Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі
Матэрыялы канферэнцыі
Памер: 278с.
Мінск 1998
1 Шпілеўскі Г.Ф., Бабровіч Л.А. Беларуская Акадэмія навук на парозе другой пяцігодкі. Мн., 1933, с. 9.
2 Інстытут Беларускае культуры. Мн., 1993, с. 24.
3 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ), ф. 4, воп. 2, спр.
63, арк. 137.
4 Шпілеўскі Г.Ф., Бабровіч Л.А.Пак. твор, с. 48.
5 Возвращенные имена. Мн., 1992, с. 87.
6 Там сама, с. 8—9.
7 Шчарбакоў В. Праблема навуковых кадраў у БССР// Савецкая краіна. 1931. №1. С. 38.
8 НАРБ, ф. 4, воп. 14, спр. 2, арк. 360.
’ Карніенка. Класавая барацьба на гістарычным фронце Беларусь Мн., 1932, с. 8.
10 НАРБ, ф. 4, воп. 21, спр. 362, арк. 842.
" Там сама, арк. 842.
12 Там сама, арк. 54.
13 Там сама, арк. 55.
14 Там сама, арк. 56.
15 Там сама, арк. 50.
16 Возвращенные имена..., с. 93—94.
17 НАРБ, ф. 4, воп. 14, спр. 142, арк. 172.
18 Там сама.
19 Там сама, арк. 183.
20 НАРБ, ф. 4, воп. 21, спр. 396, арк. 12.
22 Okinczyc Е Jak Komintem organizowal ruch Bialoruski. Wilno, 1938, s. 26.
23 Возвращенные имена, с. 27.
24 БДАМЛіМ, ф. 3, воп. 1, спр. 11, арк. 1.
25 Мяснікоў А. Нацдэмы. Мн., Беларусь, 1993, с. 64.
26 Возвращенные имена, с. 119.
27 Там сама, с. 67.
28 Там сама, с. 44.
29 Там сама, с. 108.
30 Там сама, с. 30.
31 Там сама, с. 29.
32 НАРБ, ф. 4, воп. 26, спр. 106, арк. 357.
33 Возвращенные имена, с. 97.
34 Там сама, с. 36.
35 Музей МДГУ, НВ 844.
36 Возвращенные имена, с. 78.
37 Там сама, с. 66.
38 Антонович Т, Лапец П., Протько Т. В поисках утраченного времени. И Коммунист Белоруссии. 1990. № 1. С. 66.
39 НАРБ, ф. 4, воп. 3, спр. 174, арк. 160—161.
40 НАРБ, ф. 4, воп. 3, спр. 22, арк. 721.
41 НАРБ, ф. 4, воп. 3, спр. 606, арк. 164.
Н. ВАСІЛЕЎСКАЯ (Мінск, Беларусь)
МАСАВЫЯ РЭПРЭСІІІНТЭЛІГЕНЦЫІ
У шэрагу вялікіх бедстваў, якія напаткалі беларускі народ за гады існавання савецкай улады, найбольш цяжкімі з’яўляюцца палітычныя рэпрэсіі, згубіўшыя сотні жыццяў рабочых, сялян, інтэлігенцыі.
Асабліва балюча яны адбіліся на беларускай інтэлігенцыі, шэрагі якой і так з’яўляліся даволі малалікімі. Рэпрэсіі супраць яе пачаліся адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і датычылі тых, хто не прыняў савецкую ўладу, выступаў супраць яе, а таксама і тых, хто па сацыяльнаму паходжанню быў занесены ў лік варожых элементаў. Пільны кантроль усталяваўся і за інтэлігенцыяй, якая супрацоўнічала з савецкай уладай і нават раздзяляла яе ідэалогію.
У сваёй палітыцы да інтэлігенцыі ўлада, з аднаго боку, абвяшчала аб яе вялікай ролі ў пабудове новага жыцця, неабходнасці прыцягнення ўсіх яе прафесійных атрадаў да ўдзелу ў гэтай справе, а з другога—ужо ўрэзалюцыі XII Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) 4—7 жніўня 1922 г. гаварылася аб тым, што нельга адмаўляцца ад прымянення рэпрэсій не толькі ў адносінах да меншавікоў і эсэраў, але і паліты-канствуючай вярхушкі мнімабеспартыйнай буржуазна-дэмакратычнай інтэлігенцыі. Працягам рэпрэсіўных мер з’яўлялася прынятае ў жніўні 1922 г. УЦВК рашэнне “Аб адміністратыўнай высылцы асоб, прызнаных сацыяльнанебяспечнымі”, па якому асобая камісія пры НКУС атрымала права без суда высылаць за мяжу абвінавачаных у гэтым асоб, альбо заключаць іх у лагеры. Подобный акты дзейнічалі і ў БССР. Ужо ў канцы лета па буйных гарадах рэспублікі былі праведзены арышты некаторых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якія адмоўна ставіліся да савецкай улады, не згаджаліся з яе палітыкай і не ўтойвалі сваіх поглядаў. У Мінску і Віцебску пад арыштамі апынуліся некалькі інжынераў, фінансавых і эканамічных працаўнікоў і настаўнікаў.
