• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    Нягледзячы на чыстую беларускую мову і паасобныя вобразы, смела і па-майстэрску накрэсленыя, мы не можам пахваліць «Гапона». Сёння зусім несвоечасовым з’яўляецца падаграванне старой непрыязні паміж грамадскімі класамі. I калі, з аднаго боку, мы не верым, каб усе аканомы былі такія злыя, як апісаны аўтарам, то, з другога, нават не дапускаем, каб Гапон, дзіця сумленнага нашага народа, зрабіўшыся ўжо афіцэрам, мог хаваць на дне сэрца брыдкую помсту. Наколькі мы ведаем гэты наш народ, мы ўпэўнены, што Гапон у такім разе стаў бы натуральным апекуном і абаронцам
    свайго ворага. Навошта аўтар крыўдзіць высакародныя пачуцці народа, наконт якіх (я ўпэўнены) ён сам прытрымліваецца іншага пераканання.
    Мы маем цяпер доказ, што пясняр народа п. Марцінкевіч верыць у яго вышэйшыя дабрачыннасці. Так, наступная публікацыя пад назвай «Цікавішся? Прачытай!» змяшчае аповесць на беларускай мове «Купала», якая міла чытаецца.
    Рух у вёсцы, а потым усё жывое кіруецца ў даліну каля карчмы; моладзь складвае ў кучу сухое галлё. Заўтра дзень святога Яна; народ адзначае традыцыйнае свята Купалы, гаспадынькі завіхаюцца каля печыва, гаспадары робяць неабходную няшчасную гарэлку. Усе ва ўрачыстым настроі, толькі маладая Агатка, прыгожая, як маліна, у трывозе прычэсвае валасы, уплятае істужку ў касу, надзявае зялёны гарсэцік і ўпотай выбягае з хаты.
    У блізкім альшэўніку нешта шалясціць, дзяўчына ўздыхнула, калі паўстаў перад ёй гожы хлопец; на ім зялёная чамарка, шапка з сівым баранчыкам.
    — Галубка дарагая, — кажа ёй, — мая ненаглядная пяшчота! Як жа доўга прымусіла ты сябе чакаць! Хіба цябе сцярог бацька або сярдзітая маці?
    — У мяне добрыя бацькі, — адказвае яна, — яны мяне не вартуюць, толькі бог ахоўвае і добрыя людзі, якія гавораць, што на апошнім судзе бог будзе караць неразважлівых дзяўчат. Тое ж і ксёндз-дабрадзей паўтарае.
    — Што з табой, што ты стала такой халоднай? — пытаецца паніч. — Ці табе апрыкрыла маё каханне, ці твой каханак Саўка, хам, пся вера, адмовіўся ад цябе?
    — He выдумляй, пане, на Саўку, ён, бедны, сумуе, ходзіць за мной, плача і моліць, каб я ішла з ім да шлюбу. Калі б я цябе не кахала, панічок, была б з ім шчаслівая. Сёння забылася пра яго, забылася пра бога, баюся... панічок, што зняславіш мяне, бацькі праклянуць, а свет будзе мной пагарджаць.
    -— Я мог бы цябе зняславіць? Перастаць кахаць... не! Богам клянуся. Ведаеш што, любая? Ідзі за Саўку, будзеш замужняй, злыя плёткі змоўкнуць... а мы як кахаемся, так і будзем кахацца навекі.
    На гэтыя словы дзяўчына задрыжэла, нібы асіна, цяжка ўздыхнула, заламала рукі, заплакала, глянула з папрокам на паніча і так яму сказала:
    — Да чаго ж я, няшчасная, дайшла, што мушу слухаць падобныя словы, бог карае мяне за легкадумнасць, панічу хочацца забавы, а не шлюбнага абраду.
    — Што з табой, Агатка? Ты п’яная ці звар’яцела? Ці выпадае, каб я, шляхціц, жаніўся з мужычкай, мяне б затыкалі пальцамі.
    — А хіба мае не выракуцца мяне, хіба бацькі не пракля-
    нуць, калі з табой буду жыць у сораме... Вам нічога не каштуе здзекавацца з селяніна! Дзякую табе, паніч, за тваё каханне, аддаю перавагу Саўку, хоць ён і селянін, а шчырым сэрцам кахае мяне.
    Так яна адказала, хоць слёзы каціліся ў яе градам, хоць сэрца білася молатам, а на душы ляжаў цяжкі камень... Пайшла, сціскаючы ў грудзях збалелае сэрца.
    Мы цалкам пераклалі гэту поўную праўды сцэнку, каб паказаць узнёслыя пачуцці народа і разам з тым апраўдаць п. Марцінкевіча, што ён так дрэнна пра яго не думае, як гэта быццам бы выказаў у «Гапоне».
