• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Справа гэта немалой цяжкасці і перавышае сціплыя сілы пішучага — выказаць што-небудзь больш выдатнае ў абарону народных гаворак, тым больш, што нават у вучоным свеце пра гэта існуе столькі неабгрунтаваных паняццяў. Разам з тым паколькі Кучынскі ў сваім «Слове» выказаў занадта, можа, песімістычныя меркаванні пра будучыню беларушчыны, абавязак зрабіць некалькі заўваг у гэтых адносінах значна спрасціўся. Аднак перш чым я закрану прадмет, які галоўным чынам тут мяне цікавіць, трэба спярша спыніцца на на-
    туральным законе дыялектаў увогуле, а таксама выкарыстаць указанні з іншых краін і разгледзець, як там, на вяршыні цывілізацыі, да якой нам далёка, выглядае справа з адносінамі народных гаворак да так званай культурнай мовы.
    Народная паэзія ўсюды папярэднічала «штучнай»: гэта аксіёма, прынятая сёння ў навуцы. Гаворкі, ці простанародныя паддыялекты, з’яўляюцца для літаратурна развітых моў тым, чым карэнне для магутнага дуба; бо гэтым шляхам культурная мова, як камель дрэва праз карэнне, цудоўна ўцягвае ў сябе сокі жыцця. Гэтай скарбніцай самабытнай паэзіі можа самым бяспечным чынам карыстацца кожная развітая літаратура і ні ў якім выпадку не павінна пазбывацца яе, легкадумна мяркуючы, што лепей здабываць жыццё з іншых крыніц, чым з глебы. Як засыхае дрэва з абсечанымі каранямі, так і моцны, пануючы дыялект, які знішчыў бы ніжэйшыя гаворкі, сам пазбаўляецца жыццёвых сіл, таму што ніводзін свавольны капрыз не здолее беспакарана адкінуць патрэбу гарманічнай разнастайнасці ў прыродзе. Калі немагчыма стварыць аднастайныя формы, фарбы, звычаі і інстынкты ў звяроў аднаго роду, але розных парод (пудзель, ганчак, выжал, хорт і г. д. маюць кожны ўласцівыя яму рысы, але не перастаюць быць сабакамі), то чаму ж можна было б змешваць народы ці блізкія паддыялекты ў адзін застылы, спраектаваны зверху дыялект і пасля гэтага зліць усе дыялекты ў адну агульную, усечалавечую мову? Таямніцу гэтай з’явы, якая захапляе мудрасцю, прырода цудоўна захавала ў сабе, чалавек жа — атам сярод стварэння — павінен мець прынамсі столькі розуму, каб зразумець, што без гармоніі адрозненняў свет выглядаў бы мёртва, без зместу, нібы шэры фон, які не мае ні контураў, ні перспектывы, ні ўсяго таго, што робіць разнастайным выгляд, ажыўляе дзеянні, што надае вобразу тон і вартасць рэчаіснасці. Таму добра кажа адзін з нашых гісторыкаў літаратуры, што шматлікасць моў непазбежна і заўсёды на адной мове будзе гаварыць столькі людзей, колькі іх ёсць злучаных супольнасцю ўражанняў і ўяўленняў або, іншымі словамі: кожная нацыя павінна мець сваю асобную мову. Аднак нават і такая мова ніколі не можа быць замкнутай у сабе, а наадварот, адпаведна з галінамі нацыі, у выніку характэрных адрозненняў, павінна дзяліцца на дыялекты і гаворкі і, зноў сыходзячы да моўных уласцівасцей паасобных людзей, індывідуалізавацца ў адзінках. Мовы не маюць адной агульнай схемы катэгорый, яны з’яўляюцца хутчэй арганічнымі членамі і ўсе разам складаюць цэласны арганізм чалавечай мовы. Пэўная мова ўжо адным сваім існаваннем даводзіць, што вынікае. з пэўных неабходных, прыроджаных умоў і патрэб, таму размова ідзе пра найбольш практычнае яе выкарыстанне для грамадства, а не пра яе прыніжэнне.
    Пра тое, чым з’яўляюцца народныя гаворкі і простая паэзія, якая заключаецца ў іх, досыць сказаць, што як толькі мова пад уздзеяннем чужых уплываў упадала ў якую-небудзь немач, яна заўсёды знаходзіла для сябе падмацаванне ў гэтай першароднай стыхіі, якая лепш за ўсё характарызуе пэўны ўжо вопыт і напружанне нацыянальнага духу, што ўзнімаецца над адгалінаваннямі народных гаворак. Так было ў нас неаднаразова; так было ў Шатландыі і Італіі, а французы яшчэ сёння горача разважаюць пра важнасць правансальскай мовы.
