Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
259
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі .
год ГДР яе сакрэтнай паліцыяй”/
Штазі: лічбы і факты
Памеры Штазі даюць пэўнае ўяўленьне пра маштаб задачаў гісторыкаў. Бюджэт ГДР у вапошні год яе існаваньня выдаткаваў Штазі 3,6 мільярды марак, або 1.3% нацыянальнага бюджэту. У гэтым жа годзе Штазі праводзіла інвэнтарызацыю. Паводле яе, Штазі мела: 18000 кватэраў, 1262 офісы, 1181 сакрэтную вучэбную базу і схованку, 14 гатэляў, 305 дамоў адначынку, 99 снартовых комплексаў, 67 мясцовых камандных пунктаў і пунктаў сувязі, уласны шніталь і рэабілітацыйны цэнтр ва ўсходнім Бэрліне.
Штазі належала 12093 аўтамабілі, 5450 ірузавікоў і аўгобусаў, 124504 рэвальверы і пісталеты, 76592 аўгаматы, 3611 снайперскіх вінтовак, 1215 кулямётаў, 3537 адзінак сунрацьтанкавых узбраеньняў?
У гэтым сыіісе няма самалётаў, верталётаў, надводных лодак і баявых караблёў, але Штазі, безумоўна, мела доступ і магла карыстацца ўсімі наяўнымі ў краіне сродкамі барацьбы за сацыялізм.
Прыведзены пералік — толькі жалеза.як на камнутарным жаргоне называюць механічную частку кампутара. Прыводзяць у дзеяньне, запускаюць, ажыўляюць усе ворганы таталітарнага цмока людзі — іх называюць “кадры”.
Кадры
Паводле дакумэнтаў. у Штазі налічвалася каля 91 тысячы штатных супрацоўнікаў4. Яны нрацавалі ў цэнгральным апараце ў Бэрліне, у пятнаццаці рэгіянальных цэнтрах і ў некалькіх сотнях мясцовых кантораў Штазі.5
Гэта кадравыя афіцэры і ўнтэр-афіцэры, служачыя, для якіх Штазі была афіцыйнам месцам працы.
1м дапамагалі “неафіцыйныя сунрацоўнікі” (энэсы), як называлі агентаў у ГДР. Паводлс большасьці крыніцаў, каля 180 тысячаў немцаў шпіёнілі за суграмадзянамі на час падзеньня Бэрлінскай сьцяны — 1 % насельніцтва. (У друку сустракаецца і лічба 300 тысячаў6).
Анроч таго, існавалі так званыя “агульныя супрацоўнікі”. Яны, якія давалі толькі падпіску аб неразгалошваньні. Інструкцыі Штазі вызначалі розьніцу наміж гэтымі дзьвюма катэгорыямі агэнтаў наступным чынам: “яны звычайна дзейнічаюць зь меншай сакрэтнасьцю, чым энэсы”. Паколькі кантакты з энэсамі звычайна не дакумэнтаваліся, дакладнай інфармацыі пра тое, колькі нямецкіх грамадзянаў мела сувязь са Штазі ў такой форме, не існуе.
Пасьля вярбоўкі энэс мусіў паднісаць афіцыйную заяву, у якой браў
А, Лукашук. Сакрэтныя архівы ў посткамуністычнай Еупоііе.... абавязак заўсёды падтрымліваць Штазі, нават у справах супраць сваякоў і блізкіх сяброў. Прыкладна налова энэсаў працавала пад кіраўніцтвам цэнтральнага апарату, а другая палова — на мясцовыя філіі Штазі. Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, энэсаў выбірала сама Штазі, дабраахвотнікаў амаль не прымалі. Штазі перш за ўсё цікавілі асобы, найбольш карысныя з яе пункту гледжаньня, зусім не абавязкова найбольш палітычна лаяльныя. Каштоўнага кандидата часам вырошчвалі на працягу некалькіх гадоў. У падручніках Ш газі згадваюцца тры асноўныя вярбовачныя тэхналёгіі: апэляцыя да палітычных і ідэалягічных перакананьняў; прананова фінансавых альбо іншых выгодаў; у якасьці апошняга сродку — шантаж.
