Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі Матэрыялы канферэнцыі

Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец:
Памер: 278с.
Мінск 1998
75.92 МБ
50 нямецкіх архівістаў ужо два гады склейваюць абрыўкі паперы зь мяхоў, якія не паспелі спаліць. Дакумэнты, прапушчаныя праз папераздрабняльныя машыны, ужо не падлягалі аднаўленьню. Але машыны былі перагружаныя і частку дакумэнтаў супрацоўнікі ірвалі рукамі — часам проста папалам, часам на дзесяткі дробных кавалкаў (ракорд — адноўлены аркуш, нарваны на 98 шматкоў). Такіх абрыўкаў набралася 5650 мяхоў. Адзін мех дае каля 6000 старонак дакумэнтаў. Аднаму архівісту па грабуецца каля трох месяцаў на аднаўленьне аднаго мяха.
Прыкладна траціна зьнішчаных, але адноўленых дакумэнтаў — матэрыялы сачэньня за акі ывістамі-дэмакратамі і царкоўнымі дзеячамі ў 80-я гады, але сусіракаюцца і матэрыялы на перабежчыкаў, якія загінулі пад час пераходу Бэрлінскай сьцяны яшчэ на пачатку 60-х гадоў.
Архівы ў краінах Усходняй Еўропы зьнішчаліся ў асноўным у 198990 гадах. Так, польскія сакрэтныя службы пачалі зьнішчаць дакумэнты ў канцы 1989 году. Тады, як паведаміла “Газета Выборча” (ліпень 1990), паводле вуснага загаду началыііка ваеннай паліцыі было зьнішчана каля 40 тысячаў дакумэнтаў за і іерыяд 1945 да 1988 гады, якія тычыліся розных тэмаў, ад дэпартацыі ўкраінцаў пасьля ванны да акцыяў ваеннай паліцыі супраць Салідарнасьці ў апошняе дзесяцігоддзе рэжыму. Большасьць архіваў спалілі ў кацелыіай вучэбна-трэніровачнага цэнтру ў Мінску Мазавецкім. Паперы гарэлі дрэнна: нягледзячы на намаганьні васьмі курсантаў, удавалася спаліць 20-30 мяхоў у дзень. Каля трох тон дакументаў адвезьлі на папераробчую фабрыку для здрабненьня і перапрацоўкі.
Сярод зьнішчаных дакумэнтаў, паводле сьведчаньняў, былі:
— імёны 180000 няштатных супрацоўнікаў ваеннай кантрвыведкі; значная частка афіцэраў самі былі асьведамляльнікамі, у тым ліку кожны
А. Лукашук. Сакрэтныя архівыў посткамуністычнай Еўропе...	. трэці афіцэр паліторганаў;
— перапіска з КДБ СССР;
— сапраўдныя і фальшывыя імёны ўнутраных агентаў коіпрвыведкі, падрабязнасьці іх кантактаў і адрасы сакрэтных кватэраў. Толькі ў Варшаве было каля 1500 такіх кватэраў, і сотні — у іншых гарадох;
— дакумэнтацыя дзейнасьці сунраць Салідарнасьці;
— спісы яўрэйскіх асацыяцыяў і яўрэяў альбо асобаў з прозьвішчамі, падобнымі на яўрэйскія (камуністычны рэжым быў выразна антысяміцкім).
1 лютага 1990 году мінісір унутраных справаў Польшчы выдаў загад, якім забараніў зьнішчэньне архіваў і іншых афіцыйных дакумэнтаў).
Адкрытыя дзьверы
Архіўная спадчына сакрэтных службаў ГДР складае наўтары мільярды старонак дакумэнтаў.
Паводле ацэнкі нямецкага гісторыка Клаўса Дытмара Хэнке, які ўзначаліў Аддзел адукацыі і дасьледаваньняў Фэдэральнай камісіі архіваў дзяржбясьпекі, гэтыя дакумэнты вартыя даверу як крыніцы інфармацыі.
У Штазі існаваў уласны механізм спраўджаньня інфармацыі; дакументы Штазі значна мснш ідэалягізаваныя, чым, напрыклад, матэрыялы партыі. I хаця гэта не азначае, што ў дакументах Штазі ўтрымліваецца толькі праўда, бяз іх немагчыма зразумець гісторыю ГДР. I ня толькі ГДР — у архівах Штазі зараз актыўна нрацуюць дасьледчыкі з іншых усходнеэўрапэйскіх краінаў, больш за ўсё з Польшчы, Чэхіі і Вугоршчыны."
