Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл
Лонг, Апулей
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 284с.
Мінск 1991
42. Тут разгарэлася яшчэ гарачэйшая спрэчка. Салдаты даказвалі, што мы тут, што гэта ім дакладна вядома, і кля-
ліся імем Цэзара, а той заклікаў багоў у сведкі і адмаўляў.
Пачуўшы гэту спрэчку, шум і крык, я, як асёл цікаўны, неспакойны і дакучлівы, выцягнуўшы і схіліўшы набок шыю, стараюся глянуць праз акенца, што значыць гэты гоман. I раптам адзін з салдатаў кінуў выпадкова вокам у бок майго ценю і кліча ўсіх на яго зірнуць. Адразу ўзняўся страшны крык, і праз хвіліну нейкія людзі, узлезшы па драбіне, хапаюць мяне і, як палоннага, цягнуць наніз. А тады, не марудзячы, яшчэ больш уважліва аглядаюць кожпую шчыліну, адкрываюць той кош і знаходзяць няшчаснага агародніка. Яго выводзяць, перадаюць у рукі ўладам, а тыя вядуць у гарадскую турму, пэўне, на тое, каб у хуткім часе пакараць смерцю.
А з майго з’яўлення ў якасці наглядальніка не перастаюць рагатаць і кпіць. Адтуль і пайшла пашыраная прымаўка пра позірк і цень асла.
КНІГА ДЗЕСЯТАЯ
1. He ведаю, што сталася з маім гаспадаром агароднікам, а на наступны дзень прыйшоў той самы салдат, які моцна паплаціўся за сваё слабасілле, забраў мяне са стойла і, не сустрэўшы ніякага пярэчання, прывёў мяне ў сваю казарму. Тут нагрузіў мяне сваімі манаткамі, узброіўшы і прыбраўшы цалкам па-ваеннаму, пагнаў па дарозе. Нёс я на сабе бліскучы шлем і яшчэ ярчэйшы шчыт і на завяршэнне кап’ё з даўжэзным, здалёк бачным дрэўкам. Усё гэта ён вылажыў старанна, як належыць у баявым паходзе, зверху, зразумела, не столькі дзеля ваеннай доблесці, колькі для запалохвання бедных прахожых. Дарога ішла полем, і, прайшоўшы не вельмі цяжкі шлях, мы дабраліся да нейкага гарадка і спыніліся не ў карчме, а ў доме нейкага дэкурыёна. Салдат здаў мяне адразу нейкаму прыслужніку, а сам паспешліва накіраваўся да свайго начальніка, пад камандай якога знаходзілася тысяча жаўнераў.
2. Праз некалькі дзён у гэтай мясцовасці здарылася жудаснае злачынства. Яно засталося ў маёй памяці, і я ўношу яго ў кнігу, каб вы маглі пра яго даведацца. У гаспадара дома быў малады сын, вельмі добра выхаваны, вельмі сціплы, пачцівы, такі, якога б і ты, чытач, напэўна захацеў бы мець. Маці яго даўно памерла, і бацька ажаніўся зноў.
I ад другой жонкі быў у яго сын, якому ў той час ішоў трынаццаты год. Мачыха камандавала ў доме, відаць, больш дзякуючы сваёй знешнасці, чым іншым якасцям.
Ці то ад прыроднай бессаромнасці, ці кіраваная лёсам да нечуванага сораму, звярмула сваю асаблівую ўвагу на пасынка. Ды ведай, шаноўны чытач, што я расказваю табе не казачкі, а трагічную гісторыю, дык заменьма камедыйныя чаравікі на катурны. Гэта жанчына, пакуль першай сваёй ежай карміўся немаўля Купідон, магла супрацьстаяць яго слабым сілам, моўчкі заглушаючы лёгкі агонь. А калі шалёны Амур пачаў бязлітасна смаліць яе нутро, напоўніўшы яго вар’яцкім полымем, скарылася яна раз’юшанаму бажку і, каб схаваць душэўную рану, прыкінулася хворай. Усім вядома, што рэзкія змены ў выглядзе і стане здароўя ў хворых і закаханых дакладна супадаюць. Тыя ж у іх мярцвяцкая бледнасць, стомленыя вочы, слабасць у каленях, трывожны сон і цяжкія ўздыхі, тым больш пакутлівыя, што праз сілу вырываюцца з грудзей. Можна было падумаць, што і гэтай жанчыне не дае спакою толькі гарачка, каб не яе слёзы. Якія ж невукі лекары, калі яны не разумеюць, што значыць, калі ў чалавека паскораны пульс, часта мяняецца колер твару, прыспешанае дыханне і хворы ўвесь час, не знаходзячы сабе месца, варочаецца з боку на бок! О добрыя багі, навошта быць умелым доктарам? Досыць мець хоць нейкае ўяўленне аб каханні, каб зразумець, што творыцца з чалавекам, які палымнее без гарачкі.
