Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі . яму прышлося зноў у верасні 1921 г. Разам з УТэраўскім, знаным кіраўніком Беларускага хору, ён быў асуджаны да расстрэлу, які быў заменены на 5 гадоў Смаленскай катаржнай турмы. Пасля выз-валення са Смаленскай турмы апынуўся ў Кіеве. Hi дазволу на вяртан-не, ні рэабілітацыі Ус. Фальскі не змог дамагчыся. Рэабілітаваны ён толькі пасмяротна ў жніўні 1996 г.5 .Прайшоўшы праз пекла турмы і высылкі, Ус. Фальскі яшчэ спадзяваўся на справядлівасць і, апраўдваю-чыся, выказваў вельмі слушныя думкі: “Ставіць у віну падсуднаму тое, што ён гаворыць не так, як бы гэтага хацелася тым, хто яго судзіць, — не вытрымлівае з юрыдычнага пункту гледжання ніякае крытыкі і магло мець мейсца толькі пры ўмовах поўнага занядбання гэтых юры-дычных нормаў...”6 . Ён хацеў вярнуцца на Беларусь, весці працу, якая была мэтай жыцця. Выказваючы просьбу аб вяртанні, Фальскі не мог зразумець, чаму яму забараняюць гэта зрабіць: Я нават не ведаю, на сколькі часу я пазбаўлены гэтага права — на ўсё жыццё чы на пэўны час, якое становішча ізноў не адпавядае юрыдычным нормам”7.
Больш шчаслівым аказаўся В.Дыла, які ўжо ў 1921 г. вярнуўся ў Мінск, працаваў на карысць беларускай культуры. Адтэрміноўка скончылася ў 1930 г., калі ён быў арыштаваны па справе СВБ і зноў сасланы. На Беларусь не вярнуўся. Памёр у 1973 г.
Падзеі 1920, 1921 гадоў маглі б даць многа прыкладаў бясконцага змагання з палітычнымі праціўнікамі. Мы спынімся на 1922 годзе. Прэзідыум ЦБ КПБ 7 верасня разгледзеў на сваім пасяджэнні пытанне “О выселении профессоров и общественников из пределов Белоруссии”. Вынікі абмеркавання, як бачым, былі загадзя прадвызначаны ўжо фармулёўкай павесткі дня. Была прынята наступная пастанова: “а) Нрызнаць неабходным выслаць з г. Мінска гр. Я.А.Гурвіч. б) Назначыць да высялення: Ярашэвіча, Скандракова, Міцкевіча, Жывіна, Савіча, Фядзюшына, Маслакавец, Каравайчыка і Рабіновіча. в) Даручыць ГПУБ устанавіць нагляд за гр. Сіроткіным, Вазнясенскім і Якуніным. г) Даручыць т.Ігнатоўскаму і Кацэнбогену падшукаць, кі замясціць Якуніна, пасля чаго Якуніна выслаць...”8.
Усё становіцца зразумелым, калі прачытаць наступны дакумент тэлеграму, накіраваную з Масквы ў Мінск, у “Белгуботдел ГПУ” 10 жніўня 1922 г. за подпісам Уншліхта: “В целях полнейшего разгрома организации правых эсеров ГПУ предлагает: 1) получением настоящего немедленно произвести ликвидацию всех активных эсеров Вашего района, 2) на коих будут иметься достаточные обвинения их активности передать в Ревтрибуналы, остальных подготовить к ссылке, на что 38
А, Гесь. “Выслаць за межы Беларусі” , запросить разрешение МОГПУ, 3) ликвидации не производить лишь по тем агентурным делам, кои в интересах разработок ликвида-ции подлежать не должны, на отсрочку ликвидации спрашивать разрешение СО ГПУ, 4) вместо подлежащих изъятию через губкомы и губисполкомы подготовить соответствующих заместителей, дабы не создать осложнений работе совучреждений, 5) в случаях установ-ленной активности эсеров — рабочих физического труда ликвидацию производить с согласия губкомов, 6) дела арестованных закончить в 2-х недельный срок, 7) на третий день после ликвидации нарочным і ірйслать в СО ГПУ списки арестованных по единой системе, 8) настоя-щее принять к неуклонному исполнению...»9 . 5 верасня 1922 г. у ГПУ Беларусі была атрымана дадатковая поштатэлеграма, у якой прапаноўвалася вясці сістэматычную і неаслабную барацьбу супраць эсэраў, аперацыі праводзіць кожныя 2—3 тыдні аж да канца 1922 г., узмацніць агіткампанію супраць эсэраў, улічваючы па гэтым пытанні кірунак цэнтральнай прэсы, а “особо важные данные, годные для использования печати нарочными направлять СО ГПУ” 10.1 калі ў маі 1922 г. ЦБ яшчэ прымала рашэнні аб скліканні сходаў і кампаніях адчыне-нага суда з дапушчэннем дыскусій, то ў жніўні—верасні характар рашэнняў змяняецца.