    Калі гэта адбываецца, абрад Купалы ідзе сваёй традыцыйнай чаргой. Грамада сабралася, полымя выбухнула, ставяць сталы пад дрэвамі, засцілаюць іх белымі абрусамі і застаўляюць іх складчыннай ядою. Кагосьці яшчэ няма, заклікаюць марудлівага звычайнай песняй «Сонца прыпякае, калода парыцца, сонца паліць, калода пацее». Дзяўчаты, узяўшыся за рукі, акружаюць Купалу і ахвотна скачуць, ажно пот ліецца. Другая іх грамада, і ў ёй Агатка, хоць на яе твары сум, жартуе з Саўкам і паводле вясковага этыкету б’е яго кулаком па плячах, ажно хлапец павесялеў. Старыя, падміргваючы, віншуюць яе з пераменай, а маладзейшыя замужнія жанчыны не вытрымалі і спяваюць: «Сёння ў нас Купалле, сам бог агонь раскладае, толькі няма Іллі і Пятра. Ілля пайшоў аглядаць жыта, чыё лепшае; у Апанаса лепшае жыта, бо яму час гнаць гарэлку — выдае дачку замуж».
    Якую ж там грамадку відаць здалёку? Гэта Халімон Накліка са сваёй сямейкай — праўнукі вядуць старога пад рукі, за ім ідуць сыны, за сынамі — унукі. Дзед ледзьве перастаўляе ногі; твар яго пасінелы, кроў быццам застыла; пражыў ён гадоў сто. Усе пабеглі яго сустракаць, вядуць да вогнішча, саджаюць за стол. Дзядок пакланіўся, перажагнаў дар божы і чарку гарэлкі выпіў да суседа.
    Зноў закіпела бяседа, чаркі кружаць, дзяўчаты скачуць праз агонь, не адна апячэцца, а полымя ледзьве не хапае вопратку. Сябры абступаюць елку, бяруцца за рукі і спяваюць:
    «Цераз гару ідуць тры сцежкі, трыма сцежкамі ідуць трое дзяўчат, адна ў золаце, другая ў аксаміце, трэцяя з розумам; золата можна пазычыць, аксаміт можна купіць, але розуму не здабудзе той, у каго яго няма».
    Калі ўсе змарыліся, грамада пакланілася дзеду ў пояс, просячы, каб ён расказаў што-небудзь з даўнейшых падзей. Стары пагладзіў бараду, пасадзіў каля сябе ўнукаў, адкашляўся і пачынае апавядаць маўклівай грамадзе.
    Агювесць старога з’яўляецца ўжо прэтэнцыёзнай, яна павінна расказваць пра тое, што было дзесяць сотняў год назад;
    
    Trzy powhstM і v'iersnb tihtnv.
    ЙШ ;
    ' Dunm Marcs nJti&vh-iii-
    
    
    Owkm. Jsk^Jl a р « ^й>:йй;^ i 8 S 6.
    \	X \ s a s \ x
    Тытульны ліст кнігі B. Дуніна-Марцінкевіча «Цікавішся? Прачытай!»
    памяць народа так далёка не сягае, а чарнарус у сваіх апавяданнях не ўжывае выразу «Літоўская ніва» і не ўспомніць дзяцей Альгерда. Навошта гэтыя нацяжкі?
    У далейшым апавяданні мы чуем, як у Рудабелцы, русінскай вёсцы, збіраецца народ у свяцілішча бажаства Лады; паляць яму агні, дымяцца кадзілы, моляцца. У свяцілішча ўваходзяць тры дзяўчыны, моладзь не спускае з іх вачэй; адна ў золаце, другая ў аксаміце, трэцяя ў белай вопратцы, бедная, але багатая розумам. Тая, што ў золаце, гэта панскае дзіця, мае выйсці за князя; тая, што ў аксаміце, бяднейшая, але знайшла вяльможнага жаніха; трэцяя, Кацярына, хоць сялянка, вартая ўладара; заручыўся з ёй Янка. Здзіўляюць нас гэтыя імёны ў часы Альгерда, а яшчэ больш здзіўляюць у язычаскім свяцілішчы Лады.
    У гэты дзень усе трое выйшлі замуж, справілі багатыя вяселлі; госці паелі, папілі і разышліся па дамах.
    Жонка князя была зласлівая і прыкрая для мужа, панская жонка таксама мела свае грахі, жонка селяніна верная, ціхая, паслухмяная. Бог даваў ім дастатак, якім яны дзяліліся з беднымі, яна лечыць хворых, чары адгаворвае (бо была знахаркай), разлівае вакол сябе шчасце людзям і мае ад іх пашану. А паколькі яна любіла чысціню цела і прывыкла купацца на досвітку, людзі дзень яе смерці назвалі Купала.
    Стары, які меў сто гадоў за плячыма і кілішак гарэлкі ў галаве, патрызніў сабе ў ахвоту, памыліўся ў этымалагічным вывадзе свята Купалы (не ўпершыню гэта этымолагам), скончыў гаворку сухой мараллю, затое аўтар цудоўна скончыў сваю аповесць карцінай запаленай сасны ў лесе і заручынамі Агаткі з Саўкам.
