• Часопісы
  • Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл  Лонг, Апулей

    Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл

    Лонг, Апулей

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 284с.
    Мінск 1991
    89.24 МБ
    Трытоны — другарадныя марскія багі, якіх уяўлялі ў выглядзе паўлюдзей-паўрыб.
    Акіян — паводле ўяўлення старажытных людзей, велічэзная рака, якая акружае ўвесь свет.
    Стар. 153. Мілецкі бог — Апалон, адзін з аракулаў якога знаходзіўся ў мясцовасці Дзідзім паблізу Мілета.
    КНІГА П Я Т А Я
    Стар. 162. Піфійскі аракул.— Аракул у Дзідзіме названы тут піфійскім, таму што самым знакамітым аракулам Апалона была прадказальня пры храме Апалона Піфійскага ў Дэльфах (горад на паўночны захад ад Афін), і сам Апалон часта называецца Піфійцам.
    Стар. 165. Пан — бог лясоў і гаёў, апякун пастухоў, рыбакоў і паляўнічых. Уяўляўся з казлінымі рагамі, з барадой, з капытамі на нагах і з хвастом.
    Стар. 167. Німфы — багіні ніжэйшага разраду, якія ўвасаблялі розныя сілы прыроды; былі німфы марскія (нерэіды), рачныя (наяды), горныя (арэады), німфы дрэў (дрыяды) і іншыя.
    Оры (або Горы) — багіні пор года, увасабленне парадку ў прыродзе.
    Стар. 168. ...свайго айчыма, знакамітага сілача і вялікага змагара.— Маецца на ўвазе Марс. Аднак Марс не муж, а толькі каханак Венеры, у якім яна бачыць, як відаць, апекуна больш магутнага, чым яе законны муж Вулкан, і называе палюбоўніка айчымам свайго сына.
    К Н 1 Г А ШОСТАЯ
    Стар. 169. ...убачыўшы на гары нейкі хорам...— Псіхея знаходзіцца перад храмам Цэрэры-Дэметры, багіні-апякункі земляробства.
    Стар. 170 ...беспрасветнага шлюбу Празерпіны...— Паводле некаторых міфаў, дачка Дэметры Персефона (Празерпіна) была ўкрадзена Аідам (Плутонам) у Сіцыліі.
    Элеўсінскія містэрыі — культ Дэметры і Персефоны ў атычным гарадку Элеўсіне (недалёка ад Афін).
    ...маёй сваячкі...— Афрадыта — дачка Зеўса, а Дэметра яго сястра.
    Сястра і жонка вялікага Юпітэра — Юнона (Гера).
    Святыня Самоса — востраў Самос (каля заходняга ўзбярэжжа Малой Азіі) быў, паводле мясцовых міфаў, месцам нараджэння Геры. На востраве знаходзіўся славуты храм багіні.
    Аргоскія сцены — Аргос у Пелапанесе, галоўны цэнтр культу Геры.
    Стар. 171. Мгркурый (Гермес) — сын Зеўса і німфы Маі, якая нарадзіла яго на гары Кілене ў Аркадыі.
    Стар. 174. Кацыт — рака ў краіне памерлых.
    Стар. 176. Дзіт — бог падземнай краіны.
    Харон — стары перавозчык у краіне памерлых. Рака, праз якую ён перапраўляе душы — Стыкс. Старажытныя верылі, што Харон бярэ са сваіх пасажыраў плату за перавоз, і ўкладалі нябожчыку ў рот медную манету.
    Стар. 179. Сатыры — сельскія багі, якія ўвасаблялі творчую сілу прыроды. Вонкава нічым не адрозніваліся ад бога Пана.
    Паніскі — тое самае, што і сатыры (маленькія Паны).
    Стар. 181. Дырцэя (або Дырка) — жонка фіванскага цара Ліка. Міф расказвае, што Дырцэя і Лік жорстка прыцяснялі сваю палонніцу Анціопу, маці Зета і Амфіёна, народжаных ад Зеўса, якія выхоўваліся ў пастухоў. Каб адпомсціць за маці, яны забілі Ліка, а Дырцэю прывязалі да рагоў быка, які растрапаў яе.
    Стар. 182. Фрыкс — сын багіні аблокаў Няфелы і смяротнага — цара Атаманта, жонка якога ўгаварыла прынесці зненавіджанага пасынка багам на ахвяру. Аднак Няфела выратавала сына, выправіўшы залатаруннага барана, які вывез Фрыкса за мора ў Калхіду. Разам з Фрыксам уцякла і яго сястра, Гела, якая па дарозе ўтапілася. Toil праліў, дзе Гела саслізнула са спіны барана, атрымаў, паводле падання, назву Гелеспонта (мора Гелы).
