• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Што да матэрыялаў пра Міншчыну, то сапраўды маю іх багата і ўвесь час упарадкоўваю. Пакуль што энцыклапедыя здаецца мне найбольш практычным месцам, паколькі на асобнае выданне не маю сродкаў, і нават, прызнаюся, вы першы падалі мне гэту цудоўную думку. Працаваць без надзеі цяжка, а так кожны месяц меў бы прыемнасць, што нешта выйшла з друку, а зрэшты, і зарабіць трэба пяром, выдаткоўваючы заробак на павелічэнне збораў, прызначаных на карысць краю. Толькі так мушу маніпуліраваць у сувязі з небагатым становішчам і немалымі абавязкамі. Пытаўся я пра супрацоўніцтва, таму што рэдакцыя энцыклапедыі разаслала была пазней друкаваную абвестку, што сама будзе прысылаць тэмы. Дык я ўстрымаўся з пісаннем, каб не траціць дарма часу, тым больш, што маю безліч працы для «Геаграфічнага слоўніка» і «Энцыклапедыі сельскай гаспадаркі»9, дзе даручана мне напісаць гісторыю сельскай гаспадаркі ў нашым краі і іншыя рэчы. Мяркую, што рэдакцыя гэтым абмежаваннем тэм паралізавала дзейнасць не аднаго супрацоўніка. Ці не лепей было б пакінуць свабоду пісання аўтарам, а калі што-небудзь аказалася б непрыдатным, то можна было б і не друкаваць. Я мог бы накрэсліць каля сотні біяграфій, некалькі сот апісанняў мясцовасцей і, акрамя таго, рэчы болып агульнага зместу, напрыклад «Гісторыю сялянства» і г. д. Дык вось не ведаю яшчэ напэўна з вашага адказу, ці магу пісаць свабодна, што захачу, бо толькі такая свабода можа больш шырока разгарнуць маю працу. Калі б вы захацелі ў двух словах станоўча праінфармаваць мяне, быў бы вам вельмі ўдзячны.
    Далучаю выразы пашаны і братнія абдымкі.
    Слуга і суайчыннік ваш
    Аляксандр Ельскі
    Р. S. Майго брата10 няма дома — знаходзіцца за мяжой.
    Ці ведаеце, паважаны пане, важны артыкул Яна Чачота пра «крывічанскую» мову, які складае прадмову да песенек беларускіх, выдадзеных Завадскім у 1846 годзе ў Вільні". Калі вы не
    маеце гэтай цікавай кніжачкі, то мы яе прыслалі б вам як глыбокаму знаўцу беларускай гаворкі.
    У прадмове да апошняй кніжкі Вярыгі вы мелі ласку ўспомніць пра маю бібліяграфічна-этнаграфічную працу ў «Chwili». Mary вам пахваліцца, што з таго часу сабраў амаль столькі ж бібліяграфічнага матэрыялу і думаю выдаць усё разам асобнай кніжкай, якая сапраўды магла б мець нейкую вартасць для тых, хто цікавіцца беларускім пытаннем.
    Дазвольце вам зрабіць адну заўвагу, а іменна: гаворачы пра адметнасць беларускай мовы, вы забылі прыгадаць, што гэта мова мае мноства слоў самабытных, уласцівых толькі ёй, якія выдатна акрэсліваюць прадмет і больш абстрактныя паняцці.
    Лл. 442, 442 адв., б/н, 447 адв., 443—446
    ' Гаворка ідзе пра кнігу У. Вярыгі «Беларускія паданні» з прадмовай Я. Карловіча. Выслана Карловічу 19лютага (3 сакавіка) 1890 г. (гл. там жа, лл. 448—448 адв.).
    2	Маецца на ўвазе заходнееўрапейская культура.
    3	Псеўданім К. Прушынскага, аўтара польскіх лемантароў і чытанак.
    4	«Календарь Северо-Западного края» на 1890 г.
    5	Часы змяняюцца (лац.).
    6	Каташыхін Рыгор Карпавіч (каля 1630—1667) — рускі грамадскі дзеяч і пісьменнік.
    7	Традзьякоўскі Васіль Кірылавіч (1703—1768) — рускі вучоны і паэт.
    8	Et consorts — і да іх падобныя (фр.).
    4	Відаць, маецца на ўвазе «Сельскагаспадарчая энцыклапедыя», якая выдавалася варшаўскш Музеем прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 1890—1902 гг. (mm. I — XI).
    10	Міхаіл Карлавіч Ельскі, кампазітар.
    " Гл. наш зборнік, стар. 86—101.
    № 9
    12
    3	Замосця, 1892 г. — студзеня
    24
    Шаноўны зямляча!
