Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл
Лонг, Апулей
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 284с.
Мінск 1991
12. «Вось ён,— гаворыць,— верны спадарожнік майго мужа, вось хвацкі паляўнічы, вось мілы жаніх! Вось рука, што праліла маю кроў, вось грудзі, дзе на маю загубу былі задуманы здрадніцкія падкопы, вось вочы, якім я ў благі час спадабалася, якія ў прадчуванні цемры, што іх чакас, ужо
цяпер поўныя будучых пакут! Спакойна спачывай, прыемных табе сноў! Я не крану цябе ні мячом, ні іншым жалезам, недачаканне тваё зраўняцца аднолькавай смерцю з маім мужам! Вочы ў цябе жывога памруць, і нічога, апроч сноў, ты ўжо не ўбачыш. Я так зраблю, што ты будзеш зайздросціць смерці свайго ворага. Дзённага святла не ўбачыш, за руку павадыра будзеш хапацца, Харыты абымаць не будзеш, жаніцьбай не ашчаслівішся, у смяротны супакой не апусцішся, жыццёвых радасцяў не спазнаеш і будзеш блукаць бледным ценем паміж уладаннямі Орка і сонцам, доўга будзеш шукаць руку, што пазбавіла цябе зрэнкаў, і нават не даведаешся, хто твой крыўдзіцель. А я крывёй тваіх вачэй злажу ахвяру на грабніцы Тлепалема і блаславёнай яго душы аддам твае вочы. Ды навошта карыстаешся ты адтэрміноўкай заслужанай адплаты і, можа, сніш аб згубных для цябе маіх абдымках! Пакінь змрок сну і прачніся для іншага змроку, змроку вечнага! Падымі свой аслеплены твар, спазнай помсту, зразумей сваё гора, злічы свае беды! Так спадабаліся цнатлівай жанчыне твае вочы, гэтак асвяцілі тваё памяшканне вясельныя факелы. Помсціцы будуць тваімі вясельнымі дружкамі, а сябрам слепата і вечныя дакоры сумлення!»
13. Пасля такога прадказання яна выцягвае са сваіх валасоў шпільку і шмат разоў прабівае ёю вочы Тразіла, а потым, зусім аслепленага, пакідае. А калі ён, пакутуючы ад незразумелага болю, ускоквае, стараецца стрэсці з сябе хмель і сон, яна хапае меч, які звычайна насіў на поясе Тлепалем і, як звар’яцелая, бяжыць па вуліцы горада, задумаўшы, відаць, яшчэ нейкае злачынства, да мужавай грабніцы.
Увесь народ і мы, пакінуўшы свае справы, кінуліся ўслед за ёй, намаўляючы адзін аднаго адабраць ад яе зброю. Але Харыта, спыніўшыся каля грабніцы Тлепалема і прымусіўшы ўсіх бліскучым мячом расступіцца, калі ўбачыла, што ўсе горка плачуць і лямантуюць, кажа: «Пакіньце невыносныя вашы слёзы, пакіньце гора, нявартае маёй мужнасці. Адпомсціла я крываваму забойцу майго мужа, пакарала злоснага выкрадальніка майго шчасця. Настае час, калі пры дапамозе гэтага мяча я знайду дарогу ў замагільны свет да майго Тлепалема».
14. I, расказаўшы дакладна і па парадку пра ўсё, што ёй у сне сказаў муж, і пра тое, як, уцягнуўшы ў пастку, яна пакарала Тразіла, увагнала меч у свае грудзі, прамарматала нейкія незразумелыя словы і звалілася мёртвая. Тры-
маючыся мясцовага звычаю, родзічы старанна абмылі цела няшчаснай Харыты і пахавалі яе ў той самай грабніцы, навек вярнуўшы ўкаханаму мужу.
А Тразіл, даведаўшыся, што здарылася, і не могучы знайсці сабе адпаведнай кары, якая б адкупіла гэта гора, і перакананы, што смерці ад мяча за яго злачынствы замала, загадаў занесці сябе да той самай грабніцы і, крыкнуўшы некалькі разоў: «Вось вам, злавесныя цені, добраахвотная ахвяра!», даў загад шчыльна зачыніць за ім уваход, выбіраючы самасудам смерць з голаду».