    Арыён — грэцкі паэт і музыкант VII ст. да н. э. 3 яго творчасці нічога не захавалася. Герадот у сваёй «Гісторыі» перадае легенду, што аднойчы ў час падарожжа матросы вырашылі абрабаваць і забіць Арыёна. Паэт папрасіў у іх дазволу заспяваць перад смерцю і, закончыўшы спевы, кінуўся ў мора. Але зачараваны яго песняй дэльфін прыняў яго на сваю спіну і вынес на бераг.
    ...Еўропу, якая ляжала на быку.— Зеўс, закахаўшыся ў фінікійскую царэўну Еўропу, ператварыўся ў быка і перавёз яе на сваёй спіне праз мора на востраў Крыт.
    Стар. 183. Пегас — казачны крылаты конь.
    К Н 1 Г А СЁМАЯ
    Стар. 186. Імператарскі пракуратар.— Пракуратамі называліся ўрадаўцы, якія загадвалі галоўным чынам фінансамі. Імператарскія пракуратары ў правінцыях збіралі падаткі ў асабістую касу імператара.
    Стар. 187. Закінф — востраў у Іанійскім моры каля заходняга берага Пелапанеса, цяпер Зантэ.
    Актыйскае ўзбярэжжа — Акцыум, мыс ля ўвахода ў Амбракійскі заліў на заходнім беразе сярэдняй Грэцыі.
    Вексіларыі — ветэраны, якія праслужылі 16 (альбо 20) гадоў і ў чаканні адстаўкі працягвалі службу ў спецыяльных вайсковых часцях, дзе былі вызвалены ад усіх дапаможных лагерных работ.
    Стар. 188. Талант— буйная грэцкая грашовая адзінка.
    Стар. 191. Бактрыйскі вярблюд. — Бактрыя — адна з паўночных сатрапіяў персідскай дзяржавы (на тэрыторыі Афганістана). Бактрыйскімі называліся двухгорбыя вярблюды. (Аднагорбыя зваліся арабскімі.)
    Стар. 192. ...гасцей кідаў на разарванне і зжыранне дзікім коням.— Такую «гасціннасць» аказваў падарожным, паводле падання, фракійскі цар Дыямед. Ён быў пераможаны Гераклам і падзяліў лёс сваіх ахвяр.
    Стар. 196. Белерафонт — казачны герой, які пры дапамозе крылатага каня Пегаса перамог Хімеру — трохгаловае страшыдла, якое вывяргала агонь. Асёл іранічна параўноўваецца з Пегасам, а коннік з Белерафонтам.
    Стар. 198. Мелеагр— герой многіх грэцкіх міфаў. Калі яму было 7 дзён, у дом яго бацькі прыйшлі багіні лёсу і сказалі, што Мелеагр памрэ, як толькі згарыць палена, якое ляжыць на агні. Маці Мелеагра Алфея выняла палена з печы і схавала яго. Праз шмат гадоў Мелеагр пасварыўся з братамі сваёй маці і забіў іх. Тады Алфея спаліла схаванае палена, і Мелеагр адразу памёр.
    КНІГА ВОСЬМАЯ
    Стар. 201. Багіня Ісціны — дачка Зеўса, маці Дабрачыннасці, карміцелька Апалона.
    Стар. 210. Сірыйская багіня.— Цэнтрам культу гэтай багіні быў Гіераполь у Сірыі. Імя яе дакладна не ўстаноўлена, лічаць, што звалася яна Атаргаціс. Святкаванні ў гонар гэтай багіні мелі характар оргіяў, у часе якіх многія наносілі сабе раны мячамі, бічаваліся і нават сябе аскаплялі. Скапцамі былі і жрацы багіні, якія апраналіся ў жаночае адзенне. Называлі іх галамі. Гэтыя галы з выявай багіні, жабруючы, бадзяліся па ўсёй рымскай імперыі.
    Сабадзі — азіяцкі бог, які атаясамліваецца з Дыянісам, а таксама з Ацісам, любімым жрацом Кібелы.
    Белона — кападакійская багіня, фанатычны і крывавы культ якой перанесены ў Рым.
    Ідэйская маці — Рэя, жонка Кронаса, маці алімпійскіх багоў. Была атаясамленая з азіяцкай Кібелай, культ якой напамінаў культ Сірыйскай багіні.
    Адоніс.— Міф расказвае, што прыгожага юнака Адоніса кахалі Афрадыта і Персефона. Зеўс загадаў, каб Адоніс частку года праводзіў у краіне памерлых з Персефонай, а частку ў надземным свеце з Афрадытай. Адоніс — бог усходняга паходжання, ён сімвалізуе паміранне і абуджэнне прыроды.
    Стар. 211. ...дзева падменена ланню...— Намёк на міф аб Іфігеніі, якая павінна была быць прынесена на ахвяру багам (без гэтага багі не давалі спадарожнага ветру, і грэкі, якімі камандаваў бацька Іфігеніі Агамемнан, не маглі распачаць паход на Трою). Але ў самы момант складання ахвяры багіня Артэміда замяніла дзяўчыну ланню.
