• Газеты, часопісы і г.д.
  • Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі Матэрыялы канферэнцыі

    Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі

    Матэрыялы канферэнцыі

    Памер: 278с.
    Мінск 1998
    75.92 МБ
    Больш за 100 беларускіх пісьменнікаў прайшлі праз турэмныя катаванні і шмат хто з іх атрымаў вышэйшую меру пакарання — П. Галавач, М. Гарэцкі, М. Зарэцкі, М. Чарот, А. Дудар, Л. Калюга і іншыя.
    Рэпрэсіі не абмінулі рэжысёраў М. Рафальскага, У. Галубка, Ф. Ждановіча, кампазітара У Тэраўскага і шмат іншых дзеячаў беларускай культуры. Па сутнасці шло знішчэнне тых здабыткаў, якія набыла 33
    беларуская культура ў 20-ыя гады, бо забараняліся, вычышчаліся з бібліятэк, музеяў, сховішчаў і творы рэпрэсаваных, значная частка іх ліквідавана і назаўжды страчана для патомкаў.
    Рэпрэсіі закранулі ўсе прафесійныя катэгорыі беларускай інтэлігенцыі. Па матэрыялах “Вынікаў разгрома антысавецкага падполля ў БССР” за 1937—1938 гады арыштавана 2570 чалавек, і сярод іх 23 працавалі ў цэнтральных кіруючых савецкіх і партыйных установах, ЦВК і Саўнаркоме— 16, наркомамі і іх намеснікамі — 40, кіруючымі работнікамі савецкага і гаспадарчага апарату — 179, акадэмікамі і навуковымі супрацоўнікамі Акадэміі навук — 20 чалавек12 і г.д. Нават па гэтаму далёка няпоўнаму пераліку магчыма ўбачыць, якія масштабы мелі рэпрэсіі гэтых двух гадоў і якія шырокія прафесійныя колы інтэлігенцыі яны ахоплівалі.
    Не пазбеглі рэпрэсій і самыя высокія па пасадах партыйныя дзеячы. Вышэйшую меру пакарання атрымалі сакратары ЦК КП(б)Б Я. Гамарнік, М. Гікала, В. Шаранговіч, А. Крыніцкі і іншыя, рэпрэсаваны старшыні ЦВК і СНК, амаль усе наркомы, шмат хто з прафсаюзных і камсамольскіх дзеячоў, кіраўнікоў народнай гаспадаркі, якія працавалі ў 20-я — другой палове 30-х гадоў. Большасць з іх загінулі. Толькі па Народнаму камісарыяту асветы БССР былі знішчаны ўсе наркомы, пачынаючы з першага —У. Ігнатоўскага (які скончыў жыццё самагубствам), паслядоўна займаючыя гэтую пасаду ў наступныя гады — А. Баліцкі, А. Платун, А. Чарнушэвіч, У. Півавараў і інш.
    У другой палове 30-х гадоў рэпрэсіі амаль знішчьхлі вопытны камандны састаў Чырвонай Арміі, якая ў цэлым за 1936—1941 гг. страціла каля 45 тыс. камандзіраў. За тэрмін з 1 студзеня па 1 лістапада 1937 г. толькі ў Беларускай ваеннай акрузе было арыштавана 279 камандзіраў13, і гэта ў той час, калі вайна стаяла амаль каля самага парога СССР.
    Трагічным вынікам масавых рэпрэсій у БССР з’явілася амаль поўнае знішчэнне дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі і значнай часткі новай, савецкай, падрыхтаванай за 20-30-я гады спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі. Трэба падкрэсліць, што яны былі рэпрэсаваны бязвінна і што пацвярджае іх рэабілітацыя па матэрыялах адказных дзяржаўных камісій у складзе юрыстаў, прававедаў і інш., працаваўшых пад кантролем дзяржаўных і судовых органаў.
    Масавы тэрор супраць беларускай інтэлігенцыі адгукнуўся вялікімі стратамі ва ўсіх галінах жыцця рэспублікі, згортваннем нацыянальнакультурнага будаўніцтва, навуковых даследаванняў, вытворчых распрацовак. Была перарвана сувязь пакаленняў, страчаны духоўныя 34
    А. Гесь. “Выслаць за межы Беларусі”	.