Фінансаваматэрыяльны аснэкг праблемы — захаваньне і апрацоўка архіву — аказаўся, у варунках ФРГ, найлягчэйшым. Цяжэй было разабрацца з комплексам юрыдычных, палітычных і этычных праблемаў. Спачатку думкі рэзка падзяліліся: шмат хто заклікаў зьнішчыць усе дакумэнты Штазі. Маўляў, дакумэнты, якія кампрамегуюць былых “неафіцыйных супрацоўнікаў” будуць пагрозай налітычнай стабільнасьці ўсходняй Нямеччыны. Будзе надоўга падарваны давер да дзяржаўных і грамадзкіх інстытутаў, напрыклад, да царквы. Апроч таго, у пэўных выпадках, нягледзячы на вялікую колькасьць дакументаў, надзвычай цяжка даць маральныя ацэнкі.
Другі аргумэнт— пагроза парушэньня правоў асобы, бо няможна было выключыць, што канфідэнцыйная інфармацыя патрапіць у прэсу. Сярод архіўных дакументаў—даносы пра асабістае жыцьцё дысідэнтаў, алімпійскіх чэмпіёнаў, турыстаў, якія выязджалі на Захад. Сустракаюцца 265
Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі	.
даносы мужоў на жонак, падлеткаў з царкоўных гурткоў на сваіх пастыраў энэсы інфармавалі Штазі пра сэксуальныя адхіленьні аб’ектаў сачэньня, прычым некаторыя з ахвяраў былі іх партнэрамі. Падобная інфармацыя ў прэсе, безумоўна, нарушала б канстытуцыйнае права асобы на прыватнае жыцьцё. На гэтых меркаваньнях грунтавалася настанова сьцерці 6 мільснаў біяграфічных даведак ў кампутары Ш тазі ўвесну 1990: пакінулі толькі адзін асобнікраздрукаванагатэксту.12
Аднак у спрэчцы “захаваць-зьнішчыць” иерамог погляд на архівы як на частку агульнай культурнай спадчыны. Праз год насьля аб’яднаньня нямецкія налітыкі пагадзіліся адносна формулы, якая таранзавала правы асобных грамадзянаў і адначасна забясыіечвала захаванасыдь архіваў III газі для будучага. Паводле закону ад 20 сьнежня 1991 году, наглядаць за дакумэнтамі Штазі даручана Фэдэральнаму камісару архіваў дзяржаўнай службы бясыіекі былой ГДР.
Архіўныя прац эдуры досыць простыя. Пасьля студзеня 1992 году любая асоба, згаданая ў дакумэнтах Штазі, у тым ліку чужынцы, мае права азнаёміцца з дакумэнтамі, якія яе тычацца. Пасьля атрыманьня пісьмовага звароту ведамства Эхіма Г аўка ўдакладняе, ні зьбірала Штазі інфармацыю на заяўляльніка. Калі так, чалавекзапісваецца на прыём і можа пазнаёміцца з ксэракопіяй сакрэтнай тэчкі. Каб зьмінізаваць магчымую напружанасьць паміж ахвярамі і даносчыкамі, якія былі ці застаюцца ў блізкіх зносінах, у копіі закрытыя імёны тых, хто пастаўляў інфармацыю Штазі. Аднак паводле заявы ахвяры гэтыя імёны могуць быць адкрытыя. Такім чынам, чалавек сам вырашае, як распарадзіцца сваім мінулым.
Штазі мела справы ирыкладна на 5 мільёнаў чалавек. Пакуль назнаёміліся са сваім жыцьцём у дакументах дзяржбясьпекі 800 тысячаў немцаў (заяўкі падалі 1 млн. 200тысячаўчалавек).
Паводле здканадаўсі ва, набочныя асобы могуць атрымаць доступ даархіву толькіўдву х вы падка х. Першы — калі былы грамадзянін ГДР уладкоўваецца на працу, якая вымагае такзванай праверкі бясьпекі. У такім выпадку працадаўца мае права уведаць мінулае будучага супрацоўніка з гэтага пункту гледжаньня.
Другая катэгорыя дакументаў, да якіх могуць атрымаць доступ пабочныя асобы — справы асабліва вядомых людзей. Заканадаўцы вырашылі, што ў некаторых выпадках грамадскі інтарэс пераважае над асабістым правам захоўваць сваю біяграфію ў тайне. Дазвол у такім выпадку даецца вучоным-дасьледчыкам і журналистам, якія атрымліваюпь “ананімную”, без імёнаў, вэрсіюадпаведныхдакументаў.
А. Лукашук. Сакрэтныя архівы ў посткамуністычнаіі Еўропе...
