Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл
Лонг, Апулей
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 284с.
Мінск 1991
29. Гэтак пераходзячы з месца на месца, яны абіралі ўсе акругі. Нарэшце, прыйшоўшы ў нейкае сяло, у радасці ад добрай нажывы, яны вырашылі наладзіць банкет. Ілжывым прадказаннем яны выдурылі ў аднаго селяніна самага тлустага барана, каб гэтай ахвярай задаволіць прагавітую Сірыйскую багіню, і, нарыхтаваўшы ўсё, як належыць да вячэры, ідуць у лазню. Памыўшыся там, прыводзяць з сабой на вячэру здаравеннага мужчыну, шчодра надзеленага сілай клубоў і пахвіны. He паспеўшы перакусіць такой-сякой гародніны, гэта бруднае быдла адчула бессаромныя поцягі да сумна вядомай пажадлівасці. Яны акружылі натоўпам чалавека, распранулі, павалілі дагары і пачалі апаганьваць яго сваімі гнюснымі губамі. Mae вочы не маглі знесці такой беззаконнасці, і я спрабаваў гукнуць: «На дапамогу, квірыты!» Аднак ніякіх гукаў, ні складоў у мяне не атрымалася, апроч яснага, гучнага, тыпова аслінага «О!». I гукнулася яно зусім
не ў пару, бо ў суседнім сяле мінулай ноччу ўкралі асляня, і некалькі хлопцаў выправіліся яго шукаць, старанна правяраючы кожны закутак. Пачуўшы маё рыканне ў зачыненым памяшканні, падумалі, што ў доме хаваюць украдзеную ў іх жывёліну, дык каб не даць злодзею ахамянуцца, увальваюцца знянацку ўсім гуртам у пакой, і перад іхнімі вачыма паўстае ўсё тое паскудства. Яны тут жа склікаюць суседзяў і ўсім расказваюць пра ганебнае відовішча, падымаючы на смех найчысцейшую цнатлівасць свяшчэннаслужыцеляў.
30. Заплямленыя такой ганьбай, чутка пра якую нястрымна пашыралася і па заслугах зрабіла іх усім агіднымі і невыноснымі, каля поўначы, забраўшы свае манаткі, яны пакінулі сяло. Прайшоўшы да світання ладны кавалак дарогі, яны доўга радзіліся ўжо пры дзённым святле на нейкім бязлюдным месцы і пастанавілі мяне забіць. Знялі з мяне выяву багіні, прывязалі да нейкага дрзва і так адсцябалі мяне бізуном з барановымі костачкамі, што я там ледзь не выпусціў дух. Сярод іх быў адзін, які ўвесь час пагражаў мне падсекчы сваёй сякерай паджылкі за тое, што нібыта я абразіў яго цнатлівасць, на якой, як вядома, не было ні плямкі. Аднак другія, не столькі думаючы аб маім выратаванці, колькі аб лёсе кінутай на зямлю статуі, палічылі, што лепш пакінуць мяне ў жывых. Дык нагрузіўшы мяне зноў і падганяючы плазам мячоў, даехалі да нейкага немалога горада. Адзін з самых важных грамадзян гэтага горада, чалавек наогул набожны, які асабліва шанаваў нашу багіню, пачуўшы звон цымбалаў і тымпанаў і кволыя гукі фрыгійскіх мелодыяў, выбег насустрач і, згодна з дадзеным калісьці абяцаннем, запрасіў багіню ў свой дом і ўсіх нас размясціў уздоўж агароджы двара. А багіню стараўся расчуліць знакамі самай глыбокай пашаны і шчодрымі ахвярамі.
31. Тут, як помню, над маім жыццём павісла страшная небяспека. Адзін селянін прыслаў свайму гаспадару, у якога мы спыніліся, частку сваёй паляўнічай здабычы — вялікі сыты аленевы кумпяк. Праз неасцярожнасць павесілі яго паблізу кухонных дзвярэй, і нейкі сабака, таксама пэўным чынам паляўнічы, сцягнуў яго і, пакуль ніхто не заўважыў, пастараўся адвалачы яго як найдалей і як найхутчэй.
