Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
Справа СВБ з’яўлалася першай масавай хваляй тэрору супраць беларускай інтэлігенцыі і адчыніла вялікі пералік розных спраў 30-х гадоў, зрабіўшых жудасную чыстку сярод інтэлігенцыі рэспублікі. У маі 1931 г. АДПУ сфальсіфікавала і “выкрыла” справу “Працоўнай сялянскай партыі”, па якой асуджана на розныя тэрміны зняволення і высылкі 59 чалавек, па беларускаму філіялу “Прампартыі” пастановай калегіі АДПУ Беларусі ад 12верасня 1931 г. рэпрэсавана30чалавек6і Г.Д.
У шэрагу іх — значная частка беларускай інтэлігенцыі. Нешматлікія яе шэрагі, з вялікай цяжкасцю сабраныя ў 20-я гады У. Ігнатоўскім, А. Баліцкім, С. Некрашэвічам і інш., былі спустошаны ўжо ў пачатку 30-х гадоў. У лютым 1931 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б К.В. Гей і загадчык культпропа ЦК КП(б)Б А. А. Чарнушэвіч прасілі Маскву “неадкладна прыслаць у БССР навуковых работнікаў па эканамічных дысціплінах” для выкладчыцкай і навуковай працы. Пры-чына гэтага — арышты “у сувязі з выяўленнем контррэвалюцыйных шкодніцкіх арганізацый, значнай трупы асоб, працаваўшых у Дзяржплане, ВСНГ і іншых установах. У сувязі з гэтым шэраг вузаў, і ў першую чаріу БДУ, апынуліся “у катастрафічным стане і стаялі перад зрывам заняткаў і нават поўным закрыццём шэрагу аддзяленняў”.
У 1931—1932 гг. пракацілася хваля арыштаў сярод працаўнікоў сельскай гаспадаркі, а таксама ўстаноў, якія займаліся распрацоўкай яе розных пытанняў. Узніклі справы “Беларускага філіяла працоўнай сялянскай партыі”, “Белтрактарацэнтра”, “Ветэрынарных урачоў”. Толькі па ім было арыштавана і асуджана звыш 800 чалавек. Шмат хто з 29
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагодлзі . працаўнікоў Народнага камісарыята земляробства БССР, Навуковадаследчага Інстытута сельскай гаспадаркі, Віцебскага ветэрынарнага інстытута трапілі ў турмы. Сярод іх Р.А. Бонч-Асмалоўскі — старшыня сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана, кваліфікаваныя спецыялісты па аграноміі, землеўпарадкаванню, статыстыкі НК земляробства — Б. Хоцкі, А. Міхайлаў, В. Ліодт, А. Папялышка, дырэктар Навуковадаследчага інстытута сельскай гаспадаркі Г. Гарэцкі, акадэмік А. Дубах, прафесар Віцебскага ветэрынарнага інстытута В. Макавейскі і інш. Але ж самыя масавыя арышты з гэтых спраў ішлі ііа Белтрактарацэнтры, па гэтаму аб’яднанню рэпрэсіям падверглася 546 чалавек. Па сутнасці амаль паўнасцю знішчаліся тыя невялікія кваліфікаваныя кадры, якія працавалі ў цэнтральных кіруючых органах сельскай гаспадаркі і на месцах, бо адначаснашло выкрыццё “ворагаў народа” параёнах. У верасні 1932 г. АДПУ БССР ліквідавала ў Мазырскім раёне так званую контррэвалюцыйную арганізацыю “Сялянскіх саюзаў”. У яе кіраўніцтве абвінавацілі сельскагаспадарчых спецыялістаў з дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі. Па гэтай справе толькі ў адным раёне праходзіла звыш 70 чалавек.7
У 1933 г. НКУС БССР ўзбудзіла справу па дзейнасці яшчэ адной контррэвалюцыйнай арганізацыі “Беларускага нацыянальнага цэнтра”. Следчымі адзначалася, што гэтая арганізацыя нібы рас-паўсюджвала сваю дзейнасць на значную частку тэрыторыі Беларусі:
“а) на культурным фронце: БАН, НКасветы, Дзяржаўную бібліятэку, Саюз савецкіх пісьменнікаў, Белта, Радыёцэнтр, рэдакцыю газеты “Звязда” і інш.;
б) ВНУ — Горацкую сельскагарспадарчую акадэмію, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Энергетычны Інстытут, навукова-даследчыя інстытуты і інш.
в) Савецкі апарат — Дзяржплан, НК аховы здароўя, НК асветы, Наркамгас, Наркамсувязь і інш.;
г) грамадскія арганізацыі — ЦК МОПРа, партыйныя арганізацыі, Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б, прадстаўніцтва КПЗБ і інш.;
д) РСКА — разведупраўленне штаба БВО, гарнізоны г. Барысава і інш.;
е) буйныя гарады БССР, 25 раёнаў БССР.”