Для параўнаньня:
У 1989 годзе, пасьля краху улады КПСС у Літве, у Вільні апублікавалі некоторый сакрэтныя документы КДБ. у іх ліку інструкцыі, формуляры, анкеты. Стандартная анкета агентаасьведамляіыііка складалася з 29 параграфа}. Апроч біяграфічных зьвестак , афіцэр-вярбоўшчык, які запаўняў анкету, мусіў напісаць адказы на шэраг пытаныіяў, у тым ліку падрабязна выкласьці мэту вярбоўкі. Аднак, паколькі справа была пастаўлена на поток, для зручнасьціў падрадкоўніку дробным шрыфтам прыводзіліся тыповыя адказы. Параграф нумар 23 “Аб завербаваных” прадугледжваў наступныя варыянты працягу: на патрыятычнай глебе, з выкарыстаньнем кампраматэрыялаў, з варожага асяродку. Пытаньне нумар 24 “Супрацоўнічаць пагадзіўся, паводле досьведу КГБ, мела такія верагодныя адказы: Дабрахвотна, хістаўся, пасьля доўгага перакананьня, паставіў умовы і г.д. ”. У наступ пай графе адзначаліся "Каштоўныя асабістыя якасьці” агента: “памяць, назіральнасьць, аналітычныя здольнасьці, здольнасьць уваходзіць у давер, фізычная сіла, валявыя якасьці, здольнасьць да пераўвасабленьня і г.д. ". Далей у анкеце ішло пыпшньне “Якія мае спецыфічныя магчымасьці". Парадкоўнік прыводзіў некаторыя з іх: “выезды ў іншыя раёны, наведаньне прыватных кватэраў паводле характару працы, мае лецішча, уласную аўтамашыну, умее вадзіць аўтатранспарт і інш." Пытаньне нумар 27 фіксавала “Асабістыя інтарэсы, зацікаўленьні і схільнасьці ”, сярод іх “спорт, паляваньне, музыка, мастацтва, зьбіраньне калекцыяў, турызм, радыёаматар, кінафотааматар, аматаргульніўкарты і іншыхазартныхзабаваў”. Перадапошняе пытаньне ацэньвала “Надзейнасьць агента ”. Трэба было адзначыць, ці агент "правераны праз агентуру, з 261
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі выкарыстаныіем апэратыуна-тэхнічных іншых сродкау і праверкі". Завяршала анкету фактычна яшчэ адна анкета "Зьвесткі пра асабістыя сувязі, якія маюць апэратыўны інтарэс ”. Сюды заносіліся імёны, адрасы, прафэсіі знаёмых новасьпечанага агента і зьвесткі пра іх, якія “заслугоўваюць апэратыўнай увагі”.
Ідэалісты ўзначальваюць сакрэтныя службы ў таталітарных дзяржавах толькі на пачагку іх дзейнасьці. Ім на зьмену прыходзяць садысты-каты і цынікі-прагматыкі. Штазі вызначала імкнсньне да найбольшай магчымай эфэктыўнасьці. Дзеля гэтага ўсе энэсы былі падзеленыя на шэсьць асноўных катэгорыяў.
Найбольш агульным быў “неафіцыйны сунрацоўнік дзеля пранікнсньня і забесыіячэньня зоны адказнасьці”. Звычайнатакія энэсы зьбіралі рознаплянавую інфармацыю і сачылі за пэўнай групай людзей, часта на працы. ўсё, што заслугоўвала ўвагі, энэс паведамляў свайму непасрэднаму начальству, у бальшыні вынадкаў “неафіцыйнаму супрацоўніку кіраўніку іншых неафіцыйных суіірацоўнікаў”.
Часам Штазі імкнулася завербаваць агента з блізкіх знаёмых якоганебудзь вядомага дысідэнта. У такім выпадку энэс атрымліваў павышэньне і клясіфікаваўся як “неафіцыйны абарончы супрацоўнік з сувязямі з ворагамі, альбо з безпасрэдным уплывам на асобаў, якія падазраюцца ў варожай дзейнасьці”, Яшчэ адзін кшталт — “энэс для бясьпекі канспіратыўнай дзейнасьці і сувязі”. Гэтыя энэсы мусілі быць у любы час гатовыя знайсьці транспарг і прытулак для правядзеньня сакрэтных апэрацыяў Штазі. Больш рэдка сустракаецца “энэс для спэцыяльных заданьняў”— асоба, якая займае важную насаду альбо валодае дасьведчанасьцю эксперта, да якой зьвяртаюцца па кансультацыю альбо дапамогу ў правядзеньні асабліва важнай апэрацыі. У надзвычайных выпадках у якасыді “энэса цэнтральнай управы” выкарыстоўваўся кадравы супрацоўнік Штазі.
