Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл
Лонг, Апулей
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 284с.
Мінск 1991
I ўсё ж, не зважаючы ні на што, са згубнай упартасцю імкнуўся ён да немагчымага, як быццам было яно магчымым. Калі захапленне авалодвае намі ўсё мацней і мацней, дык тое, што звычайна лічым мы цяжкай справай, пачынае здавацца зусім магчымым і лёгкім. Дык вось, звярніце ўвагу і пільна паслухайце, на якія крайнасці аказалася здольным раз’юшанае пачуццё.
4. Аднойчы Тлепалем, узяўшы з сабой Тразіла, адправіўся на паляванне з надзеяй высачыць дзікага звера, калі дзікімі могуць быць названыя сарны. Справа ў тым, што Харыта не дазваляла свайму мужу ганяцца за звяр’ём, якое ўзброена клыкамі або рагамі. I вось яны ўжо ля падножжа лясістага ўзгорка, дзе ў цені цесна пераплеценага голля хаваліся ад вачэй паляўнічых сарны. Каб выгнаць зверыну з яе логава, выпускаюць адмыслова натрэніраваных сабак, якія разбіваюцца на зграі і займаюць усе выхады, перш толькі глухім вурчаннем, а пасля раптам узнімаюць моцны брэх.
Але выскокзае зусім не сарна, не нясмелая козачка, не самая сціплая з усіх звяроў лань, а велічэзны, незвычайных памераў дзік з напятымі пад тоўстай скурай мускуламі, калматы ад узнятага на хрыбце шчаціння, ляскаючы запененымі зубамі, з полымем у грозных вачах, злосна равучы, увесь у сваім дзікім парыве, як неўтаймаваны пярун. Haft-
перш ударамі клыкоў направа і налева ён успароў жываты некалькіх сабак, якія заблізка падбеглі да яго, пасля растаптаў нашы кволыя сетачкі і пабег далей.
5. Мы ўсе ў жаху, непрывычныя да такіх небяспечных паляванняў і прытым бяззбройныя і нічым не ахаваныя, шыліся глыбей у гушчар. А ў той час падступны Тразіл, убачыўшы зручны для сябе выпадак, звяртаецца да Тлепалема з такой хітрай гутаркай: «Няўжо мы за прыкладам гэтай подлай чэлядзі спужаемся і выпусцім з рук такую каштоўную здабычу? Мы ж не бабы? Чаму б нам не ўскочыць на коней і не пусціцца наўздагон? Хапай вунь рагаціну, а я вазьму дзіду!»
I вось праз хвіліну яны селі на коней і паскакалі ўслед за зверам. А той, не забыўшыся пра сваю прыродную сілу, адварочваецца і, палаючы страшнай лютасцю, ашчэрыўшы клыкі, на момант спыняецца і азіраецца, выбіраючы, на каго першага накінуцца. Перш Тлепалем усадзіў сваю зброю ў спіну зверу, а Тразіл, мінаючы вепра, падразае кап’ём паджылкі задніх ног каню, на якім ехаў Тлепалем. Сцякаючы крывёй, конь перакуліўся, скінуўшы ездака. А раз’юшаны звер не марудзіць, кінуўшыся на ляжачага, раздзірае на ім перш вопратку, а калі той хацеў прыўзняцца, наносіць яму клыком глыбокую рану. Аднак добрага сябра не збянтэжыў гэты злачынны пачатак, наадварот, яму здавалася, што такое небяспечнае становішча не можа задаволіць яго нянавісці, дык калі Тлепалем у адчаі стараўся ўберагчы ад удараў параненыя ногі і клікаў на дапамогу, ён прабіў кап’ём яго правае бядро з упэўненасцю, што рана ад зброі вельмі падобная да слядоў ад звярыных клыкоў. Пасля таго тут жа прыкончыў звера.
6. Гэтак расправіўся ён з юнаком, а тут мы збягаемся, кожны вылезшы са сваёй схованкі. А Тразіл, хоць у душы цешыўся, што здзейсніў сваё запаветнае жаданне і знішчыў ворага, не даў твару паказацца вясёлым, а наморшчыў лоб, прыняў сумны выгляд і, абняўшы цела таго, каго сам загубіў, вельмі ўмела прыкідваўся чалавекам, прыбітым горам. Вось толькі слёзы не былі паслухмяныя яму і не паказваліся на вачах. Напусціўшы на сябе збедаваны выгляд, каб стаць падобным да тых, хто шчыра гараваў, усю віну сваіх рук ён зваліў на звера.
