• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    17	Друкаванне трэцяй часткі перакладу В. Дуніна-Марцінкевіча не было скончана.
    18	У артыкуле А. Ельскага «Пра беларускую гаворку» (гл. нашзборнік, стар. 337).
    19	Верш А. Міцкевіча, відаць, у перакладзе А. Ельскага.
    20	У «Krajй» памылкова: siata.
    21	У «Kraju»:	huda.
    22	У «Kraju»: Zbiahatisia.
    23	Так даўней часам называлі Мінск, бо назву «Літва» адносілі таксама да Беларусі.
    24	Маецца на ўвазе некралог у сувязі са смерцю В. Дуніна-Марцінкевіча (гл. наш зборнік, стар. 163).
    25	У «Kraju», 1885, № 8, надрукаваны зварот А. Ельскага да грамадскасці сабраць грошы для выдання яго перакладу на беларускую мову кнігі польскага эканаміста Ю. Супінскага «Сем вечароў».
    ПІСЬМЫ ДА Я. КАРЛОВІЧА
    Сярод папер Карловіча ў зборах Віленскага таварыства сяброў навук (ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, eon. 10, спр. 97, лл. 426—470) захоўваюцца аўтографы 25 пісьмаў А. Ельскага за 1888—1901 гг. Ніжэй друкуюцца больш цікавыя з іх у перакладзе з польскай мовы.
    № 1
    19
    3 Замосця, 1888 г. — студзеня
    31
    Шаноўны зямляча!
    Некалькі дзён назад выслаў вам білецік1 пры пасрэдніцтве паважанага Плуга, не ведаючы, дзе вы жывяце. Аднак зараз, атрымаўшы праспекты «Wisly»2, пішу на яе адрас.
    Перш за ўсё яшчэ раз прашу прыняць маю ўдзячнасць за прысланую мне ласкава вашу цікавую працу аб народных паданнях на Літве3. Яна вельмі мяне цікавіць, бо я сам старанна збіраю такія ж матэрыялы з вуснаў беларускага народа і пасля ўпарадкавання перадам у «Wisl?».
    Тым часам дазвольце запытаць, ці не прынялі б вы маёй працы пад назвай «Экскурсія ў Слуцк», якая была прызначана для «Текі Krakowskiej» нябожчыка Кіркора, што не паспела выйсці4. Кіркор павінен быў яе друкаваць у першым томе на першым месцы і горача дзякаваў мне за гэту працу, якая складаецца з гістарычных успамінаў, апісанняў мясцін, характарыстык выдатных людзей, назіранняў грамадскага і бытавога зместу і г. д. Калі б гэта праца адпавядала «Wisle», то мог бы вам яе прыслаць, бо пасля смерці Кіркора, забраўшы яе ад кс. С. Залэнскага5 з Кракава, зноў маю яе ў сваім партфелі. Натуральна, што заплаціце мне, колькі палічыце вартым, ганарар, таму што як літаратар зарабляю пяром. Праспекты «Wisly», якія вы мне даручылі, сёння адначасова з гэтым пісьмом я разаслаў асобам, якія могуць цікавіцца пытаннямі краязнаўства.
    Улетку выслаў вам на ўсякі выпадак у Гейдэльберг6 сваю брашуру «Аб піве і піваварэнні ў нашым мінулым»7. Ці атрымалі вы яе?
    Чакаючы ласкавага адказу, цісну сумленную вашу далонь, заўсёды гатовы да паслуг і поўны павагі зямляк
    Аляксандр Ельскі
    Р. S. Брат мой Міхал8, даведаўшыся, што пішу да вас, прасіў мяне, каб я засведчыў вам яго павагу і [перадаў] прывітанне.
    Лл. 429—430
    1	Візітная картка з запіскай ад 14 (26) студзеня 1888 г. (гл. там жа, лл. 426— 426 адв.).
    2	«Wisla» — польскі геаграфічна-этнаграфічны часопіс, выходзіў у Варшаве ў 1887—1922 гг. У1888—1899 гг. рэдактарам часопіса быў Я. Карловіч.
    3	Маецца на ўвазе праца Карловіча «Народныя паданні і казкі, сабраныя ў Літве» (1887—1888).
    4	У сувязі са смерцю А. Кіркора ў канцы 1886 г.
    5	Залэнскі Станіслаў (1843—1908) — кракаўскі гісторык.
    6	Нямецкі універсітэцкі горад, дзе некаторы час жыў Я. Карловіч.
    7	Адбітак з часопіса «Tellus», Варшава, 1887.
    8	Ельскі Міхаіл Карлавіч — гл. заўвагу 55 на стар. 342.
    № 2
    3 Замосця, 1888 г. 29 студзеня/10 лютага
    Шаноўны зямляча!
    Сёння атрымаўдва вашы пісьмы з 10 білетамі на «Wisl^»1. Сем з іх перадаў у кнігарню пані Савіцкай2, а тры пакінуў у сябе. Калі прадам, грошы адразу ж акуратна вышлю, у адваротным выпадку вярну білеты ў цэласці.
