Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
1 Іаводле афіцыйнай статыстыкі, кожны восьмы з 3 млн. 200 тысячаў албанпаў стаўся ахвярай рэпрэсіяў камуністычнага рэжыму ў перыяд 1945 па 1992 гады. Пяцьтысяч чалавекбылі рассіраляныя, 14.500кінутыя ў турмы, каля 50 тысяч адпраўленыя ў ссылку ў горныя раёны, каля 12 тысяч памерлі ў нрацоўных лягерах.1’
Пасьля падзеньня рэжыму Анвера Ходжы, некаторыя афіцэры Сігурымі сталі ахвярамі пометы натоўпу; што тычыцца архіваў, дык значная частка іх была зьнішчаная; у канцы 1997 году пачаўся працэс над двума высокапастаўленымі дзяржаўнымі функцыянэрамі, якіх абвінавачваюпь у зьнішчэньні архіваў Сігурымі.
Бшпарын
У Балгарыі архівы сакрэтных службаў, скасаваных у 1991 годзе, спачатку былі заканадаўча закрытия на два гады; затым новы ўрад часова прыадчыніў іх для грамадзянаў: яны маглі атрымаць даведку, 268
А. Лукашук. Сакрэтныя архівы ў посткамуністычнай Еўропе... што іх імя ня значыцца ў сыіісе 200 тысячаў “няштатных сунрацоўнікаў”. Пасьля шэрагу непазьбежных уцечак інфармацыі, у 1993 годзе, наступим пракамуністычны ўрад правёў закон, які караў за разгалошаньне матэрыялаў сакрэтных архіваў турэмным зьняволеньнем да 6 гадоў.
Толькі 30 ліпеня 1997 году быў приняты закон, які адкрыў сакрэтныя архівы. Паводле закону, спачатку праверку на супрацоўніцтва з тайнай паліцыяй пройдуць дэпутаты, высокапастаўленыя дзяржаўныя служачыя і суддзі; затым архівы адкрыюцца для астатніх.
Зараз высьветлілася, што ў Балгарыі засталося толькі 133 тысячы архіўных справаў з 280тысячаў, зарэгісграваных ў 1990 годзе. Большая частка архіву зьнішчаная.
Вугоршчына
У Вугоршчыне барацьбу з іншадумствам вяла тайная паліцыя і Управа 3/3 Міністэрства ўнутраных справаў. Пасьля іх скасаваньня ў 1990 годзе новыя ўлады, аднак, не сыіяшаліся адкрыць архівы, матывуючы тэта жаданьнем пазьбегнуць сацыяльных выдаткаў. Архівы, частку якіх у 1989 годзе паспелі зьнішчыць паводле загаду старога кіраўніцтва службы бясыіекі, былі надзейна закрытия. Хаця першы заканапраект аб люстрацыях быў прапанаваны яшчэ ў 1990 годзе, закон быў прыняты толькі ў ліпені 1994 г.
Былі створаныя дзьве бригады суддзяў, якія павінны праверыць дэпутатаў, дзяржаўных чыноўнікаў, суддзяў, высоканастаўленых вайскоўцаў і рэдактараў буйных СМ1 — усяго трымальнікаў 25 найменьняў насадаў — на супрацоўніцтва з тайнай паліцыяй. Агульная колькасьць асобаў, якія падлягаюць праверцы, складае 10-12 тысячаў чалавек. Праверка павінна скончыцца ў 2000 годзе. Калі будзе даказана, што нехта сунрацоўнічаў з камуністычнымі карнымі ворганамі, ён мусіць на працягу 30 дзён накінуць сваю насаду; у выпадку адмовы яго імя будзе апублікаванае. Закон прадугледжвае, што імёны ўсіх былых асьведамляльнікаў сакрэтнай службы будуць названия — праз трыццаць год, г. зн. у 2030.
3 мінулага году доступ да архіваў у Вугоршчыне адкрыты, але наведвальнікі атрымліваюць дакумэнты, з якіх выкрэсьленыя імсныўсіх даносчыкаў і супрацоўнікаў дзяржбяспекі. На сёньняшні дзень болын за 1,5 мільёна вугорцаў атрымалі кампэнсацыі як ахвяры камуністычнага рэжыму, у тым ліку 177 тысячаў былых вязьняў турмаў і лягераў.
