• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл  Лонг, Апулей

    Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл

    Лонг, Апулей

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 284с.
    Мінск 1991
    89.24 МБ
    «Вось і муж мне трапіўся, дык муж! Спрытны гандляр! Рэч, якую я, кабета, седзячы дома, прадала за сем дынарыяў, ён спусціў за пяць!» Узрадаваны надбаўцы, муж пытаецца: «Хто ж гэта табе столькі даў?» А яна адказвае: «Ды ён, дурніца ты, даўно залез у бочку, каб праверыць, ці моцная яна, ці цэлая?»
    7.	Палюбоўнік не прапусціў без увагі слоў жанчыны і, хутка высунуўшыся, кажа: «Хочаш ты, гаспадыня, ведаць праўду? Бочка твая ўжо старая і дала шмат трэшчынаў». А пасля, звяртаючыся да мужа і быццам яго не пазнаючы, дадае: «Дай мне, калі ласка, хто-небудзь лямпу, каб, саскробшы бруд унутры, я мог убачыць, ці варта яна чаго, бо грошы ж у мяне не крадзеныя. Ці ж не так?»
    Доўга не думаючы і нічога не падазраючы, клапатлівы і прыкладны муж запаліў лямпу і кажа: «Вылазь, братка, і пастой сабе, пакуль я сам яе добра не ачышчу». I, распрануўшыся і забраўшы з сабой свяцільнік, пачаў саскрэбваць шматгадовую скарынку гразі і гнілі. А палюбоўнік, прыгожы малойчык, нагнуў яго жонку да бочкі і, прымасціўшыся зверху, старанна апрацоўваў. А да таго яшчэ распусная баба ўсунула галаву ў бочку і, здзекуючыся з мужа, паказвае яму пальцам, дзе скрэбці: у тым месцы і ў гэтым месцы ды зноў у тым і яшчэ ў гэтым, так аж пакуль абедзве работы не закончыліся.
    Пасля гэтага злашчасны рамеснік, атрымаўшы свае сем дынарыяў, змушаны быў на сваёй спіне занесці бочку таму жончынаму палюбоўніку.
    8.	Сумленныя свяшчэннаслужыцелі, пабыўшы ў той мясцовасці некалькі дзён, ад’еўшыся і за кошт шчодрай грамады туга набіўшы кашалькі за свае прароцтвы, прыдумалі новы спосаб здабываць грошы. Склаўшы адно агульнае прадказанне на ўсе жыццёвыя выпадкі, дурманілі людзей, якія прыходзілі да іх на раду ў розных жыццёвых справах. А прадказанне іхняе было такое:
    «Валы аруць зямлю ў запрэжцы для таго,
    Каб збожжу ў будучыні вольна зелянець».
    Калі здаралася, што жаніх з нявестай прасілі парады, дык адказ патрапляў іх жаданню: звязаныя шлюбам, выгадуюць шматлікае патомства. Калі звяртаўся да іх чалавек, які збіраўся купіць зямлю, дык аракул гаварыў правільна пра валоў, пра запрэжку і пра палі з ураджайнай збажыной. Калі хто хацеў атрымаць боскае прадказанне наконт заду-
    манага падарожжа, дык вось яму гатовая запрэжка з самых спакойпых чацвераногіх, а сяўба абяцае прыбытак. Калі хто шукаў адказу, ці ўдала закончыцца чаканая бітва або праследаванне банды разбойнікаў, яны запэўнівалі, што прадказанне спрыяльнае і азначае поўную перамогу, бо галовы валоў, схіленыя ў ярмо, абазначаюць, што так будуць звязаныя ворагі і будзе захоплена вялікая і багатая здабыча.
    Такім хлуслівым прароцтвам яны выцягнулі ад людзей нямала грошай.
    9.	На раду прыходзілі многія і часта, дык вычарпаліся іхнія прароцтвы і яны зноў пусціліся ў дарогу, але ў якую! Шмат горшую за тую, па якой мы ішлі аднае ночы. Уся яна была скапаная глыбокімі равамі, дзе залітая стаячай вадой, а дзе слізкая і ліпучая ад балота. Штохвілінна спатыкаючыся і падаючы, пакалечыў я сабе ногі і з вялікімі цяжкасцямі змог нарэшце выбрацца на роўную дарогу. I раптам даганяе нас атрад коннікаў, узброеных дроцікамі. Спыніўшы сваіх разгарачаных скакуноў, яны кідаюцца на Філеба і іншых і, схапіўшы іх за горлы, пачынаюць бязлітасна біць, называючы іх гнюснымі святататнікамі. Пасля ўсіх звязваюць кайданамі, няспынна лаючы і пагражаючы: «Аддавайце лепш добраахвотна залаты келіх, які спакусіў вас і падштурхнуў да злачынства. У час набажэнства вы яго ціхенька сцягнулі са святых падушак божай маці і адразу, быццам можна пазбегнуць кары за такое злачынства, ледзь толькі пачало світаць, нікога не папярэдзіўшы, пакінулі горад».