    каштоўнасці і прыгнечана нацыянальная самасвядомасць народа, неабходныя для яго далейшага ўсебаковага развіцця.
    1	Расціслаў Платонаў. Палітыкі. Ідэі. Лёсы. Мн., 1996, с. 64—77.
    2	Там жа, с. 143.
    3	Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ), ф. 4, в. 21, спр. 350, а. 132.
    4	У. Міхнюк. Захоўваць вечна: справа 20951 //Маладосць, 1991, № 6, с. 111.
    5	У. Адамушка. Палітычныя рэпрэсіі 20-х— 50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994, с. 42.
    6	Там жа.
    ’НАРБ, ф. 4, в. 21, с. 331, а. 83, 86; с. 340, а. 73.
    8	Адамушка. Справа № 233771 // Беларуская мінуўшчына. 1993, № 3—4, с. 46, 47.
    ’ НАРБ, ф. 4, воп; 21, с. 501, а. 106.
    "’НАРБ, ф. 4, в. 21, с. 365, а. 60.
    11	НАРБ, ф. 4, в. 21, с. 1400. а. 17.
    12	Р. Платонаў, М. Сташкевіч. Дзве аперацыі супраць “ворагаў народа”// Беларускі гістарычны часопіс, 1993, № 1, с. 75.
    13	Беларусістыка. Беларусь: гістарычны лёс народа і культуры. Мн., 1995, с. 202.
    А. ГЕСЬ (Мінск, Беларусь) “ВЫСЛАЦЬ ЗА МЕЖЫ БЕЛАРУСЬ.”
    “Выслаць за межы Беларусі”, — так неаднойчы гучалі пастановы ЦБ (ЦК) КП(б)Б і прысуды ЧК—ГИУ Яны закраналі лёсы розных людзей, жыццё якіх было цесна звязана з Бацькаўшчынай. На падставе дакументаў Нацыянальнага архіва Беларусі паспрабуем разгледзець гэтае пытанне больш падрабязна.
    Першая спроба партыі, што прышла да ўлады, утрымаць яе не палітычнымі, прававымі спосабамі, а з дапамогай сілы, была зроблена ў снежні 1917-га, калі бальшавікі разагналі Усебеларускі з’езд. Далейшае ўсталяванне Савецкай улады, гэтак званае яе “трыумфальнае шэсце”, звязана з барацьбой супраць “инакомыслящих”, са знішчэннем палітычных апанентаў. Гэтая барацьба вялася на працягу многіх гадоў. Правячая партыя найперш скарыстоўвала метады прымусу, падтрымліваючы цеснае супрацоўніцтва з надзвычайным органам улады, які па ўзору Масквы быў створаны і ў Мінску — ЧК.
    Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне 25 сакавіка 1918г. Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўўрад у Маскве да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне
    Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі	. і нацыянальную дзяржаўнасць. Пасля ліквідацыі войскамі Чырвонай Арміі ВНР у снежні 1918 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра ўтварэнне БССР. Партыйная канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і парламента Беларусі. Гэта была вялікая параза нацыянальнадэмакратычнага руху ў Беларусі. Найбольш крыўдным з’яўлялася тое, што тэты манеўр маскоўскіх уладаў падтрымалі беларусы-камуністы, нядаўнія ўдзельнікі Беларускага Веча ў снежні 1917 г., прадстаўнікі яе левай плыні, якія ўвайшлі ў Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі на чале з Жылуновічам. Сярод іх былі: Восіп Лявонцьевіч Дыла — камісар працы, Усевалад Сцяпанавіч Фальскі — камісар замежных спраў, Фабіян Гіляравіч Шантыр — камісар па нацыянальных справах.
