Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 592с.
Мінск 2000
Сялянская рэформа 1861 г. на Лоеўшчыне
Сялянская рэформа 1861 г. спрыяла ўста-ляванню ў Расійскай імперыі капіталістыч-ных адносін. 19 лютага 1861 г. цар Аляк-сандр II падпісаў Маніфест і «Палажэнні» аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Прыгонныя сяляне атрымалі аса-бістую волю, правы чалавека, фармальную незалежнасць ад пана. Паводле закону селя-нін павінен быў заплаціць памешчыку выкуп за зямлю, а фактычна і за сваю свабоду. «Па-лажэннямі» прадугледжвалася, што выкупіць свае надзелы сяляне маглі не раней чым праз
9 гадоў. Увесь гэты час яны лічыліся часова-абавязанымі і павінны былі за карыстанне на-дзелам, як і раней, адбываць паншчыну або плаціць памешчыку чынш. Устаноўленыя ўрадам часовыя абавязкі выклікалі масавае абурэнне сялян, якія змагадіся за поўную лік-відацыю прыгонных адносін.
Дарэчы, падаўляючая большасць паме-шчыкаў Беларусі напярэдадні рэформы выс-тупіла за безэямельнае вызваленне сялян. I толькі прадстаўнікі двух паветаў — Мазыр-скага і Рэчыцкага, дзе знаходзілася Лоеў-
У складзе Расійскай імперыі
шчына, адразу рэкамендавалі вызваліць ся-лян з зямлёй, даўшы ім магчымасць выкупіць яе ва ўласнасць. Гэта былі самыя неўрадлі-выя раёны Мінскай губерні. У памешчыкаў гэтых паветаў, блізка размешчаных да рын-каў збыту, было моцна развіта прадпрымаль-ніцтва. Яны спадзяваліся атрымаць вялікі выкуп за малакаштоўную зямлю.
Урад не пайшоў на беззямельнае вызва-ленне сялян, і тым не менш ужо ў першыя дні пасля рэформы пачаліся масавыя хваляванні сялян, якія былі незадаволены ўмовамі выз-валення. Такія хваляванні ў 1861 г. адбывалі-ся ў красавіку ў 8, у чэрвені ўжо ў 16 маён-тках Рэчыцкага павета.
> мая 1861 г. штаб-афіцэр корпуса жанда-раў у рапарце начальніку 3-га аддзялення аб хваляваннях сялян маёнткаў Брылёва і Дара-шэвічы Мазырскага павета і падаўленні іх ва-еннай сілай даносіў наступнае: «Беспорядки эти состояли в том, что крестьяне со времен обьявления им всемилостивейшего манифеста считали себя свободными от прежних повин-ностей владельцу, перестали отбывать баріци-ну, самовольно пройзводили порубку и про-дажу леса из помещицких дач и отобрали от помещика крестьян, занимавших хозяйствен-ные должности.
На умы крестьян, сколько возможно было дознать, наиболее имели вредное влияние разного звания люди, находящиеся на судах, сплавляемых по р. Припяти, около которой расположены сказанные имения. От тех лю-дей, как рассказывают местные жители, слы-шались из судов голоса: «Держитесь, кресть-яне, теперь ваша пора». Кроме того, какие-то крестьяне мест. Лоева Речицкого у., сплав-лявшие лес, заходили в с. Лясковичи и там распространяли ложные слухи о значении крестьянской свободы, давали наставление крестьянам не работать помещику более 1 дня в неделю и говорили, что у них точно так же работают».
Новы ўздым сялянскага руху быў звязаны са складаннем і ўвядзеннем устаўных грамат, у якіх канкрэтна вызначаліся ўзаемаадносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі ся-лянамі. Галоўнай прычынай незадаволенасці сялян было імкненне памешчыкаў пры скла-данні ўстаўных грамат пагоршыць палажэнне сялян — адняць у іх частку ўгоддзяў з зя-мельнага надзелу і павялічыць павіннасці.
У фондах Нацыянальнага архіва РБ за-хоўваецца складзеная ў 1862 г. Устаўная гра-
мата Лоеўскага маёнтка, што належыў паме-шчыцам Сафіі Лашч і Ідаліі Нарушэвіч
Лоеўскі маёнтак згодна гэтай грамаце, складаўся з 10 сельскіх таварыстваў і ўтрым-ліваў адпаведную колькасць сялян:
1. Лоеўскае, мястэчка Лоеў, сялян — 544;
2. Крупейскае, вёска Крупейкі, 260; 3. Кол-пенскае, вёска Колпень, 148; 4. Сінскае, вёс-ка Сінск, 123; 5. Мохаўскае, вёска Мохаў, 94; 6. Цясноускае, вёска Цясны, 218; 7. Дзя-ражыцкае, сяло Дзяражычы, 106; 8. Берас-нёўскае, вёска Бераснёўка, 54; 9. Маложын-скае, вёска Маложын, 179; 10. Чамярыскае, вёска Чамярысы, 78. Усяго 1802 селяніна.