3. Нарэшце, даведзеная невыносным пачуццём да страшэннага ўзбуджэння, парушае захованую да таго часу маўклівасць і загадвае паклікаць да сябе сына. 3 якой радасцю пазбавіла б яна яго гэтага звання, каб, успамінаючы пра ганьбу, не прыйшлося чырванець! Малады чалавек неадкладна выконвае волю мачыхі і, па-старэчы наморшчыўшы лоб, ідзе ў яе спальню, выказваючы належную паслухмянасць жонцы свайго бацькі і братавай маці. А тая, стомленая доўгім маўчаннем, і цяпер марудзіць, быццам сеўшы на мель сумнення. Яшчэ не зусім страчаны сорам не дае ёй вымавіць ні аднаго слова з тых, якія яна лічыла найбольш для пачатку размовы адпаведнымі. А юнак, усё яшчэ не падазраючы нічога благога, апусціўшы вочы, сам ветліва пытаецца аб прычыне яе хваробы. Тады яна, выкарыстаўшы іхнюю сустрэчу сам-насам, набралася адвагі і, заліваючыся слязьмі, закрыўшы твар крысом адзення, кажа яму дрыготкім голасам:
«Уся прычына і ўся крыніца маіх цяперашніх пакут і
адначасова лякарства і адзінае маё збаўленне — гэта ты!..
Твае вочы праніклі ў мае вочы да глыбіні душы і распалілі ў маім сэрцы жудасны пажар. Злітуйся над той, якая праз цябе гіне! Няхай не бянтэжыць цябе пашана да бацькі, ты захаваеш жыццё яго жонкі, якая цвёрда вырашыла памерці. У тваім абліччы прызнаўшы ягоны вобраз, я па закону кахаю цябе. Даверся мне! Мы адны, і часу, каб усё зрабіць, дастаткова. Тое, пра што ніхто не ведае, амаль зусім не існуе».
4. Гэта нечаканая прапанова збянтэжыла маладога чалавека, аднак, хоць у першую хвіліну яго апанаваў жах ад такога ганебнага ўчынку, ён вырашыў не даводзіць мачыхі суровай адмовай да адчаю, а супакоіць яе асцярожнай прапановай адтэрміноўкі. Ён ветліва абяцае ёй, аднак горача ўгаворвае сабрацца з духам, ачуняць, памацнець, пакуль якая-небудзь бацькава адлучка не дасць ім магчымасці заспакоіць гарачае пачуццё. I, пазбягаючы далейшай небяспечнай размовы, хутка пакідае спальню мачыхі. Разумеючы, што такая сямейная бяда заслугоўвае стараннага абмеркавання, ён накіроўваецца да свайго старога выхавацеля, паважанага і разумнага чалавека.
Пасля доўгага абмеркавання справы яны вырашылі, што яму трзба чым хутчэй уцякаць ад буры, выкліканай жаночым намерам.
Але жанчына, не могучы выцерпець нават найменшай адтэрміноўкі, прыдумала зачэпку і надзіва спрытна ўгаварыла мужа неадкладна адправіцца ў сваю найдалейшую вотчыну. Пасля гэтага, ап’янелая ад блізкай да здзяйснення надзеі, яна патрабуе, каб юпак, як абяцаў, прыйшоў да яе і даў доказ свайго палкага пачуцця.
А малады чалавек пад рознымі прычынамі пачаў ухіляцца ад гэтай гнюснай сустрэчы.
Тады яна, зразумеўшы з яго няпэўных адказаў, што абяцанага не атрымае, імкліва змяніла сваё злачыннае каханне ў вельмі небяспечную нянавісць. Бярэ сабе ў хаўруснікі паганага нявольніка, якога атрымала некалі з пасагам, гатовага на ўсякую брудную справу, і адкрывае яму свае вераломныя планы. Яны не прыдумалі нічога лепшага, чым загубіць беднага юнака. I вось гэты падлюга быў зараз жа пасланы на здабычу моцнай атруты, пасля чаго, падліўшы смяротнага зелля ў віно, мачыха рыхтуе бязвіннаму пасынку загубу.
