Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі Матэрыялы канферэнцыі

Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
75.92 МБ
Ініцыяваны пракамуністычнымі арганізацыямі перагляд справы аб Курапатах даў падставу для распаўсюджвання праз афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі чутак пра тое, што ў Курапатах ляжаць ахвяры фашысцкага генацыду, у тым ліку яўрэі, дэпартаваныя з краін Заходняй Еўропы. Такім чынам паднесены матэрыял нават быў выкарыстаны як ударны кампрамат супраць фронтаўскай апазіцыі ў рэферэндумнай кампаніі А. Лукашэнкі.
“Падстаў для аднаўлення следства няма” — пісаў у афіцыйнай заяве першы намеснік Генеральнага нракурора Ул. Кандрацьеў, на спыненне 1 снежня 1995 г. чарговай крымінальнай справы па Курапатах. Варта працытаваць тую частку афіцыйнага заключэння, якая тычылася “фашысцкага следа” у Курапатах:
“Пасля вызвалення г. Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. у БССР працавала Надзвычайная дзяржаўная камісія па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў, учыненых фашыстамі і іх памагатымі ў час акупацыі. У акце камісіі ўказаны канкрэтныя месцы, дзе фашысты праводзілі масавыя знішчэнні жыхароў г. Мінска і бліжэйшых вёсак: в. Глінішча, у 5 км ад Мінска; хутар Петрашкевічы; яўрэйскія магілкі ў Мінску; Вялікі Трасцянец; урочышча Дразды; Малы Трасцянец; лес Благаўшчына. У акце камісіі ад 25.07.44 указана, што ў в. М. Трасцянец знішчалася яўрэйскае насельніцтва з гарадоў Чэхаславакіі, Аўстрыі, Германіі і Польшчы. У матэрыялах указанай камісіі адсутнічаюць якія-небудзь даныя аб тым, што фашысты ажыццяўлялі 255
	Палітычныя пэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі	. масавыя расстрэлы грамадзян у раёне весак Цна Едкава і Зялёны Луг
(Курапаты).
На наше запатрабаванне пасольства Ізраіля паведаміла, што ў архіўных матэрыялах Мемарыялыіага Інстытута катастрофы і гераізму еўрапейскага яўрэйства ў Іерусаліме няма ніякіхданых, якія б сведчылі аб расстрэлах немцамі яўрэяў у Куранатах у гады другой сусветнай вайны.
У пранэсе следства ў нракурагуры г. Гамбурга (ФРГ) была вывучана крымінальная справа на абвінавачванню ваенных злачынцаў штандартэнфюрэра СС Паўля Блобеля і Макса Кранера, якія ў канцы 1943 г. і иачатку 1944 г. са спецыяльнымі ка.мандамі займаліся знішчэннем слядоў масавых пахаванняў грамадзян шляхам раскопвання пахаванняў і спальвання трупаў. Ніякага ўпамінання мясцовасці, якая цянер называецца Курапатамі, у снравс няма.
Прыведзеныя вышэй, а таксама іншыя наяўныя ў снраве доказы сведчаць аб беспадстаўнасці меркаванняў так званай “грамадскай камісіі”.
Аналіз наяўных у крымінальнай справе даных дае магчымасць зрабіць выснову абтым, што ў лясным масіве Курапаты ў 1937—1941 гг. органам! ВКУС БССР праводзіліся масавыя расстрэлы грамадзян. Вызначыць іх асобы і канкрэтныя падставы пакарання ў працэсе следства не было магчымасці з-за адсутнасці неабходных архіўных даных у КДБ Рэснублікі Беларусь”10.