У кожным сельскім таварыстве было два-роў: Лоеўскім — сялян-гаспадароў — 176, агароднікаў — 30; Крупейскім — адпавед-на — 93,8; Колпенскім — 50,4; Сінскім — 32,2; Мохаўскім — 32, —; Цясноўскім — 78,15; Дзяражыцкім — 41, —; Бераснёў-скім — 23,1; Маложынскім — 55,3; Чамя-рыскім — 28,3.
Было ўсёй зямлі ў карыстанні да абнарод-вання палажэння аб сялянах (у дужках — уласна пад сялянскай сядзібнай аседласцю): м. Лоеў —да 2328 дзес. (83); в. Крупейкі — 1291 (40); в. Колпень — 769 (27): в. Мо-хау —546 (26); в. Сінск —508 (22); в. Цяс-ны — 1200 (30); с. Дзяражычы — 680 (20); в. Бераснёука — 387 (11); в. Маложын — 885 (21); в. Чамярысы —330 (14). Усяго — 8396 дзес.
Ва Устауной грамаце таксама паведамля-лася, што «рыбная ловля в озерах и всех про-чих водоемах имения, как ненаходящихся в крестьянских наделах, и равно охота по все-му имению кроме истребления хищных зве-рей, на отведенных в их пользование землях, крестьянам запрещается и остается в исклю-чительном пользовании помещицы».
Захаваліся архіўныя звесткі па Ручаёў-скай воласці за 1870 г.: сельскіх таварыс-тваў — 12, сяліб — 13, двароў —366, агуль-ная колькасць сялян — 1005; валасных і
сельскіх службовых асоб: па выбару — 4, па найму — 4; агульны кошт па ўнутраным кіра-ванні — 807 руб.; агульных капіталаў пры дапамозе складчыны ўтварылася 500 р.; ву-чылішчаў — 1, у ім хлопчыкаў — 21, дзяў-чынак — 3, сярэдні кошт навучання кожна-га — Э руб.; колькасць запасных магазі-наў 2. У хлебных магазінах было хлеба ў наяўнасці — 918 чвэрцяў, у пазыцы і нядоім-цы — 501 чвэрць.
З. Зак. 25
4 9
---- 4
Ад часоў першабытных да 1917
Усёй зямлі ў тых сялян, выкупныя акты якіх канчаткова зацверджаны — 2230 дзес., на іх прыпадае выкупной пазыкі 16 266 руб., штогодных выкупных плацяжоў 975 руб. Ак-рамя таго, прыпадае натуральнай павіннасці: пешых 1260, конных — 434.
Колькасць душ сельскага насельніцтва: ся-лян-уласнікаў — 985, аднадворцаў — 11, вольных хлебапашцаў — 1, адстаўных салдат і іх дзяцей - 8, усяго — 1005.
Сярэдні памер плацяжоў з душы і дзесяці-ны: сялян-уласнікаў падаткаў з душы — 169 кап., з дзесяціны: земскіх збораў Г 3/ кап., зборы на міравыя ўстановы 2 3/4 кап., вы-купных плацяжоў 32 1/4 кап.
Рэкруцкая павіннасць: колькасць душ: ак-ладных — 985, тых, хто падлягаў да зда-чы — 5, здадзеных — 5, кошт усіх расходаў па здачы і адпраўцы рэкрутаў — 237 руб. 30 кап.
Эканамічны быт сельскага насельніцтва: колькасць рознай жывёлы: коней — 960, буй-ной жывёлы — 480, дробнай жывёлы — 630 і жыта высяваецца (дзвюх асмін) 935, збіраец-ца 1870, пшаніцы — 24—48, ячменю — 212—424, аўса —900—2250, грэчкі — 900— 1350, ільну —56—112, гароху —28—56, ба-боу — 10—15, бульбы — 1100—1650.