Толькі адзін пералік устаноў, намечаных для выяўлення шкоднікаў, паказвае, што расправа ішла з інтэлігенцыяй. Следчыя органы зрабілі ўсё, каб сфальсіфікаваць наяўнасць нібы шырокай сеткі арганізацый, якія дзейнічалі па ўказцы БНЦ, і налічылі 59 паўстанцкіх ячэек, 19 30
Н. Васілеўская. Масавыя рэпрэсіі інтэлігенцыі.. дыверсійных груп, 4 тэрарыстычныя трупы, 20 шпіёнскіх ячэек і рэзідэнтур8.
Па справе БНЦ у якасці абвінавачваемых было прыцягнута 97 чалавек і сярод іх значная частка інтэлігенцыі, якая унесла немалы ўклад ў справу беларускага нацыянальнага адраджэння на тэрыторыі савецкай і Заходняй Беларусі. Тым не менш, 26 з іх рашэннем судовай калегіі АДПУ ад 9 студзеня 1934 г. былі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, 16 — да ВМП з заменай яе на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў (пасля паўторнага асуджэння ў 1937 г. усе яны былі расстраляны), 17—да 10 год, 5 — да 8 год папраўча-працоўных лагераў, а астатнія — да розных мер пакарання. Пад прымусам фі-зічным і маральным “прызналіся” у прыналежасці да гэтай арганізацыі 77 чалавек. Следчыя “знайшлі” і кіраўнікоў БНЦ — найбольш вядомых беларускіх дзеячоў — С. Рак-Міхайлоўскага, П. Мятлу, I. Гаўрыліка, I. Дварчаніна, М. Бурсевіча, Ф. Валынца, П. Валошына.
Бясконцыя праверкі і чысткі рыхтавалі новых асоб для рэпрэсій. Асаблівая ўвага надавалася ўстановам культуры. Гэта пацвярджае дакумент, накіраваны сакратару ЦК КП(б)Б М. Гікалу 24 лютага 1933 г. У ім адзначаецца, што пасля разгляду ЦК КП(б)Б пытання аб прарывах на ідэалагічным фронце зроблена наступнае:
“1 . Праверан сумесна з ЦК PCI склад работнікаў НК асветы. Вычышчана 16 чалавек, падлягаюць замене 3 чал. 15 чал. павінныбыць правераны праз АДПУ.
2. Праверан склад працаўнікоў Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі. вычышчана21 чал.,6— падлягаюць замене, 10 будуць правераны праз АДПУ.
3. Вядзецца распрацоўка антыпартыйнай трупы ЦКК — Рыўлін, Засценкер, Саевіч, Гесен, Карніенка і іншыя.
4. Ідзе праверка “Бальшавіка Беларусі” з 1931 па 1933 гг.
5. Ідзе праверка склада працаўнікоў радыёвяшчання. Адзін выключай з партыі, 3 — зняты з працы як нацдэмы, неабходна зняць яшчэ 3.
6. Па ўсёй Беларусі ідзе праверка бібліятэчных працаўнікоў, якая закончыцца ў сакавіку.
7. Ідзе праверка ўсіх навукова-даследчых устаноў, выкладчыцкага персаналу.
8. Ідзе чыстка нацдэмаўскіх і іншых элементаў у АНБ. Вычышчана 50 чалавек.
9. Перагледжан увесь склад палітрэдакцый і непрыгодныя заменены.
Прагледжваецца ўвесь склад цэнтральных газет”9.
Немагчыма ўявіць, у якім цяжкім маральным стане знаходзілася пазбаўленая спакойнай працы інтэлігенцыя, вымушаная жыць пад жахам новых чыстак і арыштаў.
Прозвішчы тых, каго вычышчалі, на каго наклейвалі ярлыкі нацдэмаў, як правіла, змяшчаліся на старонках перыядычнага друку, аб іх гаварылася на ўсіх партийных сходах, ім прыходзілася пісаць тлумачальныя запіскі аб сваіх паводзінах, палітычных поглядах, прынародна каяцца ў ідэалагічных памылках. Прымаліся нават спецыяльныя пастановы, якія патрабавалі прынароднага пакаяння ад тых, хто на погляд партыі меў перад ёй грахі. 26 снежня 1932 г. такую пастанову приняла партячэйка ВПШ, патрабаваўшы ад выкладчыка Гесена “у самым хуткім часе разгарнуць крытыку сваіх памылак перад шырокай грамадскасцю студэнтцтва і навуковых працаўнікоўу друку.10
Пакаяльныя лісты, надрукаваныя ў газетах, сталі звычайнай з’явай. У памылках каяліся Д Жылуновіч, У. Ігнатоўскі, С. Вальфсон, вымушаны над прымусам пісаць лісты Я. Колас і Я. Купала. Не ўсе маглі вытрымаць палітычнае цкаванне, пакончылі жыццё самагубствам У. Ігнатоўскі, А. Чарвякоў, спрабаваў гэта зрабіць Я. Купала.
