• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл  Лонг, Апулей

    Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл

    Лонг, Апулей

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 284с.
    Мінск 1991
    89.24 МБ
    12.	Пакуль я з вялікім абурэннем узводзіў на яе паклёп і прыпісваў ёй усякія нізкія матывы, раптам з некаторых іхніх намёкаў, дастаткова ясных для кемлівага асла, пазнаю, што гэта не славуты разбойнік Гем, а Тлепалем, жаніх гэтай самай дзяўчыны. I сапраўды, у ходзе гутаркі пачынае ён выказвацца ўсё ясней, не зважаючы на маю прысутнасць, быццам я нежывы: «Будзь спакойная, Харыта дарагая, у хуткім часе ўсе гэтыя твае ворагі будуць тваімі палоннымі».
    I з падвойнай настойлівасцю безупынна частуе асавелых ад п’янага дурману разбойнікаў віном, а сам не п’е. I, клянуся Геркулесам, у мяне з’явілася падазрзнне, што ён ім падмяшаў у келіхі нейкага соннага зелля. Нарэшце ўсе, зусім ап’янеўшы, зваліліся з ног і паляглі як нежывыя. Тады ён пазвязваў іх без ніякай цяжкасці моцнымі вяроўкамі, скруціў іх па-свойму і, пасадзіўшы мне на спіну сваю дзяўчыну, накіраваўся ў родны горад.
    13.	Ледзь толькі мы пад’ехалі да дома, як усе гараджане высыпалі на вуліцу, каб убачыць доўгачаканае відовішча. Выбеглі бацькі, родзічы, суседзі, выхаванцы, слугі — усе з вясёлымі, радаснымі тварамі. Сапраўды, малюнак быў для ўсякага полу і ўзросту небывалы і, клянуся Геркулесам, запамінальны, як дзева трыумфальна і ўрачыста ўязджае ў горад на асле. Я сам у меру сваіх сіл павесялеў і, каб не палічылі, што я тут ні пры чым, навастрыў вушы, раздзьмуў ноздры і гучна зароў, напоўніўшы грамовым крыкам усё наваколле.
    Бацьг.і забралі дзяўчыну ў вясельны пакой і акружылі яе ласкай і клопатам, а мяне, і вялікую колькасць уючнай жывёлы, і людзей Тлепалем вярнуў назад. Я не меў нічога супраць, бо наогул вызначаўся дапытлівасцю і цяпер вельмі хацеў пабачыць, як будуць лавіць разбойнікаў.
    Мы засталі іх звязанымі больш віном, чым вяроўкамі. Знайшоўшы і павыцягваўшы з пячоры ўсё дабро, нагрузілі
    нас золатам, серабром і іншымі багаццямі. А разбойнікаў так, як былі яны звязаныя, падкацілі да абрыву і кінулі ў прорву, іншых жа, пабітых іх уласнымі мячамі, пакінулі на месцы. Радуючыся з гэтакай помсты, у добрым настроі вярнуліся мы ў горад. Багацце разбойнікаў было складзена ў грамадскае сховішча, а вернутая дзяўчына была паводле закону перададзена Тлепалему.
    14.	Ад той хвіліны маладая матрона, абвясціўшы мяне сваім выратавальнікам, пачала вельмі пра мяне клапаціцца і ў дзень вяселля загадала насыпаць мне ў яслі аж па берагі ячменю і даць столькі сена, што хапіла б яго і бактрыйскаму вярблюду. Але якія ж заслужаныя праклёны слаў я Фацідзе, што перамяніла мяне ў асла, а не ў сабаку, калі бачыў, як вартаўнікі дома да адвалу наядаліся рэшткамі багатых пачастункаў, украдзенымі ці атрыманымі ў якасці падачак!
    Пасля першай ночы і гўляў па падказцы Венеры нявеста не пераставала з вялікай удзячнасцю напамінаць сваім бацькам і мужу пра мяне, пакуль тыя не паабяцалі ёй, што мне будзе дадзена найлепшая апека. Сабралі нараду з найбольш паважаных сяброў, каб абмеркаваць, якім спосабам найлепш мне аддзякаваць. Аднаму з іх здавалася сама лепей пакінуць мяне пры доме і, не займаючы ніякай працай, карміць адборным ячменем, бобам і вікай. Але ўзяла верх думка другога які, клапоцячыся аб маёй свабодзе, радзіў выпусціць мяне гуляць у табунах на сельскіх прасторах, каб гаспадары кабыл атрымалі ад майго высакароднага пакрыцця прыплод — мноства мулаў.