Да пасяджэння Прэзідыума ЦБ КПБ быў падрыхтаваны грунтоўны дакумент, які з’явіўся падставай для прыняцця рашэння. Гэта “Спіс антысавецкай прафесуры, узятай на ўлік Галоўпалітупраўленнем на 1 верасня 1922 г., згодна тэлеграмы ПП па Захкраі”11. Перачытаем гэты спіс. Вось якія звесткі даюцца ў ім аб кожным: прозвішча, адука-цыя, савецкая служба і пасада, сацыяльнае паходжанне, партыйны стаж, грамадскае становішча, ці быў арыштаваны, кім і калі, характа-рыстыка. Змест адной графы ва ўсіх “антысаветчыкаў” супадае. Гэта звесткі пра сацыяльнае паходжанне. Ва ўсіх запісана — інтэлігент.
Ярашэвіч Ніканор Казіміравіч, 35 гадоў, адукацыя вышэйшая, рэкгар Беларускага сельскагаспадарчага інстытута, правы эсэр, член партыі з 1918г., старшыня Вольна-эканамічнага таварыства, член Агранамічнай калегіі, Старшыня Мінскай губземуправы. Быў арыштаваны Чэкабел у 1921 г. патэлеграме “Совчека, подозр. связи с заграницей”. У апошняй графе даецца характарыстыка-кампрамат: “Карыстаецца ўплывам сярод студэнтаў Інстытута, па звестках, вядзе эсэраўскую работу сярод студэнтаў”. У апошняй графе -запіс ад рукі: “Подлежит высылке из пределов Белоруссии на восток” 12.
Скандракоў Сяргей Вячаслававіч, 45 гадоў, адукацыя вышэйшая, 39
вучоны аграном, вьгкладчык сельскагаспадарчага Інстытута, заг. навукова-даследчага аддзела Наркамзема Беларусі, інтэлігент, беспартийны, з кадэцка-эсэраўскім мінулым, быў членам Беларускай грамады ў 1907 г., член праўлення Агранамічнай калегіі Наркамзема. У цяперашні час арыштаваны па падазрэнні ў прыналежнасці да партыі правых эсэраў. Характарыстыка: антысавецкі настроены, вёў адкрытую агітацыю сярод спяцоў і працаўнікоў Наркамзема, аб сваёй нязгодзе з тактыкай Савецкай улады адкрыта заяўляў наркамзему Беларусі т. Славінскаму. Прысуд той самы. Праўда, за Скандракова заступіўся наркамзем А.Славінскі, і ЦБ КП(б)Б 11 верасня рашыла хадайніцтва задаволіць: пакінуць Скандракова ў НКЗ “под личную ответственность Славинского, о чем сообщить в ГПУ” 13.
Г урвіч Яўгенія Адольфаўна, 62 гады, адукацыя вышэйшая гісторыкафілалагічная, выкладчыца Белдзяржуніверсітэта, член арганізацыі Бунда С-Д з моманту арганізацыі, з 1898 г., загадчица Пушкінскай бібліятэкі, член Навуковага таварыства при Белдзяржуніверсітэце, 2 ліпеня пры ліквідацыі Мінскай арганізацыі Бунда С-Д арыштавана, пастановай ГПУ 5 жніўня вызвалена пад нагляд ГПУБел. Карыстаецца ўплывам сярод студэнтаў і настаўнікаў. Вядзе актыўную меншавіцкую работу. Фармулёўка прысуду крыху іншая: “Считать необходимым выселить из пределов Белоруссии” 14.
Міцкевіч Адам Юр’евіч, 34 гады, адукацыя вышэйшая — вучоны аграном, фізіка-метэаролаг, загадчык і выкладчык Мар’іна-Горскага сельскагаспадарчага тэхнікума, беспартыйны, але быў цесна звязаны з эсэраўскімі коламі з 1905 г. У ірафе “Грамадская праца” адзначана, што працуе толькі ў Сельскагаспадарчым тэхнікуме. Арыштаваны па аперацыі ад 24 жніўня па тэлеграме “С.ГПУ” аб правых эсэрах. У цянерашні час знаходзіцца пад арыштам. Характарыстыка: “Карыстаецца ўплывам сярод студэнтаў сельгастэхнікума. Вядзе сярод іх антысавецкую эсэраўскую агітацыю і работу”. Да гэтай інфармацыі трэба дадаць, што Міцкевіч А.Ю. пераехаў у Мінск: выкладаў у Белпедтэхнікуме, на курсах беларусазнаўства, затым у БДУ. Пазней быў арыштаваны па справе СВБ і высланы.