    Чалавек, пакуль ён знаходзіцца ва ўлонні простанароддзя, увогуле не патрабуе іншага органа для абмену думкамі і выказвання патрэб, чым той, які незалежна і несвядома расцвіў для яго за доўгія вякі ў ягоным жа гняздзе. Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі; праз яе пасрэдніцтва лягчэй за ўсё пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасці! Навошта ж іншыя фактары, менш блізкія або чужыя? Трэба толькі, каб народная гаворка мела сваю літаратуру і несла праз яе сваёй нацыі духоўную карысць, якая выходзіць за мяжу яе матэрыяльных хатніх патрэб. Вядома, паколькі ў прыродзе абсалютнай роўнасці няма і быць не можа, паколькі ёсць розныя ступені развіцця, як рознае сілкаванне і становішча, то пры адметных матэрыяльных і духоўных сувязях чалавека і мова павінна складвацца разнастайна: тут глыбей, там шырэй, у адпаведнасці з умовамі болын-менш развітой цывілізацыі. Кожны, як толькі трапіць у вышэйшую сферу грамадства, знойдзе ў сваім краі для паслуг орган развітой думкі. Культурная мова не мае патрэбы зайздросціць гаворкам, тым больш выціскаць і знішчаць іх, бо ўсе яны могуць існаваць побач дзеля не прыдуманай, а рэальнай карысці ўсяго грамадства. Святло вышэйшай мовы павінна лагодна асвятляць зверху нізіны народных гаворак, без прыніжэння і пагарды ў адносінах да іх чыстай, крынічнай дапамогі. Гэта крыніцы жывой вады для рэчышчаў болып шырокіх рэк. Бяда мове, калі яна раз назаўсёды страціць ключы ад гэтых гаючых крыніц. Нішто ўжо не засцеражэ яе ад заўчаснага малакроўя, услед за якім тым хутчэй надыдуць змрочныя маральныя перамены, чым менш у выніку чужых напластаванняў нацыя знойдзе ў сваёй мове свежых і здаровых элементаў для аднаўлення і супраціўлення духу.
    Цывілізаванае грамадства, калі яно ўпадзе ў такую анемію, павінна спесціцца, змізарнець. Ніякая штучная рэстаўрацыя духоўнасці, ніякія чужыя запазычанні, няхай нават роднасныя, не зберагуць ад немачы і разбурэння — і часта адна хвіліна
    перапынку ў натуральных зносінах адзінак і нацый з уласнай глебай робіцца глыбокай безданню, у якую апускаецца самае пышнае некалі, поўнае перспектыў жыццё. Які ж далёкі ад прапаганды якога-небудзь дзяржаўнага сепаратызму гэты неабходны, непазбежны абмен паміж развітой мовай і натуральным яе падмуркам — простанароднымі гаворкамі. Зусім наадварот: кожная паважаная гаворка можа стаць наймагутнейшым сродкам узмацнення духоўнасці народаў, якія ўваходзяць у склад дзяржавы, паколькі кожная з іх ёсць прадукт этнаграфічнага, кліматычнага, маральнаразумовага і эканамічна-палітычнага становішча дадзенай нацыі і нават цэлага племені18. Гэта сіла, з дапамогай якой дзяржава можа толькі ўзрастаць духоўна і матэрыяльна, зусім нічога не страчваючы ў сваёй маналітнасці. Хіба ж мы не бачым гэтай праўды, выразна сцверджанай сярод самых цывілізаваных грамадстваў. Толькі некалькі слоў пра гэта.
    У старажытным Рыме побач з мовай Цыцэронаў19 існавала яшчэ народная гаворка: sermo rustica20. У даўняй Грэцыі таксама панавалі розныя дыялекты, ад якіх не была свабодна грэчаская літаратура; з іх дарыйскі пашыраўся пераважней у лірыцы, іанійскі — у эпапеі. Калі, аднак, творчасць грэкаў у галіне літаратуры прыйшла да самасвядомасці, калі ўсе асобныя элементы грэчаскай цывілізацыі сутыкнуліся ў адным супольным ачагу культуры, у Афінах, калі прараслі першыя парасткі тэарэтычнай думкі, — тады побач з асобнымі гаворкамі паўстала агульная грэчаская мова, цывілізаваная, класічная мова Платонаў21, Ксенафонтаў22, Арыстоцеляў23, так званая xotvr] SiaXs^TO^24. I хоць яна зрабілася супольным органам разумовага жыцця ў Грэцыі, аднак не толькі не выцесніла паасобныя гаворкі, але ўзнікла з іх і пастаянна чэрпала з іх спажыўныя сокі: ідэалы, думкі і словы для іх выражэння.