Кантроль за інтэлігенцыяй, асабліва яе дарэвалюцыйнай часткай, не зменшыўся і ў далейшым. Пачынаючы з 1924 г., праходзілі перыядычныя чысткі навучальных і іншых устаноў, прадпрыемстваў ад так званых чужых, а потым варожых элементаў. Была створана дастаткова шырокая сістэма сыску, даносаў, назіранняў, у выніку якой амаль на кожнага прадстаўніка інтэлігенцыі складаліся асобныя характарыстыкі. У іх адзначаўся не толькі жыццёвы шлях, але і палітычныя погляды, адносіны да савецкай улады, размовы аб яе палітыцы з сябрамі і супрацоўнікамі. Па гэтых характарыстыках звальнялі з працы, рабілі чысткі, разбіралі на
Н. Васілеўская. Масавыя рэпрэсіі інтэлігенцыі...
сходах тых, хто меў з пункту гледжання ўлады якія-небудзь памылкі. Адзін з такіх дакументаў, падрыхтаваных для ЦК КП(б)Б па матэрыялах сакрэтнага аддзелу АДПУ БССР у кастрычніку 1925 г. утрымліваў прозвішчы шмат каго з беларускай інтэлігенцыі разам са скажонымі характарыстыкамі іх палітычных поглядаў і навешанымі ярлыкамі — “шавіністы”, “нацыяналісты” і інш. У ліку трапіўшых у дакумент — акгыўныя будаўнікі беларускай культуры М. Азбукін, А. Баліцкі, Я. Колас, Я. Лёсік, А. Смоліч, А. Цвікевіч і іншыя'. Яны ўяўлялі небяспеку набіраючай моц партыйнай диктатуры ўжо тым, што былі адукаванымі, сацыяльна актыўнымі асобамі, мелі свае погляды на развіццё некаторых гістарычных падзей, таму яна імкнулася пазбавіцца ад магчымых апанентаў з боку інтэлігенцыі, як пазбавілася ад усіх апазіцыйных партый. Каб зрабіць гэта, у тых умовах дастаткова было абвінаваціць няўгодных уладзе інтэлігентаў у варожых да яе адносінах.
Формай абвінавачвання паслужыў нацыянал-дэмакратызм, да якога партыйнае кіраўніцтва на працягу другой паловы 20-х гадоў падыходзіла ўсё больш непрымірыма, пакуль не ахарактаразавала яго контррэвалюцыйным. Носьбітамі нацыянал-дэмакратызму былі названы прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі: У. Ігнатоўскі, А. Баліцкі, А. Смоліч, 3. Жылуновіч, 3. Прышчэпаў, В. Ластоўскі і шмат іншых.
Ужо XII з’езд КП(б)Б (люты 1929 г.) прапанаваў весці рашучую барацьбу супраць варожых нацыянальна-дэмакратычных элементаў, а канчатковую кропку ў неабходнасці больш жорсткіх да іх адносін паставіў у сваім дакладзе на бюро ЦКК КП(б)Б 27 чэрвеня 1929 г. У.П. Затонскі, кіраўнік маскоўскай камісіі па абследаванню нацыянальнай работы ў БССР. Ён патрабаваў ад ЦК КП(б)Б не рабіць “уступак нацыяналістам” ні ў тэорыі, ні ў практыцы, “рашуча спыніць занадта зацягнуўшуюся палітыку заігрывання з вярхушкай інтэлігенцыі”2. Характарызуючы шмат каго з беларускай інтэлігенцыі з яўнай непавагай да іх працы, зрываючыся на здзеклівы тон, Затонскі рабіў свайго роду мініданосы на Б. Эпімах-Шыпілу, У. Ігнатоўскага, А. Баліцкага, М. Зарэцкага, Я. Лёсіка і іншых.
Даклад змяшчаў пагібельны для беларускай інтэлігенцыі вывад: “вялікая колькасць інтэлігенцкай вярхушкі, нягледзячы на тую ўвагу, якая ёй надаецца і нягледзячы на розныя арыентацыі — Усход альбо Захад, — у рашучы момант створыць адзіны антысавецкі фронт...”3. У тых умовах гэта вызначала неабходнасць ізаляцыі інтэлігенцыі, на якую ўжо меўся кампрамат, а потым і той, на якую ён пакуль яшчэ збіраўся.
