Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі Матэрыялы канферэнцыі

Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
75.92 МБ
Я.Лёсік, безумоўна, быў арыштаваны. На выратаванне яго кінуўся У.Ігнатоўскі, які 11 лістапада 1922 г. адрасаваў ліст у ЦБ КП(б)Б. “Арышт Лёсіка лічу вялікай памылкай...” 22 , — пісаў ён. Але хадай-ніцтва Ігнатоўскага поспеху не мела. 14 лістапада ЦБ пацвердзіла, што “пастанова па даным пытанні не падлягае перагляду”23. Аўтар “Беларускай граматыкі” любіў сваю Бацькаўшчыну і сваёй руплівай працай спрыяў нацыянальнаму абуджэнню беларусаў. А для ўладароўнебеларусаў гэта было найвялікшым крыміналам. За час знаходжання яго ў зняволенні ўлады, мабыць, добра вывучылі “тип Лёсйка” — Вялікага Беларуса, бо пазней, вызначаючы “палітфізіяномію” другога адраджэнца, А.Смоліча, параўноўвалі з ім. Між тым час ішоў. Невядома, чым займаўся Лёсік у вязніцы, пра што ён думаў, ці ўспамінаў сваю шматгадовую высылку пры царскай уладзе. Як і невядома, хто ўсё ж дапамог яму выйсці на волю. Магчыма, нарком унутраных спраў Язэп Адамовіч, а магчыма нехта іншы. У ЦБ КП(б)Б аб гэтым даведаліся 6 студзеня 1923 г. Быў суботні дзень, але ЦБ тэрмінова сабралася, каб выслухаць сакрэтную заяву прадстаўніка рэвізійнай камісіі Буніна. Пастанавілі зрабіць запыт у ДНУ з просьбай “сообщить мотивы освобождения гр. Лёсика”24. Адказ СА ДПУ быў дасланы 20 студзеня 1923 г.: “ДПУ Беларусі паведамляе, што ў адносінах да гр-на Я.Ю. Лёсіка зменена мера абмежавання вызваленнем яго з-пад варты з прычыны дадзенай ім падпіскі аб адмаўленні ад усялякай антысавецкай дзейнасці. Пастанова аб высылцы гр-на Лёсіка, якая санкцыянавана калегіяй ДПУ РСФСР, застаецца ў сіле”25.
Такім чынам, рашэнне “заставалася ў сіле”. Было рэалізавана яно ў 1931 г. I не толькі адносна Лёсіка, але і многіх іншых. Некаторыя з высланых ужо ніколі не вярнуліся на Бацькаўшчыну, што было для іх вышэйшай карай.
	А. Гесь. “Выслаць за межы Беларусі”	.
Як бачым, пастановы аб высяленні санкцыянаваліся ўстановай чужой дзяржавы. Нават і не Саюза ССР, які яшчэ толькі ствараўся. Змаганне з палітычнымі праціўнікамі ішло па камандзе з Масквы і ў цеснай звязцы КПБ—ДПУ.
1	НАРБ, ф. 4, воп. 1, спр. 12, л. 165.
2	Там сама, ф. 4, воп. 1, спр. 55, л. 1.
3	Там сама.
4	Тры лісты Усевалада Фальскага. Публікацыя В.Селяменева, В.Скалабана // Тэатральная творчасць. 1996. № 6. С. 44.
5	Там сама.
6	Там сама. С. 45.
7	Там сама. С. 46.
8	НАРБ, ф. 4, воп. 1, спр. 396, л. 63.
9	Там сама, ф. 4, воп. 1, спр. 489, л. 86.
10	Там сама.
"Там сама, л. 75.
12	Там сама..
13	Там сама, ф. 4, воп. 1, спр. 396, л. 63.
14	Там сама, ф. 4, воп. 1, спр. 489, л. 75.
15	Там сама.
16	Там сама, ф. 205, воп. 3, спр. 3517, л. 2.
17	Там сама, спр. 7305.
18	Там сама, спр. 839.
19	Там сама, спр. 9666.
20	Там сама, ф. 4, воп. 1, спр. 396, л. 63.
21	Там сама, спр. 474, л. 58.
22	Там сама, ф. 60, воп. 3, спр. 506, л. 8—10.