    Сярод сённяшніх развітых моў, у Англіі, напрыклад, нягледзячы на здаўна ўстаноўленую літаратурную мову, мова распадаецца на вельмі многа разнавіднасцей, амаль на столькі, колькі графстваў; у асноўным жа — на дзве групы: паўднёвую і паўночную. 3 групы паўночных гаворак шатландская мае вялікую і старадаўнюю літаратуру, але таксама і іншыя не застаюцца без кніжак. Шатландская народная паэзія пад канец XVIII і да паловы XIX стагоддзя дала для апрацоўкі самым знакамітым лірычным паэтам і пісьменнікам, такім, як Роберт Бёрнс і Вальтэр Скот25, велізарны этычны і эстэтычны матэрыял. У Германіі, хоць пісьмовай мовай там стала так званая новаверхненямецкая (Neuhochdeutsch), аднак нямецкі дыялект мае вялікую колькасць гаворак, і ўсе маюць свае друкаваныя выданні, не выключаючы сялянскай (Baurisch)26
    і ніжненямецкай (Plattdeutsch), што, аднак, зусім не замінае нацыянальнаму адзінству. У Іспаніі пісьмова-дзяржаўнай мовай з’яўляецца так званая кастыльская, але адначасова пашыраны дыялекты: баскскі, галісійскі, каталонскі, кожны з іх мае сваё пісьменства. Невялікая Партугалія — і яна змяшчае ў сабе некалькі дыялектаў, з ліку якіх гаворкі правінцый Бейра і Міньё найбольш вылучаюцца сярод іншых і маюць свае друкаваныя выданні.
    У Францыі ў XIII стагоддзі адрозю ілі каля сямі блізкіх паміж сабою разнавіднасцей простанароднай мовы. Хоць выдатная пара правансальскай мовы прайшла ў XIV стагоддзі разам з трубадурамі і жанглёрамі27, аднак яна дагэтуль, і слушна, мае палымяных прыхільнікаў у народнай літаратуры, а яе цудоўныя формы высока цэняцца лінгвістамі. Праўда, мовай цывілізаванай і цывілізатарскай літаратуры ў Францыі з’яўляецца так званая паўночнафранцузская. Разам з тым да нашых дзён французская мова выразна разгаліноўваецца на 20 гаворак, кожная з якіх мае больш-менш асобную сваю літаратуру, выкладзеную ў спецыяльным бібліяграфічна-гістарычным творы Перкэна 1841 года пад назвай «Histoire Іійёгаіге, philologique et bibliographique de[s] patois»28.
    Італія ў сэнсе асноўных моўных асаблівасцей — сапраўдная шахматная дошка, а італьянскія паэты і пісьменнікі адшуквалі ў гэтых скарбах правінцыяльнай мовы якраз найкаштоўнейшыя свае перлы. Падуанскі дыялект меў ужо ў XVI стагоддзі народныя камедыі, створаныя Анджэла Беолька29. Альгароці30, любімец Фрыдрыха II31, пісаў на старым тасканскім дыялекце. Паэты пачатку нашага стагодцзя Джавані Мелі32 і Карла Пеліцоні33 шмат пісалі на народных гаворках, першы на сіцылійскай, другі на міланскай. Мікеланджэла Буанароці34, пляменнік вялікага Буанароці35, пісаў у палове XVII стагоддзя народныя камедыі спецыяльна для выяўлення і захавання ў айчыннай паэзіі мясцовых спосабаў гаворкі як дарагога помніка для нацыі. Знакаміты камедыёграф і пісьменнік пачатку XVIII стагоддзя Гальдонізбпраславіўся камедыямі на народных гаворках, «бо яны найбольш вылучаліся гумарам і праўдай, у той час як напісаныя на культурнай мове былі сумныя». Гальдоні меў паслядоўнікаў не толькі ў Італіі, але і ў Германіі. Вядома эпоха скажэння культурнай італьянскай літаратуры і мовы праз французскі ўплыў пры Напалеоне I. Патрыёты заўважылі, аднак, небяспеку і ўсяляк вярталіся да італьянскай мовы XIV стагоддзя. Праславіўся тады як карыфей гэтай зваротнай ідэі Антоніа Чэзары37, а барацьба паміж «пурыстамі» і «разняволенымі» была неўзабаве станоўча вырашана ў публічнай думцы на карысць першых. Такім чынам, праз народныя дыялекты пачала адраджацца італьянская мова ў гэты перыяд. Джузэпе Джусці38, вялікі патрыёт і паэт, які памёр у канцы