Ужо ў 1929 г. значная частка беларускай інтэлігенцыі была
абвінавачана ў прыхільнасці да нацыянал-дэмакратызму і знята з займаемых пасад. У іх ліку нарком асветы А. Баліцкі, нарком земляробства Д. Прышчэпаў, дырэктар Дзяржаўнага музея В. Ластоўскі, многія выкладчыкі БДУ і тэхнікумаў, сельскагаспадарчай Акадэміі. Газеты, часопісы разгарнулі сапраўднае цкаванне тых, каго АДПУ у хуткім часе сабрала над так званай справай “Саюза вызвалення Беларусі”. У 1930 г. пачаліся арышты яе “членаў”. Толькі ў ноч з 18 на 19 ліпеня ў Мінску яму падвергліся болып 25 чалавек, у тым ліку Я. Дыла, Ф. Ждановіч, М. Гарэцкі, У. Савіч, А. Прышчэпчык, А. Адзінец, Ч. Радзевіч, У. Пракулевіч.
Усяго па справе СВБ праходзілі 108 чалавек, і сярод іх акадэмікі Беларускай Акадэміі навук В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафесар А. Смоліч, нарком асветы А. Баліцкі, нарком земляробства Д. Прышчэпаў, пісьменнікі М. Гарэцкі, Ул. Дубоўка, Я. Пушча, шмат хто з навукоўцаў. Усе арыштаваныя абвінавачваліся ў тым, што “з’яўляліся членамі контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі... “Саюз вызвалення Беларусі,” ажыццяўлялі арганізава-нае шкодніцтва на культурным, ідэалагічным і іншых участках сацыялістычнага будаўніцтва, праводзілі антысавецкую нацыя-налістычную агітацыю, накіраваную на запавольванне тэмпаў развіцця Беларусі на сацыялістычным шляху, ставячы канчатковай мэтай адарванне Беларусі ў этнаграфічных межах ад Савецкага Саюза, стварэнне так званай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)”4.
Нягледзячы на маральны ціск, які прымянялі да арыштаваных следчыя, а да некаторых і фізічныя меры ўздзеяння, на папярэднім следстве поўнасцю вінаватымі прызналі сябе толькі 25 чалавек, больш за 40 поўнасцю адмовілі сваю віну і каля 25 прызналіся часткова. У працэсе следства 18 чалавек былі нрызнаны невінаватымі і вызвалены з турмы. Сярод іх Б. Эпімах-Шыпіла, П. Бузук, М. Байкоў, М. Бурштын, Л. Дашкевіч, А. Дайлідовіч і іншыя. Амаль усе яны зноў арыштаваны і асуджаныў 1936—1937 гг.
Па сфальсіфікаванай справе СВБ 90 прадстаўнікоў інтэлігенцыі атрымалі розныя тэрміны зняволення, з іх 89 беларусаў і 1 рускі. А. Адмовіч, А. Баліцкі, П. Ільючонак, Д. Прышчэпаў, справа якіх у снежні 1930 г. выдзелена у асобную — па 10 гадоў зняволення ў канцлагерах, 8 чалавек па 5 гадоў — М. Адзярыха, Я. Бядрыцкі, А. Дарашэвіч, П. Жаўрыд, Ф. Ждановіч, М. Каспяровіч, А. Сак, I. Цвікевіч, I. Біндзюк— на 3 гады. Астатнія — да 5 гадоў высылкі з Беларусі ў розныя аддаленыя раёны СССР. Сярод іх М. Азбукін, М. Гарэцкі, А. Гурло, М. Гурскі, М.
Н.Васілеўская. Масавыя рэпрэсіі інтэлігенцыі..
Грамыка, У. Дубоўка, В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, П. Трамповіч, А. Смоліч, А. Цвікевіч, М. Шчакаціхін і шмат іншых вядомых грамадскіх дзячоў навукі і культуры. Гэта быў непапраўны ўдар для Беларусі, яе навукі, культуры і гаспадаркі. Лепшыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі гвалтоўна пазбаўляліся магчымасці не толькі займацца творчай працай на карысць сваёй Радзіме, але і наогул — пачалавечы жыць. Толькі адзінкам з іх праз дзесяцігоддзі ўдалося вярнуцца на Беларусь, астатнія па адбыцці тэрміна зняволення атрымалі новыя абвінавачванні і былі асуджаны да вышэйшай меры пакарання, альбо да новых гадоў зняволення ў канцлагерах. Як адзначае даследчык палітычных рэпрэсій на Беларусі У Адамушка, “з 826 чалавек, якія праходзілі па спісе ўдзельнікаў беларускага нацыянальнага руху 1917— 1924 гг. (а тэта ў абсалютнай большасці прадстаўнікі інтэлігенцыі — Н.В.) рэпрэсаваны ўсе, хто застаўся пражываць натэрыторыі СССР”.5