Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл
Лонг, Апулей
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 284с.
Мінск 1991
_лонг_
АПУЛЕЙ
СКЛРБЫ СУСВЕ ЛІТАРАТУР
лонг
АПУЛЕЙ
СКАРБЫ СУСВЕТНАЙ ЛЦАРАТУГЫ
СКАРБЫ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЬ
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ:
С.Андраюк, Я. Брыль, А. Бутэвіч,
В. Быкаў, А. Вярцінскі, М. Ганчароў,
Н. Гілевіч, В. Грышановіч, М. Дзялец,
В. Каваленка, Максім Лужанін (A. А. Каратай), А. Мальдзіс, I. Навуменка, Б. Сачанка, Максім Танк (Я. I. Скурко), I. Шамякін, Г. Шаранговіч
Пераклад са старажытнагрэцкай мовы, прадмова і каментарыі Анатоля Клышкі
Пераклад з лацінскай мовы, прадмова і каментарыі Пятра Бітэля
лонг
АПУЛЕЙ
ПАСТУШЫНАЯ ГІСЮРЫЯ ПРА ДАФНІСА I хлою
МЕТАМАРФОЗЫ, ЦІ ЗАЛАТЫ АСЁЛ
*
Раманы
Мінск «Мастацкая літаратура» 1991
ББК 84(0)3
Л76
СЕРЫЯ ЗАСНАВАНА Ў 1989 г.
Мастак
Мікола Селяшчук
Пераклады зроблены з выданняў:
Aoyyov ііоіцеvixwv twv хата Aacpviv хаі XX6r|v
Apuleius 1. Metamorphoseon. Libri XI. Edidit R. Helm Lipsiae in aedibus B. G. Teubneri. MCMLY
Впервые на белорусском языке нздаются в переводах с орнгнналов всемнрно нзвестные пронзведення антнчных авторов.
4704010000—179
Л 169—90
М 302(03)—91
© Клышка A. К. Пераклад, прадмова, каментарыі, 1991
© Бітэль П. I. Пераклад, прадмова, каментарыі, 1991
© Селяшчук М. М. Афармленне, 1991
лонг
ПРАДМОВА
Гэты твор падзяліў лёс сваіх герояў Дафніса і Хлоі, ён, як і яны,— падкідыш-знайда. Мы ведаем толькі прозвішча яго аўтарабацькі: Лонг. Але не ўпэўненыя, сапраўднае яно ці псеўданім.
Ёсць сцверджанне і больш катэгарычнае: ніякае гэта не імя. Проста перапісчык, падаючы першыя радкі твора: «Гісторыі пастушынай пра Дафніса і Хлою ўступ» замест слова «гісторыі (твора)»(у родным склоне па-грэцку «логі») памылкова падвоіў «г», а тады першае слова чытаецца «лонгі» і можа разумецца як родны склон ад імя Лонга (Лонгаса) у значэнні «Лонгавага (твора)... уступ». Але большасць вучоных лічыць, што ніякай памылкі не было: на востраве Лесбасе імя Лонга неаднакроць пацвярджаецца дакументамі, на Эгейскіх астравах, як сведчаць даследчыкі, яно было нярэдкае.
Як можна меркаваць, імя гэтае грэцкае: міжволі звязваецца з лацінскім словам Лонгус — доўгі. Такія імёны сустракаліся ў часы рымскіх цэзараў. Можна прыгадаць і імёны сафістаў —• Цэлер (Хуткі) або Нігер (Чорны). I хай не насцярожвае лацінскае імя ў аўтара твора, напісанага па-грэцку. Нямала грэкаў насілі рымскія імёны, дый вольнаадпушчанікам розных нацыянальнасцяў давалі тады лацінскія імёны. У тыя часы (першыя стагоддзі нашай эры) многія рымляне добра ведалі грэцкую мову і нават пісалі на ёй.
Невядома, адкуль паходзіць пісьменнік. Магчыма, з Лесбаса — месца, дзе разгортваецца дзеянне яго славутага рамана? Асобныя вучоныя, спасылаючыся на апісанне марознай зімы ў творы — з’явы надзвычай рэдкай на гэтым востраве, і яшчэ сякія-такія як бы таксама недакладнасці, нават сумняюцца, што аўтар хоць калі бываў на Лесбасе.
Аднак гэта не бянтэжыць большасць даследчыкаў. Яны ўпэўненыя, што звесткі пра Лесбас пачэрпнуты аўтарам усё ж не з кніг.
На жаль, візантыйскія вучоныя, якія не абышлі ўвагаю і зусім мізэрных пісьменнікаў, ні радком не абмовіліся, адкуль быў Лонг. Мы не ведаем дакладна, калі ён жыў, калі ствараў раман, нават мераючы стагоддзямі: прыкладна II—V стст. нашай эры. Усё ж, пільна ўглядаючыся, гэтыя рамкі можна звузіць. Калі зважаць на згадку аднае мясціны рамана ў прамове імператара Юліяна «Непрыяцель барады», то «Дафніс і Хлоя» напісаны не пазней 362 года — вядомай даты самое прамовы. Ніжэйшая верагодная мяжа з’яўлення твора вызначаецца на стагоддзе пазней — сярэдзінаю трэцяга стагоддзя; вучоныя тут бралі пад увагу, здаецца, усё: і велічыню платы, якую Дафніс дае прыёмнаму бацьку Хлоі, гэтыя тры тысячы драхмаў, і стылістыку твора, якая вызначаецца сіметрыяй і гладкасцю, і нават такі матыў, як мужчынскае каханне парасіта Гнатана да хлопца.
Аднак найбольш пэўнае, што можна сказаць пра аўтара,— гэта бясспрэчная ўлюбёнасць яго ў старажытную Грэцыю, яе краявіды, мову, літаратуру.
У творы адкінуты далёкія блуканні і вандроўкі закаханых герояў па многіх краінах і морах, не чуваць і нудных дэкламацый і маналогаў, такіх абавязковых ва ўсіх ранейшых грэцкіх раманах, што, паводле аднаго досціпу, прачытаўшы з іх два, будзеш ведаць усе.
Умоўная раманная чужаземшчына адступілася,і вачам адкрыўся свой, грэцкі Лесбас, дзе на фоне аддаленай ад горада вёсачкі, гор ды мора, залацістых вінаграднікаў, авечых і казіных пашаў працякае жыццё галоўных герояў твора — маладых пастушкоў Дафніса і Хлоі. Адсланіўся ў нечым знаёмы свет буколікі, ідыліі, толькі ўзноўлены ўжо не вершаванаю моваю, як у Феакрыта, a празаічнаю. Феакрыт успомніўся нездарма, не толькі як стваральнік ідылій: у Лонга і імя пастуха, як у Феакрыта,— Дафніс, ёсць і іншыя наследаванні — апісанне лета ў рамане амаль дакладны пераклад на прозу канца VII Феакрытавай ідыліі.
...Іх немаўлятамі — хлопчыка і з разбежкаю ў два гады дзяўчынку — знаходзяць падкінутьімі ў блізкіх, памежных месцах пастухі. Па знойдзеных пры іх памятных прыкметах было відаць, што гэта дзеці з багатых сем’яў. I, беручы на ўтрыманне, кожны пастух, відаць, марыў употай, што ўдасца пасля адшукаць іх бацькоў. А гэта абяцала шчаслівыя змены ў лёсе. Раб пастух мог атрымаць свабоду, а вольны — багацце.
Падкідышы, пэўна б, адразу загінулі, калі б імі не заапекаваліся сельскія багі -— Пан ды німфы, якія паслалі хлопчыку казу, а дзяўчынцы авечку, якія і кармілі іх, пакуль не адшукалі пастухі малечаў, высочваючы, куды гэта адлучаецца іхняя жывёлка.
Пасля такога ўступу апавядальнік адразу перакідвае знайдаў у іх падлеткавы час. Дзеці падраслі ўжо, яму 15 гадоў, ёй — 13, разам пасвяць чароды і закахаліся адно ў аднаго. Яны яшчэ
нічога не ведаюць пра каханне, пра ўсемагутнага Эраса, а ўжо ахоплены яго пачуццём.
Лонг тонка паказвае зараджэнне кахання, як усё вакол каханай і каханага пачынае бачыцца інакш. I яе хваёвы вянок, і яго адзенне, і сірынга з цяплом яе губ. Непакой, надзея, радасць — усё міла і непаўторна, бо ўсё гэта ад яе і ад яго. Ёсць бясконцае задавальненне ў гэтых драбніцах. Твор поўніцца адчуваннем красы, радасці гэтых драбніц, кожная з якіх сама сведчанне кахання. Разлеглае рэха далёкай песні маракоў, як і смех вясновых патокаў, летняя спёка, зімовая сцюжа — усё гэта гучыць і спявае для Дафніса і Хлоі песняю кахання. Ды нават каб вакол іх нічога не здаралася, іх сэрцы перапоўнены ёю.
Гэты твор — магутны хваласпеў каханню. Ён праходзіць ці не праз усе маналогі герояў, пачынаючы ад таго першага, Хлоінага, калі яна знемагае, адчуўшы ўсямоц гэтага пачуцця:
«Хворая я цяпер, але што за хвароба, не ведаю: мне баліць, а няма на мне раны; сумую я, хоць ніводная з маіх авечак не прапала; я ўся палаю, хоць сяджу ў такім цяні...»