    10.	Знайшоўся чалавек, які пачаў абмацваць рэчы на маёй спіне і, запусціўшы руку пад адзенне багіні, якую я нёс, на вачах ва ўсіх знайшоў і выняў залаты келіх. Але нават гэты доказ віны не змог збянтэжыць ці напалохаць гэту брудную шайку. 3 няшчырым смехам пачалі яны прыдумваць апраўданні: «Што за дзіўная і непрыстойная справа! Як жа часта трапляюць пад напасць і небяспеку бязвінныя людзі! Дзеля нейкага там кілішачка, які Маці багоў падаравала сваёй сястры Сірыйскай багіні, трэба ўзводзіць крымінальнае абвінавачанне на справядлівых служкаў бога!»
    Аднак дарма малолі яны языкамі гэту і іншую лухту, сяляне вяртаюць іх назад і, звязаных, кідаюць у Туліанум. А той келіх і статую багіні, якую я вазіў, схавалі ў скарбніцу святыні як ахвяру. А мяне вывелі на наступны дзень зноў на рынак і, выкарыстаўшы паслугі вяшчальніка, прадалі
    на сем нумаў даражэй ад той цаны, якую калісьці даў за мяне Філеб. Купіў мяне нейкі млынар з суседняга мястэчка. Ён адразу нагрузіў мяне як мае быць тут жа купленым збожжам і пагнаў па цяжкай караністай дарозе да млына, дзе працаваў.
    11.	Там безупынна хадзіла па некалькіх кругах мноства ўючных жывёл, якія сваім ходам прыводзілі ў рух рознага памеру жорны. Машыны круціліся не спыняючыся, без адпачынку, і малолі зерне на муку не толькі цэлы дзень, але і ўсю ноч. А мяне мой новы гаспадар, відаць, каб я з самага пачатку не напалохаўся сваёй службы, паставіў на волі, быццам знакамітага іншаземца. Дазволіў мне першы дзень правесці святочна і шчодра насыпаў у яслі кармоў. Аднак гэта святкаванне не працягвалася даўжэй аднаго дня. Назаўтра зранку ставяць мяне да самых вялікіх жорнаў і гоняць з завязанымі вачамі па крывой пакручастай баразне, каб, бясконца апісваючы той самы круг, я не збіваўся з вызначанага шляху.
    Хоць, калі быў чалавекам, я не раз бачыў, як прыводзяцца ў рух такія машыны, але пусціўся на хітрасць, і прыкінуўся някемлівым, і быццам аслупянеў, нічога не ведаючы і не разумеючы. Я разлічваў, што мяне прызнаюць няздатным да гэтай работы і выправяць на лягчэйшую ці наогул пакінуць у супакоі і будуць карміць. Ды надарма я прыдумаў такую хітрасць. Таму што вочы ў мяне былі завязаныя, я не ведаў, што быў акружаны цэлым натоўпам работнікаў з кіямі, якія на дадзены знак пачалі з незвычайным крыкам дубасіць мяне з усіх бакоў.
    Я так напалохаўся іхняга гікання, што, пакінуўшы ўсе свае задумы, налёг з усёй сілы на лямку, сплеценую з альфы, і з усіх ног пусціўся па крузе. Гэта раптоўная перамена ў маіх паводзінах выклікала ў прысутных агульны смех.
    12.	Калі прайшла большая частка дня і я зусім выбіўся з сіл, мяне вызвалілі з пастронкаў, адвязалі ад жорнаў і завялі да ясляў. Хоць я амаль валіўся ад стомы з ног і паміраў з голаду, хоць мне трэба было аднавіць сілы, мая неадступная цікаўнасць трывожыла мяне і не давала супакою. He дакрануўшыся да шчодра нарыхтаванай мне ежы, я пачаў разглядаць парадкі на гэтым прадпрыемстве. Вялікія багі! Якое ж вартае жалю відовішча мяне акружала! Ува ўсіх людзей скура была ў сіняках, падзёртыя лахманы не толькі не закрывалі, як належыць, іх спаласаваных спінаў, a толькі кідалі на іх цень. У некаторых кароткая апратка
    даходзіла толькі да пахвіны, тунікі на кожным былі такія, што праз лахманы відаць было цела, палова галавы аголена, на лобе кляймо, на нагах ланцугі, твары зямлістыя, павекі раз’едзеныя дымам і гарачай парай. Усе яны падслепаватыя, на ўсіх мужчынах пыл, як брудна-белы попел, быццам на кулачных байцах, якія выходзяць на сутычку не інакш як абсыпаўшыся дробным пяском.