Ледзь толькі здарылася гэта злачынства, чутка аб ім даляцела да дома Тлепалема і тут жа даходзіць да слыху няшчаснай жонкі. Пачуўшы гэту вестку, страшнейшай за якую не суджана было пачуць ніколі ў жыцці, як апантаная,
страціўшы розум, шалёна кінулася яна бегчы па гарадскіх вуліцах, па вясковых палях, галосячы не сваім голасам і выкрыкваючы аб няшчасці свайго мужа. Збягаюцца да яе спагадлівыя суседзі, да іх далучаюцца сустрэчныя, падзяляючы яе бяду, горад пусцее — усіх ахапіла жаданне ўбачыць, што здарылася. I вось яна падбягае да забітага і, непрытомная, валіцца на мёртвае цела. У той момант ледзь не аддала душу свайму мужу, якому даўно яе прысвяціла. 3 вялікай цяжкасцю ўгаворваюць і падымаюць яе родзічы, і яна, насуперак сваёй волі, застаецца жывая, а пахавальная працэсія ў суправаджэнні ўсяго народа накіроўваецца да магільнага склепа.
7. А Тразіл не пераставаў лямантаваць, плакаў надзвычайна і праліваў слёзы, якія ў першыя хвіліны скрухі не хацелі паказвацца, а цяпер, вядома, ад усё большай радасці пацяклі. Ён ашукваў саму багіню Ісціны, абсыпаючы ласкавымі словамі і найменнямі нябожчыка. Жаласлівым голасам называў яго і сябрам, і аднагодкам, і таварышам, і нават братам, а тым часам стараўся паўстрымаць рукі Харыты, якая біла сябе ў грудзі, супакойваў яе роспач, стрымліваў ад ляманту, ласкавымі словамі змякчаў джала гора, выказваючы суцяшэнні шматлікімі прыкладамі розных няшчасцяў. I з усімі гэтымі няшчырымі клопатамі не прапускаў магчымасці дакрануцца да жанчыны, стараючыся крадзенымі прыемнасцямі здаволіць свой ненавісны юр.
Як толькі скончыліся пахавальныя абрады, маладая жанчына пачала думаць, як ёй чым хутчэй сысці ўслед за мужам у магілу, і, перабраўшы розныя спосабы, спынілася на самым лёгкім, спакойным, які не патрабаваў ніякіх прылад — яна зусім адмовілася ад ежы, перастала пра сябе клапаціцца і, развітаўшыся з дзённым святлом, зачынілася ў самым цёмным пакоі.
Аднак Тразіл з напорам і настойлівасцю, дзе ўласнымі довадамі, дзе праз сваякоў маладой жанчыны, дабіўся таго, што яна згадзілася асвяжыць лазняй сваё цела і падмацаваць свае сілы ежай. Яна, з увагі на бацькоў, хоць і супраць сваёй волі, падпарадкавалася святой неабходнасці і, вядома, з невясёлым тварам, але ўжо трохі праясненым, вяртаецца, на агульнае патрабаванне, да жыццёвых звычак. Толькі ў яе ў грудзях, у самай патаемнай глыбіні сэрца, цяснілася скруха, і няўцешная туга ні ўдзень, ні ўночы не давала спакою. Акружыўшы сябе статуямі, якія выяўлялі нябожчыка ў выглядзе бога Лібера, у няспынным служэнні аддавала яму боскую пашану, мучаючы сябе гэтым суцяшэннем.
8. Тым часам Тразіл, чалавек наогул парывісты і, як падказвае яго імя, безразважны, не дачакаўшыся, каб журба спатолілася слязьмі, супакоілася шаленства ў разбітым розуме, каб аслабела празмернасць гора і каб яно само сябе зжыло, пачаў без сарамлівасці гаварыць пра шлюб з жанчынай, якая яшчэ няспынна аплаквала свайго мужа, раздзірала адзенне, ірвала на сабе валасы. 3 брудным нахабствам выдаў ён таямніцу сваёй душы і неймавернае сваё каварства.