    15.	Тады адразу з’яўляецца табуншчык, дык, даўшы яму шмат наказаў, загадваюць забраць мяне. Вельмі задаволены, пабег я наперад, думаючы, што ўжо не буду мець справы ні з цюкамі, ні з іншай паклажай, і спадзеючыся, што ў пачатку вясны ўдасца мне знайсці дзе-небудзь на лугах ружы. Думалася мне таксама, што калі мне ў аслінай постаці аказваецца такая ўдзячнасць і пашана, дык, стаўшы чалавекам, буду мець яшчэ больш павагі. Але як толькі апынуліся мы за горадам, аказалася, што не толькі ніякія прыемнасці, нават і намёку на свабоду мяне не чакала. Пастухова жонка, скупая, нягодная жанчына, адразу прыставіла мяне круціць жорны і, падбадзёрваючы мяне дубцом з яшчэ зялёнымі лістамі, за кошт маёй скуры рыхтавала хлеб для сябе і сваёй сям’і. Мала таго, што вымотвала мае сілы, мелючы муку сабе, яна маёй працай малола за плату збожжа суседзям, а мяне пасля гэтакіх пакут пазбаўляла прызначанага мне корму. Ячмень, які атрымоўвала на
    мяне, яна таксама пускала ў памол і, змолаты маім стараннем, прадавала суседзям, а мне пасля цэлага дня цяжкой працы толькі пад вечар давала бруднага непрасеянага вотруб’я, у якім было поўна пяску.
    16.	Дзеля цяжэйшага прыгнёту бязлітасны лёс абрынуў на мяне новыя пакуты, вядома, на тое, каб я, як кажуць, і дома, і на людзях мог праславіцца адважнымі подзвігамі. Здарылася так, што мой паважаны пастух, запознена выкояваючы гаспадарскі загад, надумаўся пусціць мяне ў табун кабыліц. I вось я, нарэшце свабодны вослік, весела падскокваючы, млявым крокам набліжаюся да кабыл і выбіраю, каторая з іх найбольш здатная да злучкі. Аднак гэтай захапляючай надзеі пачала пагражаць смяротная небяспека.
    Самцы, якіх доўга і шчодра адкормлівалі спецыяльна для службы Венеры, яны наогул страшныя і да таго ж, вядома, дужэйшыя за любога асла, баючыся майго саперніцтва і не жадаючы разводзіць мяшанцаў, пагрэбавалі запаветамі Зеўса Гасціннага і, ашалеўшы, пачалі мяне ганяць са страшнай нянавісцю. Адзін, уздыбіўшы магутныя грудзі, узняўшы галаву і выцягнуўшы шыю, таптаў мяне пярэднімі нагамі, другі, адвярнуўшыся да мяне тоўстым азадкам, біў заднімі капытамі, а трэці, пагражаючы злосным іржаннем, утуліўшы вушы і вышчарыўшы два рады бліскучых зубоў, моцна мяне пакусаў. Усё гэта напомніла мне чытаную калісьці гісторыю пра фракійскага цара, які сваіх няшчасных гасцей кідаў на разарванне і зжыранне дзікім коням. Гэты магутны тыран настолькі быў скупы, што голад сваіх ненажэрных кабыліц, замест ячменю, шчодра наталяў чалавечым мясам!
    17.	Гэтак і я быў знявечаны ўдарамі і ўкусамі жарабцоў і з сумам марыў аб тым, каб зноў вярнуцца да тых праклятых жорнаў. Аднак Фартуна, яшчэ канчаткова не здаволіўшыся маімі пакутамі, паслала мне яшчэ адно выпрабаванне. Паставілі мяне вазіць дровы з гары і вызначылі мне за паганятага хлопца, самага паганага з усіх хлапцоў. Ён не толькі прымушаў мяне ўзбірацца па крутым схіле на высокую гару і ўшчэнт збіваць на гэтай дарозе капыты, але, апроч гэтага, як сапраўдны злачынец, без стомы лупіў мае бакі дубінкай так, што боль ад гэтых пабояў і ран працінаў мяне наскрозь. Прытым ён заўсёды трапляў па адным і тым самым месцы, біў па правым сцягне, дзе раздзёр мне скуру, і балячка ўвесь час шырэла, з малой раны ператварылася ў вялікую дзіру. А ён не пераставаў
    мясіць па гэтай ране, нягледзячы на тое, што з яе сачылася кроў. А столькі ўзвальваў ён на мяне дроў, што можна было падумаць, быццам тыя вязанкі збіраліся вазіць не на асле, а на слане. Апроч таго, кожны раз, як паклажа перацягвала на адзін бок, ён, замест таго каб зняць некалькі пален і зменшыць трохі цяжар, даць мне лягчэй дыхнуць ці, прынамсі, пераклаўшы частку грузу на другі бок, ураўнаважыць яго, наадварот, прывязваў да лягчэйшага боку каменне і такім чынам па-свойму захоўваў раўнавагу.