    Адначасова высылаю запатрабаваную кніжачку выдання Мінскага стат[ыстычнага] камітэта за бягучы год3.
    He ведаю, ці прымеце маю «Экскурсію ў Слуцк», аб якой я пісаў, але пісьмы нашы размінуліся.
    Ад усяго сэрца спачуваю «Wisle» як выданню першараднай важнасці і не перастаю працаваць, наколькі хапае сіл.
    Беларуская бібліяграфія, аб якой я пісаў у «Chwili»4, вырасла ўжо ў маіх матэрыялах да куды больш сур’ёзных памераў, так што гэту працу думаю выдаць асобна5.
    Пасылаючы вам сардэчнае прывітанне і паціскаючы вашу высакародную далонь, застаюся самым зычлівым і адданым слугой.
    А. Ельскі Лл. 431—431 адв.
    1	Білеты на падпіску.
    2	Савіцкая Зоф’я — сястра грамадскага дзеяча і літаратара А. Валіцкага, уладальніца кнігарні ў Мінску.
    3	Відаць, памятная кніжка Мінскай губ.
    4	Маецца на ўвазе бібліяграфічная праца «Слова пра матэрыялы для вывучэння беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры», надрукаваная А. Ельскім у варшаўскай газеце «Chwila» ў студзені 1886 г.
    5	Пашыраную беларускую бібліяграфію Ельскі надрукаваў у 1892 г. у польскай «Вялікай агульнай ілюстраванай энцыклапедыі», т. 7—8.
    № 3
    10
    3 Замосця, 1888 г. — ліпеня
    22
    Шаноўны пане рэдактар і зямляча!
    Адразу ж як атрымаў ад вас 10 білетаў на «Wisl?», 7 з іх перадаў у кнігарню пані Савіцкай у Мінску, a 3 пакінуў у сябе. Праходзіць паўгода, і, на жаль, нягледзячы на самыя шчырыя ста-
    ранні, мне не ўдалося прадаць аніводнага білета — такія зараз часы апатыі!
    Затрымліваю, аднак, білеты ў сябе, распіску ж пані Савіцкай далучаю да гэтага пісьма, і паважаны пан будзе разлічвацца непасрэдна з ёю, а я магу толькі выконваць загады, калі ў гэтай справе будзе якая патрэба, адказваючы выключна за тыя 3 білеты, якія засталіся ў мяне.
    3	папер, што засталіся пасля нябожчыка Адама Кіркора, прыслалі мне з Кракава рукапіс пана Сільвестровіча1 аб літоўскіх рэчах для ўручэння вам, што таксама пры гэтым пісьме выконваю.
    Мой каханы зяць Глогер пераказаў мне ваша пісьмо, у якім вы паведамлялі, што працу маю аб Слуцку чытае рэдактар «W^drowса»2. Прашу хутка паведаміць, ці прынята гэта праца. Калі не прынята, то будзьце ласкавы неадкладна выслаць на маё conto3, а кошт я зараз жа з удзячнасцю вярну.
    Маю нямала беларускіх рэчаў для «Wisty», сярод іх зусім новую, цікавую і невядомую нашым этнографам рэч, менавіта: «Слоўнічак жабрачае гаворкі на Белай Русі» разам са змястоўнымі гістарычнымі звесткамі аб тутэйшых жабрацкіх брацтвах.
    Матэрыял гэты, калі б я ведаў, што ён будзе прыняты ў «Wisl?», упарадкаваў бы і прыслаў.
    Чакаючы адказу і паціскаючы высакародную вашу далонь, застаюся поўны павагі і зычлівасці, найадданейшы слуга і зямляк
    Аляксандр Ельскі
    Р. S. Высылаючы вам маю працу аб Слуцку, я далучыў пісьмо нябожчыка Кіркора, у якім змешчана яе першая ацэнка. Дык вось прашу вярнуць тое пісьмо мне, яно павінна застацца ў маёй калекцыі.
    Лл. 432—433 адв.
    1 Давойна-Сільвестровіч (Давайніс-Сільвестрайціс) Мечыслаў (1849—1919) — літоўскі фапькларыст, пісьменнік, публіцыст.
    1	«W^drowiec» — геаграфічна-краязнаўчы штотыднёвік, які выдаваўся ў 1863—1906 гг. у Варшаве.
    3	рахунак (італ.).
    № 4
    18
    3 Замосця, 1888 г. — снежня
    30
    Мой шаноўны зямляча!
    Перасылаючы вам сардэчнае прывітанне са святам і з Новым годам, далучаю 8 рублёў і на адвароце адрас падпісчыка,
    якому належыць прысылаць у будучым годзе «Wisl?». Квіток пад №121 выдаў пану Ваньковічу, а два, што засталіся ў мяне, не маючы надзеі прадаць, высылаю пры гэтым пісьме, астатнія ж білеты з мінулага года знаходзяцца ў пані Савіцкай у Мінску, дык з ёю, шаноўны зямляча, непасрэдна і будзеце разлічвацца.
