Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі Матэрыялы канферэнцыі

Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
75.92 МБ
Хутка настала чарга В.А. Сярбенты. У сярэдзіне 1933 г. выйшла пастанова ЦК КП(б)Б, згодна якой ён, “кіраўнік гістарычнага фронту Беларусі”, які да нядаўняга часу быў дырэктарам Гістпарта, абвінавачваўся ў “прамым і злачынным патуранні... Гістарычная пляцоўка тэарэтычнага фронту падверглася адкрытай атацы з боку контррэвалюцыйных груп і груповак: трацкістаў (Югаў, Рыўлін), вялікадзяржаўнікаў (Пічэта, Доўнар-Запольскі), нацдэмаў (Ігнатоўскі, Жылуновіч і інш.), бундаўцаў (Чарняўскі, Сосіс), якія імкнуліся з розных бакоў і рознымі метадамі захайіць камандныя высоты гістарычнай навукі... Уся гэта зграя вяла разлагальную, класава варожую партыі і пралетарыяту падрыўную работу на адной з важнейшых нляцовак тэарэтычнага фронту — гісторыі”.18 Далей падкрэслівалася, — “КП(б)Б, пад кіраўніцтвам ЦК ВКП(б) на чале з т. Сталіным, у барацьбе за чысціню марксісцка-ленінскай тэорыі, нанесла рашучы ўдар усім спробам выкарыстаць гістарычны фронт у сваіх кантррэвалюцыйных мэтах. Аднак... гісторыкі-камуністы яўна не снравіліся з пастаўленымі перад імі задачамі і не выканалі важнейшых дырэктыў ЦК КП(б)Б”19.
У тэты час у партарганізацыях БАН пачалі праводзіцца шырокія чысткі. Захаваўся пратакол пасяджэння камфракцыі Прэзідыума Акадэміі ад 10.ХІІ. 1933 г. Адно з заслуханых пытанняў датычыла чьісткі, яе вынікаў. Пад час яго разгляду фігуравалі прозвішчы — Сярбента і Турбовіч. У выніку пасяджэння пастанавіла:
“Сярбента— пытанне пакінуць адкрытым.
Турбовіч — выключыць з ліку працаўнікаў Акадэміі, як не ўяўляючую навуковай каштоўнасці”20.
Палітычныя рэпрэсіі закранулі і вельмі вядомага ў той час спецыяліста па новай гісторыі — прафесара У.М. Перцава. У дасланай у снежні 1932 г. дакладной запісцы сакратару ЦК КП(б)Б згадваецца Перцаў, “прафесар гісторыі Захаду, у мінулым кадэт, праходзіць зараз па зводках ДПУ, як АСЭ (антысавецкі элемент — В. А.)”. Акрамя таго адзін з ірамадскіх дзеячаў Заходняй Беларусі ў сваёй кнізе адзначаў, што ў 1933 г. Перцаў і Стальны былі звольнены з Беларускага навуковага Інстытута22.
У той час было арыштавана яшчэ шмат іншых навукоўцаў, якія займаліся пытаннямі замежнай гісторыі. 28 ліпеня арыштаваны прафесар Я. А. Віткоўскі23. Са жніўня па кастрычнік была арыштавана большасць супрацоўнікаў Камісіі па вывучэнню Заходняй Беларусі БАН: Мятла П.В., Бабровіч Л.А., Бабровіч Я.С., Сталевіч А. і іншыя. Сталевіч у тэты момант ужо перайшоў на працу ў Заходні Сектар Гістпарта і працаваў таксама выкладчыкам сакрэтнай партшколы КПЗБ.