У 1996—1997 г. на Беларусі працягваў актыўна развівацца працэс усталявання новага аўтарытарызму, які, па сутнасці, наследуе многія прынцыпы таталітарнай сістэмы бальшавіцкага кшталту. Курапаты — адзін з самых неприемных эпізодаў, які наспела абнародаваць дэмакратычная апазіцыя і які перашкаджае сучасным камуністам настальгічна ідэалізаваць савецкі рэжым. Таму няздарма восенню 1997 года пачалася новая “раскрутка” курапацкай справы з усё той жа задавай — даказаць “во что бы то ни стало”, што масавыя расстрэлы ў Курапатах праводзілі фашысты, а не НКУС БССР. У 1997 годзе кіраўніцтвам Беларускай Энцыклапедыі быў зняты падрыхтаваны мною тэкст артыкула “Курапаты” да 4 гома “Энцыкланедыі гісторыі Беларусі”" і заменены кароткім наведамленнем, у якім, акрамя ўсяго іншага, згадваецца ііра праверку інфармацыі аб тым, што ў Курапатах ляжаць ахвяры фашысцкага генацыду.12
У тых палітычных умовах, якія складваюцца сёння на Беларусі, Курапаты могуць паўтарыць сумна вядомы лёс Катыні. Я к вядома,
М.Крывальцэвіч. Курапаты як помнік гісторыі і аб’ект палітыкі створаная ў 1943 г. савецкімі органамі камісія на чале з акадэмікам М.Н. Бурдэнкам, сфальсіфікавала матэрыялы эксгумацыі і рэнрэзентавала іх такім чынам, што ў Катыні польскіх афіцэраў стралялі не органы НКУС у красавіку маі 1940 г., а немцы ўвосень 1941 г. Адноўленае ў Курапатах следства можа цягнуцца не адзін год, што дазволіць падрыхтаваць нраз манапалізаваныя асноўныя сродкі масавай інфармацыі грамадскую думку да ўспрыняцця новай (“фашысцкай”) версіі курапацкай трагедыі. Застаецца толькі спадзявацца на аб’ектыўнасць, нрафесійную і ўласную годнасць тых прадстаўнікоў беларускай Феміды, якія далучаны воляю лесу да гэтай справы.
1	Зянон Пазняк, Яўген Шмыгалсў. Курапаты — дарога смерці // Літарагура і мастацтва. 3.06.1988 г.
’Юрась Ляшкевіч. У справе аб Курапатах пастаўлсна кропка // Звязда. 19.06.1996.
’Курапаты: Артыкулы, навуковая справаздача, фотаздымкі. Мн., 1994. С. 38.
4Юрась Ляшкевіч. У справе аб Курапатах...
5	А. Іоў, М. Крывальцэвіч, В. Кудрашоў. Некаторыя вынікі архсолагатапаграфічных даследаванняў ва ўр. Курапаты // Час, помнікі, людзі. Памяці рэпрасаваных археолагаў. Тэзісы дакладаў міжнароднай канферэнцыі. Мн., 1993. С. 53—56.
6	Георгий Тарнавский, Валерий Соболев, Евгений Горелик. Куропаты: следствие продолжается. Москва, 1990. С. 117—118,179—180.
’Георгий Тарнавский, Валерий Соболев, Евгений Горелик. Куропаты...С. 182—198.
’Курапаты: артыкулы, навуковая справаздача...С. 75—77.
9	А. Залесский. Дело о Куропатах... И всё-таки фашисты И Товарищ. 19 студзеня 1996.
10	Юрась Ляшкевіч. У справе аб Курапатах...
" Курапаты//Наша Ніва. 12 мая 1997.
12	Энцыклапедыя гісторыі Бсларусі. Т. 4. Мн., 1997. С. 313.
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі	.
А. ЛУКАШУК (Прага, Чэхія)
САКРЭТНЫЯ АРХІВБІ Ў ПОСТКАМУН1СТЫЧНАЙ ЕЎРОПЕ: ЗАКАНАДАЎСТВАIГРАМАДСКАЯ ПРАКТИКА
Без праўды няма свабоды. Г этая максыма вызначыла лёс сакрэтных архіваў у еўрапэйскіх краінах пасьля надзеньня камунізму. Гэтая формула мае і адваротную сапраўднасьць — зачыненыя архівы азначаюць, што камунізм працягвае існаваць. Таталітарызму заўсёды патрабуецца міністэрства праўды.
Кіраўніком, ідэолягам і арганізатарам рэпрэсій і диктатуры ў сацыялістычных краінах Уходняй Еўропы былі камуністычныя нартыі. Аднак сакрэтныя службы зьяўляліся не проста іх неадухоўленым інструментам, — іх нездарма называлі органамі, г.зн. арганічнай, неад’емнай часткай цэлага. Немагчыма правесьці падзел, дзе канчаецца юрыдычная і маральная адказнасьць кампартыі і пачынаецца адказнасьць тайнай паліцыі. Паняцьце злачыннага загаду і злачыннай арганізацыі, выпрацаванае на Нюрнбэргскім трибунале, вызначае агульны юрыдычны фон нраблемы.
Палітычныя варункі, грамадзкі настрой, фінансава—эканамічныя магчымасьці, стан судовай сыстэмы — гэтыя і іншыя чыньнікі ўплываюць на ход пераадоленьня таталітарнай спадчыны. У краінах Усходняй Еўроііы гэты працэс ідзе нераўнамерна, з цяжкасьцямі, палітычнымі скандаламі і чалавечымі трагедыямі. Найбольшых поспехаў дасягнула Нямеччына, чыё заканадаўства і практичны досьвед зьяўляюцца ў пэўным сэнсэ мадэльлю для іншых усходнеэўрапейскіх краінаў.