Заўважыўшы прапажу і дакараючы самога сябе за недагляд, кухар доўга праліваў слёзы, а пасля, прыгнечаны тьім, што гаспадар можа запатрабаваць абед, і наогул страшзнна напалоханы, развітаўся са сваім малечай-сынам і, узяўшы вяроўку, збіраўся павесіцца. Гэта не засталося незаўважаным ягонай жонкай. Ухапіўшыся моцна за праклятую пят-
лю, яна гаворыць: «Няўжо ты так напалохаўся гэтага няшчасця, што зусім страціў розум і не бачыш простага выйсця, якое пасылае табе боскае наканаванне? Калі ў гэтай тваёй роспачы, пасланай табе лёсам, захаваў ты хоць кроплю здаровага розуму, дык слухай мяне ўважліва. Завядзі гэтага чужога асла ў якое-небудзь патаемнае месца і там зарэж. А пасля аддзялі кумпяк, каб ён быў падобны да таго, што прапаў, прыгатуй яго чым найлепш і найсмачней з падліўкай і падай гаспадару замест аленевага». Нягоднаму махляру ўсміхнулася думка выратавацца цаной майго жыцця. Дык горача падзякаваўшы сваёй жонцы за кемлівасць, ён пачаў вастрыць нож для жывадзёрства, якое лічыў ужо немінучай справай.
КНІГА ДЗЕВЯТАЯ
1. Так нягодны крывапівец рыхтаваў супраць мяне зброю, а я ў той небяспечны час разумеў, што мне трэба прыняць нейкае рашэнне, дык, не трацячы дарагіх хвілін, палічыў за найлепшае ратавацца ўцёкамі. Парваў вяроўку, якой быў прывязаны, і з усіх сіл пусціўся бегчы, раз за разам для большай бяспекі брыкаючыся. Хутка праскочыўшы праз порцік, улятаю ў сталовую, дзе гаспадар частаваў жрацоў багіні, і з разгону пераварочваю некалькі бяседных сталоў, і б’ю пры гэтым шмат посуду.
Разгневаны такім пагромам гаспадар загадвае мяне, рэзвую і наравістую жывёліну, завесці і замкнуць у якімнебудзь надзейным месцы, каб я зноў не парушыў бяседы сваім буйным з’яўленнем. Спрытна ўратаваўшыся такой хітрай выдумкай і вырваўшыся з рук ката, я цешыўся, што трапіў пад замок.
Ды праўду кажуць, што Фартуна ніколі не дазваляе чалавеку, які нарадзіўся ў няшчасную хвіліну, зрабіцца ўдачнікам. Пагібельнае наканаванне боскай волі не можа быць адменена ні разумным рашэннем, ні мудрай засцярогай. Гэтак і ў маёй справе: тая выдумка, што хвіліну раней, здавалася, выратавала мяне ад небяспекі, стала для мяне надзвычай небяспечнай і ледзь не давяла да сапраўднай загубы.
2. Тым часам, гэта я пазней даведаўся з гутаркі слуг, у сталовую ўбягае нейкі хлапчук і, трасучыся, з перакошаным тварам дакладвае гаспадару, што ў іхні двор праз
заднюю брамку ўварваўся з суседняга завулка кручаны сабака. Ён накінуўся на паляўнічых сабак, а пасля ўскочыў у стайню і там раз’юшана напаў на жывёлу, а нават не абмінуў і людзей. Моцна пакусаў паганятага Мірціла, кухара Гефесціёна, спальніка Гіпація, лекара Апалонія і шмат іншых слуг, якія хацелі яго прагнаць. Ужо некаторыя з пакусаных жывёлін пачынаюць праяўляць несумненныя прыкметы шаленства.
Гэта вестка моцна ўсіх усхвалявала, бо яны падумалі, што і я буяніў з гэтай самай прычыны. I вось, узброіўшыся хто чым мог, гоняцца яны за мной, самі звар’яцелыя. I, несумненна, разнеслі б яны мяне сваімі дзідамі, рагацінамі і двухсечнымі сякерамі на кавалкі. Але я, зразумеўшы ўсю небяспеку гэтай грознай хвіліны, кінуўся ў пакой, дзе размясціліся мае гаспадары. Тады яны зачынілі дзверы, каб пазбегнуць сутычкі са мной і не наклікаць на сябе бяды, і пакінулі мяне аднаго. Яны вырашылі, што я там памалу з прычыны невылечнай немачы шаленства выпушчу дух. Гэтак нарэшце быў мне дадзены супакой, і я, атрымаўшы шчаслівую магчымасць застацца зноў у адзіноце, кінуўся на падрыхтаваную пасцель і заснуў па-людску, як не спаў ужо шмат часу.
3. Было ўжо зусім відно, калі я, адпачыўшы на мяккай пасцелі, бадзёра ўскокваю і чую, як тыя, што правялі ноч без сну на варце, пільнуючы мяне, гавораць пра мой лёс: «Няўжо гэты няшчасны асёл да гэтай пары не ачуняў ад шаленства?» «Магчыма, што праз той наскок яд з яго выдыхнуўся...»
