Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі Матэрыялы канферэнцыі

Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
75.92 МБ
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі. репрессий. Зло торжествует и остается безнаказанным. К сожалению.
И мы уже не удивляемся и не возмущаемся, когда первым актом в борьбе с различными льготами для госчиновников становится циничная отмена льгот жертвам политических репрессий, когда известные в стране и в мире белорусские граждане получают удары дубинкой, огромные штрафы за реализацию конституционного права на свободу выражения своего мнения. Для нас привычны случаи, когда люди с точки зрения закона невиновные, ибо только суд может установить виновность человека, по полгода, по году заживо сгнивают в наших далеко не комфортабельных следственных изоляторах.
Политические репрессии укрепляют в обществе страх, цинизм, безнравственность власти. Как мы видим на примере нашей истории, не одно поколение расплачивалось, расплачивается и будет расплачиваться за это. Если в обществе действует не сила закона, а закон силы, то тогда каждый сильный может действовать, как ему захочется — убивать, насиловать, граби ть.
В упоминавшейся уже книжке «Руководители органов государственной безопасности Беларуси» нынешний председатель КГБ РБ В. Мацкевич пишет': «В новых исторических условиях важно не забыть все то положительное, что бьшо достигнуто чекистами предшествующих поколений. Важно создать необходимые условия для передачи молодым сотрудникам КГБ Республики Беларусь богатого профессионального опыта ветеранов органов госбезопасности в деле служения отечеству». И когда органы, которые должны обеспечивать суверенитет, экономические и политические интересы белорусского государства, торжественно отмечают 80-летие ВЧК, своим праздником считая рождение первых карательных органов России, следует задать вопрос: «Что же имел в виду товарищ Председатель КГБ?» К сожалению, последние события в Республике — аресты и суды над Шереметом, Лабковичем, Шидловским, аресты Старовойтова, его детей и зятьев, Леонова, Климова, многих других, менее известных в республике людей, не позволяют мне ответить на этот вопрос с оптимизмом.
Репрессии оставили незаживающую кровавую рану в памяти нашего народа. Но официальные наши органы — как власти, так и науки, не спешат расставить необходимые акценты. Государство даже лишило жергв политических репрессий тех мизерных льгот, которые обязано предоставить. Мы все в долгу перед теми людьми, которые имели мужество противостоять системе насилия, перед теми, кто сегодня не склоняет головы.
РЭПРЭСІІ: ПАДЗЕІIЛЮДЗІ
В. АСТРОГА (Мінск, Беларусь) ПАЛІТЫЧНЫЯ РЭПРЭСП БЕЛ АРУ СК1Х ДАСЛЕДЧЫКАЎ НОВАЙIНАЙНОЎШАЙ ПСТОРЫІ (1920—30-ыя гады)
3 момангу і пачатку дзейнасці першых беларускіх наву ковых цэнтраў (БДУ, Інбелкульт) і амаль да канца 20-х гадоў гісторыкі плённа працавалі і не імкнуліся звяртаць асаблівай увагі на палітычныя ногляды сваіх калегаў. Напрыклад, за ўвесь перыяд існавання Інбелкульта (ІБК) (1922— 1929 гг.) там не было партыйнай ці камсамольскай арганізацыі1. Галоўнай мэтай навукоўцаў было, па магчымасці, усестаронняе і аб’ектыўнае вывучэнне гістарычных надзей і працэсаў, а не барацьба за “чысціню марксісцкай тэорыі”. У тэты час нават партыйныя органы, якія ў прынцыпе імкнуліся ўзяць навуку пад свой поўны кантроль, дзейнічалі больш метадам пераканання, чым дырэктывамі.