Як бы трыумфуючы “перамогу пралетарыята” над раздушаннымі “класавьімі ворагамі” і заклікаючы ўсяляк працягваць барацьбу з імі, з пачатку 30-х гадоў пачалі выходзіць розныя артыкулы і кнігі адпаведнага зместу. Яскравым прыкладам можа служыць кніга Шпілеўскага Г.Ф. і Бабровіча Л.А. — “Белорусская Академия наук на пороге второй пятилетки”, якая выйшла ў пачатку 1933 г. У адказ Беларускае Навуковае таварыства ў Вільні, у тым жа годзе, дало рэцэнзію гэтай працы. Яе аўтары падкрэслівалі, што гэтая кніжка “аб тым, з якім поспехам ідзе знішчэнне беларускіх нацыяналістаў...” Далей яны са здзіўленнем канстатавалі: ‘Талоўны вораг БелАН — беларускі нацыяналізм, тэта ў нацыянальнай АН!”24
Паступова ўсё больш выразна пачынаюць выяўляцца з боку партыйнай савецкай улады тэндэнцыі пагардлівых адносін да навуковых работнікаў, асабліва да кадраў старой прафесуры, неразуменне спецыфікі навуковай творчасці. Гэта выяўлялася ў ігнараванні навуковых планаў і перспектыў, навязванні кан’юктурных тэм для даследаванняў. Гістарычная навука стала, як нярэдка казалі ў той час “адным з вастрэйшых відаў зброі класавай барацьбы пралетарыяту” і апынулася ўжо ў тэты час у жорсткім падпарадкаванні парторганам, кіраўнікі якіх часта з’яўляліся людзьмі з нізкім культурна-адукацый-ным узроўнем, але “сацыяльна-чыстымі”, паслухмянымі праваднікамі палітычнай лініі, якая выпрацоўвалася ў Маскве. У гэтых умовах “по­лымя класавай барацьбы” не магло загаснуць. Заўсёды знаходзіліся тыя, хто, вобразна кажучы, падліваў алею ў полымя. У 1934 годзе была 21
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі	. выдадзена манаграфія віцэ-прэзідэнта БАН, дырэктара Інстытута гісторыі В.К. Шчарбакова — “Классовая борьба и историческая наука в Белоруссии”. У ёй чорнай фарбай былі “запэцканы” імёны шмат якіх беларускіх даследчыкаў. Сучасны беларускі гісторык А. Мяснікоў назваў гэтую кніжку палітычным даносам. Ён йіша, што, выкары-стоўваючы па 3—4 разы у кожным абзацы гэтага даследавання выразы тыну “варожыя нам гісторыкі”, “весці рашучую барацьбу з імі” і гэтак далей, акадэмік Шчарбакоў з гонарам выканаў даручэнне тагачасных “паляўнічых на вядзьмярак” з вышэйшых інстанцый.25 Дзеля справядлівасці неабходна адзначыць, што сам акадэмік быў арыштаваны ў 1937 годзе, як “здраднік Радзімы, антысаветчык і тэрарыст” і праз год расстраляны26.
Хваля рэпрэсій 1937—38 гадоў была асабліва моцнай, шмат гісторыкаў і даследчыкаў былі арыштаваны фактычна без ніякіх абвінавачванняў. Першыя ахвяры пачалі з’яўляцца яшчэ ў 1936 г. У жніўні была арыштавана нібыта за заклік да звяржэння Савецкай улады спецыяліст па гісторыі Захаду, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР А.С. Лібман27. У снежні арыштаваны Т.Ф. Домбаль, член ЦК КП(б)Б. ЦВК БССР, віцэ-прэзідэнт АН, спе-цыяліст у галіне міжнароднага сялянскага руху. Ён абвінавачваўся ў шпіянажы на карысць Польшчы28. Масавыя арышты сеялі страшэнную паніку. Людзі не ведалі, калі і дзе па іх прыдуць. Чакаць арышту маглі ўсе. Нават “за ўтойванне сацыяльнага паходжання” звальнялі з працы. Такіх разілядалі як “класава-чужыя элементы” з усімі выніковымі наступствамі. Але часта і рабоча-сялянскае находжанне не ратавала.
2 сакавіка 1937 года арыштавана гісторык Захаду, супрацоўнік АН Д.Р. Турбовіч29. На наступны дзень — Ш.М. Гольдберг з Інстытута гісторыі30. Адна з прычын арышту гэтых людзей — іх “трацкісцкае мінулае”. 4 красавіка арыштаваны вядомы дзяржаўны дзеяч, даследчык польскай гісторыі С.Л. Гельтман31.
Рэнрэсіі набывалі ўсё больш маштабны характар. 13 мая адбылося пасяджэнне Прэзідыума АН БССР. На ім было вынесена рашэнне ліквідаваць секцыю Заходняй Беларусі Інстытута Гісторыі і “у сувязі з гэтым вызваліць ад працы ў Акадэміі т.т. Рубінштэйна, Гартмана, Ляўковіча, Крымскую, Шнэйдэра і Майскую”32.
22 мая быў арыштаваны акадэмік В.А. Сярбента33. Пытание, якое засталося адкрытым з 1933 года, закрылася. 23 жніўня ў мурах НКУС апынуліся былы прэзідэнт АН БССР, гісторык П.В. Горын (Каляда)34. Яго абвінавацілі ў “здрадзе Радзіме, падрыве прамысловасці, анты-
В.Астрога. Палітычныя рэпрэсіі беларускіх даследчыкаў... саветызме і тэрарызме”.
Жах ахапіў людзей. Былы студэнт літаратурна-лінгвістычнага факультэта МВПІ Ф.І. Вялічкевіч успамінаў аб падзеях 1937 года: “У тэты час у нашым пакоі інтэрната жыў навуковы супрацоўнік, таленавіты вучань прафесара Перцава... Ліўшыц. Бядак штодзённа знаходзіўся ў чаканні арышту, таму што бралі з ліку прафесарскавыкладчьщкага складу”35.
17 снежня быў арыштаваны акадэмік С.Ю. Матулайціс за “шпіянаж, аказанне дапамогі міжнароднай буржуазіі, антысаветызм”36. Гэта адбылося праз чатыры месяцы пасля арышту дачкі, таксама гісторыка. Некаторыя не маглі нават вытрымаць псіхалагічнага ўціску чакання арышта. Так, у 1937 годзе ў сваім працоўным кабінеце павесіўся В. Фрышман. У наступным годзе арышты працягваліся. 22 лютага ўзяты пад варту старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі — М.Ф. Лябовіч37.