Польшча
Яшчэ ў травені 1992 году польскі Сейм прыняў рэзалюцыю, якая 269
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі . забавязвала Міністэрства ўнутраных снраваў назваць імёны высокапастаўленых дзяржаўньіх служачых,— асьведамляльнікаў сакрэтных службаў. Нягледзячы на вострую грамадскую палеміку, нершыя два посткамуністычныя ўрады, Мазавецкага і Бялецкага, намяркоўна паставіліся да спадчыны сакрэтных службаў і не спяшаліся з адкрыцьцём архіваў. Калі прэмьерам ураду Салідарнасьці стаў Ян Альшэўскі, сітуацыя зьмянілася. Новы міністр унутраных справаў Антоні Мацярэвіч заявіў, што калі Сейм нрыме адпаведнае рашэньне, імёны асьведамляльнікаў будуць названыя.
Але калі міністр перадаў у парламент сыііс 62 імёнаў калябарантаў, гэта прывяло да адстаўкі ўраду Альшэўскага. На думку крытыкаў, сярод якіх быў і прэзідэнт Валенса, такое абыходжаньне з архівамі парушала правы чалавека і не давала магчымасьці абвінавачаным абараніць сваю годнасьць.
Ацэнкі прэсы дыямэтральна розьніліся: адным мроілася анархія, у якую адкрытыя архівы скінуць Польшчу, іншыя кваліфікавалі дзеяньні прэзыдэнта як левы путч.
Надзейнасьць архіваў — вось галоўнае пытаньне, на якое не было адказу. Пасьля шэрагу пратэстаў і абвяржэньняў, парляманцкая камісія дыскваліфікавала сьпіс як недастаткова надзейны. Урад пайшоў у вадстаўку. Калі ў 1995 годзе выбухнуў скандал вакол асобы Юзэфа Алексы, чарговага новага прэмьер-міністра, які быў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць КГБ, два вядомыя дысідэнты Курань і Мадзялеўскі зьвярнулі ўвагу на тое, што абвінавачаньні супраць нрэмьера зыходзяць з асяродку былых камуністычных спэцслужбаў, якія маніпулююць інфармацыяй.
Патрабавалася новае заканадаўства, і закон аб люстрацыях быў падрыхтаваны ў 1997 годзе. Паводле закону, кандидаты ў парлямант, на дзяржаўныя пасады, кіраўнікі СМІ і іншыя прэтэндэнты на грамадзка значныя пасады мусілі абвяшчаць, ці супрацоўнічалі яны з сакрэтнымі службамі. Спэцыяльны суд павінен спраўджаць гэтыя заявы на падставе праверкі архіваў. Таму, хто схлусіць, пагражае забарона займаць такія пасады на працягу 10 год, штраф альбо турма.
Летась тэты закон уступіў у дзеяньне. 3 таго часу каля тузіну кандыдатаў у дэпутаты прызналіся ў супрацоўніцтве з сакрэтнымі службам!, але, нягледзячы на гэта, былі абраныя ў парлямант.
Румынія
Управу дзяржаўнай бяспекі Міністэрства ўнутраных справаў Румыніі — Сэкурытатэ —у краіне баяліся і ненавідзелі, магчыма, 270
А, Лукашук. Сакрэтныя архівыў посткамуністычнай Еўропе... , мацней за ўсе падобныя службы Усходняй Еўропы: пасычанасьць грамадзтва сакрэтнымі агентам! неравышала нямецкую ў два разы.
Колькасьць штатнага персаналу Сэкурытатэ ў 1989 годзе складала 38682 чалавекі. Але, паводле афіцыйных дадзеных, на службу працавала 426тысячаў асьведамляльнікаў (насельніцтва 23 млн. чалавек).
Румынія адкрыла сакрэтныя архівы апошняй з усіх былых сацыялістычных краінаў. У лютым 1992 году парлямант прыняў закон, які забараняў доступ да дакумэнтаў Сэкурытатэ на сорак гадоў. I la думку крытыкаў, гэты карантын рабіў адкрыцьцё архіваў амаль безсэнсоўным.
Аднак у такой пастановы былі свае прычыны. Нягледзячы на адсутнасьць дазволу, некаторыя кампрамэтуючыя матэрыялы былі апублікаваныя, што выклікала падазрэньні адносна ролі ва ўцечках такой інфармацыі саміх супрацоўнікаў сакрэтнай службы. Парлямант пастанавіў правесьці праверку ўсіх дэпутатаў на предмет супрацоўніцтва зтайнай паліцыяй. У Румыніі пачалася “вайна справаў”, як палітычныя аглядальнікі ахрысьцілі выкарыстаньне архіваў Секурытатэ ў барацьбе паміж прэзідэнтам і прэмьерам. У гэтую вайну ўцягваліся ўсё новыя і новыя асобы, партыі, сродкі масавай інфармацыі. Закрыцьцё архіваў прыцішыла страсьці, але не вырашыла праблему.