    Давяраючыся вашай памяці і ласцы, паведамляю вам як члену рэдакцыі «Вялікай ілюстраванай энцыклапедыі», што зусім нядаўна я апрацаваў і выслаў у гэта выданне тры бязмерна важныя і вялікія манаграфіі, якія называюцца: «Беларусь», «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура і бібліяграфія»1. Даручаючы гэтыя мае карпатлівыя працы вашай асаблівай апецы, маю надзею, што яны будуць цалкам надрукаваны на карысць нашага грамадства, мала азнаёмленага з пытаннем, якое я вытлумачыў на падставе крыніц.
    Ва ўсякім выпадку, высакародны зямляча, наглядайце, каб мае рукапісы не загінулі, бо гэта я абумовіў у пісьме, напісаным
    у рэдакцыю. Мусіў шмат праседзець штаноў, каб напісаць нешта падобнае, а вы, які ведаеце вагу працы, зразумееце, колькі трэба было памазоліцца. He дайце ж загінуць маёй працы па такому важнаму пытанню, за што браты-беларусы, калі адукуюцца, бласлаўляць вас будуць, што вы ўсёй душой баранілі іх духоўную спадчыну-
    Будзьце здаровы, дарагі пане, цісну высакародную вашу далонь.
    Поўны пашаны і прыязні слуга і зямляк ваш
    Аляксандр Ельскі Лл. 450—451
    1	Надрукаваны ў гэтым жа годзе ў энцыклапедыі, т. 7—8, стар. 646—663.
    № 10
    14
    3 Замосця, 1892 г. — снежня
    26
    Шаноўны мой зямляча!
    Некалькі дзён назад выслаў вам карэспандэнцыю на Хмельную', а сёння атрымаў ваша пісьмо з Яснай; таму, баючыся, што тое пісьмо загіне, паўтараю просьбу, якая ў ім заключаецца.
    Некалі я выслаў у вашы рукі, пад вашу апеку, свае рукапісы, у якія ўваходзяць: «Беларусь», «Беларуская мова», «Беларуская літаратура і бібліяграфія», таксама іншыя рэчы, што датычаць Беларусі.
    Цяпер часткова гэта надрукавана ў «Вялікай ілюстраванай энцыклапедыі», а паколькі я абумовіў зварот рукапісаў, што вы мне ласкава паабяцалі, дык звяртаюся да вашай ласкі і памяці, чакаючы арыгіналаў маёй працы.
    Пытаецеся аб пані Гелене Кавалеўскай з Крапужына ў Мінскім павеце. Адказваю, што ні такой пані, ні такой мясцовасці на нашай Міншчыне як быццам няма. Асабліва што да мясцовасці, павінна быць нейкая памылка ў вашай інфармацыі. Я даволі дакладна ведаю сваю родную старонку і не прыпамінаю ніякай Крапужны. Кавалеўскія ёсць толькі ў Падлессі (Навагрудскі павет) і ў Буразі (Мазырскі павет).
    Вельмі хацеў бы аказаць вам паслугу болып дакладным паведамленнем, але больш пакуль што не ведаю і хіба буду пытацца, a тады паведамлю.
    Пры гэтым выпадку далучаю вам традыцыйную аплатку,
    знак любві, братэрства і спакою, цісну высакародную вашу далонь і прыношу навагоднія пажаданні.
    Адданы вам слуга і суайчыннік
    А. Ельскі
    Р. S. У адпаведнасці з вашым жаданнем перагледжу аўтографы майго збору і што толькі знайду Манюшкі2, скапірую і вам акуратна перашлю.
    Лл. 453—454
    ' Пісьмо ад 12 (24) снежня 1892 г. (гл. там жа, лп. 452—452 адв.).
    2	Кампазітара (гл. пісьмо № 11).
    № 11
    16
    3 Замосця, 1892 г. — снежня
    28
    Шаноўны мой зямляча!
    Выконваючы ваша даручэнне, паведамляю, што ў маім зборы не шмат аказалася памятак, звязаных з Манюшкам, нашым нацыянальным майстрам. Маю толькі чатыры кароткія пісьмы, пісаныя: да панны Сыдаліі Свідзянкі', да дачкі, да невядомай асобы і да той, якая мелася быць яго жонкай2. Гэта апошняе пісьмо хоць лаканічнае, але вельмі цікавае, бо паказвае жар пачуццяў закаханага Манюшкі. 3 аўтографаў музычных маю толькі: уласнаручна напісаны «Гімн да бога» на словы Князьніна, на чатыры галасы, і песеньку для сапрана з акампанементам: «Тут некалі на ранку вясною» і г. д. Маю таксама фатаграфію Расіні, якую ён падарыў Манюшку з надпісам: a Lauteur de Halka S. Moniuszko G. Rossini, Paris3, 1861 (ці можа, 1863, бо год невыразны).