5. Пакуль зладзюгі радзіліся, калі і як паднесці атруту, здарылася, што меншы хлопчык, родны сын гэтай нягоднай
жанчыны, вярнуўшыся пасля ранішніх заняткаў дамоў і паснедаўшы, захацеў піць. Ён знайшоў келіх з віном і, не ведаючы пра атруту, якая ў ім была, залпам выпіў. I як толькі выпіў ён смяротны, падрыхтаваны брату, напітак, адразу валіцца без духу на зямлю, а дзядзька, уражаны раптоўнай смерцю хлапчука, пачынае крычаць і клікаць маці і ўсіх хатніх.
Хутка ўцямілі ўсе, што хлопчык загінуў ад яду, і вось пачалі снаваць розныя здагадкі, хто б мог зрабіць такое мярзотнае злачынства. Але гэта жорсткая жанчына, рэдкі прыклад вераломства мачыхі, не ўзрушылася ні лютай смерцю сына, ні сваім яячыстым сумленнем, ні няшчасцем усяго дому, ні скрухай мужа, ні нават жалобай пахавання. Яна выкарыстала сямейнае гора як вельмі зручны выпадак для помсты. Неадкладна выпраўляе наўздагон за мужам, які быў у дарозе, каб паведаміць яму пра бяду, што ўварвалася ў іхні дом.
I не паспеў ён вярнуцца, як яна, набраўшыся небывалага нахабства, пачынае абвінавачваць пасынка ў тым, што ён атруціў яе сына. У сцвярджэнні гэтым была доля праўды, бо хлопчык папярэдзіў сваёй пагібеллю тую смерць, якая прызначалася маладому чалавеку. А мачыха даказвала, нібыта пасынак пайшоў на злачынства і загубіў малодшага брата за тое, што яна не згадзілася на гнюснае сужыццё, да якога ён яе змушаў. He спыняючыся на гэтай подлай ілжы, яна дабавіла, што ён пагражаў ёй мячом за тое, што яна выкрыла яго злачынства. Няшчасны муж, прыгнечаны стратай абодзух сыноў, быў зламаны цяжарам бедаў, якія на яго наваліліся. Ён бачыў на смяротным лсжы цела малодшага сына і ведаў, што за кровазмяшэнне і забойства смяротны прыгавор пагражае і старэйшаму. А да таго крывадушны лямант вельмі каханай жонкі абуджаў у ім лютую няяавісць да рсднага сына.
6. Ледзь толькі закончыліся пахавальнае шэсце і абрады над целам яго сына, проста ад магілы хлапчука няшчасны стары са слязамі на вачах і пасыпаючы попелам сівыя валасы паспешліва ідзе на гарадскую плошчу. He ведаючы пра ашуканства нягоднай жонкі, ён плача і моліць, прыпадае нава.т да каленяў дэкурыёнаў, дамагаючыся асуджэння сыпа, які апаганіў бацькоўскае ложа, забойцу роднага брата, злодзея, які зрабіў замах на жыццё сваёй мачыхі. У сваёй скрусе ён выклікаў такое спачуванне і абурэнне ў сенаце і нават у натоўпе, што ўсе выказваліся за тое, каб, адкінуўшы судовую валакіту, пагрэбаваўшы
строгім доказам абвінавачання і зараней падрыхтаванымі выкрутамі абароны, тут, на месцы, зрабіць смерць укаменаваннем гэтай язвы на здаровым грамадскім целе.
Тым часам улады зразумелі, якая небяспека пагражае ім самім, калі слабыя іскры абурзння выклічуць крушэнне грамадскага парадку і мяцеж. Яны ўгаворваюць дэкурыёнаў не спяшацца, уціхамірваюць натоўп і дабіваюцца таго, каб судаводства праходзіла належным чынам і паводле звычаю продкаў, каб прыгавор быў вынесены юрыдычна правільна.
Павінны быць выслуханы абодва бакі, ні адзін чалавек не можа быць асуджаны так, як у варварскіх краінах, дзе пануюць лютасць і тыранская самаволя, без прыняцця пад увагу яго выказвання. Нельга даць прыкладу будучым стагоддзям такой дзікай з’явай у мірны час.
7. Разумная думка перамагла, і зараз жа было загадана вяшчальніку, каб ён склікаў сенатараў і курыю. Калі яны занялі свае месцы паводле чыну і звычаю, зноў праносіцца голас вяшчальніка, і першы выступае абвінаваўца. Тут жа выклікалі і ўвялі абвінавачанага, і, паводле закону Атыкі і Марсавага судзілішча, вяшчальнік аб’яўляе абаронцам, каб яны паўстрымаліся ад выступленняў і не заклікалі да літасці.