    Рукапіс «Экскурсіі ў Слуцк» з рэдакцыі «W^drowca» я атрымаў, але мне не вярнулі важнага пісьма нябожчыка Кіркора, а паколькі пісьмо тое я даверыў вам, то маю надзею, што зробіце ласку мне яго акуратна і хутка вярнуць.
    Даў бы ў «Wisl?» і нешта з беларускіх рэчаў, але пастаўленае veto' ўтрымлівае мяне ад дарэмнай працы.
    Як ідзе ваша выданне? Ці ёсць надзея атрымаць такі важны часопіс?
    Пры гэтым прашу прыняць выразы маёй пашаны і поціск далоні.
    Адданы зямляк і слуга
    Аляксандр Ельскі
    Р. S. Толькі што ў Маскве выйшаў бязмерна важны каляндар на 1889 год: «Календарь Северо-Западного края». У ім шмат беларускіх матэрыялаў, а тэкст каталіцкіх свят па-польску.
    Выданне незвычайнае, цяпер пішу на яго падрабязную рэцэнзію ў «Kraj», і калі яна пройдзе, павінна зрабіць сур’ёзнае ўражанне. Мяркую, што рэдактар календара Запольскі не хто іншы, як толькі Янчук — здатны і добрай волі працаўнік2.
    Лл. 434—435
    1	забарона (ад лац.).
    2	Янчук Мікалай Андрэевіч (1859—1921) — беларускі, украінскі і рускі вучоныславіст. Ельскі памыляецца: рэдактарам календара быў Мітрафан Доўнар-Запольскі.
    № 5
    3 Замосця, 1889 г. 6/18' студзеня
    Шаноўны пане прафесар і зямляча мой!
    Сёння атрымаў ажно два вашы пісьмы і прыношу вам сардэчную падзяку за ветлівасць.
    Прабачце за перасланыя праз каханага майго пляменніка дробязі для музея; няхай гэта будзе пачаткам, бо і далей буду служыць вам не менш старанна. Заказаныя ў пісьме смык, кросны, ступу і г. д. скажу зрабіць, і кадушку; зрэшты, разумею, у чым справа, і пачну збіраць усё, што толькі ўдасца.
    Пытаецеся пра снегавыя лыжы, як яны ўжываюцца? На гэта адказваю, што акурат так, як вы пісалі: доўгія вяроўкі служаць для кіравання, утрымання раўнавагі і для захавання меры ў расшырэнні і звужэнні бегу лыж спераду, а ў час вялікіх снягоў ужываюць тут лыжы лясныя стражнікі, паляўнічыя, што шукаюць куніц, і наогул усе, хто вымушаны без дарог хадзіць па снезе.
    Беларускага матэрыялу маю шмат. Адны прыказкі складаюць звыш 2 тысяч нумароў; пры тым у калекцыі фігуруюць казкі, малітвы, лаянкі, ветлівыя звароты і г. д., што ў нейкай ступені пашырае характарыстыку беларушчыны. Слоўнічак жабрачай гаворкі разам з гістарычнай манаграфіяй жабрацтва на Літоўскай Русі папаўняе гэту калекцыю.
    Дзякую за ўказанне пана Капярніцкага3, якому пастараюся выслаць цікавыя казкі на беларускай гаворцы, а калі запатрабуе новых апрацовак, то я ахвотна гэтым займуся.
    Калі адзін рубель за «Wist?» падпісчыка пана Ваньковіча з’яўляецца лішнім, то прашу выслаць яму нешта карыснае з галіны этнаграфіі. Можа, што з вашых прац.
    Калі чым-небудзь магу быць вам карысны, загадайце, прашу аб гэтым шчыра, і што ў маіх сілах, — зраблю. Мы ж сёння толькі самі сабе даваць раду і дапамагаць павінны!
    Будзьце здаровы і паціскаю высакародную вашу далонь.
    Адданы назаўсёды слуга і суайчыннік
    Аляксандр Ельскі
    Р. S. Паслаў я ў «Kraj» даволі падрабязную і карысную рэцэнзію на вядомы цікавы каляндар маскоўскі4. Быць можа, «Kraj» застанецца ў баку, жадаючы пазбегнуць папрокаў «рэптыльнай» прэсы. Дык вось ці мог бы я ў такім выпадку прыслаць гэту тэндэнцыйную працу ў «Wisi?», дзе, як у выданні, што выходзіць у больш шырокія прамежкі часу, яна, можа, атрымала б прыхільнасць цэнзуры. Аднак запэўніваю, што нічога занадта дражлівага там няма, наадварот, гэта адносна прымірыцельныя заўвагі, выказаныя з годнасцю5.