• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    W7. Syrokomla. Korrespondencya Gazety Warszawskiej. «Gazeta Warszawska», 4(16) ліпеня 1855 г„ № 184
    ' Назіранні Я. Чачота над беларускай мовай змяшчаюццл ў яго прадмове да выдання народных песень 1846 г. (гл. наш зборнік, стар. 86—101).
    2	Як сведчаць пісьмы В. Дуніна-Марцінкевіча да кнігавыдаўца А. Завадскага (гл. наш зборнік, стар. 115), «Сялянка» не была распрададзена яшчэ ў 1856 г.
    ■' Цытата з паэмы У. Сыракомлі «Кавалак хлеба». Напісана ў 1854, надрукавана ў 1855 г. Беларускі пераклад (К. Цвіркі) гл. у «Полымі», 1971, № 6, стар. 161.
    4	У. Сыракомля жыў каля вёскі Жукаў Барок (цяпер Стаўбцоўскі р-н) у 1844— 1852 гг., арандуючы фальварак Залуча.
    5	Духаў дзень, сёмуха, царкоўна-рэлігійнае свята, якое прыпадае на сёмы тыдзень пасля вялікадня.
    6	кароль Івето (фр.). Герой аднайменнай песні (1813) французскага паэта П’ера Жана Беранжэ (1780—1857).
    № 2
    HEBDOMAD ALIA1
    Барэйкаўшчына, д[ня] 17снежня 1856 г.
    У адной з нашых літаратурных справаздач у «С1 azecie Warszaw­skiej»2 мы з вялікай цікавасцю гаварылі пра творы пана Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, пісаныя на беларускай мове — на мове нашага простага народа. Наш разбор «Вечарніц» гэтага аўтара выклікаў свайго роду палеміку ў той жа «Gazecie», падпісаную літарай Y3. Паколькі розныя перашкоды не дазволілі мне адказаць на яе адразу, мы павінны былі спыніць усю справу, але вось новы народны твор п. Марцінкевіча (аповесць пад назвай «Купала» ў кніжачцы «Цікавішся? Прачытай!») дае нам нагоду для новай справаздачы, і перш за ўсё для ўзнаўлення ранейшага пытання, гэта значыць для адказу на пытанні п. Y. Робім гэта тым ахвотней, што пытанні яго скіраваны не на марную літаратурную палеміку, а проста да высвятлення прадмета, а таксама таму, што, асабіста пазнаёміўшыся ў Варшаве з шаноўным нашым апанентам, мы засталіся поўныя такой павагі да яго, што гэту гаворку з ім лічым для сябе вялікай прыемнасцю.
    Дык вось у № 138 «Gazety Warszawskiej» за 1856 год пытаецца ў нас п. Y, па-першае: «Ці заслугоўваюць творы, пісаныя на гэтай мове беларусаў, радаснага прывітання незалежна ад вартасці іх зместу?»
    Адказваем: Hi адзін і ні на адной мове напісаны твор не заслугоўвае радаснага прывітання, калі ён не з’яўляецца прыгожым або карысным, але калі якая-небудзь мова або гаворка з непісьмовай становіцца пісьмовай, кожная кніжка, што выходзіць на ёй, заслугоўвае занатавання як доказ, што нараджаецца патрэба пісаць на гэтай мове або гаворцы.
    (Тут мы адразу апраўдаем шаноўнага апанента, што ён не меў намеру ганіць вартасць прац п. Марцінкевіча, бо сам прызнаецца, што іх не чытаў.)
    Пытанне другое: «Ці можна гэту мову (беларускую) прыстасаваць да ўсіх вымаганняў думкі і стылю і ўдасканаліць да ступені, якая заслугоўвае назвы асобнай мовы?.»
    Адказ: Так, таму што ў ёй досыць лёгкасці і разам з тым сілы, яна перадае ў паэзіі мяккія і далікатныя пачуцці, у жывой размове мае лёгкія звароты, трапныя выразы. Адсутнічае ў ёй многа выразаў для перадачы таго, што не ўваходзіць у склад паняццяў і патрэб нашага народа, але з прагрэсам самога ж народа і развіццём пісьмовай мовы здолее яна са сваіх каранёў выпрацаваць словы і выразы, якіх сёння няма. Кожная мова праходзіла эпоху дзяцінства.
    Пытанне трэцяе: «Ці варта імкнуцца да гэтай мэты, нават пры тым сумніцельным дапушчэнні, што яе дасягненне аказалася б магчымым?»