Маральнаму зневажанню тых, хто пападаў у лік ворагаў, надавалася вялікае значэнне, бо стваралася ілюзія справядлівасці асуджэння, да таго ж следчыя органы мелі надзеі пры арышце агрымаць чалавека ўжо псіхалагічна зламанага, гатовага на ўсе іх патрабаванні. I сапраўды, такіх было нямала, асабліва пасля катавання падследных.
Рэспрэсіі не абыходзілі нават студэнтаў, тых, каго савецкая ўлада ў хуткім часе бачыла ў шэрагах новай савецкай інтэлігенцыі. У 1935 г. па абвінавачванню ў прыналежнасці да контррэвалюцыйных арга-нізацый былі арыштаваны і асуджаны і-рупы студэнтаў Інстытута народнай гаспадаркі, Медыцынскага і БДУ. На 2 сакавіка 1935 г. знаходзіліся пад следствам 14 мінскіх студэнтаў і на 31 меліся кампраметуючыя матэрыялы.
У 30-я гады набыла іншы накірунак і характарыстыка спраў, якія АДПУ групавала ўжо не па нацдэмаўскіх альбо трацкісцкіх арганізацыям, а шпіёнска-дыверсійных, фашысцкіх і інш. Расправа над тымі, хто праходзіў па гэтым арганізацыям, была бязлітаснай.
Пасля прыняцця сталінскай канстытуцыі СССР 1936 г. пачаўся новы віток рэпрэсій, самы масавы і жорсткі. 1937—1938 гады ўвайшлі ў гісторыю крывавымі адзнакамі знішчэння інтэлігенцыі, рабочых, сялянства. Менавіта ў гэтыя гады пачаліся паўторныя чысткі ўстаноў ад
Н. Васілеўская. Масавыя рэпрэсіі інтэлігенцыі...
ворагаў, узніклі новыя працэсы, а таксама паўторныя над тымі, хто ўжо адбыў пакаранне і чакаў вызвалення. Амаль усе асуджаныя па справе СВБ у 1930—1931 гг. атрымалі новыя тэрміны зняволення, а многія вышэйшую меру пакарання, сярод іх А. Баліцкі, А. Адамовіч, Д. Прышчэпаў, В. Ластоўскі, Я. Лёсік і іншыя, хто адбыў да 1937 г. сваё заключэнне.
Контррэвалюцыянераў, шкоднікаў, дывэрсантаў зноў знаходзілі ў БДУ, Мінскім педагагічным інстытуце, Віцебскім ветэрынарным, Беларускім палітэхнічным і шмат іншых. У турмах апынуліся дырэктары Беларускага палітэхнічнага інстытута, Горацкага сельскагаспадарчага, Магілёўскага педагагічнага.
На тых, хто знаходзіліся пад назіраннем, але засталіся на працы, ішоў збор кампрамату. У Мінскім педагагічным інстытуце ў ліпені 1938 г. на 49 супрацоўнікаў з 83 меліся кампраметуючыя звесткі, па Барысаўскаму раёну кампрамат меўся на 41 выкладчыка, Гомелю і Гомельскаму раёну — на 98, Палескай вобласці — на 274 выкладчыка. Вядома, што ўсе яны неўзабаве былі аднесены да сфабрыкаваных органам! НКУС контррэвалюцыйных арганізацый.
Праходзілі арышты тых, хто яшчэ ўцалеў у Беларускай Акадэміі навук. У дакладной запісцы наркома ўнутраных спраў БССР А.А. Наседкіна “Аб шкодніцтве ў Беларускай Акадэміі навук” адзначалася, што ў 1937—1938 гг. органам! НКУС БССР арыштавана 57 чалавек агентаўз іншаземных разведак, трацкістаў і іншых, і пакуль што працуюць “распрацаваныя намі 22 удзельнікі антысавецкага падполля, 80 блізкіх сваякоў рэпрасаваных і 40 навуковых супрацоўнікаў ураджэнцаў замежных краін”." Амаль усе яны неўзабаве былі зняты з працы або арыштаваны. У 1937—1938 гг. загінулі прэзідэнты Бела-рускай Акадэміі навук П. Горын, I. Сурта, акадэмікі Я. Афанасьеў, Т. Домбаль, П. Панкевіч і іншыя. Знішчаліся людзі з актыўнымі жыццёвымі назіцыямі, таленавітыя даследчыкі і арганізатары навуковай працы. Фактычна ў гэтыя гады навуковыя кадры Беларускай Акадэміі навук аказаліся разгромленымі, спыніліся распрацоўкі шмат якіх праблемных напрамкаў, асабліва гуманітарнага профілю.