Жыван Васіль Пятровіч, 35 гадоў, адукацыя вышэйшая — вучоны аграном, выкладчык Мар’іна-Горскага сельскагаспадарчага тэхнікума, эсэр з 1904 г. У цяперашні час знаходзіцца пад арыштам. Арыштаваны па апошняй аперацыі як правы эсэр. Веў актыўную эсэраўскую работу сярод студэнтаў тэхнікума і навакольных сялян, у раёне, дзе жыве Жыван, сяляне маюць антысавецкія настроі. I для Міцкевіча, і для Жывана
А. Гесь. “Выслаць за межы Беларусі”. агульная рэзалюцыя: “Подлежат высылке”15.
На жаль, у архіўнай справе знойдзена толькі палова спіса “антысавецкай прафесуры”, другая — адсутнічае. Але не менш цікавымі з’яўляюцца жыццяпісы і астатніх “антысаветчыкаў”, пералічаных у пастанове. Усе яны Асобы.
Вельмі цікавым чалавекам быў Каравайчык Павел Гіляравіч, беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Працуючы ў Белбюро НКА РСФСР, затым у газеце “Савецкая Беларусь”, пісаў артыкулы пра беларускую культурную працу ва Усходняй Беларусі. У 1925 г. пасля сканчэння медфака БДУ застаўся там працаваць. Быў членам медычнай секцыі Інбелкульта. У асабовай справе ёсць такі запіс: “Вядомы секцыі як асоба, добра ведаючая чужаземныя мовы, добра знаёмая з медычнай літаратурай і адзначаная высокай працаздольнасцю грамадскай працы”
16. У 1930 г. арыштаваны па справе СВБ, высланы, паўторна асуджаны ў 1937 г. даВМП.
Не пазбег высылкі Савіч Аляксандр Антонавіч, ураджэнец Гродзеншчыны, выпускнік Маскоўскага універсітэта. Выкладчык расійскай гісторыі Педфака БДУ, член архіўнай камісіі Акадэмцэнтра Наркамасветы БССР. Савіч у 1925 г. ужо быў прафесарам Пермскага універсітэта 17 . Яго малодшы брат Мікалай, студэнт Медфака, быў выключаны з БДУ Камісіяй па чыстцы 18.
Відаць, не ўдалося знайсці замену Якуніну Віктару Васільевічу, выкладчыку гісторыі народнай гаспадаркі факультэта грамадскіх навук (затым права і гаспадаркі). Ён прадаўжаў працаваць, хоць і страціў прафесарскае званне, якое атрымаў у 1917 г. у Маскоўскім археалагічным інстытуце, дзе ён вучыўся і працаваў. У 1928 г. ён падаў заяву аб аднаўленні яго ў званні, а пасля атрымання адмоўнага адказу, у 47 гадоў, выйшаў на пенсію19.
У той жа пастанове ЦБ ад 7 верасня ёсць яшчэ такі пункт: “д) лічыць мэтазгодным падняць у прэсе кампанію супраць антысавецкіх беларусаў — грамадскіх дзеячоў з тым разлікам, каб праз месяц выслаць гр. Лёсіка” 20 . “Антысавецкасць” беларусаў была найперш у іх беларускасці. Змаганне з беларускімі працаўнікамі асабліва актыўна пачало праводзіцца з лютага 1921 г., калі ДПУ са згоды ЦБ КП(б)Б арыштавала 860 чалавек (па некаторых звестках —1500). Большасць з іх былі сябрамі БПСР (Беларускай партыі эсэраў), некаторыя змагаліся за беларускую дзяржаўнасць, уваходзячы ў Раду БНР. Арыштоўвалі ўсіх працаўнікаў беларускіх культасветустаноў. Гэта мог быць настаўнік, артыст, кіраўнік хору, інспектар аддзела народнай адукацыі, бібліятэкар,
студэнт. Іх правіннасць была ў тым, што вучылі беларусаў “людзьмі звацца”. Сярод ваяўнічых барацьбітоў супраць беларушчыны, “у сувязі з кампаніяй супраць дробнабуржуазных уплываў і нацыянальных ухілаў”, быў загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела (АПО) ЦБ КП(б)Б Якаў Беркавіч Быкін (з 11 мая 1922 г. ён яшчэ ўваходзіў і ў склад Прэзідыума ЦБ). ЦБ у канцы верасня, абмеркаваўшы рашэнне ЦК РКП аб адкліканні Быкіна з Беларусі, запісала, што “адкліканне з’яўляецца палітычнай памылкай і будзе вытлумачана як аслабленне барацьбы супраць шавіністычна-нацыяналістычнай інтэлігенцыі розных нацыянальнасцяў...21