    Копіі пісьмаў з прыемнасцю далучаю, копіі ж «Гімна» і песенькі магу выслаць у любы момант па патрабаванню. Паўтараючы просьбу аб звароце мне рукапісаў пра Беларусь, яе гаворку і літаратуру, цісну высакародную вашу далонь.
    Поўны пашаны слуга і суайчыннік
    Аляксандр Ельскі
    Р. S. Праінфармуйце мяне ласкава, што за сям’я Малецкіх з Сідарышак у Свянцянскім павеце? Ці ёсць там якое пачуццё грамадзянскасці? Адзін з членаў гэтай сям’і просіць мяне аб рэкамендацыі на вышэйшую эканамічную пасаду, дык хацеў бы дакладней ведаць пра сям’ю. Верце майму ўменню поўнасцю захоўваць чужую тайну, паколькі тут справа ідзе
    толькі аб дапамозе суайчынніку ў яго патрэбе. Вы павінны добра ведаць свянцянскую старонку4.
    Яшчэ слоўца. Незабыўны Кіркор, паміраючы, завяшчаў у маю калекцыю ўсю сваю прыватную карэспандэнцыю ў колькасці 5 тысяч пісьмаў. 3 іх я ўпарадкаваў звыш тысячы, а да астатніх яшчэ не дабраўся, бо нестае часу. Думаю, што там, відаць, павінны быць пісьмы Манюшкі, дык калі б іх знайшоў, тут жа копію перашлю акуратна.
    Апрача таго, я маю верш на смерць Манюшкі, нідзе не друкаваны, і пісьмо Аляксандры Манюшкі, жонкі маэстра да барона Мантэйфеля Густава’, у якім яна дзякуе яму за распаўсюджванне твораў нябожчыка мужа, а таксама малюнкі, зробленыя рукой Часлава Манюшкі, бацькі Станіслава. Раблю заўвагу, што пісьмы Манюшкі можа мець пан Аляксандр Валіцкі, вядомы публіцыст, аўтар «Памылак»6, які цяпер жыве ў Нясвіжы як замкавы бібліятэкар. Гэты чалавек мае добрую памяць і з Манюшкам падтрымліваў некалі сувязі, зрэшты, аўтар вялікай манаграфіі пра Манюшку можа быць для вас вельмі карысны.
    Mary вам служыць копіямі вышэй згаданых памятак.
    Лл. 455—456адв.
    1	У поўным зборы пісьмаў Манюшкі (S. М о п і u s z к о. Listy zebrane. Krakow, 1969, стар. 209) надрукавана пісьмо кампазітара да Адэлі (так!) Свідзянкі ад 7 верасня 1855 г. Сыдалія Свідзянка (Свіда) сябравала таксама з Сыракомлем, які ў 1855 г. прысвяціў ёй адзін з сваіх твораў.
    1	Да Аляксандры Мюлер, будучай жонкі кампазітара.
    3	аўтару «Галькі» С. Манюшку Дж. Расіні. Парыж (фр.).
    4	У Карловічаў у Свянцянскім пав. быў маёнтак Вішнева.
    5	Мантэйфель Густаў (1832—1916) — польскі гісторык і этнограф, выдавец латышскіх календароў, музыкант-аматар.
    6	Маецца на ўвазе лінгвістычная праца А. Валіцкага «Нашы памылкі ў размове і пісьме» (мела некалькі еыданняў).
    № 12
    12
    3 Замосця, 1893 г. — студзеня
    24
    Шаноўны мой зямляча!
    Сёння атрымаў ветлівае ваша пісямко і сшытак аднаго толькі рукапісу пад назвай «Беларуская мова», дык нестае мне двух сшыткаў, якія называюцца: «Беларуская літаратура і бібліяграфія», а таксама «Беларусь». Гэтыя два артыкулы былі надрукаваны са зменамі, і я хацеў бы мець рукапісны тэкст, хоць бы папэцканы карэктурай і ў дру-
    карні. Будзьце ласкавы, дапамажыце мне атрымаць тыя рукапісы, за гэта і я гатовы буду заўсёды служыць вам.
    Дзякую за добрае паведамленне аб пану М[алецкім]'. Ваш аўтарытэт з’яўляецца для мяне поўнай зарукай, і, бог дасць, можа, суайчыннік атрымае добрую пасаду.
    Копіі рэчаў, якія датычаць нашага песняра2, неўзабаве вышлю.
    Поўны пашаны, прыязні і ўдзячнасці ваш слуга і суайчыннік