23	Там сама, ф. 4, воп. 1, спр. 474, л. 66.
24	Там сама., спр. 405, л. 133.
25	Там сама, л. 145.
А. ДЗЯРНОВІЧ (Мінск, Беларусь) ДА ДЭМАГРАФІЧНАГА ВЫЗНАЧЭННЯ МАСАВЫХ РЭПРЭСІЯЎ КАМУНІСТЫЧНАГА РЭЖЫМУ
Тэзы.
Аналізуючы тэму масавых рэпрэсіяў 1917—1953 гадоў, часам прыходзіцца задавацца пытаннем — чаму тэрор быў такім усе-ахопным, чаму ахвярамі камуністычнага рэжыму станавілася не толькі ягоныя яўныя ворагі, але і лаяльныя даўладаў грамадзяне. Сапраўдныя маштабы карнай дзейнасці бальшавікоў ня высвятленыя да канца і дакладная лічба ахвяраў невядома ў тым ліку і таму, што колькасць гэтых ахвяраў велізарная. Паводле «мінімальных ацэнак, якія патрабуюць далейшага ўдакладнення», як сказана ў апошнім еўрапейскім бэстсэлеры «Чорная кніга камунізму. Злачынствы, тэрор, рэпрэсіі» у СССР непасрэднымі ахвярамі сталіся 20 мільёнаў чалавек. У такім разе, пра тэму масавых рэпрэсіяў варта разважаць у дэмаграфічных катэгорыях, бо мы маем справу з грандыёзным прымусовым рухам народанасельніцтва.
Можна сцвярджаць, што ў Беларусі тэрор скіроўваўся супраць канкрэтных сацыяльных альбо нацыянальных групаў насельніцтва. Большасць гэтых групаў насельніцтва ва ўмовах Беларусі адначасова былі і нацыянальнымі, і сацыяльнымі групамі. Менавіта такімі былі сяляне (у абсалютнай большасці сваёй — беларусы) і беларуская інтэлігенцыя. Рэпрэсаваныя пасля 1939 года асаднікі былі пераважна палякамі. Паводле нацянальных прыкметаў падпадалі пад рэпрэсіі палякі і латышы. Паводле сацыяльнай ролі і значнасці ліквідоўваліся цэлыя сацыяльныя страты — прадпрымальнікі, сьвятарства, лясь-нічыя. Арышты паводле нацыянальных і сацыяльных прыкметаў праводзіліся лінейна. Доказам віны былі толькі прыналежнасць датой ці іншай трупы.
Пад час камуністычнай дыктатуры (у пэрыяд да 1953 года) было рэпрэсавана 238 беларускіх літаратараў, жывымі з лагераў вярнуліся толькі 20 чалавек. Толькі за травень 1930 году ў БССР было раскулачана 15626 сялянскіх гаспадарак — каля паловы іх агульнай колькасці (ацэнкі Тацьцяны Процькі). Паводле ацэначных зьвестаку Беларусі ў 20—40-я гады было раскулачана ня менш за 350 тысячаў чалавек, а за контррэвалюцыйныя злачынствы ў 1935— 1940 гг. было прыцягнута да крымінальнай адказнасьці больш за 300 тысячаў чалавек (зьвесткі Ігара Кузьняцова).
Выразная прыкмета рэпрэсіяў — гэта іхняя плянавасць і скаардынаванасць. У толькі што выдадзеным Архівам Найноўшае Гісторыі і «Нашай Нівай» зборніку дакументаў «Канвэер сьмерці», 44
А. Дзярновіч.Да дэмаграфічнага вызначэння масавых рэпрэсіяў.., . падрыхтаваным Ігарам Кузьняцовым, прыводзіцца ўнікальны дакумэнт — Апэратыўны загад народнага камісара ўнутраных справаў СССР № 00447 «Аб апэрацыі па рэпрэсаванні былых кулакоў, крымінальнікаў і інш. антысавецкіх элементаў» ад 30 ліпеня 1937 году (дакумэнт у зборніку № 16). Гэтым загадам была зацьверджаная колькасць рэпрэсуемых. Па БССР над першую катэгорыю рэпрэсіяў падпадала 2000 чалавек, пад другую катэгорыю — 10000 чалавек. Лёс гэтых людзей быў ужо вызначаны: «Да першай катэгорыі належаць усе найбольш варожыя з пералічаных вышэй элементы. Яны пад-падаюць пад неадкладны арышт і, пасьля разгляду справы на тройках — РАССТРЭЛУ... Да другой катэгорыі належаць усе астатнія, менш актыўныя, але ж варожыя элементы. Яны падпадаюць пад арьшіт і заключэньне ў лагеры на тэрмін ад 8 да 10 гадоў... Зьмяншэньне лічьбаў... не дазваляецца. Наватколькасць расстрэльных справаў вызначалася на канкрэтны пэрыяд загадзя.