    Адказ: Варта і трэба, як да ўсяго, што скіравана да прагрэсу. Занадта агульна багатую мову славяншчыны шаноўны апанент дзеліць толькі на чатыры галіны, гэта значыць на мовы рускую, польскую, чэшскую і ілірыйскую4. Мы не пярэчым, што гэтыя чатыры мовы стаяць на чале славянскіх дыялектаў з прычыны свайго літаратурнага ўдасканалення, але навошта ж іншыя мовы адлучаць ад гэтага ўдасканалення, навошта, напрыклад, у мове беларусаў бачыць толькі мешаніну рускай і польскай моў? Хіба ж пад гэта самае вызначэнне можна падцягнуць і маларасійскую мову? Калі так, то чаму ж чэшскую і ілірыйскую мовы шаноўны апанент узнімае да годнасці асобных моў? Аднак жа ў іх ён відавочна знойдзе выразы і рускія, і польскія.
    3 усёй сілай мы аспрэчваем тое, што гаворыць далей шаноўны апанент, нібы «паміж рускай і так званай русінскай мовай, з усімі адценнямі гэтай апошняй, тая розніца, якая ёсць паміж разумна і яскрава апрацаваным творам і простанароднай думкай». Але ж і рускі просты народ яшчэ непісьменны і мае сваю простую мову, далёкую ад кніжнай гладкасці. To выходзіла б, што і гэта простая мова рускага
    народа будзе зусім такой жа, як і мова русінаў, бо, паводле апанента, розніца толькі ў развіцці. А ўсё ж гэта не так. He, сапраўды, усе славянскія мовы маюць амаль адны словы, гэта значыць назоўнікі і дзеясловы, розніца заключаецца ў акцэнтаванні, прасодыі, кіраванні назоўнікаў і дзеясловаў, словам, у духу моў. Навошта ж гэтыя адрозненні называць скажэннем, калі яны з’яўляюцца ўласцівасцю дыялекту? Навошта, прызнаючы гэту ўласцівасць за чэшскай мовай, адмаўляць у ёй русінскай?
    У адным мы ахвотна згаджаемся з апанентам, што ўдасканаленне якой-небудзь мовы не можа быць справай аднаго або некалькіх геніяў, але павінна быць справай усёй грамадскасці, якая гэту патрэбу адчуе і апынецца на пэўнай ступені развіцця. Але хіба ж заслугоўвае гэта асуджэння, калі хто-небудзь, адчуваючы ў сабе ахвоту і здольнасць, захоча пракласці гэтаму народу шлях да развіцця яго мовы? Хіба ж мы не абавязаны падзяліць з гэтым народам наш хлеб надзённы і хлеб духоўны? Хіба ж ёсць што-небудзь дрэннага ў чыста літаратурным сэнсе ў тым, што ў Расіі Катлярэўскі, а ў нас Падура5 пісалі на маларасійскай мове? Хіба ж іх песенькі ўжо не вандруюць па ўкраінскіх вёсках і сваёй больш цывілізаванай мелодыяй не выконваюць Амфіёнавай місіі?6
    3 усёй пашанай да паважанага апанента паўтараем: на гэтай ніве працаваць можна і варта.
    Але вось кніжачка пана Марцінкевіча з арыгінальнай назвай «Цікавішся? Прачытай!» (Мінск, друкарня Ёкеля Дворца, 1856). Складаецца яна з трох аповесцей і аднаго верша з нагоды. Мэтай гэтага артыкула з’яўляецца разбор аповесці на беларускай мове пад назвай «Купала».
    Даём яе змест па-польску, перакладаючы больш характэрныя мясціны.
    Пачынаецца яна сельскай сцэнкай. «Сонца заходзіць за гару і абяцае свету ціхую ночку, бледны месяц выплывае з-за хмар, салавей у лесе выводзіць песеньку.
    Гаспадары брыдуць з поля, гонячы перад сабой рабочых валоў, статак цягнецца ў вёску, дзяўчаты ўпрыгожваюць кветкамі рогі жывёлы».
    У вёсцы Лошыца шумна, як у вуллі. Пасадзілі дрэўца ў полі, наклалі кучу сухога галля, гатуюць пачастунак, заклікаюць гасцей. Гэта пярэдадзень св. Яна, гэта мае святкавацца традыцыйная ўрачыстасць Купала.
    Ва ўнучкі старога Апанаса, маладой Агаты, пасланай у вёску для запрашэння гасцей, спатканне ў густым арэшніку з маладым панічом. Парабак Саўка даўно патрабуе ў яе абяцанай яму рукі, але неабачлівае дзяўчо верыць клятвам паніча, аддаляе дзень шлюбу, марачы, што паніч з ёй ажэніцца.
    Паніч, якога палохае гэта наіўная прапанова, раіць дзяўчыне ісці замуж, абяцаючы кахаць яе заўсёды. Дзяўчо абураецца, і
    хоць яе сэрца абліваецца крывёй і слёзы льюцца з вачэй, уцякае ад падступнага каханка.