Каб пакласці канец няпэўнасці, вырашылі праверыць, што я раблю, і, зазірнуўшы ў нейкую шчылінку, бачаць, што я зусім здаровы, стаю на нагах. Тады яны, адчыніўшы як найшырэй дзверы, хочуць праверыць, ці сапраўды стаў я свойскім. Адзін з іх, проста небам пасланы мне выратавальнік, прапануе іншым такі спосаб праверкі майго здароўя: даць мне выпіць поўнае вядро вады. Калі я буду піць адразу, значыць, я здаровы і хвароба мая мінула бясследна, а калі наадварот, пачну ў страху ўхіляцца ад вады, тады, несумненна, шаленства яшчэ працягваецца. Такі спосаб праверкі перададзены нам старажытнымі кнігамі і шырока выкарыстоўваецца.
4. Гэта прапанова спадабалася, і зараз жа быў прынесены з крыніцы кубелец празрыстай вады і з асцярожнасцю пастаўлены перада мной. А я, не марудзячы, іду сам насустрач, усоўваю ў судзіну галаву і выпіваю (вось ужо са-
праўды выратавальную) вадкасць. Цярпліва пераношу я і паляпванне рукой, і пагладжванне па вушах, і патузванне за вуздэчку, і розныя іншыя спосабы праверкі, аж пакуль канчаткова не даказаў іхняму неразумнаму падазрэнню, што я здаровы і рахманы.
Такім чынам пазбегнуўшы падвойнай небяспекі, на наступны дзень, нагружаны святымі манаткамі з кастаньетамі і цымбаламі я, жабрак і бадзяга, зноў рушыў у дарогу. Абхадзіўшы многа хат і двароў, закіроўваемся мы ў адно сяло, пабудаванае, як казалі старажылы, на руінах багатага калісьці горада, і, спыніўшыся там у гасцініцы, пачулі адну цікавую любоўную гісторыю, якая здарылася ў сям’і нейкага бедняка. Хачу вам яе расказаць.
5. Жыў адзін рамеснік у вялікай беднасці, здабываючы сабе яду марным заробкам. Была ў яго жонка, у якой таксама нічога не было за душой, але якая славілася сваёй распушчанасцю. Аднаго дня, як ён толькі выйшаў зранку на работу, у яго хату закраўся нахабны палюбоўнік. I калі яны бясклопатна аддаюцца справам Венеры, нечакана вяртаецца муж, які нічога не ведаў пра гэтыя справы і нават не падазраваў. Застаўшы зачыненымі і замкнёнымі дзверы, ён нават пахваліў жончыну асцярожнасць, дык стукае ў дзверы і свішча, каб паведаміць пра сябе. Тут спрытная баба, вельмі знаходлівая ў падобных сітуацыях, адпусціла палюбоўніка са сваіх абдымкаў і непрыкметна хавае яго ў бочку, якая стаяла ў куце напалову закапаная ў зямлю, але зусім пустая. Пасля таго яна адчыняе дзверы, але не паспеў муж пераступіць парог, як яна накідваецца на яго з лаянкай: «Чаго гэта ты дарма швэндаешся склаўшы рукі? Чаму ты не ідзеш, як звычайна, на работу? Пра наша жыццё не рупішся! Пра харчы не турбуешся. А я, няшчасная, дзень і ноч гарбею над прадзівам, каб хоць лямпа ў нашай халупе свяціла! He зраўняць майго жыцця з жыццём суседкі Дафны, якая, удосталь наеўшыся і дап’яна напіўшыся, мілуецца з каханкам».
6. А муж, збянтэжаны такой сустрэчай, адказвае: «Што такое? Гаспадар, у якога мы працуем, заняты ў судзе і нас адпусціў. Але пра тое, як нам сягоння паабедаць, я паклапаціўся. Бачыш гэту бочку? Яна пустуе і толькі дарма займае месца, замінае, а карысці з яе ніякай. Дык вось, я прадаў яе аднаму чалавеку за пяць дынараў. Ён ужо тут, зараз расплаціцца і забярэ яе сабе. Ты трохі падаткні адзежу і памажы мне выцягнуць яе з зямлі, каб аддаць пакупніку».
Пачуўшы гэта, ашуканка ўцяміла хутка, як можна ска-
рыстаць гэтыя абставіны, дык адказвае з нахабнай усмешкай: