• Часопісы
  • Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл  Лонг, Апулей

    Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл

    Лонг, Апулей

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 284с.
    Мінск 1991
    89.24 МБ
    Калі я сёння апоўдні зайшоў, убачыў пад гранатавымі і міртавымі кустамі хлопчыка з міртавымі ягадамі і гранатамі ў руках, белага, як малако, русявага, як агонь, бліскучага, як бы ён толькі што выкупаўся. Быў ён голы, адзін і гарэзаваў, зрываючы, што яму спадабалася, як быццам гэта быў яго сад. Я і кінуўся да яго злавіць, баючыся, каб ён, сваволячы, не паламаў міртаў і гранатаў; але ён спрытна і лёгка выслізнуў ад мяне, то ўцякаючы ў кусты ружаў, то хаваючыся ў макі, як маладзенькая курапатка. Я не раз зазнаваў клопату, даганяючы казлянят-сысункоў, не раз знемагаў, ганяючыся за маладымі цяляткамі; але гэтае стварэнне было надзвычай выкрутлівае і няўлоўнае. Стаміўся я, бо ўжо стары, абапёрся на кій, заадно сочачы, каб ён не ўцёк, і спытаўся ў яго, ад якіх ён суседзяў і як ён надумаўся пустошыць чужы сад. Але ён мне нічога не адказаў, а, падышоўшы бліжэй, усміхнуўся вельмі пяшчотна і пачаў кідаць у мяне міртавымі ягадамі, і, сам не ведаю як, заваражыў ён мяне, што больш я не мог гневацца. Тады я папрасіў яго, каб даўся мне ў рукі і больш не баяўся, і пакляўся я міртамі, што зноў дазволю яму заўсёды і садавіну браць, і кветкі рваць, калі ад яго хоць адзін пацалунак мне прыпадзе.
    5
    Тады ён вельмі звонка рассмяяўся, і голас яго быў такі, якога не мае ні ластаўка, ні салоўка, ні лебедзь, калі ён такі стары, як я ... «Мне, Філет, не цяжка цябе пацалаваць, бо я больш хачу цалавацца, чым ты зрабіцца маладым. Але паглядзі, ці пад твой узрост такі падарунак. Твая ж старасць не стрымае цябе, каб не гнацца за мною пасля аднаго пацалунка. Але не злавіць мяне ні ястрабу, ні арлу, ні якой іншай шпарчэйшай за іх птушцы. Я не хлопчык, нават калі і здаюся хлопчыкам, я старэйшы, чым Кронас і чым увесь час. Я ведаў цябе, калі ты яшчэ дзецюком пасвіў там на паплавах шырока расцягнуты статак, і я быў пры табе, як ты каля тых дубоў іграў на сірынзе, калі быў закаханы ў Амарыліс. Але ты не бачыў мяне, хоць я стаяў вельмі блізка ля дзяўчыны. Гэта я яе табе даў, і ты ўжо маеш сыноў — добрых валапасаў і земляробаў. Цяпер я пасу Дафніса і Хлою,і калі я з самага ранку звяду іх, тады іду ў твой сад, і радуюся кветкам і кустам, і мыюся вось у гэтых
    крыніцах. Таму такія прыгожыя кветкі і кусты, бо іх пояць воды, у якіх я купаюся. Паглядзі ж, ці хоць адзін куст у pa­ge зламаны, ці які плод сарваны, ці корань кветкі якой растаптаны, ці якая крыніца закаламучаная. I цешся, што сярод людзей ты адзіны ў старасці ўбачыў гэтае дзіця».
    6
    Сказаўшы гэта, ён узвіўся, як малады салоўка, на кусты мірту і, перебіраючыся з галінкі на галінку, дабраўся праз лісце на вяршыню. Я заўважыў крыльцы ў яго за плячыма і між крыллем і плячыма невялікі лук і стрэлы і больш не ўбачыў ні іх, ні яго самога.
    «Калі я нездарма дажыў да сівых валасоў і мой розум не здзяцінеў ад старасці, то вы, дзеткі, прысвечаны Эрасу і Эрас дбае пра вас».
    7
    3 вялікаю асалодаю, нібы казку, а не праўдзівае апавяданне,слухалі яны гэта і спыталіся ў яго, што ж такое Эрас, хлопчык ці птушка, і ў чым яго сіла. I Філет на гэта сказаў: «Эрас, дзеткі, бог малады, прыгожы, крылаты; таму яго цешыць маладосць, таму за красою ганяецца і душы ўскрыляе. А сіла яго такая, якой і Дзеўс не мае. Ён пануе над стыхіямі, пануе над зоркамі, пануе над такімі, як сам, багамі; такой улады вы не маеце над сваімі козамі і авечкамі. Усе кветкі — работа Эраса; гэтыя расліны — яго стварэнне. 3 яго волі рэкі цякуць, вятры дзьмуць, Бачыў я быка, распаленага жадобаю, як аваднём уджалены, роў ён; бачыў і казла, поўнага імпэту да казы, за ёю ўсюды ён бегаў следам. I сам я быў малады і кахаў Амарыліс; і мне яда не была ў галаве, і я піць не піў і сон забыў. Душа мая балела, сэрца білася, цела трымцела; то я крычаў, нібы мяне білі, то я маўчаў, нібы мяне ўжо забілі, то я ў рэкі кідаўся, нібы мяне агнём палілі; я клікаў Пана на дапамогу, ён жа і сам быў у Пітыс закаханы; я праслаўляў Эхо, бо яна за мною імя Амарыліс паўтарала; я свае сірынгі разбіў, бо яны хоць кароў чаруюць, але Амарыліс не вабяць. I няма ад Эраса аніякіх лекаў — ні ў ядзенні, ні ў піценні, ні ў замоваў гаварэнні,— хіба толькі пацалункі, ды абдымкі, ды голымі адно з адным ляжаць».
    Пасля гэтых павучанняў Філет пакідае іх, абдораны некалькімі сырамі і казляняткам, у якога пракінуліся ўжо рожкі. Астаўшыся на адзіноце і пачуўшы ўпершыню тады імя Эраса, яны адчулі ў душы нястрымнае каханне, і, вярнуўшыся ўночы ў свае падвор’і, пачалі яны параўноўваць тое, што пачулі, з тым, што самі адчулі: «Закаханыя пакутуюць, і мы таксама. Яны ні на што не зважаюць, і мы даўно таксама. Яны не спяць, і нам цяпер так цярпець даводзіцца. Ім здаецца, што іх паліць агнём, і ў нас агонь палае. Яны хацелі б заўсёды адно аднаго бачыць, і мы таксама молім, каб хутчэй вярнуўся дзень. Мабыць, гэта каханне, і мы кахаем адно аднаго, не ведаючы, ці гэта каханне і ці кахаюць мяне. Бо чаму ж мы тады пакутуем, чаму шукаем адно аднаго? Філет усю праўду сказаў. Гэты хлопчык у садзе прысніўся некалі нашым бацькам і наказаў, каб мы пасвілі статкі. А як яго злавіць? Ён малы і ўцячэ. А як ад яго ўцячы? Ён мае крылле і схопіць. У німфаў нам трэба шукаць заступніцтва і дапамогі. Але і Філету, калі ён закахаўся ў Амарыліс, Пан не дапамог. Дык, значыць, нам патрэбна звярнуцца да лекаў, якім ён вучыў нас,— пацалункі, і абдымкі, і голымі класціся на зямлі. Хоць ужо і холадна, але выцерпім, цярпеў жа і Філет».
    9
    Такою навукаю была для абаіх гэтая ноч. I калі на другі дзень, выгнаўшы статкі на пашу, яны ўбачылі адно аднаго, то пацалаваліся, чаго ніколі раней не рабілі, і абняліся, абвіўшы адно аднаго рукамі; а на трэція лекі — раздзеўшыся легчы — было заадважна не толькі для дзяўчыны, але і для маладога казапаса.
    I зноў прыйшла ноч без сну з думкамі пра тое, што зрабілі, і з папрокамі за тое, што ўпусцілі. «Цалаваліся мы, a карысці ніякай; абдымаліся мы, а, бадай што, не лепш. I вось легчы разам — адзіныя лекі ад кахання; паспрабуйма і іх; пэўна ў гэтым будзе нешта мацнейшае за пацалунак».
    10
    Пры такіх думках, як гэта бывае, сніліся ім і каханне, і пацалункі, і абдымкі; і што яны ўдзень не рабілі, тое рабілі
    ўночы: голыя ляжалі адно каля аднаго. I яшчэ больш натхнёныя падымаліся яны з надыходам дня і са свістам гналі свае статкі, спяшаючыся да пацалункаў: і, убачыўшы адно аднаго, беглі, усміхаючыся, насустрач. I, вядома, былі пацалункі, а тады і абдымкі, толькі з трэцімі лекамі яны марудзілі, ні Дафніс не адважваўся сказаць, ні Хлоя не рашалася пачаць, але выпадак і гэта зпабіЎ
    1 ’
    Седзячы адно пры адным каля дубовага пня, ужываючы слодыч пацалункаў, яны прагна аддаваліся раскошы. Абвівалі адно аднаго рукамі, мацней прыціскаючыся вуснамі да вуснаў. I калі Дафніс у такім абдымку болып парывіста прыцягнуў да сябе сваю Хлою, яна падалася на бок,і ён схіляецца ўслед за ёю, не хочучы згубіць яе пацалунка. I пазнаўшы ў гэтым тое, што бачылі ў сне, яны доўгі час пакоіліся доле, нібы звязаныя. Але не ведаючы. што рабіць далей, і ўважаючы гэта за вяршыню раскошы кахання, дарэмна правёўшы большую частку дня ў абдымках, яна рассталіся і пагналі назад свае статкі, злуючыся на ноч. Можа, з часам яны і зрабілі б што трэба, калі б вось які пэзпух не ахапіў усе тыя мясціны.