Аднак з канца 20-х гадоў улады, кіруючыся высунутым Сталіным палажэннем аб абвастрэнні ў СССР класавай бараццьбы па меры руху па шляху сацыялістычнага будаўніцтва, пачалі прадпрымаць шырокамасштабныя дзеянні, накіраваныя на жорсткае прыцясненне ўсялякага іншадумства. У СССР пачынае ўсталёўвацца таталітарны рэжым улады. Інтэлігенцыя стала адной з першых, па кім быў нанесены ўдар. На X з’ездзе КП(б)Б (1927 г.) адзін з дэлегатаў заявіў: “Яна (інтэлігенцыя — В.А.) павінна быць не больш і не менш як служкаю, яна павінна служыць пануючаму класу. Раней служила яна буржуазіі, а зараз, будзь ласка, — служи пралетарыягу”.2
Такім чинам, эпоха адноснага палітычнага лібералізму скончылася. 3 розных грыбун началі гучаць заклікі да класавай пільнасці, да класавай барацьбы. Падазронасць начала праяўляцца, ў першую чаргу, да “непралетарскай праслойкі” грамадства. У справаздачы XII з’езду КП(б)Б (1929 г.) адзначалася: “У сувязі з абвасгрэннем класавай барацьбы назіраецца дыферэнцыяцыя сярод інтэлігенцыі. У той час, калі большая частка інтэлігенцыі, разам з рабочим класам члена І шчыра аддае свае сілы і веды сацыялістычнаму будаўніцтву, іншая нешматлікая група буржуазнай і варожай пралетарыяту інтэлігенцыі становіцца на бок класавага ворага і вядзе барацьбу, адкрытую і схаваную, супраць рабочага класа...”3. У тым жа годзе загадчык Агітпропа ЦК КП(б)Б, выступаючы ў Акадэміі Навук, заявіў: Былі ў нас такія ўмовы, калі мы паддабрываліся да спецыялістаў. Зараз мы ставім пытанне гэтак: яны з намі ці супраць нас. Вам трэба было крыху раней ударыць па варожай інтэлігенцыі. Пра чыстку трэба казаць, што гэтае пытанне не вельмі складанае, вычысціць мы павінны тых, якія для нас непрыдатныя, 17
варо-жыя, шкодныя, якія нам нічога не даюць.”4 У выніку гэтага сярод навукоўцаў распальваліся справакаваныя “дыскусіі”, далёкія ад сапраўдных навуковых спрэчак. Высновы з іх былі часта адназначныя і бескампрамісныя, паўсюль і ва ўсім адпаведныя палітычнаму рэжыму захады. У хуткім часе нануючы рэжым нерайшоў да больш жорсткіх крокаў.
13 верасня 1930 года незаконна арышгаваны, а 6 снежня таго ж года пазбаўлены звання акадэміка вядомы гісторык-славіст — У.І. Пічэга.5 Абвінавачанне фармулявалася наступным чынам: “У сувязі з выяўленнем варожай кангрэвалюцыйнай дзейнасці трупы акадэмікаў Беларускай Акадэміі навук”6. Вядомы ў свой час гісторык, “выкрывацель ворагаў народа сярод навукоўцаў” — В.К. Шчарбакоў у адным са сваіх артыкулаў адзначыў: "... Масы навуковых работнікаў і нават частка камуністаў яшчэ не авалодалі адзінай навуковай марксісцкай метадалогіяй, не ўмеюць прыстасаваць яе ў асобных галінах тэарэтычнай навукі. Г эта вядзе да таго, што частка навуковых не даюць нрадукцыі са страху: як бы не зрабіць вялікіх метадалагічных і гістарычных памылак”7. Хутка хмары згусціліся над вядомым у той час спецыялістам па гісторыі германский сацыял-дэмакратыі — прафесарам Е.І. Рыўліным. Таленавіты навуковец, чалавек з цвёрдымі перакананнямі, ён ужо даўно знаходзіўся пад назіраннем уладаў. За належнасць да “трацкісцкай апазіцыі” са студзеня па жнівень 1928 года быў выключаны з шэрагаў КП(б)Б8. Канешне, гэткі чалавек з’яўляўся патэнцыяльным “ворагам народа”. 3 дапамогай архіўных даументаў з’явілася магчымасць аднавіць асобныя фрагменты перадгісторыі ягонага арышту, што можа паслужыць характэрным прыкладам дзейнасці механізма палітычных рэпрэсій.
Практычна з пачатку 1932 года Рыўлін спакойна, калі можна так казаць аб працы гісторыкаў у той час, працаваў на ўсіх сваіх адказных насадах у ЦК КП(б)Б, БАН, БДУ, займаўся навуковай дзейнасцю. Але ў вясну 1932 г. ён быў раптоўна выведзены са складу апарату Культпропа ЦК, дзе з 1931 г. працаваў загадчыкам Сектара навукі і культуры. Праз нейкі час, 11 ліпеня 1932 г. у ЦК КП(б)Б прыйшла дакладная запіска ад супрацоўніка Інстытута гісторыі БАН, навуковага сакратара Інстытута В. Карніенкі, які пісаў, што на гістарьічным фрон-це Беларусі існуе вялікая колькасць праблем і цяжкасцей, і для “азда-раўлення трэба прыняць шэраг аздараўленчых мерапрыемстваў”9. У прыватнасці ён прапаноўваў пазбавіць навуку ад ворагаў, якія акапаліся ў ёй, маючы на ўвазе ў першую чаргу “трацкістаў-бундаўцаў” — Гесэна і Стальнога.