Ім, гэтым каханнем, ахоплены Дафніс, спазнаўшы Хлоін пацалунак:
«Што ж гэта зрабіў са мною Хлоін пацалунак?
Губы яе мякчэйшыя за ружы, і вусны саладзейшыя за мёд, пацалунак вастрэйшы, чым пчалінае джала. Часта цалаваў я казлянят, часта — маленькіх ягнят і тое цялятка, што падарыў Доркан; але гэты пацалунак нешта новае. Дыханне мяне пакідае, сэрца хоча выскачыць, душа замірае, а я ўсё ж зноў хацеў бы цалаваць».
Яму, Эрасу, богу кахання, прысвячае ўсё сваё красамоўства стары Філет:
«Эрас, дзеткі, бог малады, прыгожы, крылаты; таму яго цешыць маладосць, таму за красою ганяецца і душы ўскрыляе. А сіла яго такая, якой і Дзеўс не мае. Ён пануе над стыхіямі, пануе над зоркамі, пануе над такімі, як сам, багамі; такой улады вы не маеце над сваімі козамі і авечкамі. Усе кветкі — работа Эраса, гэтыя расліны — яго стварэнне. 3 яго волі рэкі цякуць, вятры дзьмуць».
I хоць для Дафніса і Хлоі першы пацалунак — як агонь, але надалей і яго не хапае: яны мучаюцца, пакутуюць, бо адчуваюць, што павінна яшчэ быць нешта, што дало б палёгку. Неспатольная смага палае ў сэрцы. I яны ніяк не могуць суняць яе, і не таму, што нешта перашкаджае ім, а са звычайнай несвядомасці. Бо яны ўпершыню для сябе адкрываюць пацалункі, абдымкі, ляжанне побач. Яны шукаюць розныя спосабы, каб заспакоіць незаспакоенае пачуццё. Перад імі ходзяць авечкі, козы, час ад часу ўзбуджаюцца, злучаюцца і спакойна пасля пасуцца. А яны — Дафніс і Хлоя — усё ніяк не могуць знайсці такога супакаення. Дафніс нават горыцца: няўжо ён горшы за барана ці казла? Найвялікшая цнатлівасць, нявінная гульня ідуць у творы па мяжы звабнай спакусы. Малюючы чысціню кахання, Лонг, аднак, не абміне згадаць і Гнатана, аматара да хлапечага кахання, і Лікэніён, даючы
ёй вымоўнае імя — па-грэцку «маладая ваўчыца»,— якім у старажытным Рыме называлі жанчын вельмі пэўнага занятку.
Спрактыкаваная Лікэніён пакажа Дафнісу, што такое фізічнае каханне. Але і навучаны Дафніс не наблізіцца да Хлоі, бо ён па-чалавечы, умеючы стрымаць сябе, паважаючы, кахае Хлою і не хоча спрычыніць ёй страху і болю.
He, не так, як жывёла, кахае чалавек. I будзе ў іх той найвышэйшы, адзіны час, будзе шлюб, і боль каханай нібы растворыцца ў вясельных спевах і скоках шматлікіх сведкаў іх сямейнага шчасця.
Пра гэтую цнатлівасць аж да самага шлюбу ў творы пахвальна адгукнецца Гётэ.
Дафніс і Хлоя ў замарачэнні кахання, здаецца нават, не сапраўдныя пастухі. Нейкія кволыя, пасіўныя істоты. Яны не ўмеюць змагацца, не могуць пастаяць за сябе, больш плачуць і жаляцца. Асабліва Дафніс, які ў рамане часам выглядае бязвольнейшым, чым дзяўчына Хлоя. Тая яшчэ няўрымсна дзейнічае, калі разбойнікі хапаюць Дафніса. I які бездапаможны ён, адседжваецца ў дупле, калі метымнейцы хапаюць Хлою...
Увогуле героі як бы цалкам пакладаюцца на боскую волю. I ён сапраўды ратуе іх — Эрас, гэты ў рамане бог над багамі, бог кахання.
Праз такую пакорнасць герояў, праз адыход ад алімпійскага шматбожжа твор Лонга як бы засведчыў новы зрух у грамадстве, яго выспяванне ўспрыняць рэлігійнае і філасофскае аднабожжа. Твор Лонга з яго апяваннем маладога кахання як бы пярэдадзень тае ўсеахопнае любові да бліжняга, якую прагалосіць сваім дабравесцем той, хто дасць імем сваім назву новай, нашай эры.
Паказваючы пачуццё кахання ў самых розных праявах: у яго ўзлётах і ўпадках, радасцях і засмучэннях — аўтар разгортваў багацце чалавечай душы і тым самым спрыяў выхаванню ў чытачоў чалавечнасці.