Пры гэтай прапанове напаў на Харыту жах, яна адчула агіду і, быццам ад перуна, сонечнага ўдару ці ад маланкі самога Юпітэра, падае, страціўшы прытомнасць. Праз нейкі час, апрытомнеўшы, яна некалькі разоў амдль па-звярынаму завыла, да канца зразумеўшы і ўявіўшы сабе ўсю подласць Тразіла, але папрасіла пачакаць адказу на яго просьбу, пакуль яна добра не абдумае. А ўночы з’яўляецца ёй у сне цень забітага Тлепалема з перамененым бледнасцю і залітым сукравіцай тварам і звяртаецца да яе так:
«Жонка мая, няхай нікому не будзе дазволена называць цябе гэтым імем. Але калі памяць пра мяне ў грудзях тваіх занікла ці мая горкая смерць разбурыла нашу любоў, выходзь замуж, за каго ўздумаеш, толькі не трапляй у святатацкія рукі Тразіла, гутаркай з ім не баўся, ежы з ім не падзяляй, на пасцелі не спачывай. Цурайся крывавай рукі майго забойцы, не выходзь замуж за злачынца. Тыя раны, з якіх твае слёзы змылі маю кроў, не ўсе ад клыкоў звера. Дзіда злога Тразіла разлучыла нас з табой». I, дадаючы да гэтых слоў іншыя, расказаў, як было зроблена злачынства,
9. А яна, як і раней, у глыбіні свайго душэўнага болю, тварам у падушку, не прачынаючыся, абліваецца слязьмі, ірве на сабе кашулю, доўта енчыць і бязлітасна б’е сама сябе далонямі па плячах. He расказаўшы нікому пра начную з’яву, старанна ўтаіўшы ўсё, што стала ёй вядома пра злачынства, пастанавіла пакараць нягодніка і пазбавіцца ад свайго гаротнага жыцця.
Вось зноў з’яўляецца гнюсны шукальнік прыемнасцяў, дакучаючы ёй, хоць яна не мае ахвоты слухаць, гутаркамі пра жаніцьбу. Тады яна, перапыніўшы гутарку Тразіла і з дзівоснай хітрасцю выконваючы сваю ролю, у адказ на дакучлівую балбатню і прыніжаныя просьбы кажа:
«Усё яшчэ стаіць у маіх вачах цудоўны вобраз твайго брата і майго любімага мужа, яшчэ дагэтуль мой нос ловіць пах кінамону ад яго боскага цела, усё яшчэ цудоўны Тлепалем жыве ў маім сэрцы. Добра будзе, калі ты дасі ня-
шчаснай жанчыне час закончыць жалобу. Няхай пройдуць тыя месяцы, якія завяршаюць гадавіну, што будзе адпавядаць не толькі маёй цнатлівасці, але будзе карысным для твайго спакою, каб заўчаснай жаніцьбай не падняць нам з магілы на тваю загубу цень майго мужа, ахоплены справядлівым абурэннем».
10. Аднак такія словы не ацвярозілі Тразіла. Нягледзячы на абяцанне, якое павінна было ў хуткім часе здзейсніцца, зноў і зноў з яго вуснаў выляталі нячыстыя намаўленні, аж пакуль Харыта не зрабіла выгляду, што ён яе пераканаў і не сказала яму: «Хоць у адным прыйдзецца табе, Тразіл, уступіць: трэба, пакуль не мінуць апошнія дні гадавога тэрміну, сустракацца нам так ціха і асцярожна, каб ніхто з хатніх пра гэта не ведаў».
Перакананы ў праўдзівасці хлуслівых абяцанняў жанчыны, Тразіл ахвотна згадзіўся на тайпае сужыццё. Ён адразу пачаў марыць аб ночы і аб ахутаўшым зямлю змроку, паставіўшы над усё адно сваё жаданне — авалодаць.
«Але слухай,— кажа Харыта,— захініся як найшчыльней у плашч і без ніякіх спадарожнікаў, ціха прыходзь у першую начную варту да маіх дзвярэй, свісні адзін раз і чакай маёй карміцелькі, якая будзе сустракаць цябе каля ўвахода. Але і ўпусціўшы цябе, яна не запаліць лямпы, а ў цемры прывядзе цябе ў маю спальню».
11. Тразілу спадабалася такая прапанова сустрэчы, ён быў вельмі задаволены і без ніякага падазрэння чакаў жаданай хвіліны, злаваў, што так марудна цягнецца дзень і так доўга не надыходзіць вечар. I вось сонечнае святло саступіла месца начной цемры, і ён, паспешліва апрануўшыся, як загадала яму Харыта, трапляе ў сіло хітрай старой, што яго чакала і, поўнага надзей, правяла ў спальню. Выконваючы волю гаспадыні, старая акружае яго клопатамі, паставіўшы келіхі і збан з віном, у якое было падмяшана соннае зелле, тлумачыць, што пані затрымалася ў хворага бацькі. Ён даверліва апаражняе келіх за келіхам, і ў хуткім часе сон валіць яго. I вось ужо ляжыць ён дагары. даступны любому варожаму дзеянню. У грозным парыве, з мужнасцю ў сэрцы ўваходзіць на кліч Харыта і з крыкам спыняецца над забойцам.