    А на полі кіпіць народ, узлятае полымя, паставілі стол, заслалі яго белым абрусам, хто што мае, нясе на супольны пачастунак. Гучная будзе ўрачыстасць Купалы, але застолле не распачынаецца: чакаюць кагосьці, выклікаюць яго песняй. Дзяўчаты і хлопцы, сплёўшы рукі, скачуць вакол вогнішча. Скача і бедная Агата з болем у сэрцы, з хмарай на твары. Па вясковаму звычаю заігрывае з нарачоным — лупцуе яго кулаком па плячах — аж павесялеў хлапчына. Суседзі бачаць гэтыя залёты, прадбачаць вяселле, віншуюпь старога Апанаса песенькай, адпаведнай сённяшняй урачыстасці:
    «Сёння ў нас Купала, бог раскладвае вогнішча, заклікае да сябе святых, аднак няма Іллі і Пятра. Ілля пайшоў аглядаць жыта, чыё найлепшае. Найлепшае жыта Апанаса, ён будзе варыць піва, гнаць гарэлку, спраўляць для ўнучкі7 вяселле».
    Пасля гэтай цудоўнай песенькі, якую мы ахвотна пераклалі б вершам, калі б не баяліся абвінавачання ў суперніцтве з мілым, адзіным апавядальнікам народных рэчаў такога каларыту, падыходзіць з вёскі іншая грамада. Світа ўнукаў вядзе пад рукі састарэлага Халімона Накліку — сустрэлі яго з гонарам, падвялі да купальнага вогнішча, пасадзілі за стол. Стары пакланіўся, перахрысціўся, выпіў да суседа, і бяседа распачалася. Моладзь скача праз агонь, спявае, танцуе. Нарэшце, заціхае бяседа і стогадовы Халімон расказвае наступную легенду пра Купалу.
    Легенда
    «Было гэта пры Альгердзе8, у часы старой Літвы; у вёсцы Рудабелка адзначалі свята бажка Лады:
    Azeby poszcz^scil w komorze, w oborze, Aby nowozencom szcz?sliwe slat loze, Azeby dopomogi we pszczolnej chudobie, Mysliwym po kniejach, rumakom przy ztobie.
    (пераклад)
    Гараць свечкі, пыкае кадзіла, усе моляцца Ладзе. Што ж гэта за тры дзяўчыны ўваходзяць у касцёл? Адна ў золаце, другая ў аксаміце, трэцяя, найпрыгажэйшая, у ільняным белым убранні. Гэта князёўна, паненка і сялянка.
    Бажок Лада прынёс ім шчасце — усе атрымалі мужоў.
    Князёўна агідная мужу, паненка — няверная, сялянка — узор для жонак і жанчын».
    Скончыў стары легенду, скончыў, як стары, бурклівай мараллю. Тады заіграла сонца, бяседнікі працёрлі вочы, кожны
    Тытульны ліст кнігі В. Дуніна-Марцінкевіча «Гапон»
    
    пайшоў дахаты, той гавяду выгнаць па pace, той ідзе аглядаць ураджай — моладзь адыходзіць, спяваючы купальскія песні.
    Якая ж там пара пры першых праменнях гуллівага купальскага сонца клянецца адно аднаму ў каханні? Гэта Саўка і Агата, якая з легенды старога набралася добрых уяўленняў пра высакароднае прызначэнне сялянкі і развітваецца з думкай пра паніча.
    «Бог чуў яе клятву і, нібы родная маці, блаславіў яе з неба».
    Гэта, бадай, старыя легенды.
    У гэтым творы п. Марцінкевіча (бедным па зместу, але багатым вобразамі, што сведчаць пра талент вобразнага ўяўлення аўтара) мы знаходзім яшчэ адзін доказ таго, аб чым мы ўжо гаварылі: што мова русінаў мае ўмовы для самабытнага развіцця. Аўтар выкарыстоўваў словы і факты, чужыя народнай паэзіі ў яе чыстым выглядзе, і, аднак, не злоўжыў чысцінёй мовы, не сказаў нічога, чаго б гэты народ не зразумеў. Мы раілі б толькі аўтару, каб пазбягаў паланізмаў і кніжных зваротаў, каб не прысвойваў правінцыялізмаў адной ваколіцы або парафіі ўсёй русінскай мове, каб толькі тады пазычаў чужыя словы, калі ў мове, на якой піша, не знойдзе ёй уласцівых (што абазначае, напр., лукаце — lakocie замест прысмакіў, каб не прысвойваў народу чужых яму ўяўленняў. Што, напрыклад, абазначае ўспамін Альгерда ў мінскай правінцыі, якая хоць і належала да Літвы, але кіравалася намеснікамі, не досыць шчыльна была злучана з метраполіяй і не магла ў паданнях перахоўваць імёны яе пануючых князёў. Тым больш гэта шакіруе побач з урачыстасцю чыста славянскага бажка Лады і ў вуснах Халімона, які пэўна не чытаў ні «Хронікі» Стрыйкоўскага, ні «Гісторыі» Нарбута10.