Усяго, па ўласных падліках аўтара, колькасць ахвяр беззаконнасці сярод даследчыкаў новай і навейшай гісторыі складае 80—85% (з паўтары сотні чалавек), асабліва даследчыкаў польскай і заходнебеларускай тэматыкі. Дакументам, які сцвярджае вялізарную колькасць ахвяр, можа быць даведка УДБ НКУС БССР “ Вынікі разгрома антысавецкага падполля ў БСССР”. У ёй адзначаецца, што “арыштавана і выкрыта: акадэмікаў і навуковых супрацоўнікаў АН — 25, выкладчыкаў ВНУ —41”38.
У сваю чаргу ЦК КП(б)Б пад час “спецмерапрыемстваў” праводзіў серию абследаванняў дзейнасці навуковых устаноў і ВНУ. У студзені 1938 года былі абагульнены вынікі па Акадэміі Навук, дзе падкрэслівалася, што “Акадэмія Навук БССР на працягу шэрагу гадоў і да апошняга часу з’яўлялася цэнтрам шпіёнска-разведвальнай і шкодніцкай працы ворагаў народа... пад выглядам навуковай працы займаліся зборам шпіёнскіх звестак для фашысцкіх дзяржаў... Усе 15 інстытутаў займаліся зборам шпіёнскіх звестак”39.(!!! — В. А.)
Характэрная рыса таталітарнай дзяржавы — усеахопны кантроль над свядомасцю людзей. 3 гэтай мэтай у СССР, на працягу 20—30-х гадоў стваралася цэлае войска цэнзараў-палітрэдактараў, якія павінны былі пільна стаяць на варце бальшавісцкай ідэалогіі і пры неабходнасці забараняць выхад у свет кніжак і артыкулаў. Яскравым прыкладам можа служыць гісторыя выдання, дакладней спробы выдання зборніка “Материалы об участии поляков в Октябрьской революции и социалистическом строительстве” пад рэдакцыяй супрацоўнікаў 23
Польаддзела ІБК Бабінскага, Краснага і Гельтмана. Ён павінен быў выйсці ў свет да 10-х угодкаў рэвалюцыі, у 1927 годзе. Аднакбыў абвешчаны “антыпартыйным” таму, што “шэраг аўтараў былі актыўнымі трацкісцкімі апазіцыянерамі”, а Бабінскі, у прыватнасці, “раней выступаў з антыленінскімі выказваннямі і падтрымліваў аназіцыянераў”40. Ненажаданыя кніжкі падлягалі арышту і траплялі ў Галоўлітаўскі “Сводный список изданий подлежащих изъятию в обязательном порядке из библиотек общего пользования и книготорговой сети”. Выключалася з ужытку агромністая колькасць “непрыхільнай” навуковай літаратуры. Г эта прыводзіла да літаральнага спусташэння бібліятэк, у якіх невялічкая колькасць “ва-рожай” літаратуры засталася толькі ў “спецсховішчах”. Напрыклад, у адным з партыйных дакументаў канца 30-х гадоў адзначалася: “ Пра-дукцыя існаваўшага да 1936 года Інстьггута польскай пралетарскай культуры... Каміссіі па вывучэнню Заходняй Беларусі адабрана як кантррэвалюцыйная”41.
У заключэнне неабходна заўважыць, што ўсе абвінавачванні ў адносінах да гісторыкаў не мелі падстаў і былі сфабрыкаваны НКУС, а прызнанні ў арыштаваных часта вырываліся катаваннямі. Аўтар не мае магчымасці дакументальна пацвердзіць гэта меркаванне. Але існуе ўскосны доказ. Па дадзеных беларускага гісторыка I. Кузняцова — 96% зняволеных, якіх арыштавалі па палітычных артикулах Крымінальнага Кодэксу, рэабілітаваны, а над астатнімі 4% вісіць знак пытальніка (ці сапраўды яны вінаваты ?). У выніку масавых арыштаў склаўся катастрафічны недахоп спецыялістаў. Так, напрыклад, у 1938 годзе спыніліся даследаванні па польскай тэматьщы. Цяжка сказаць ці пакутавалі гісторыкі больш за іншых навукоўцаў, але адно можна сказаць з упэўненасцю: заняткі гісторыяй, як ніякай іншай навукай, павялічылі рызыку зрабіць метадалагічную памылку і трапіць у лік ворагаў народа. Акрамя таго гісторыкі звычайна актыўна займаліся грамадскай працай, як вынік — былі ва ўсіх на вачах. Безумоўна, масавыя рэпрэсіі сталі сапраўдным тормазам для гістарычнай навукі Беларусі і адкінулі яе далёка назад у параўнанні з іншымі краінамі.