Праз восем год пасьля скасаваньня Сэкурытатэ, у каст рычніку 1997 году, пасьля перамены ўлады ў краіне быў прыняты новы закон. У архівах засталося каля аднаго мільёну справаў; дакладна вядома нра зьнішчэньне не менш 100 тысячаў справаў. Закон, прыняты паводле прапановы новага прэзідэнта Эміля Канстантынэску, прадугледжвае нрава румынаў на знаёмства і капіяваньне сваіх асабістых справаў, а таксама азнаямленьне са справамі грамадзка-значных асобаў — палітыкаў, чыноўнікаў, суддзяў.
3. Першыя высновы
Посткамуністычная практыка сьведчыць, што заканадаўчае адкрыцьцё архіваў ёсьць неабходным першым этапам пераадоленьня таталітарнага мінулага. Навуковае вывучэньне дакумэнтаў, і рамадзкае асэнсаваньне спадчыны рэжыму ў цэлым і судовае разьбіральніцтва ў кожным канкрэтным выпадку ёсьць абавязковымі складнікамі цывілізаванага разьвітаньня з таталітарызмам.
Гэта найбольш пасьлядоўна выяўляецца ў нямецкі.м вопыце. Рассакрэчаньне архіваў у Нямеччыне грунтуецца на тым самым прынцыпе, які датычыць нацысцкага пэрыяду: авалоданьне ці пераадоленьне мінулага (Vergangenbeitsbewaeltigung). Дзеля ўвасабленьня гэтага прынцыпу дзяржава асігнуе значныя матэрыяльныя
Палітычныя рэнрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі . рэсурсы як на самыя архівы, гэтак і на дасьледаваньні, канфэрэнцыі, публікацыі натэмы, зьвязаныя са Штазі.
У Нямеччыне афіцыйна скасаваныя юрыдычныя абавязацельствы не разгалошваць сакрэты, якія падпісвалі грамадзяне ГДР. У выніку былыя як кадравыя, гэтак і неафіцыйныя супрацоўнікі Штазі вольныя расказваць і пісаць пра сваю былую дзейнасьць (за выняткам рэдкіх выпадкаў, калі інфармацыя тычыцца інтарэсаў бясьпекі Нямеччыны альбо закранае інтарэсы трэцяга боку).
Несумненна выйгралі ад адкрыцьця архіваў ахвяры, якія здолелі дамагчыся рэабілітацыі і кампэнсацыі. Што тычыцца асабістых зносінаў, дык выкрыцьцё даносчыкаў паміж калегаў, сяброў, наваг сваякоў, несумненна, нанесла новыя раны. Але адначасна ў многіх вынадках гэта дапамагло вырашыць і шмат якія старыя ненаразуменьні і канфлікгы.
На падставе дакумэнтаў, якія сьведчылі, што той ці іншай асобе нанесеная шкода, нацярпела кар’ера і г.д., ахвяра мае нрава падаць у суд на асьведамляльнікаў і супрацоўнікаў Штазі.
Многія краіны, як, напрыклад, Чэхія, Польшча, над час першых спробаў разабрацца са спадчынай таталітарызму сутыкнуліся з нраблемай вызначэньня віны. Прынятыя законы насілі ў пэўнай сіупені карны характар, зыходзілі з прэзумпцыі вінаватасьці і калектыўнай адказнасьці, што выклікала рэзкую крытыку. Апроч таго, адразу паўстала праблема надзейнасьці архіваў.
У ліку абвінавачаных апынуліся і людзі, вядомыя сваёй барацьбой супраць рэжыму. Безумоўна, сакрэтныя службы мелі сваіх асьведамляльнікаў у асяродку дысідэнтаў. Аднак таксама добра вядома, што тайная паліцыя сьвядома раснаўсюджвала чуткі аб супрацоўніцтве актывістаў, каб скампраметаваць іх, насеяць разлад у асяродку дысідэнтаў. Як нравіла, такія акцыі нрыносілі поспех — у варунках неправавых рэжымаў эфэктыўна абараніць сваё імя было немагчыма.
Але і посткамуністычнае грамадзтва неахвоча слухала апраўданьні і, фактычна, у шэрагу выпадкаў, новыя балючыя раны былі нанесены тым, хто іх менш за ўсё заслугоўваў. Нават пазьнейшыя судовыя анраўданьні не маглі залячыць траўмаў, якія атрымаў нявінны чалавек.
Анроч несправядлівасьці, такая практика сеяла недавер да адкрыцьця архіваў у цэлым і фактычна спрыяла былым сапраўдным супрацоўнікам сакрэ тных службаў. Яны атрымлівалі аргумэнты ў сваю абарону, спасылаючыся на выпадкі, калі абвінавачаньні аказваліся несапраўднымі. Яшчэ адно наступства пасьпешных выкрыцьцяў — апатыя, частковая страта цікавасьці да архіўных дакумэнтаў, якая