15. Вось што расказаў юнак замаркочаным сялянам, перапыняючы не раз сваю аповесць уздыхамі і слязьмі. А тыя ў страху за свой лёс пры пераходзе ў рукі новых уладальнікаў, горка аплакваючы гора ў доме ўладальнікаў, збіраюцца ўцякаць. I старэйшы конюх, якому мяне здалі ў апеку з такім шматзначным наказам, збірае ўсё каштоўнае, што было прыхавана ў яго хаціне, і навальвае мне і іншай уючнай жывёле на спіны і з усім сваім скарбам пакідае сваё ранейшае жыллё. Мы павезлі на сабе дзяцей і жанчын, курэй і гусей, казлянят і шчанят. Наогул, усё тое, што не магло досыць хутка ісці і замаруджвала ўцёкі, перасоўвалася пры дапамозе нашых ног. Я не адчуваў цяжару грузу, хоць ён і быў вялікі, так я быў рады, што ўцякаю і пакідаю за сабой агіднага аперацыйніка, які замахваўся на маю адзнаку прыналежнасці да мужчынскага полу.
Мінуўшы хрыбет крутой гары, зарослай лесам, і зноў спусціўшыся на роўны прастор палёў, калі ўжо дарога пачала губляцца ў прыцемку, дабраліся мы да нейкага ўмацаванага люднага і багатага паселішча. Мясцовыя жыхары адгаворвалі нас ісці далей уночы і нават на досвітку, бо ўсе навакольныя дарогі былі поўныя ваўкоў, якія адзначаліся надзвычайнай лютасцю і крыважэрнасцю. Як сапраўдныя разбойнікі, накідваліся яны на падарожных і, калі былі галодныя, рабілі налёты на суседнія сялібы. Цяпер гаротны лёс безабароннай жывёлы пагражае і людзям. Апроч таго, казалі нам, што ўся далейшая дарога запоўнена недаедзены.мі трупамі і навокал там бялеюць паабгрызаныя косці, дык выпраўляцца ў дарогу трэба з вялікай асцярожнасцю, бо на кожным кроку могуць сустрэць нас неспадзяваныя засады.
Дзеля гэтага трэба пачакаць, пакуль развіднее, а нават калі міне частка дня і сонца паднімецца высока, бо дзённае святло спыняе лютасць дзікіх звяроў, прытым раілі ісці не
ўразброд, а цесным гуртам аж пакуль не мінём гэтых небяспечных ваколіц.
16. Аднак нашы паганыя ўцекачы, нашы важакі, аслепленыя страхам магчымай пагоні, не паслухалі карысных парад і, не дачакаўшыся блізкага ўжо світання, каля трэцяй начной варты наўючылі нас і пагналі па дарозе. Асцерагаючыся небяспекі, пра якую нам гаварылі, я, наколькі мог, трымаўся ў самай сярздзіне натоўпу, старанна хаваючыся за іншых уючных аслоў і коней, і зберагаў свой хрыбет ад нападу. Усе ўжо пачалі дзівіцца з майго спрыту, бо я пераганяў усіх. Аднак гэта жвавасць сведчыла не пра маю бадзёрасць, а пра маю палахлівасць. Таму мне падумалася, што, магчыма, і славуты Пегас стаў лятаць ад страху, за што і празвалі яго крылатым, бо, скачучы ў вышыню і ўзлятаючы да самага неба, ён у жаху выкручваўся ад зубоў вогненнай хімеры. Ды і пастухі, якія нас паганялі, забяспечыліся, прадбачачы сутычкі, рознай зброяй. Хто меў дзіду, хто рагаціну, адзін дроцік, другі дубіну, і кожны пастараўся набраць камення, якога шмат валялася на дарозе. Былі і TaKia, што ўзброіліся завостранымі каламі, аднак большасць, каб адпужаць звяроў, несла запаленыя факелы. He хапала толькі сігнальнай трубы, a то быў бы з нас цалкам ваенны атрад.
Абышоўшыся ў гэтай мясцовасці толькі страхам, мы трапілі ў горшую бяду. Ваўкі, ці то напалохаўшыся гоману, узнятага натоўпам, ці яркага полымя факелаў, ці то палюючы ў іншай мясцовасці, зусім на нас не напалі і нават блізка не паказаліся.
17. А вось жыхары нейкага сельбішча, каля якога давялося нам ісці, падумаўшы, што мы разбойнікі, смяртэльна перапалохаліся, баючыся за сваю маёмасць, і выпусцілі на нас вялікіх, выдрэсіраваных для вартаўнічай службы сабак, злейшых за ваўкоў і медзвядзёў, нацкоўваючы іх рознымі выкрыкамі. Сабакі, злыя ад прыроды і раз’юшаныя гоманам, узнятым гаспадарамі, нападаюць на нас і без разбору пачынаюць абрываць жывёлу і людзей і шмат каго збіваюць з ног.