    КНІГА ДЗЕВЯТАЯ
    Стар. 218. Туліанум — падземная частка дзяржаўнай турмы ў Рыме. Апулей выкарыстоўвае гэту назву ў якасці сіноніма турмы наогул.
    Стар. 220. ...апяяў чалавека, які дасягнуў паўнаты мудрасці ў вандроўках...— Апулей мае на ўвазе Адысея, якога ўславіў Гамер.
    Стар. 221. Дэкурыёнамі называліся члены мясцовых сенатаў, якія ў часы імператараў былі заснаваныя ўжо амаль ва ўсіх правінцыях у вялікіх гарадах.
    Стар. 229. ...год пачаў хіліцца ў бок Казярога.— Сонца ўступае ў сузор’е Казярога на пачатку зімы.
    КНІГА ДЗЕСЯТАЯ
    Стар. 242. Трыбун.— Ваенныя трыбуны камандавалі легіёнамі. Пры кожным легіёне было 6 трыбунаў, якія неслі службу па чарзе.
    Стар. 243. Этыокл і Палінік — сыны Эдыпа, між якімі трывала непрымірымая варожасць за ўладу над Фівамі. Іх барацьба закончылася смерцю абодвух. Гэты міф паслужыў сюжэтам трагедыі Эсхіла «Сямёра супраць Фіваў».
    Фіней — легендарны фракійскі кароль, які па падказцы злой мачыхі асляпіў сваіх сыноў ад першай жонкі. У пакаранне за гэта гарпіі (крылатыя страшыдлы з дзявочымі тварамі) вырывалі ад яго ежу і паганілі сваімі нечыстотамі ўсё, чаго не маглі панесці з сабой.
    Стар. 246. Асліная Пасіфея.— Бог Пасейдон, загневаўшыся на крыцкага цара Міноса, змусіў яго жонку Пасіфею закахацца ў быка. Плодам гэтага захаплення быў чалавекабык Мінатаўр.
    Стар. 251. Ідэйская гара.— Іда — горны хрыбет у Малой Азіі, ля падножжа якога знаходзілася старажытная Траянская дзяржава.
    Стар. 252. Эфебы — афінскія юнакі ва ўзросце 18—20 гадоў, якія неслі пагранічную службу. Стаўшы эфебам, юнак апранаў хламіду (адмысловага пакрою плашч).
    Кадуцэй — жазло вяшчальніка, выразанае з дрэва ў форме стрыжня, абвітага дзвюма змеямі, Меркурый — вяшчальнік багоў, дзеля таго ягоным атрыбутам з’яўляецца кадуцэй, а таксама крылы.
    Кастар і Палукс (Палідзеўк) — блізняты, сыны Леды. Бацькам Кастара быў смяротны, а бацькам Цалукса — Зеўс.
    Стар. 254. Паламед — адзін з герояў Траянскай вайны. Адысей і Агамемнан, пазайздросціўшы яго хітрасці і розуму, падкінулі ў яго палатку золата і падробленае пісьмо, як быццам ад Прыяма, і абвінавацілі ў здрадзе. Народ забіў яго каменнем.
    ...пераносіў ганенні за разбэшчванне молайзі...— Маецца на ўвазе Сакрат, якога абвінавацілі ў бясчэсці і ў разбэшчванні моладзі і асудзілі на смерць.
    Стар. 255. Кянхрэй (цяпер Кенхрыес) — галоўная гавань Карынфа. Апулей называе морам Сараніцкі (Эгінскі) заліў Эгейскага мора.
    K HI Г А АДЗІНАЦЦАТАЯ
    Стар. 256. Сястра Феба (Апалона) — Артэміда, якая лічылася, між іншым, апякункай парадзіх. Эфес у Малой Азіі быў галоўным цэнтрам яе культу.
    Стар. 268. Гіпербарэйскія грыфы, народжаныя іншым светам.— Старажытныя размяшчалі казачііы край гіпербарэяў на крайняй поўначы (туды не далятае халодны вецер Барэй), на мяжы гэтага свету са свстам антыподаў.
    Стар. 270. Аўгустава гавань — Острыя ў вусці Тыбра, марскі порт Рыма.
    Тырс — жазло, абвітае плюшчом і лістамі вінаграду і ўвянчанае сасновай шышкай. Тырс і плюшч — эмблемы Дыяніса, атаясамленага з Азірысам.
    ЗМЕСТ
    ПАСТУШЫНАЯ ГІСТОРЫЯ ПРА ДАФНІСА I ХЛОЮ
    Прадмова 7
    Уступ 16
    КНІГА ПЕРШАЯ 17
    Пастухі Дрыяс і Ламан знаходзяць і ратуюць падкінутых дзяцей (1—6). Пазней Дафніс і Хлоя разам пасвяць чароды (7—10) і пачынаюць неўсвядомлена кахаць адно аднаго (11—27).