Колькасьць энэсаў у кожнай з названых катэгорыяў зьмяншалася паводле важнасьці, уся структура нагадвала піраміду, дзе самыя каштоўныя суі ірацоўнікі месыцліся бл іжэй да верху. Калі ў ніжэйшых клясах лічбы энэсаў незадакумэнтаваныя, дык дакладна вядома, што на канец 1989 году ў Штазі налічвалася3030 так званых “афіцэраў для спэцзад аньняў”. Іх вызначала высокая нрафэсійная падрыхтоўка і ляяльнасьць да сацыялістычнай дзяржавы. Яны займалі ўсеключавыя насады ў дзяржаўных усгановах ГДР, нярэдка дакладалі наўпрост кіраўніцтву Ш газі. Піраміду вянчала элітная катэгорыя — каля ста “невядомых супрацоўнікаў” — шпёны за шпіёнамі, якія сачылі за іншымі энэсамі.7
А. Лукашук. Сакрэтныя архівы ў посткамуністычнай Еўропе...
Апэратыўная праца
У 1992 годзе у Бярліне выйшла кніга “Калі мы чытаем нашыя сі іравы: падручнік для вывучэньня тэчак Штазі”.8 У ёй аналізуецца парадак і арганізацыя дзейнасьці Штазі, у тым ліку тры асноўныя апэратыўныя працэдуры. Першая і самая масавая — так званая “праверка дабранадзейнасьці”. Яе мэта — спраўдзіць, ці можна даверыць той ці іншай асобе наменклятурную насаду. Другая ступень —’’апэратыўная асабістая праверка”, якую праводзілі, калі чалавека падазравалі ў “нармальнай” крымінальнай, альбо палітычнай, дысідэнцкай дзейнасьці. У такім выпадку Штазі, апроч вывучэньня дакумэнтаў і біяграфіі, працавала са знаёмымі і калегамі аб’екту праверкі дзеля збору дадатковай інфармацыі. Самай пільнай акцыяй, з прыцягпеньнем вялікай колькасьці супрацоўнікаў і тэхнічных рэсурсаў, былі так званыя “апэратыўныя захады”. Да іх зьвярталіся, калі Штазі знаходзіла прыкметы дзейнасьці “варожа-нэгатыўных сілаў” крымінальнага альбо дысідэнцкага кшталту.
Гэтыя апэрацыі парушалі тайну перапіскі і сувязі, гарантаваныя сацыялістычнай канстытуцыяй ГДР. Перлюстрацыяй пош ты займаліся спэцыяльныя службы мясцовых аддзяленьняў сувязі. Архівы сведчаць, што, у залежнасьці ад пільнасьці мясцовых уладаў, у 80-я гады ў ГДР пераглядалася ад 1 да 5% ўсёй пошты.
Тэлефоны праслухвала так званая ўправа 26. Ва ўправе 26 у 1989 годзе працавала 1486 чалавек, якія маглі адначасна праслухваць 3780 міжгародных тэлефонных размоваў і кантраляваць 50 лініяў тэлексу. Поўныя магутнасьці выкарыстоўваліся нячаста, напрыклад, пад час правядзеньня Лейпцыгскага кірмашу; звычайна “права праслухоўвала і запісвала ад 1000 да 2000 званкоў у кожны дадзены момант”.
Прыкладна палова ўсіх заявак на праслухваньне наступала ад 2-й цэнтральнай Управы — усходнянямецкай контрвыведкі. 20% складалі размовы дысідэнтаў і супрацоўнікаў ключавых дзяржаўных установаў — гэта былі кліенты 20-й цэнтральнай Управы. 18-я цэнтральная ўправа каардынавала барацьбу супраць эканамічнай злачыннасьці; у яе інтарэсах кантралявалася каля 15% агульнай колькасьці падслуханых перамоваў.9
Дасье: кілямэтра-мяхі
Інфармацыю звычайна вымяраюць байтамі, колькасьцю словаў, радкоў, старонак, кніг. Нямецкі вопыт даў новую адзінку: кілям.этрамяхі. У цэнтральнай архіўнай управе Штазі ў Бэрліне тэчкі са справамі запоўнілі паліцы агульнай даўжынёй 100 кілямэтраў. У пятнаццаці 263
Палітычныя п эпрэсіі на Беларусі у XX стагоддзі . акруговых архівах паліцы цягнуліся яшчэ на 78 кілямэтраў. Гэта дарога адМенску да Вільні.
Паводле ацэнак, гэтая калекцыя налічвае больш за паўтара мільярды старонак. Апроч таго, у Бэрліне ў кампутарызаваным архіве захоўвалася 6 мільёнаў індывідуальных біяграфічных даведак на ўсходніх немцаў і замежнікаў.10
Сюды трэба дадаць і 17000 мяхоў рэзанай ды ірванай паперы, якія знайшлі дэманстранты, калі 15 студзеня 1990 году ўварваліся ў будынак Штазі ва ўсходнім Бэрліне. Гэта каля ста мільёнаў старонак даносаў, ранартаў, фатаздымкаў, відэа і аўдыёзапісаў. Перад гэтым з комплексу будынкаў Штазі тыднямі разносіўся пах паленай паперы.