Далей ён адзначыў, што іх “падтрымліваюць: Рыўлін, Засценкер, Сярбента, Поташ, Вальфсон, Сурта”.10
У снежні таго ж года Карніенка быў выкліканы ў Культнроп і, як пісаў пісаў пазней у сваім дакладзе ад 11 .XI. супрацоўнік гэтага аддзела Ягораў, на пытанне, “Што робіцца на вашай пляцоўцы?” — адказаў: “Сурта мае адносіны з Рыўліным, Поташам, Засценкерам і іншымі”. Да таго яшчэ дадаў, што існуе група, якая збіраецца па квартэрах беспартийных і абмяркоўвае партыйныя рашэнні. У гэтых сходах удзельнічаюць Рыўлін, Поташ і іншыя, іх падтрымлівае Сурта”. Потым Карніенка паведаў “гісторыю”, як яго завербавалі Рыўлін і Засценкер за вьшіўкай...”. “Пасля таго, — піша далей Ягораў, — я зразумеў, што тут справа ідзе аб кантрэвалюцыйнасці і прапанаваў т. Карніенку на наступим дзень прыйсці і назваць дакладную колькасць асоб, якія збіраліся, дзе і калі і г.д... Штодзённа выклікаю Карніенку, ён не з’яўляецца і нез’явіўся сёння”".
Праз некалькі дзён, 14.XII. сакратару ЦК КП(б)Б — Гікала прыйшла дакладная запіска ад дырэктара Гістпарта П.В. Саевіча, у ёй гаварылася аб “контррэвалюцыйнай дзейнасці трацкістаў”, якая мела месца яшчэ з 1930 года ў выглядзе “аб’ядання сяброў”, дзе “Стальны, Арацюнянц, Гесен, Рыўлін — ядро”12.
У той самай запіспы у прыватнасці маецца характарыстыка Рыўліна: “Усім вядомы як актыўны трацкіст і па ягонай “лініі” ў культпропе ЦК, вельмі папулярны сярод большай часткі аспірантуры АНБ і ўлюбенец як лектар. Больш шчыры з беспартынымі, чым з камуністамі”. Далей Саевіч характарызуе крымінальны, з ягонага пункту гледжання, змест дзейнасці “аб’яднання”: “абмеркаванне тэарэтычных і палітычных пытанняў, вызначэнне “прагнозаў”, якія маюць быць рашэнні ЦК КП(б)Б па таму ці іншаму пытанню і якая “расстаноўка” адбудзецца з гэтага рашэння”13.
У заключэнні дырэктар адзначае, што “ў святле абвастрыўшайся класавай барацьбы на тэарэтычным фронце тэта “аб’яднанне” і асабліва роля Рыўліна заслугоўваюць увагі”14.
У канцы снежня Рыўліна па распараджэнню ЦК накіроўваюць у водпуск. Праз нейкі час, 3 студзеня 1933 г., па “ініцыятыве” члена Цэнтральнага Бюро Саюза Навуковых работнікаў БССР (ЦБ) акадэміка С.Я. Вальфсона, які атрымаў незадоўга да гэтага неафіцыйныя ўказанні з ЦК, была склікана камфракцыя ЦБ. Пазней Вальфсон пісаў: “Я ўнёс прапанову зняць Рыўліна з пасады старшыні ЦБ і вывесці яго са складу ЦБ, як трацкіста, які не раззброіўся, прасіць ЦК зацвердзіць гэтае
палажэнне. Мая прапанова была аднагалосна прынята фракцыяй”15.
6 сакавіка Е.1. Рыўлін быў арыштаваны. Пастановай Асобай нарады ад 9 ліненя 1933 г. ён быў асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення на арт. 58 іі. 10 УК РСФСР (прапаганда і агітацыя, якая змяшчае заклік да звяржэння, падрыву ці аслаблення Савецкай улады). У тым жа годзе турэмнае зняволенне было яму заменена высылкаю ў Алма-Ату на той жа тэрмін16. Астатнія гісторыкі, члены гэтага “аб’яднання” ў той момант не паплаціліся за вольнадумства, гэта здарылася пазней, у 1937—38 гадах. Але, у рэшце рэшт, усе яны як удзельнікі, так і спачу-ваючыя, былі иакараны. Напрыклад, аспірант БАН, які спецыялізаваўся па гісторыі Захаду, Шалом Гольдберг “меў вымову ў сакавіку 1933 за праяву пасіўнасці пры барацьбе партгрупы гісторыкаў з трацкістам Рыўліным”, аспірантка гісторыі Захада Дора Турбовіч “удзельнічала ў трацкісткай групоўцы Рыўліна, за што была выключана з партыі”.17