2.	Усходняя Еўропа
Сакрэтныя архівы ва Усходняй Еўропе адкрываліся пастунова і нераўнамерна. Шмат дзе тэты іірацэс суправаджаўся палітычнымі катаклізмамі, сацыяльным напружаньнем і чалавечымі трагедыямі. Уцечкі інфармацыі ў прэсу, нярэдка справакаваныя самімі былымі супрацоўнікаммі сакрэтных службаў, вялі да палітычных скандалаў (аж да адстаўкі ўраду у Польшчы), самагубстваў і судовых працэсаў (Чэхія, Нямеччына, Польшча, Вугоршчына, Румынія).
Напачатку патрабавалася прыняцьце адпаведнага заканадаўства, якое ўпарадкавала б знаёмства з сакрэтнымі раней дакумэнтамі. Першай такі закон прыняла Нямеччына. Пазьней у іншых усходнеэўрапэйскіх краінах былі прынятыя адпаведныя акты, часта некалькі, якія дапаўнялі і разьвівалі папярэднія.
Асноўныя падзеі ў гэтай справе адбыліся толькі летась. У сярэдзіне 1997 году доступ да дакументаў тайнай паліцыі атрымалі грамадзяне Чэхіі; затым, на працягу некалькіх месяцаў, Польшча, Вугоршчына і Балгарыя адкрылі архівы сакрэтных службаў, а ў канцы году спіс завяршыла Румынія.
Кожная з гэтых краінаў мае свой досьвед у раскрыцьці камуністычных злачынстваў, свае асаблівасьці ў заканадаўстве.
Чэхія
У Чэхіі закон аб сакрэтных архівах быў прыняты 1 сьнежня 1996 году. Але яшчэ раней, у 1991 годзе парлямантарыі прынялі вельмі жорсткі закон аб люстрацыях, які выклікаў значныя палітычныя ўзрушэньні (на думку крытыкаў, закон у канчальным варыянце меў карны характар — дэпутаты прымалі яго пад уплывам жнівеньскага путчу ў Маскве).
Самыя драматычныя падзеі адбыліся, калі ў 1991 годзе несанкцыянаваныя і няспраўджаныя сьпісы каля 140 тысячаў няштатных супрацоўнікаў службы бясыіекі патрапілі ў прэсу. Гэта выклікала шэраг драматычных судовых працэсаў, у якіх нават вядомыя дысідэнты мусілі абараняць сваё добрае імя. Было судова даказана, што ў некаторых выпадках дакумэнты былі сфальсіфікаваныя спэцслужбамі, каб дыскрэдытаваць палітычных апанэнтаўз антыкамуністычнага лягеру.
Трагедыі, выкліканыя архіўнымі адкрыцьцямі, працягваюць скаланаць грамадзтва: у студзені 1998 году Чэхію абляцела вестка пра самагубства вядомага 43-гадовага навукоўца, чый бацька быў няштатным асьведамляльнікам дзяржбясьпекі.
Паводле новага закону, які ўступіў у сілу 1 чэрвеня 1997 году, права
	Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX стагоддзі	. доступу да архіваў маюнь усе грамадзяне Чэхіі, а таксама Чэхаславаччыны перыяду 1948-90 гадоў, у тым ліку тыя, хто цяпер жыве за мяжоп. Зварот адрасуецца ў Міністэрства унутраных справаў; на нрацягу 90 дзён міністэрства абавязана паведаміць, ці ёсьць у архівах справа на гэгую асобу, ці яна згадваецца ў іншых дакументах, а таксама месцазнаходжаньне справы; калі ж справа зьнішчаная — пацьвярджэньні яе існаваньня. Калі заяўляльнік лічыўся сакрэтным агентам службы бясьпекі, яму таксама паведамяць гэта і прывядуць доказы. Пасьля пісьмовага дазволу міністэрства заяўляльнік можа пазнаёміцца са сваей справай.
У справе застаюцца прозьвішчы штатных супрацоўнікаў службы бясьпекі, якія вялі справу; асьведамляльнікі фігуруюць пад кодавымі імёнамі. Паводле жаданьня заяўляльніка, гэтыя імёны могуць быць адкрытыя. Закон прадугледжвае такі парадак дзеяньня да канца чэрвеня 2000 году.
Зараз чэскія ворганы правасуддзя вядуць сьледства супраць 60 чалавек, якія абвіпавачваюцца ў злачынствах камуністычнагарэжыму — у асноўным гэта забойствы перыяду канпа 40 -х і 50-х гадоў.
Албанія
Албанская сакрэтная служба, Сігурымі, налічвала каля ЗОтысячаў штатных супрацоўнікаў і, паводле некоторых ацэнак, якія цяжка спраўдзіць, каля мільёну асьведамлялыіікаў. У верасьні 1995 годзе парлямант прыняў закон, які асуджаў камуністычны генацыд і даваў магчымасьць расначаць юрыдычныя працэдуры супраць яго арганізатараў. Была арыштаваная трупа вышэйшых кіраўнікоў партыі.