1.	Нямеччына
Назва усходненямецкага міністэрства дзяржаўнай бясыіекі для беларускага вуха гучыць амаль як дзявочае імя,— Штазі. Гэта было самае ненавіснае імя для адных немцаў; другія ім ганарыліся, трэція пагарджалі і ўсе, у тым ліку члены палітбюро — баяліся.
Хросным бацькам Штазі, як і іншых усходнеэўрапэйскіх сакрэтных службаў, быў Лаўрэнцій Берыя. Першыя дзесяціі’оддзі Штазі працавала над дыкгоўку савецкіх дарадцаў. Пазьней Штазі начала дзейнічаць больш самастойна, а ў 80-я гады ёй нават аддавалі перавагу перад КДБ: Штазі была лепш арганізаваная, яе больш баяліся, яна надзвычай эфэктыўна кантралявала нямецкае грамадзтва і вельмі паспяхова працавала на Захадзе.
Штазі былаўвасабленьнем сістэмы: яны разам усталёўваліся, мацьнелі, пашыраліся — і разам сканалі. Нязьменны кіраўнік Штазі ад 1971
258
А, Лукашук. Сакрэтныя архівы ў посткамуністычнай Еўропе...
году Эрых Мільке выступіў 13 лістапада 1989 году ў парляманце з апраўданьнем сваёй місіі:
"Мы прадстаўляем інтарэсы рабочага чалавека. Гэта была галоўная задача, ускладзеная на нас парлямантам, і мы яе заўсёды імкнуліся выконваць.
Гэта не заўсёды было лёгка дасягнуць, даводзілася працаваць у цяжкіх умовах. Iусё ж, таварышы! Шаноўныя члены парляманту! Мы падтрымлівалі надзвычай цесны контакт з працоўнымі." 1
Замест анладысьментаў грымнуў сьмех. Усе ведалі, ііра які “цесны кантакт з працоўнымі” гаварыў Мільке. Праз чатыры дні пасьля падзеньня Бэрлінскай сьцяны немцы сьмяяліся над чалавекам, якога больш заўсіх баяліся і ненавідзелі ваўсходняй Нямеччыне.
Нямецкія ўлады і розныя незалежныя арганізацыі падыйшлі да дзейнасьці Штазі гэтаксама як да нацысцкага мінулага: было вырашана адкрыць як мага болей інфармацыі шырокаму грамадзтву, уцягнуць людзей у гэты працэс. Многія ў Нямеччыне лічаць, што нрацэс дэнацыфікацыі даў вынікі толькі ў 70-я гады, калі аднавілася публічная дыскусія пра часы нацызму.
У канцы 1991 году Бундестаг прыняў так званы “Акт аб дакумэнтах міністэрства дзяржаўбясыіекі”, які вызначыў накірункі працы. Была ўведзеная пасада фэдэральнага камісара архіваў дзяржаўнай службы бясыіекі былой ГДР, якую ўзначаліў вядомы ў ГДР пастар Эхім Гаўк. Штат камісіі склаў 3200 чалавек — архівістаў, дасьледчыкаў, юрыс гаў. Аддзел архіваў камісіі займаецца захаваньнем і аіірацоўкай дакументацыі. Праз інфармацыйны аддзел ахвяры маюць доступ да сваіх снраваў, сюды адрасуюнца запыты судоў і іншых дзяржаўных установаў. У адукацыйна-дасьледчыцкім аддзеле вывучаюць структуру, мэтады, апэратыўную дзейнасьць Штазі.
У апошнія восем гадоў пабачылі сьвет сотні кніг, ад афіцыйных публікацыяў дакументаў, журналісцкіх расьследваньняў і акадэмічных манаграфіяў да мэмуараў усходніх немцаў (як ахвяраў, гэтак і калябарантаў Штазі). Сёньня аіульная колькасьць публікацыяў і кніжных выданьняў на гэтую тэму вымяраецца тысячамі назоваў.
Тым ня менш, у Нямеччыне не лічаць, што апрацоўка дакумэнтаў Штазі ўсё яшчэ ў пачатковай стадыі. За камуністычным часам у архівах Штазі, раскіданых па ўсёй усходняй Нямеччыне, былі сабраныя ня тысячы, а мільёны дакумэнтаў. Нямецкі пісьменьнік-дысідэнтСтэфан Гэйм адзначыў з гэтае нагоды: “Наўрад ці калі-небудзь які-небудзь гістарычны пэрыяд быў так шырока і дасканала дакумэнтаваны, як сорак