• Часопісы
  • Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл  Лонг, Апулей

    Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл

    Лонг, Апулей

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 284с.
    Мінск 1991
    89.24 МБ
    «Нават дзень,— казаў ён,— у які можна пасвячаць таго ці іншага чалавека, паказваецца божымі знакамі, і жрэц, якому прыйдзецца выканаць абрад, выбіраецца тым самым прызначэннем, а нават неабходныя расходы на цырымонію ўстанаўляюцца звышнім загадам». Дзеля гэтага ён лічыў, што мне трэба ўзброіцца немалой цярплівасцю, высцерагаючыся прагнасці і фанабэрыстасці, і старацца пазбягаць абедзвюх крайнасцяў. Калі ёсць пакліканне, дык не трэба спяшацца. I невядома, ці знойдзецца сярод жрацоў чалавек, настолькі пазбаўлены розуму, і нават больш, які б асудзіў сам сябе на загубу, асмеліўшыся без спецыяльнага загаду багіні выканаць такі дзёрзкі і святатацкі ўчынак і падставіў сябе смяротнай небяспецы. Вядома ж бо, што і ключы ад апраметнай і апора збаўлення ў руках у багіні. Ды і звычай гэты ўстаноўлены да падабенства добраахвотнай смерці і дараванага з літасці збаўлення. Багіня звычайна намячае сваіх выбраннікаў з тых, якія, ужо закончыўшы жыццёвы шлях і стоячы на парозе апошняга дыхання, тым лепш могуць захаваць у маўчанні вялікую таямніцу нябеснага вучэння. Яе воляй гэтыя, быццам другі раз народжаныя, атрымліваюць магчымасць пачаць свой шлях да збаўлення яшчэ раз. Вось гэтак і мне трэба чакаць знаку, хоць зусім ясна, што
    высокім прысудам вялікага боства я даўно ўжо пакліканы і прызначаны да набожнага служэння. Аднак і цяпер я павінен ужо побач з іншымі служыцелямі храма паўстрымоўвацца ад недазволенай і нячыстай ежы, каб тым хутчэй дасягнуць да схаваных таямніц найчысцейшай веры.
    22.	Так разважаў стары, і маё служэнне не парушалася ўжо нецярпеннем, але, паглыбіўшыся ў ціхі супакой і ў пахвальную маўклівасць, стараннымі штодзённымі малітвамі ўзносіў я сваю хвалу святыні. I не ашукала мяне збаўчая дабрата магутнай багіні. He мучыла яна мяне доўгай адтэрміноўкай і аднойчы цёмнай ноччу, але зусім не цёмнымі загадамі, ясна адкрыла мне, што настае для меня доўгачаканы дзень, калі яна здзейсніць найбольшае з маіх жаданняў. Вызначыла, колькі я павінен даць на выкупное малебства, і аб’явіла, што для выканання абраду прызначаецца той самы Мітра, яе вярхоўны жрэц, якога звязвае са мной нейкая роднасць свяцілаў.
    Уцешыўшыся ўсёй душой ад гэтых і падобных да іх прыемных паведамленняў вярхоўнай багіні, пры першым світанні зары, стросшы з сябе сон, адразу накіроўваюся да жрацовага жылля і, сустрэўшы старога на дарозе, вітаю і падаюся за ім. Я ўжо збіраўся больш настойліва, чым раней, дамагацца ад яго пасвячэння, як належнага мне, але ён сам, ледзь мяне ўбачыўшы, адазваўся: «О мой Луцый, благаслаўлёны ты і шчаслівы! Якой вялікай міласці ўдастойвае цябе нябесная валадарніца! Чаго ж ты цяпер стаіш без занятку? Чаго ж ты цяпер сам марудзіш? Вось настае для цябе даўно жаданы дзень, у якім па боскім загаду шматімённай багіні я сваімі рукамі павяду цябе ў прачыстыя таямніцы свяшчэннага служэння!»
    Тут ветлівы стары, паклаўшы сваю правую руку мне на плячо, адразу вядзе да варот прасторнай будыніны. Там пасля правядзення абраду адчыняння дзвярэй, адбыўшы ранняе богаслужэнне, выносіць з нетраў святыні нейкія кнігі, напісаныя незразумелымі літарамі. Гэтыя знакі то адлюстроўваюць розных жывёл і скарочана перадаюць словы ўрачыстых тэкстаў, то ўсякімі вузламі пераплятаюцца і выгінаюцца дзіўна накшталт кола, хаваючы таемны змест тэксту ад пустой цікаўнасці. 3 гэтых кніг ён прачытаў мне, як я павінен падрыхтавацца да пасвячэння.