    12
    Маладыя багатыя метымнейцы, якія хацелі падчас збору вінаграду павесяліцца за горадам, падрыхтавалі маленькі карабель, слуг пасадзілі на вёслы і паплылі ўздоўж мітыленскіх палёў, што падыходзілі блізка да мора. Бо гэтае ўзбярэжжа багатае на добрыя прыстані, раскошна ўпрыгожанае будынкамі; скрозь купальні, паркі, гаі: адно стварыла првірода, другое — людское ўмельства; усё цудоўнае для весялосці. ГІлывучы ўздоўж берага і прыстаючы то тут, то там, яны весяліліся, нікому не чынячы ні найменшага ліха, то лавілі з надморскай скалы на кручкі, прывязаныя тонкаю лескаю да доўгіх чароцін, рыбу, што вадзілася між камянёў; то з сабакамі і сеткамі лавілі зайцоў, якія ўцякалі ад гаманы ў вінаградніках. Выпраўляліся яшчэ і на птушак, лавілі ў сіло дзікіх гусей, качак і дроф, так што апроч забавы яны мелі сеё-тое і на стол. Калі ж яшчэ ў чым была патрэба, бралі ў сялян, плоцячы ім большыя грошы, чым таго цана вымагала. Але тпэба былі ім толькі
    хлеб, віно ды начлег, бо яны ўважалі неасцярожным з прыходам восені аставацца на ноч у адкрытым моры; таму, баючыся буры ўначы, яны выцягвалі карабель на бераг.
    13
    Аднаму селяніну трэба была вяроўка, каб падняць угору камень, якім прыціскаюць патаптаны вінаград, бо старая вяроўка перацерлася, і ён употай прабраўся да мора, падышоў да карабля, якога ніхто не ахоўваў, адвязаў канат, панёс дадому і ўжыў на патрэбу. Назаўтра раніцаю метымнейскія дзецюкі пачалі шукаць канат, але ніхто ў крадзяжы не прызнаўся, і яны паплылі далей, палаяўшы трохі гаспадароў; адплыўшы на трыццаць стадый, яны прысталі ў тых мясцінах, дзе жылі Дафніс і Хлоя, бо раўніна выдалася ім прыдатнаю да лову зайцоў. Вяроўкі ў іх цяпер не было, каб ужыць яе як прычальны канат; яны скруцілі пярэвітку з доўгіх зялёных лазін і прывязалі ёю карму карабля да берага. Пасля гэтага, выпусціўшы сабак высочваць дзічыну, расставілі на найбольш прыдатных сцежках сеткі. Сабакі, разбегшыся з моцным гаўканнем, напалохалі коз, і тыя, пакінуўшы горныя схілы, прабеглі ладна-такі да мора; не знайшоўшы на марскім пяску нічога пагрызці, адважнейшыя з іх падышлі да карабля і згрызлі зялёную пярэвітку, якою быў прывязаны карабель.
    14
    А на моры ўзнялося лёгкае хваляванне, з гор падзьмуў вецер. Хваля, адплываючы, вельмі хутка падхапіла адвязаны карабель і панесла ў адкрытае мора. Як толькі заўважылі гэта метымнейцы, адны з іх пабеглі да мора, другія сабралі сабак; усе яны ўзнялі такі лямант, што, пачуўшы яго, збегліся ўсе людзі з наваколля. Але гэта ані не дапамагло, бо вецер падзьмуў з усяе моцы і карабель хутка і нястрымна адносіла плынню. Метымнейцы, страціўшы нямала дабра, шукалі, хто ж пасвіў коз; і, знайшоўшы Дафніса, пачалі яго біць і зрываць з яго адзетак. Адзін з іх, узяўшы сабачы павадок, загнуў Дафнісу рукі назад, каб яго звязаць. Але Дафніс крычаў, як яго білі, і маліў сялян аб паратунку, клічучы найперш Ламана і Дрыяса на дапамогу. I тыя, два дужыя дзяды з моцнымі ад сялянскай работы кулакамі, далі адпор і запатрабавалі справядліва разабрацца ў тым, што адбылося.