    Але пасля Першага Усебеларускага з’езда Саветаў, які адбыўся на пачатку лютага 1919 г., наступіла жорсткае расчараванне: ні адзін з вышэйназваных у склад новастворанага ЦВК Беларусі не ўвайшоў. Больш таго, усе трое былі арыштаваны. Сустрэча з сумнавядомым па Усебеларускагаму з’езду Крывашэіным адбылася зноў. Што ж здарылася? Для высвятлення гэтага прачытаем напісаную 15 лютага 1919 г. заяву арыштаваных у ЦБ КП(б)Б (на мове арыгінала): “8—10 февраля нижеподписавшиеся члены РК партии (большевиков), бывшие члены Временного Правительства Белоруссии, были арестованы комендантом города и заключены в тюремный замок. На вопрос, по чьему распоряжению производится арест, давались уклончивые ответы, но в общем можно было понять, что арест произведен будто бы по распоряжению Правительства. На третий день (11 -го) в тюрьму к нам явился комендант города со следователем ЧК, который словесно объявил, что нам инкриминируется следующее обвинение: 1) что мыде “борьбой” со старыми партийными товарищами старались подорвать их авторитет и 2) что желая якобы организовать независи­мую белорусскую ком. партию, мы тем самым подрывали советскую власть на Белоруссии. В дальнейшем до 13-го февраля мы не подверга­лись никакому допросу; 13-го же следователь местной ЧК, не снимая допроса, отобрал от нас подписки с указанием места, кто бы из нас куда хотел выехать за пределы территории Республики Белоруссии, если бы таковой отъезд из Минска был от нас потребован, причем заявил, что окончательного решения нашего дела можно ожидать к вечеру того же числа. Несмотря на все изложенное, мы продолжаем томиться в тюрьме до сего времени, без всякого следствия и результата. Так как предъявленное нам обвинение по своему существу является чисто партийным, мы вправе были ожидать, что дело это всецело подлежит 36
    	А. Гесь. “Выслаць за межы Беларусі”	. компетенции партийного суда и будет передано последнему; для нас до сих пор остается непонятным, почему дело это, без рассмотрения его партией, находится у общегражданских властей. Отсутствие до сих пор точно формулированного обвинения, неопреде-ленность самого следствия, лишающая нас возможности установить возведенное на нас обвинение, продолжающаяся недопустимая по от-ношению партийных людей затяжка в разрешении вопроса при самосознании полной своей невиновности — все это вместе взятое заставляет нас полагать, что мы, являясь жертвами доноса и криво-толков, подвергаемся ничем неоправдываемому произволу, без ведома авторитетной Советской власти. Вследствие изложенного мы просим ЦБ как высший партийный орган края принять самые энергичные ме-ры к немедленному и справедливому разрешению нашего дела...”1.
    А цяпер паслухаем, што сказала “авторитетная Советская власть”, на літасць якой спадзяваліся вязні. Вось як пісаў пазней, у лістападзе 1920 г., пра тыя падзеі былы сакратар ЦБ КП(б)Б А.Мяснікоў, абараняючыся ад нападак за свае паводзіны ў Мінску ў 1919 г.: “ЧК Бело­руссии считалась одной из лучших ЧК России. Ее председатель — т. Яркин — в свое время заслужил полное доверие и уважение ВЧК в лице т.Дзержинского. Все постановления ЧК выносились с ведома и согласия Цебе—ЦИК и под неослабным наблюдением центра. Никто никаких репрессий не применял помимо ЧК, в первую очередь Цебе и ЦИК. Коллегиальность и демократичность в нашей работе в Бело-руссии соблюдались в полной мере...”2. Цынізм кіраўніка ЦБ уражвае: “коллегиальность и демократичность”. А паводзіны былых сяброў урада “тов. Мясников” ацэньвае па-іншаму: “По сообщениям ЦК Белоруссии, некоторые члены быв. правительства вели контр­революционную агитацию. Положение в Минске было тревожное. К ряду мер, принятых для установления твердой власти, относится и арест, кажется, трех бывших членов правительства; они были аресто-ваны... ЧК с согласия и разрешения Цебе партии и Президиума ЦИК Белоруссии... Кстати сказать, один из них недавно был расстрелян, кажется, ревтрибом Западного фронта... Арестованные, по миновании опасности момента, были освобождены по инициативе Цебе и ЦИК Белоруссии и высланы ...”3. Вось такі будзённы лексікон: “высланы”, “расстрелян”.
    Расстралялі, як вядома, Ф.Шантыра. У Фальскі быў членам КП(б)Б з верасня 1918 г. да красавіка 1919г. “Выбыў аўтаматычна з-за нязгоды па нацыянальным пытанні”4, — напіша ён у 1925 г. Сустрэцца з “Чекабел”