    23.	Зараз жа старанна закупляецца ўсё, і нават з некаторым лішкам, што было патрэбна да абраду. Закупы рабіў часткова я сам, часткова займаліся гэтым мае сябры. Нарэшце жрэц аб’яўляе, што настаў час, і вядзе мяне,
    акружанага свяшчэнным войскам, у бліжэйшыя лазні. Там пасля звычайнага мыцця, паклікаўшы міласэрнасць багоў, ён з вялікай стараннасцю ачышчае мяне акрапленнем і зноў вядзе ў храм. Дзве трэція дня ўжо мінулі, калі ён, паставіўшы мяне ля самых ног багіні і прашаптаўшы мне на вуха некаторыя словы, поўнае значэнне якіх нельга перадаць простай мовай, наказвае мне перад сведкамі ўстрымлівацца ад абжорства, дзесяць дзён не есці мясной ежы, а таксама не дакранацца да віна. Свята выконваіо гэты загад аб устрыманні, а тым часам настае і дзень пасвячэння, і сонца, хілячыся ў бок захаду, прывяло на зямлю вечар. Тут з усіх бакоў сцякаюцца натоўпы народу, і паводле старадаўнага свяшчэннага звычаю кожны прыносіць мне ў знак павагі які-небудзь падарунак. Ды вось жрэц, аддаліўшы ўсіх непасвячоных, апранае мяне ў плашч з грубога палатна і, узяўшы за руку, уводзіць у запаветныя глыбіні храма.
    Магчыма, ты, пільны чытач, вельмі хацеў бы ведаць, што там гаварылася і што рабілася? Я сказаў бы, каб мне было гэта дазволена, а ты б пачуў, каб табе было дазволена пачуць. Аднолькавай небяспецы падпадаюць у выпадку такой цікаўнасці і язык, і вушы. Зрэшты, калі ты ахоплены набожнай прагай ведання, не буду цябе далей стамляць. Дык слухай і вер, бо гэта ісціна. Дасягнуў я рубяжоў смерці, пераступіў парог Празерпіны і вярнуўся назад, прайшоўшы праз усе стыхіі. Апоўначы бачыў я сонца ў поўным ззянні, стаяў перад падземнымі багамі, бачыў нябесных і зблізку ім пакланяўся. Вось я табе і расказаў, а ты хоць выслухаў, павінен застацца ў папярэднім няведанні. Але перадам тое адзінае, што я магу адкрыць недасведчаным вушам, не парушаючы таямніцы.
    24.	Настала раніца, і пасля заканчэння богаслужэнняў я накіраваўся ў дарогу, апрануты ў дванаццаць свяшчэнных стол. Хоць гэта адносіцца да святых абрадаў, але я магу пра гэта гаварыць без перашкод, бо ў той час гурма народу магла ўсё гэта бачыць. I сапраўды, слухаючы загадаў, я падняўся на драўляную вышку па самай сярэдзіне храма, насупраць статуі багіні, звяртаючы на сябе ўвагу сваёй вопраткай, праўда, вісонавай, але ярка размаляванай. 3 плячэй да самых пят спускаўся ў мяне каштоўны плашч, і з усіх бакоў, адкуль ні глянь, быў я ўпрыгожаны рознакаляровымі малюнкамі жывёл. Тут былі і індыйскія драконы, і гіпербарэйскія грыфы, народжаныя іншым светам і падобныя да крылатых птушак. Гэта стола называецца
    ў пасвячоных алімпійскай. У правай руцэ я трымаў яркі факел, галаву маю акружаў цудоўны вянок з лістоў надзвычай прыгожай пальмы, якія разыходзіліся ў выглядзе прамянёў. Раптам заслона адсунулася і я, упрыгожаны накшталт Сонца, быццам статуя, апьшуўся перад вачыма народа. Пасля гэтага я ўрачыста адсвяткаваў дзень свайго духоўнага нараджэння, наладзіўшы шчодры і вясёлы баі кет. Трэці дзень быў адзначаны паўтарэянем тых самых урачыстых абрадаў, і свяшчэнная вячэра была заканчэннем майго пасвячэння. Я прабыў там яшчэ некалькі дзён, радуючыся агляданнем свяшчэннай выявы, звязаны пачуццём удзячнасці за бясцэнную ласку. Нарэшце, па загаду багіні, выказаўшы ёй удзячнасць, вядома, далёка недастатковую, але адпаведную маім сціплым сілам, я пачаў рыхтавацца да вяртання дамоў хоць з такім запазненнем, з вялікай цяжкасцю разрываючы сувязь з перажываннямі апошняга часу. I вось, упаўшы ніц перад багіняй і тулячыся тварам да яе ступняў, абліваючыся слязамі, голасам, перарываным ад частых рыданняў, глытаючы словы, я казаў:
    25.	«О найсвяцейшая людскога роду збавіцелька вечная, пастаянная заступніца смяротных, родная маці для бедных! Hi дзень, ні ноч, ні нават кароткая хвіліна не застаецца без твайго нагляду. Ты апякуешся людзьмі на моры і на сушы, у жыццёвых нягодах прасціраеш сваю выратавальную руку, якой разрываеш непарушнае прадзіва наканавання, змякчаеш лютасць Лёсу, спыняеш ход нябесных свяцілаў. Ушаноўваюць цябе найвышэйшыя багі, і багі падземных ценяў табе пакланяюцца. Ты павяртаеш кола свету, запальваеш сонца, кіруеш сусвета.м, перамагаеш TapTap. На твой покліч адзываюцца зоры, ты крыніца часу, радасць нябесных жыхароў, пані стыхіяў. На твой знак агонь разгараецца, хмары гусцеюць, збожжа прарастае, узнімаюцца пасевы. Тваёй сілы баяцца птушкі, што ў небе лятаюць, звяры, што блукаюць у гарах, змеі, што ў зямлі хаваюцца, страшыдлы, што плаваюць па хвалях. Але я для тваёй хвалы бедны розумам, для складання ахвяр падзякі бедны маёмасцю. I ўсёй паўнаты мовы не хапае, каб выявіць пачуцці, тваёй веліччу ўва мне народжаныя, і тысячы вуснаў не хапіла б, і тысячы моваў з іх бязмежнай красамоўнасцю! Што ж, пастараюся зрабіць тое адзінае, што даступнае сумленнаму, але небагатаму чалавеку. Аблічча тваё нябеснае і найсвяцейшую боскасць у глыбінях майго сэрца навек захаваю і зберагу».
    Памаліўшыся вярхоўнай багіні такім чынам, кідаюся на шыю жрацу Мітры, які стаў мне другім бацькам, і, укрываючы яго пацалункамі, прашу дараваць за тое, што як належыць не магу аддзякаваць яму за яго дабрату.
    26.	Я доўга і шырока выяўляў яму сваю ўдзячнасць, нарэшце, развітваючыся з ім, яшчэ раз абымаю і адразу пускаюся ў дарогу, каб зноў пасля доўгай адсутнасці ўбачыць родны дом. Аднак застаюся там толькі некалькі дзён, бо па загаду вялікай багіні, паспешліва сабраўшы свае рэчы, сядаю на карабель і накіроўваюся ў Рым. Шчасліва пры спадарожным ветры хутка дабіраюся да Аўгуставай гавані, і, перасеўшы там на падводу, імчуся далей, і пад вечар, напярэдадні снежаньскіх ідаў, прыбываю ў гэты святы горад. Ад гэтага часу маім галоўным заняткам сталі штодзённыя малітвы вярхоўнай багіні Ізідзе-валадарніцы, якую там надзвычай ушаноўвалі пад імем Палявой ад месца знаходжання яе святыні. Быў і я старанным яе паклоннікам, і хоць у гэтым храме быў чужынцам, затое ў вучэнні з’яўляўся сваім чалавекам.
    Вось вялікае Сонца, прайшоўшы ўвесь круг Задыяка, ужо закончыла свой гадавы шлях, як раптам нядрэмны клопат дабрадзейнага боства зноў перарывае мой супакой, зноў напамінае мне аб пасвячэнні, зноў аб таямніцах. Я вельмі здзівіўся: у чым справа? што прадказваюць словы багіні? Ды як жа не дзівіцца? Я ж лічыў сябе даўно пасвячоным.
    27.	Пакуль я разбіраў сваім розумам гэтыя рэлігійныя сумненні, часткова асуджаючы служыцеляў святыні, пазнаю зусім нечаканую для сябе навіну, што я быў пасвячоны толькі ў таямніцы багіні, а вось з абрадамі непераможнага Азірыса, вялікага і вярхоўнага бацькі багоў, азнаёмлены ніколі не быў. I хоць сутнасці гэтых багоў і іх вучэнняў цесна з сабой сутыкаюцца і нават тоесныя, але ў пасвячэннях захоўваецца велічэзная розніца. Дзеля гэтага я павінен зразумець, што мне трэба стаць служыцелем гэтага вялікага бога. У няясным становішчы справа заставалася не доўга. Бліжэйшай ноччу ўбачыў я нейкага жраца ў палатняным адзенні. У яго ў руках былі тырсы, плюшч і яшчэ нешта, чаго не маю права называць. Усё гэта ён кладзе перада мной, а сам, заняўшы маё сядзенне, загадвае мне падрыхтаваць багаты пачастунак. I для таго, каб я мог яго лепш пазнаць, ён выдзяляецца адной асаблівасцю, а менавіта, левая яго пята была крыху выкрыўлепа, дык у час хады ў яго кроках заўважалася лёгкая