    13.	А што я магу сказаць, якімі колерамі апісаць маіх таварышаў у стойлах? Якія старыя мулы, якія разбітыя канякі! Збіўшыся каля ясляў і ўсунуўшы туды морды, яны перажоўвалі кучы мякіны. Іхнія ўсыпаныя болькамі шыі былі напухлыя, друзлыя ад нястрымнага кашлю ноздры расшыраныя, рэбры ад заўсёдных удараў вытыркаліся, грудзі параненыя цвёрдай альфавай лямкай, капыты расплюшчаныя ад вечнага кружэння па адной дарозе, і ўся іхняя шкура пакрыта застарэлай каростай.
    Напалоханы выглядам гэтай кампаніі, успомніў я былое жыццё Луцыя і, дайшоўшы да межаў адчаю, панік галавой і затужыў. У маім пакутлівым жыцці засталася адзіная ўцеха: забаўляцца з уласцівай мне цікаўнасцю нагляданнем за людзьмі, якія ў маёй прысутнасці свабодна, так, як ім падабалася, гаварылі і дзейнічалі.
    Небеспадстаўна геніяльны творца грэцкай паэзіі, маючы на мэце паказаць нам мужа найвышэйшага розуму, апяяў чалавека, які дасягнуў паўнаты мудрасці ў вандроўках па розных краінах і ў вывучэнні розных народаў. Я сам з вялікай удзячнасцю прыгадваю сваё існаванне ў асліным выглядзе, бо пад покрывам гэтай скуры, зведаўшы зменлівасць лёсу, я зрабіўся калі не разважлівы, дык хоць спрактыкаваны. Вось, напрыклад, цікавая забаўная гісторыя, якую хачу вам расказаць.
    14.	У гэтага млынара, які набыў мяне ў сваю ўласнасць, добрага і вельмі сціплага чалавека, была жонка вельмі паганая, шмат горшая за ўсіх іншых жанчын. Яна да такой ступені парушала закон шлюбнай вернасці і сямейнага жыцця, што, клянуся Геркулесам, нават я ўздыхаў над лёсам майго гаспадара. He было такой распусты, з якой не зналася б гэта плюгавая жанчына, усё паскудства сцякалася да яе, быццам у смярдзючую памыйную яму. Злая, шалёная, яна цягалася з мужчынамі, валялася п’яная, упартая, непаслухмяная, прагавітая, у ганебным марнатраўстве шчодрая, была яна ненавісніцай вернасці і ворагам сціпласці. Грэбуючы святымі боскімі законамі, і ганьбячы іх спраўляннем пустых і бязглуздых абрадаў нейкай ілжывай рэлігіі, і да-
    казваючы, што ўшаноўвае адзінага бога, ашуквала ўсіх людзей і свайго няшчаснага мужа, цэлымі днямі п’янствавала і апаганьвала блудам сваё цела.
    15.	Гэта шаноўная жанчына праследавала мяне з нейкай дзіўнай нянавісцю. Яшчэ досвіткам, лежачы ў пасцелі, яна крычала, каб запрагалі ў жорны нядаўна купленага асла. He паспее выйсці са спальні, як ужо крычыць, каб мяне лупцавалі чым найбольш. Калі наставаў час кармлення і ўся ўючная жывёла адпачывала, яна загадвала, каб мяне як мага даўжэй не падпускалі да ясляў. Гэтай сваёй жорсткасцю яна яшчэ больш развіла маю прыродную цікаўнасць, накіраваўшы яе на сябе і на свой характар. Я чуў, што да яе ў спальню ходзіць адзін малады чалавек, і мне вельмі захацелася ўбачыць яго твар, але вялікай перашкодай таму была павязка на вачах. Каб не гэтая павязка, дык мне хапіла б хітрасці як-небудзь выкрыць учынкі гэтай подлай жанчыны. Кожны дзень зранку была пры ёй нейкая старая, пасрэдніца ў яе пралюбадзействах, пасыльная яе каханкаў. Спачатку яны разам паснедаюць, пасля частуюцца неразбаўленым віном, адна адну падбухторваючы на выдумкі, як хітра ашукаць няшчаснага мужа. I я, хоць моцна абураўся на памылку Фаціды, якая мяне замест птушкі абярнула ў асла, цешыўся ў сваім няшчасным пераўвасабленні тым, што дзякуючы вялікім вушам я добра чуў, калі гаварылі нават на значнай ад мяне адлегласці.