Разнавіднасцю барацьбы сялян на глебе пазямельных адносін з'яўлялася адмова ад унясення арэнднай платы, выканання іншых
дагаворных абавязацельстваў. Так, сяляне Лоеўскай і Дзяражыцкай валасцей у 1864 г. адмовіліся ўносіць выкупныя плацяжы, па-даткі і выконваць павіннасці. Мінскі губер-натар звярнуўся да віленскага генерал-губер-натара за дазволам арыштаваць арганізатараў выступлення лоеўскіх сялян, якія жылі ў вёс-ках Крупейкі і Сінск, аддаць у продаж іх ма-ёмасць і ўвесці туды воінскія каманды. Ула-ды жорстка падавілі супраціўленне сялян. Праз З гады сялянскія выступленні ў Лоеў-скай і Дзяражыцкай валасцях аднавіліся. На гэты раз прычынай выступлення было тое, што ў 1867 г. праверачная камісія адрэзала на карысць памешчыц Лашч і Нарушэвіч 1861 дзесяціну зямлі і павялічыла выкупныя пла-цяжы на 5325 руб. Сяляне адмовіліся ўсту-паць памешчыкам адрэзаную зямлю, спынілі выплату выкупных плацяжоў і аказалі супра-ціўленне паліцыі. Хваляванні былі падаўле-ны толькі ў маі 1871 г. з дапамогай салдат. Сяляне вымушаны былі падпісаць выкупныя акты і пагасіць нядоімкі. 14 мая міністр унут-раных спраў паведаміў аб гэтым інцыдэнце Аляксандру П. Такая асаблівая вытрымка ло-еўскіх сялян невыпадковая. Менавіта яны, на думку члена губернскай па сялянскіх справах установы капітана Мікалаева, адрозніваліся «ад іншых сялян, большай часткай сціплых», бо «мелі характар народа бывалага», які пас-таянна працуе на сплаве лесу па рацэ.
Дакументы сведчаць
З КНІГІ ЗАПІСАЎ МІНСКАЙ ГУБЕРНСКАЙ ПА СЯЛЯНСКІХ СПРАВАХ КАНЦЫ-ЛЯРЫІ ПРА СКАРГІ СЯЛЯН ЛОЕЎСКАЙ ВОЛАСЦІ
31 снежня 1863 г.
Объяснение Мирового Посредника 1-го участка Речицкого уезда от 19 декабря за № 521 на сделанный ему Присутствием запрос от 16 ноября за № 1747: по чьему распоряжению и когда именно крестьяне Лоевской волости деревень Крупеек, Синска и Щитцев были побуж-даемы экзекуцией к отработку недоимочных издельных днейи за что наложено на них взыс-кание по 5 руб. 10 коп. с каждого двора. В этом объяснении Мировой Посредник уведомля-ет, что при восстановлении порядка среди крестьян ослушавшихся помещиков и не отбывав-ших им повинность после 19 февраля прошлого года, в чем особенно отличились крестьяне Лоевской волости, военная экзекуция была поставлена и в этой волости, но крестьяне нака-зываемы не были; желая избавиться от экзекуционного постоя, домохозяева сказанных дере-вень обязались уплатить вместо недоимочных дней по 5 рублей 10 коп. с каждого двора. При этом Мировой Посредник присовокупляет, что в бытность его в Лоеве 13 ноября крестьяне деревень Синска и Крупеек объявили, что оброка платить не будут потому, что земля их дур-ного качества.
Справка 1) В прошении своем сказанные крестьяне приносили жалобу относительно 1) на дурное качество земли, отведенной им в надел, 2) на недостаточное количество земли, по-казанное по уставной грамоте u 3) на отсутствйе пастбнш u водопоя.
2) Циркуляром Г. Главного Начальника Края от 27 сентября за № 8603 (объявлено5 ок-
50
I
У складзе Расійскай імперыі
n^Ltt^: .!?$°> пРскРаіПсны всс дсла по жалобам владсльксв на крсстьян, на неотбьпмс лднммн нздельных днсй, а равно н унлата вмссто оных дсньгамн
™ сказанным цнркуляром прскраіцсны всякне сделкн дсньгамк вмес-
J 11 нзДельной іювннностм, что крсстьяпс дсрсвснь Крупсск, Смнска н ІЦмтцсв ос-вооождаютсяэтнм распоряжепнсм отуплаты с двора по 5 руб. 10 коп. вместо недонмкн нз-, . ых днен. Что же касается другой половнны нх жалобы на качество н недостаток землн ^ЛВ1™^^ Н волопоя то, так как до вссны Комнссян не могут начать сво-
нвА ^ р 1м местного Мнрового Посредннка обратнть па эту жалобу особое вннма-