    Чацвёртая, нарэшце, публікацыя, пра якую маемся цяпер гаварыць, — «Дудар беларускі». 3 братэрскай падзякай прымаем адрасаванае нам прысвячэнне, бо мы заўсёды, шануючы аўтара, аддавалі належнае яго добрым намаганням. Першую частку кніжкі складаюць «Літаратурныя клопаты», у якіх аўтар польскімі вершамі паказвае свае аўтарскія беды, калі з гатовым рукапісам ён шукае для яго пакупніка. Рыжабароды кнігагандляр дае яму дзесяць рублёў, і то кніжкамі, багаты паніч, які, аднак, шануе грошы, ахвяруе яму патрэбную для друку суму, але пад трыццаць працэнтаў. Аўтар пагрэбаваў ахвярай і, здабыўшы дзесьці ў іншым месцы марны метал, убачыў, нарэшце, сваё тварэнне надрукаваным... але, на жаль, без пакупнікоў у перспектыве. Новыя перагаворы з кнігагандляром, каб той узяў твор на камісію, і новыя з яго боку абуральныя ўмовы.
    He ведаю, ці да месца такога роду публічная споведзь пра штодзённыя клопаты, праз якія мы праходзім. Пры сабе лепш пакінем той хлеб, слязамі паліты і попелам пасыпаны, які мы
    ядзім з ласкі барадатых і безбародых прыхільнікаў літаратуры! Мінуў час мецэнатаў, і добра, што мінуў, бо мы не вымушаны прымаць прыніжальную падтрымку ад прыватных асоб, услед за якой, хоць міжвольна, мусіць ісці нявольніцкая ліслівасць. Лепшай і больш ганаровай, чым апека кнігагандляроў і мецэнатаў, з’яўляецца апека, якую сукупнасць чытаючай публікі са спачуваннем удзеліць свайму выбранаму пісьменніку, апека, якую ўласна знайшоў аўтар у беларускага грамадства. Імёны, якія ён называе, належаць асобам, вядомым у правінцыі асветай і добрай воляй, спачуванне такіх людзей павінна пераканаць аўтара ў карыснасці выбранай ім прафесіі.
    Няхай сукупнасць нашых грамадзян скончыць з пытаннем сваіх малодшых братоў, няхай, аб’яднаўшыся ў гандлёвыя і земляробчыя суполкі, вызваліцца [...] і мы ўпэўнены, што і нас, пішучых, вызваліць з-пад апекі кнігагандляроў. Ужо сёння падтрымку літаратуры, г. зн. пакупку кніжак, публіка лічыць грамадзянскім абавязкам, але што з таго? Плацячы нечувана дорага за польскія кніжкі, яна ўзбагачае выдаўцоў, не паляпшаючы быт аўтараў. Верачы ў выратавальны дух грамадзянскай супольнасці, мы будзем цярпліва чакаць, а тым часам цешымся з Марцінкевічам, які, зазнаўшы спачуванне на Беларусі, у вёсцы Шчарах10 святкуе дажынкі са сваім любімым народам.
    «Шчароўскія дажынкі» — гэта паэма на народнай мове. Грыпіна, стогадовая бабулька, з’яўляецца аракулам у сваёй вёсцы; да яе сходзіцца грамада; паважныя матроны акружаюць сівую гаспадыню. Гэты арэапаг павінен выбраць дзяўчыну, якая заўтра панясе ў двор дажынкавы вянок. Умовы для гэтага гонару досыць цяжкія, таму кожная з дзяўчат павінна прайсці праз досыць клапатлівыя выпрабаванні, асабліва калі ўзяліся за варажбу з рэшатам і пеўнем. Была выбрана шчаслівая Тадора. Насупраць двара ў Шчарах стаіць маленькая хатка, жыве ў ёй Акуліна, бедная ўдава, матка выбранніцы. Тадора — прыгожае дзіця, якое ўсім падабаецца, але яна не пазбегла злога паклёпу, ад якога яе ўрачыста вызваліла варажба з пеўнем. Але вось дажынкі! У Шчароўскім двары стаіць на ганку малады любімы пан, у чорнай капоце і канфедэратцы, і слухае дажынкавую песню, якая даносіцца да яго з поля. Набліжаецца голас... Гэта плятуць вянок. Набліжаецца яшчэ, забялела, зачырванела на падворку. Гэта ідзе дажынкавы натоўп, наперадзе якога абраная дзяўчына з вянком. Зноў гучыць песня; адзін са слуг нясе на сярэбраным падносе хлеб, сыр і грошы, другі згінаецца пад цяжарам вядра гарэлкі (I860 год! гэта мусіць быць анахранізм!11), і яшчэ песня і прамова Тадоры да пана, і пачастунак з гавяды і бараноў, і песні, песні без ліку. Заканчваецца застолле скокамі, у якіх прымаюць