Аляксеевіч (1827—1898) — рускі гісторык літаратуры, слаеіст, фалькларыст. У1871 г. выдаў зборнік «Беларускія песні».
    '°	Шэйн Павел Васільевіч (1826—1900) — беларускі і рускі фалькларыст і этнограф.
    11	Галамбёўскі Лукаш (1773—1849) — польскі гісторык і этнограф. Родам з Піншчыны. У сваіх кнігах змясціў шмат беларускіх фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў.
    12	У «Kraju»: ро Rybiriskim.
    13	Беларускія запісы ёсць у кнізе К. У. ВуйцДкага «Песні люду бялахрабатаў, мазураў і Русі з-над Буга» (Варшава, 1836).
    14	A. Н. Пыпйн u В. Д. Спасовйч. Мсторйя славянскйх лйтератур. Мзд. 2-е, т. I. СПб, 1879, стар. 401—405.
    15	Чэлакаўскі Францішак Ладзіслаў (1799—1852) — чзшскі паэт, фалькларыст. Збіраў і апрацоўваў славянскі фальклор.
    16	Рака ў Чэхіі.
    17	Рака ў Сербіі і Харватыі.
    18	Маецца на ўвазе група нацый.
    19	Цыцэрон Марк Тулій (106—43 гг. да н. э.) — старажытнарымскі прамоўца, філосаф, адвакат, пісьменнік.
    20	Sermo rusticus — вясковы дыялект (лац.).
    21	Платон (427—347гг. да н. э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.
    22	Ксенафонт (каля 430—355 ці 354 гг. да н. э.) — старажытнагрэчаскі пісьменнік, гісторык.
    23	Арыстоцель (384—322 гг. да н. э.) — старажытнагрэчаскі філосаф і вучоны.
    24	агульнаўжывальная мова (старажытнагрэч.).
    25	Скот Вальтэр (1771—1832) — англійскі пісьменнік.
    26	Так у «Kraju». Больш лагічным у гэтым кантэксце было б упамінанне баварскай гаворкі (Bayerisch).
    27	Жанглёр — у сярэднія вякі вандроўны музыкант, спявак, паэт.
    28	«Літаратурная, філалагічная Z бібліяграфічная гісторыя мясцовых гаворак» французскага пісьменніка і вучонага Клода Шарля Перкэна дэ Гамблю (1798—1863).
    29	Беолька Анджэла (1502—1542) — італьянскі пісьменнік, стваральнік падуанскага народнага дыялектальнага тэатра.
    м	Альгароці Франчэска (1712—1764) — італьянскі публіцыст і пісьменнік., падарожнік. Выступаў за абнаўленне італьянскай літаратурнай мовы, за адмаўленне ад латыні.
    31	Фрыдрых II (1712—1786) — прускі кароль у 1740—1786 гг., палкаводзец.
    32	Мелі Джавані (1740—1815) — італьянскі паэт і асветнік. Спачуваў прыгнечанаму сялянству. Паэтычныя творы пісаў на сіцылійскім дыялекце.
    33	Пеліцоні Карла (памёр у 1818 г.) — італьянскі паэт, удала карыстаўся міланскім дыялектам.
    34	Мікеланджэла Буанароці Малодшы (1568—1642 ці 1646) — італьянскі пісьменнік, аўтар камедыі «Кірмаш» (1618).