Яшчэ адзін спосаб плянаваньня рэпрэсіяў — гэта сыстэматычныя палітычныя кампаніі. У Беларусі яркія прыклады такіх кампаніяў зьзязаныя з пастановай ЦК ВКП(б) «Аб рабоце ЦК КП(б)Беларусі» (студзень 1947 г.), пасьля якой рэпрэсіі зноў скіраваліся супраць беларускіх літаратараў, а таксама разгляд бюро ЦК КП(б)Б пытаньня «Аб мерапрыемствах па ўкараненьню мічурынскай аграбіялёгіі ў БССР» (14 верасьня 1948 г.), пасьля чаго пачаўся пагром навукі ў Беларусі.
Калі звесьці прыклады масавых рэпрэсіяў да відаў практыкі, то пад час аналізу мы будзем мець справу з дзейнасьцю, накіраванаю на зьнішчэьне цалкам альбо часткова якой-небыць нацыянальнай, сацыяльнай альбо рэлігійнай трупы, у тым ліку забойства прадстаўнікоў такой трупы, нанясеньне ім цяжкіх цялесных пашкоджаньняў; наўмыснае стварэньне невыносных для жыцьця умоваў, разьлічанае на поўнае альбо частковае зьнішчэньне, прымусовую перадачу дзяцей з адной чалавечай трупы ў іншую (дзіцячыя дамы, высяленьні ў Сібір), эксплуатация працы прадстаўнікоў групы, выкарыстаньне іх прымусовай працы, перасьлед арганізацыяў і асобаў за выступы супраць дыскрымінацыйнай палітыкі. У сферы нацыянальнай і культурнай мы бачым дзеяньні, накіраваныя на зьнішчэньне мовы (і — моваў), рэлігіі, культуры, нацыянальных і рэлігійных групаў, у тым ліку абмежаваньні карыстацца роднаю мовай ў сістэме адукацыі і ў сферы друку, зьнішчэнне помнікаў, бібліятэкаў, музеяў, культавых аб’ектаў.
Сістэма названых дзеяньняў трапляе пад характарыстыкі міжнароднай Канвенцыі 1948 году «Пра прадухіленьне злачынства 45
генацыду і пакараньні за яго», дзе юрыдычна вызначаецца як генацыд. Такім чынам, у агульнай тэорыі народанасельніцтва той прымусовы рух народанасельніцтва, а гэта значыць зьмена тых ці іншых колькасных і якасных характарыстыкаў народанасельніцтва, які адбываўся ў пэрыяд камуністычнага панаваньня ў Беларусі, вызначаецца як ГЕНАЦЫД.
Уся гэтая палітыка была накіраваная супраць полімоўнага і політэхнічнага грамадства Беларусі, найперш — супраць беларускай нацыі, у адносінах да якой ўладамі СССР праводзілася палітыка ЭТНАЦЫДУ.