    18.	He здаволіўшыся маімі пакутамі пад непамерным грузам, калі мы пераходзілі рэчку, якая сустракалася па дарозе, ён, каб не замачыць абутку, яшчэ і сам ускокваў мне на спіну — нязначны дадатак да грузу, ці ж не праўда? А калі пад такім непасільным цяжарам здаралася мне, паслізнуўшыся на гліністай сцежцы, упасці, ён і не думаў, як належыць добраму паганятаму, выцягнуць у мой бок руку, пацягнуць за аброць, падняць за хвост або скінуць частку грузу, каб я хоць мог устаць на ногі. Ніякай дапамогі знясіленаму аслу ён не даваў, а пачынаючы з галавы, ад вушэй, паласаваў мяне сваёй дубінкай па ўсім целе, пакуль гэты супакойлівы сродак не прымушаў мяне падняцца. I вось што прыдумаў ён мне на загубу: скруціць вострыя калючкі з ядавітымі іголкамі ў пучок і прывяжа мне да хваста вісячай прыладай катавання, каб, матляючыся, яна балюча калола мяне пры хадзьбе сваімі забойчымі шыпамі.
    19.	Так пакутаваў я ад падвойнай бяды, бо калі пушчуся бегчы, каб пазбегнуць уколаў, тады яшчэ мацней раняць мяне тыя калючкі, а калі спынюся, каб суцішыць боль, тады ўдары прымушаюць бегчы. Выходзіла, што гэты паганы хлапец вырашыў так ці інакш звесці мяне са свету, чым ён мне не раз і пагражаў. А неяк здарылася, што, калі маё цярпенне лопнула, я моцна ўбрыкнуў яго капытамі. Тады ён прыдумаў супраць мяне такую подласць. Наваліўшы на мяне цэлую гару пакулля і моцна ўвязаўшы яго вяроўкай, пагнаў мяне наперад, а сам падхапіў у блізкай сялібе гарачы вугаль і ўсунуў яго ўсярэдзіну паклажы. I вось агонь, знайшоўшы сабе адпаведную спажыву, пачынае разгарацца, тлее і нарэшце выбухае полымем. Мяне пачало пякельна смаліць, і я не бачыў у гэтай бядзе ніякага ратунку.
    He было ніякай надзеі на выратаванне, а страшны пажар не дапускаў найменшага замаруджвання і выбіў у мяне
    з галавы ўсякую здольнасць да разумнага дзеяння.
    20.	Аднак у тых жорсткіх абставінах Фартуна ласкава да мяне ўсміхнулася (магчыма, каб захаваць мяне для яшчэ большых пакут) і выратавала ад немінучай смерці, якая ўжо стаяла ў мяне перад вачыма. Убачыўшы лужыну, што засталася ад учарашняга ліўня, я кінуўся ў брудную ваду і ўвесь у яе апусціўся.
    Затушыўшы такім спосабам полымя і вызваліўшыся ад грузу і смерці, выходжу на дарогу. Але і тут гэты паганы хлопец зваліў усю віну на мяне і змог пераканаць усіх пастухоў, што я, праходзячы каля запаленых лаўжоў, наўмысна паслізнуўся і запаліў пакулле. А ў канцы дабавіў: «Дакуль жа мы будзем дарма карміць гэтага агняносца?»
    Праз некалькі дзён пасля таго ён прыдумаў на маю бяду яшчэ падлейшую хітрасць. Прадаўшы каля першай напатканай хаты дровы, якія я вёз, і прыгнаўшы мяне ўлегцы, пачаў жаліцца, што не можа даць рады майму гнюснаму нораву і адмаўляецца ад няшчаснай службы пры мне. А для свайго апраўдання склаў такую выдумку:
    21.	«Зірніце на гэтага непаваротлівага гультая, двойчы асла! Апрача ўсякіх іншых правінак ён пачаў дапякаць мне новымі небяспечнымі выбрыкамі. Як толькі ўбачыць, што нехта праходзіць, ці гэта будзе прыгожанькая маладзічка, ці дзяўчына на выданні, або сціплы падлетак, у той жа момант скіне паклажу, а часам нават і гуньку, і пусціцца, як вар’ят, даганяць, а дагнаўшы, накінецца, паваліць і стараецца задаволіць сваю надзвычайную похаць, імкнучыся даць выйсце сваім жывёльным ненармальным захапленням. Хочучы пацалаваць, тыцкае бруднай пысай і кусаецца. 3 гэтакіх спраў могуць узнікнуць у нас вялікія непрыемнасці і спрэчкі і можа нават дайсці да крымінальнага злачынства. Вось і цяпер, убачыўшы на дарозе нейкую маладую прыстойнага выгляду дзяўчыну, зваліў з сябе дровы, параскідаў іх на ўсе бакі, а сам шалёна напаў на яе і, як спрактыкаваны самец, на вачах ва ўсіх стараўся ўзлезці на яе, распасцёртую ў бруднай лужы. I каб на крык і лямант жанчыны не збегліся на дапамогу прахожыя і не вырвалі яе з асліных абдымкаў, няшчасная была б растрапаная і парваная і скончыла б жыццё ў пакутах, а нам давялося б галавой адказваць перад законам».