Клянуся Геркулесам, што гэта відовішча заслугоўвае не столькі ўспамінаў, колькі спачуваяня. Сабакі зграямі хапалі тых, хто ўцякаў, другія нападалі на тых, што стаялі, а трэція валтузілі ляжачых і па ўсіх прайшліся зубамі. А да гэтай небяспекі дадаецца другая, яшчэ горшая. Жыхары паселішча пачалі раптам кідаць са сваіх стрэх і з суседн.яга ўзгорка каменне, дык мы ўжо не ведалі, якой бяды
асцерагацца: тут сабакі рвуць, адтуль каменне ляціць. Здарылася, што адзін камень трапіў у галаву жанчыне, якая ехала на мне. Яна пачала плакаць і клікаць на дапамогу свайго мужа, таго пастуха, які мяне даглядаў.
18. Ён пачаў заклікаць багоў у сведкі, выціраць з жончынага твару кроў і крычаць яшчэ мацней: «Чаго вы нападаеце на няшчасных людзей, пакутнікаў-падарожных? За што гоніце нас з такой лютасцю? Якой вам трэба нажывы? За якія ўчынкі нам помсціце? Вы ж жывяце не ў звярыных пячорах ці ў дзікай глухмені, каб радавацца з пралітай крыві!»
Як толькі ён гэта сказаў, зараз жа спыняецца град камення і па камандзе заціхае ўзнятая сабакамі злавесная бура. А тады адзін селянін з верхавіны кіпарыса гаворыць: «Мы пачалі бойку не на тое, каб адабраць ад вас вашы набыткі, а баранілі ад вашых рук сваё. Цяпер вы можаце спакойна працягваць сваё вандраванне».
Гэтак ён сказаў, і мы пайшлі далей, усе па-рознаму пацярпеўшы: хто ад камення, хто ад сабак — ніхто не застаўся цэлы. Прайшоўшы некаторую адлегласць, дабраліся мы да нейкага гаю з высокіх дрэў, упрыгожанага зялёнымі лужкамі, дзе нашы паганятыя захацелі спыніцца, каб падсілкавацца і залячыць свае раны. Расцягнуўшыся на зямлі, хто дзе, перш усе адпачываюць ад стомы, а пасля пачынаюць залечваць рознымі сродкамі свае балячкі. Абмывалі кроў у вадзе блізкага ручая, прыкладвалі да пухлін губкі з воцатаг.і, бінтавалі адкрытыя раны. Так кожны па-свойму клапаціўся аб сваім здароўі.
19. Тым часам з вяршыні ўзгорка сачыў за намі нейкі стары, які пасвіў дробную жывёлу, побач з ім скублі траву козы. Нехта з нашых папытаўся ў яго, ці не прадаў бы ён свежага малака або сыру. Але ён доўга ківаў галавой і нарэшце кажа: «I вы яшчэ думаеце пра ежу і ггітво і наогул пра якісьці адпачынак! Няўжо вы не ведаеце, у якім месцы знаходзіцеся?» Пасля гэтага ён сабраў сваіх авечак і падаўся прэч. Гэта гутарка старога і яго ўцёкі нагналі на нашых пастухоў страх. I пакуль яны ў жаху стараюцца здагадацца, чым пагражае гэта мясцовасць, і не знаходзяць нікога, хто б мог ім расказаць, набліжаецца па дарозе другі стары высокага росту, моцна прыгнечаны гадамі, усім целам апіраючыся на кій, ледзь цягнучы ногі і абліваючыся слязьмі. Убачыўшы нас, ён заплакаў яшчэ мацней і, дакранаючыся ўсім маладым людзям па чарзе да каленяў, упрошваў так:
20. «Заклінаю вас Фартунай і вашымі геніямі-апекунамі, дажывіце вы да майго веку, памажыце знямогламу старому і майго малога, схопленага пеклам, вярніце мне, струхлеламу! Унучак мой і неадступны спадарожнік у гэтай вандроўцы захацеў злавіць верабейчыка, які чырыкаў на плоце, і зваліўся глыбока ў роў, зарослы кустамі. Жыццё яго ў страшнай небяспецы, па яго стогнах і па там, як ён штохвіліны кліча дзядулю на дапамогу, чую, што ён яшчэ жывы, аднак дзеля сваёй слабасці памагчы яму не магу. А вы, маладыя і дужыя, лёгка можаце аказаць падтрымку няшчаснаму старому і вярнуць мне жывым і здаровым майго наймалодшага з нашчадкаў і адзінага парастка».