І.КАНАПАЦКІ (Мінск, Беларусь) СПРАВА № 35137 П АЎНАМОЦНАГА ПРАДСТАЎНІКА
АДПУ БССР АБ КАНТРРЭВАЛЮЦЫЙНАЙ ТАТАРСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІЎ МІНСКУ1
У сакавіку 1933 г. у Мінску органамі АДПУ была арыштавана група высакапастаўленых татарскіх і беларускіх інтэлегентаў, якія абвінавачваліся па сумнавядомых артыкулах 72 і 76 крымінальнага кодэксу БССР (антысавецкая агітацыя і прапаганда, удзел у контррэвалюцыйных органах). У сфабрыкаваным абвінаваўчым заключэнні па справе Гембіцкага I. К., Мурза-Мурзіча I. X., Рызвановіча X. I. і Дашкевіча I. С. гаварылася, што ў «сакавіку гэтага года (г. зн. 1933 — I. К.) Асобым аддзелам ПП АДПУ БССР ліквідавана кантррэвалюцыйная нацыяналістычная татарская групоўка, якой кіраваў быўшы падпалкоўнік царскай арміі Гембіцкі Іван Кан-станцінавіч (Ях’я Хасенавіч). У склад групоўкі ўваходзілі Мурза-Мурзіч Ібрагім Халільевіч, былы банкаўскі работнік г. Кіева, які працаваў на той час кантралёрам Мінскай канторы Дзяржбанка, Рызвановіч Хасень Іосіфавіч, былы судовы следчы, працаваўшы супрацоўнікам Галоўміліцыі БССР, Дашкевіч Іосіф Сямёнавіч, былы чыноўнік, які працаваў галоўным бухгалтарам Соцзембанка, Даўгяла Дзмітрый Іванавіч, навуковы работнік, Мухля Ібрагім Александравіч, бухгалтар аб’яднання татарскіх органаў, у мінулым чыноўнік казённай палаты (у момант арыштаў яму ўдалося выехаць у г. Кіеў)"2.
У чым жа абвінавачваліся згаданыя намі татарскія і беларускія дзеячы? Пра гэта ў сфабрыкаваным адэпэушнікамі абвінаваўчым заключэнні гаварылася наступнае: «Контррэвалюцыйная татарская групоўка развівала арганізацыйную дзейнасць па стварэнню контррэвалюцыйнай арганізацыі за кошт татарскага рэлігійнага насельніцтва, варожа настроенага супраць Савецкай улады,
I. Канапацкі, Справа№35137 паўнамоцнага прадстаўніка.... распаўсюджваючы свой уплыў і на працоўных татар». Пра тэта сведка Хацяновіч С. М. (былы мазырскі іспраўнік, які высылаўся раней органамі АДПУ у адміністрацыйную высылку «за шпіянаж на карысць Польшчы» і на той момант працаваў у мінскім клінічным гарадку чарнарабочым, даводзіў у органы АДПУ (данос прыводжу на мове арыгінала): «Желая быть совершенно откровенным перед органами ОГПУ, я абсолютно честно показываю, что мне известно благодаря систематическому общению с рядом лиц о существовании в г. Минске контрреволюционной организации в своём большинстве состоящей из татарских дворян. О лицах входивших в организацию мне известны: Мурза-Мурзич Ибрагим Халильевич, татарский дворянин, окончил юридический факультет университета, служил до революции в Киевском банке. В настоящее время бухгалтер Госбанка: Гембицкий Иван Константинович, бывший подполковник артиллерийских частей, со слов его знаю, что имеет диплом об окончании Белорусского университета, в данное время бухгалтер Госбанка; Бицютко Сулейман Яковлевич, бывший подполковник генерального штаба, отец его помещик, одновременно служил в губернском акцизном управлении; Богданович Степан, в прошлом чиновник окружного суда, сейчас служит в качестве начальника пожарного отряда при обойной фабрике, родственник Мурза-Мурзича; Дашкевич Иосиф Семёнович, бывший чиновник казённой палаты, ныне бухгалтер одного из минских банков; Рызванович Хасень Иосифович, бывший судебный следователь, сын чиновника царской службы, в данное время служит в минской мили­ции. Является родственником Бицютко; Мухля Ибрагим Александро­вич, бухгалтер объединения татарских органов, в прошлом чиновник казённой палаты, собирался уехать в Киев. Перечисленные мною лица являются основным ядром организации, остальные участники организации мне неизвестны, так как являются татарами из числа мелких служащих в прошлом и настоящем. Указанная группа лиц систематически собирались в квартирах друг друга под предлогом игры в винт (картачная гульня — I. К.), где вели собеседования на контрреволюционные темы. Из этих разговоров мне стало известным, что организация всю свою работу строит на религиозной подстилке, под прикрытием чего расширяется за счёт религиозных татар даже из среды татар-трудящихся. Я неоднократно был свидетелем бесед МурзаМурзича, Гембицкого, Рызвановича, Мухля по национальному воп­росу, когда эти лица единодушно приходили к заключению о необхо­димости поддержки мечети в смысле её дальнейшего существования с 47