Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Шырока адзначыў 150-годдзе з дня нараджэння К. Каліноўскага і 125-годдзе паўстання і рэспубліканскі друк. Літаральна ўсе часопісы і газеты змясцілі артыкулы, прысвечаныя жыццю і рэвалюцыйнай дзейнасці К. Каліноўскага. Сярод іх неабходна адзначыць газету «Літаратура і мастацтва», часопісы «Беларусь», «Маладосць» і «Полымя». На старонках «Літаратуры і мастацтва» друкавалі свае творы, прысвечаныя паўстанню і К. Каліноўскаму, пісьменнікі, літаратуразнаўцы і мастакі. У ліку разнастайных публікацый безумоўна, неабходна вылучыць артыкул Я. Янушкевіча «Сейбіт праўды» ў першым нумары часопіса «Маладосць» за 1988 год. У дадзеным артыкуле аўтар, высока ацэньваючы значэнне «Мужыцкай праўды», адзначаў:
«Унікальнасць гэтай газеты відавочная: «Мужыцкая праўда» ці не адзінае перыядычнае выданне сярэдзіны XIX стагоддзя ў Еўропе, непасрэдна адрасаванае селяніну, у якой так ясна былі акрэслены сацыяльная і палітычная мэты:
- вызваліцца ад прыгнёту царскага самаўладства;
- даць зямлю мужыку-беларусу» [15, с. 129].
Акрамя артикула Я. Янушкевіча на старонках дадзенага часопіса былі надрукаваныя 7 нумароў «Мужыцкай праўды», а таксама «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага [16].
Такім чынам, прыведзеныя вышэй факты сведчаць пра тое, што святкаванне 125-годдзя паўстання i 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага было праведзена ў Беларусі на высокім дзяржаўным узроўні і выявіла значную грамадскую цікавасць да гэтага важнейшага этапу на шляху змагання за лепшую долю беларускага народа.
Літаратура
1. Зварот да Першага сакратара ЦК КПБ М. М. Слюнькова і сакратара ЦК КПБ А. Т. Кузьміна [Электронны рэсурс] / Рэжым доступу: http://spadchyna. net/index.php?option=com_content&view=article&id=l 354&Item id=554. Дата доступу: 26.11.2013.
2. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ). Фонд 4П. Воп. 160. Спр. 458.
3. НАРБ. Фонд 4п. Воп. 157. Спр. 162.
4. Памяці рэвалюцыянера-дэмакрата // Літаратура і мастацтва. 1988. 5 лютага.
5. Кастусь Каліноўскі (1838-1864 гг.) = Константин Калиновский / [сост. Я. И. Марат]. Гродно, 1988.
6. Черепица, В. Н. Кастусь Калиновский и развитие революционных связей народов России и Польши / В. Н. Черепица И Кастусь Каліноўскі (1838— 1864 гг.) = Константин Калиновский / [сост. Я. И. Марат]. Гродно, 1988.
7. Смірноў, А. Ф. Выдатны сын беларускага народа / А. Ф. Смірноў // Кастусь Каліноўскі (1838-1864 гг.) = Константин Калиновский / [сост. Я. И. Марат]. Гродно, 1988.
8. Біч, М. В. Кастусь Каліноўскі ў беларускай савецкай гістарыяграфіі. / М. В. Біч // Кастусь Каліноўскі (1838-1864 гг.) = Константин Калиновский / [сост. Я. И. Марат]. Гродно, 1988.
9. Вобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры i мастацтве [Электронны рэсурс] / http://spadchyna.net/index. php?option=com_content&view=article&i d=1357&Itemid=556&limitstart= 2. Дата доступа: 26.11.2013.
10. К. Калиновский: из печатного и рукописного наследия / Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Минск: Беларусь, 1988. 208 с.
11. Шалькевич, В. Ф. Кастусь Калиновский. Очерки биографии // В. Ф. Шалькевич. Минск: Университетское, 1988. 127 с.
12. За зямлю, за волю И Літаратура i мастацтва. 1988. 12 лют.
13. Два цікавыя мерапрыемствы И Літаратура і мастацтва. 1988. 11 сак.
14. Юбілейныя значкі // Літаратура і мастацтва. 1988. 5 лют.
15. Янушкевіч, Я. Сейбіт праўды I Я. Янушкевіч И Маладосць. 1988. № l.-C. 128-132.
16. Маладосць.1988,-№ l.-C. 133-142.
Резюме
В. Г. МАЗЕЦ
ПО СЛУЧАЮ СЛАВНОГО ЮБИЛЕЯ, ИЛИ КАК ОТМЕЧАЛОСЬ В БССР 150-ЛЕТИЕ СО ДНЯ РОЖДЕНИЯ
КАСТУСЯ КАЛИНОВСКОГО И 125-ЛЕТИЕ ВОССТАНИЯ 1863-1864 гг.
Рассматривается комплекс мероприятий, которые проводились в БССР в связи с празднованием 125-летия восстания 1863-1864 гг. и 150-летия со дня рождения К. Калиновского. Исходя из анализа фактического материала, как архивного так и опубликованного, делается вывод, что данные мероприятия получили в республике большой общественный резонанс, что нашло свое отражение в активном участии в организации и проведении праздничных мероприятий представителей центральных и местных органов государственной власти, а также ученых, писателей, художников, представителей широкой общественности.
Summary
V MAZETS
ON THE OCCASION OF THE ANNIVERSARY OF THE GLORIOUS, OR AS NOTED IN THE BSSR 150th ANNIVERSARY OF THE BIRTH KASTUS KALINOUSKI AND THE 125th ANNIVERSARY OF UPRISING 1863-1864
The article includes a complex of events which were held in the BSSR in connection with the celebration of the 125th anniversary of the 1863-1864 uprising and the 150th anniversary of the birth of K. Kalinouski. Proceeding from the analysis of the factual material as both archival and published, the author came to the conclusion that these activities have received a huge public outcry in our Republic. This is reflected in the active participation in organizing and holding festive measures of representatives of Central and local public authorities, as well as scientists, writers, artists, members of the General community.
Паступіў у рэдакцыю 11.12.2013
УДК 94(476)(029)Машэўскі+ 94(476.1)«1863»
Д. Ч. МАТВЕЙЧЫК
УЛАДЗІСЛАЎ МАШЭЎСКІ
I СПРОБА ЎЗБРОЕНАГА ВЫСТУПЛЕНИЯ Ў СЛУЦКІМ ПАВЕЦЕ Ў 1863 г.
Паўстанне 1863-1864 гг. з’явілася лёсавызначальнай падзеяй для тысяч жыхароў Беларусі і аказала вялікі ўплыў на ўсю яе далейшую гісторыю. Не з’яўляецца тут выключэннем і Мінская губерня, дзе ў падзеі паўстання была ўцягнутая вялікая колькасць людзей розных саслоўяў у розных яе паветах. I хаця паўстанне на Міншчыне разгортвалася нераўнамерна, а некаторыя тэрыторыі ўвогуле засталіся не ахопленыя ім, у той ці іншай ступені альбо ў той ці іншай форме яно закранула насельніцтва ўсіх паветаў без выключэння.
У навуковай літаратуры падзеям у Слуцкім павеце ў 1863 г. надаецца недастаткова ўвагі. Напрыклад, у манаграфіі Анатоля Смірнова дзейнасці атрада Машэўскага прысвечаны толькі адзін невялікі абзац [14, с. 210], у манаграфіі Усевалада Ігнатоўскага усяго некалькі радкоў, насычаных факталагічнымі памылкамі [2, с. 154], а ў працы Давіда Файнгаўза ніводнага слова [17]. Больш за тое, сама асоба Машэўскага мала вядома гісторыкам. Дастаткова сказаць, што ў «Польскім біяграфічным слоўніку» яго біяграма адсутнічае, а ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» яму прысвечаны ўсяго дзевяць радкоў з самымі агульнымі звесткамі (без подпісу аўтарства) [16, с. 102]. Аднак і гэтая асоба, і ўвогуле падзеі на Случчыне займалі значнае месца ў планах паўстанцкага кіраўніцтва (як тэта будзе паказана ніжэй), таму варта запоўніць (хаця б у пэўнай ступені) тэты прабел айчыннай і замежнай
гістарыяграфіі, галоўным чынам на падставе крыніц, выяўленых у фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску (далей НГАБ)4.
Як сведчыць мапа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, уведзенага паўстанцкім Нацыянальным урадам [19], Слуцкі павет разам з Навагрудскім і Пінскім павінен быў складаць асобнае Навагрудскае ваяводства. Ваенным начальнікам Навагрудскага ваяводства напярэдадні ўзброенага выступления быў прызначаны падпалкоўнік Генеральнага штаба Станіслаў Алендскі. Аднак палітычныя і ваенныя рэаліі ўнеслі свае карэктывы ў гэтыя планы. Ужо ўвесну 1863 г. Навагрудскі павет быў далучаны да Віленскага ваяводства, а Слуцкі падначалены кіраўніцтву Мінскага ваяводства [1, с. 93].
Выступление ў Мінскай губерні, у тым ліку і ў Слуцкім павеце, было падначалена агульнаму стратэгічнаму плану, распрацаванаму «літоўскім ваяводам» Зыгмунтам Серакоўскім. Паводле яго, агульнае паўстанне планавалася адначасова ў Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губернях (Гродзенская, Віленская і Ковенская губерні ўжо былі ахоплены паўстаннем і там планавалася яго ўзмацненне і пашырэнне) на вясну 1863 г. [3, с. 37-40]. Адпаведна фарміраванне і пачатак дзейнасці паўстанцкіх атрадаў у Мінскай губерні былі запланаваны на красавік. Не планавалася выступления толькі ў Бабруйскім, Пінскім, Мазырскім і Рэчыцкім паветах, дзе «з прычыны малой колькасці і непрыязнага настрою сялянаў няма падрыхтоўкі аніякай і немагчыма нават правесці арганізацыю» [1, с. 93]. Галоўная роля ва ўзняцці паўстання ў Слуцкім павеце адводзілася У. Машэўскаму.
4 У манаграфіі А. Фірыновіч пададзены пералік крыніц НГАБ, што тычацца розных бакоў гісторыі паўстання 1863-1864 гг., у які ўключана 469 спраў [Фірыновіч А. Э. Паўстанне...] і які з’яўляецца найбольш поўным з апублікаваных да цяперашняга часу. Аўтарам гэтых радкоў на сённяшні дзень у фондах НГАБ выяўлена каля 3 тысяч спраў [гл.: Матвейчык Д. Ч. Паўстанне 1863-1864 гг.: крыніцы...], аднак і гэтая лічба не з’яўляецца поўнай. Далейшая распрацоўка фондаў архіва выявіць, безумоўна, яшчэ невядомыя матэрыялы, якія дазволяць запоўніць шмат якія прабелы ў даследаванні гісторыі паўстання ў Беларусі.
Біяграфічныя звесткі пра У. Машэўскага, што маюцца ў навуковай літаратуры, урыўкавыя і не дазваляюць скласці карціну яго жыцця і дзейнасці ў дапаўстанцкі перыяд. У пэўнай ступені яе дазваляюць дапоўніць архіўныя крыніцы. Так, вядома, што яго бацька Рамуальд-Ян-Тадэвуш Юзафавіч, служыў у войску Княства Варшаўскага і ў 1811 г. атрымаў чын капітана 16-га пяхотнага палка. За ўдзел у напалеонаўскіх войнах ён у 1814 г. быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна. У 1815 г. ён выйшаў у адстаўку і асеў у спадчынным маёнтку Прусінава Мінскага павета (у цяперашні час веска Прусінава Нёманскага сельсавета Уздзенскага раёна Мінскай вобласці). У шлюбе з Каралінай Вайніловіч ён меў шасцёра сыноў Атона-Антонія (нар. 08.09.1818), Юзафа-Браніслава (нар. 18.11.1819), Юзафа-Артура (нар. 06.10.1821), Уладзіслава-Міхала (нар. 07.10.1824), Зянона-Ксаверыя (нар. 30.06.1827) і Нарцыза-Рамуальда-Караля (нар. 31.10.1832) і дзвюх дачок (Антаніну і Фабіяну). Сыны працягнулі прафесію бацькі Уладзіслаў, Ксаверы і Нарцыз (выйшаў у адстаўку ў чыне падпалкоўніка) служылі ў расійскім войску.
Уладзіслаў-Міхал Машэўскі служыў у артылерыі і выйшаў у адстаўку ў чыне штабс-капітана. Ён быў жанаты з Ідаліяй Прашынскай, з якой меў сына Храбрыслава-Людвіка-Юзафа (нар. 07.12.1860 у вёсцы Радзівілімонты Слуцкага павета) [9]. Да паўстання ён жыў у Слуцкім павеце, дзе арандаваў зямлю ва ўладальніка маёнткаў Круговічы і Навадворцы каля Клецка памешчыка Напалеона Абуховіча [18, t. 2, s. 303].