Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
9 У гэтых падліках фігуруюць 52 асобы; не фігуруюць 4 асобы, чыя саслоўная прыналежнасць невядома альбо пазначана ў спісе накшталт «дваранін ці вольны хлебароб» і г. д.
10 У падліках па канфесійнай прыналежнасці фігуруюць 43 асобы.
ў больш аддаленыя месцы Сібіры, шасцёра (Шулякоўскі, К. Баранцэвіч, Юрэцкі, Мікульскі, Грыгаровіч, Ю. Асіповіч) да ссылкі на жыхарства ў Томскую ці Табольскую губерні, васьмёра (Плаўскі, Кавецкі, Мінкевіч, Гудзіян, Клеер, Палоцкі, Кабак, Падгальскі) да ссылкі ў арыштанцкія роты на тэрмін ад 2 да 4 гадоў (усе вышэйзгаданыя асобы таксама пазбаўляліся правоў стану, а іх маёмасць падлягала канфіскацыі); трое (Радкевіч, Ліпніцкі, Марчык) былі прызнаны невінаватымі ва ўдзеле ў паўстанні, бо «знаходзіліся ў шайцы выпадкова, супраць іх жадання» і падлягалі вяртанню на месца жыхарства з аддачай на парукі. Прысуд Леаніду Бараноўскаму не выносіўся, бо ён памёр да часу канфірмацыі [6, арк. 70-72 адв.].
На фоне гэтай канфірмацыі нехарактэрны лёс Браніслава Вэндарфа. Следства, нягледзячы на вышэйзгаданае паведамленне з рапарта Астахава, не мела звестак пра яго непасрэдны ўдзел у фарміраванні атрада. Пасля бою ля Азярцоў ён добраахвотна з’явіўся да расійскіх уладаў. Пачаткова ён быў арыштаваны і зняволены ў слуцкім астрогу, а яго маёмасць падлягала секвестру. На следстве ён даказаў, што захоплены ў атрад гвалтоўна, таму паводле загаду часовага ваеннага губернатара Мінскай губерні Васіля Забалоцкага ад 13 ліпеня 1863 г. ён быў вызвалены з-пад арышту i вернуты на месца жыхарства над негалосны паліцэйскі нагляд [8, арк. 29-38, 272-272 адв.; 11, арк. 38; 13, арк. 2 адв.].
Лёс большасці ўдзельнікаў атрада Мапіэўскага пасля ссылкі невядомы, аднак звесткі пра некаторых захаваліся. Так, вядома, што Тамаш Кавецкі падчас ссылкі знаходзіўся ў Омску, Фларыян Мікульскі ў 1866-1867 гг. жыў у гарадах Тара, Семіпалацінск, Омск і служыў арганістам, Францішак Пятроўскі з 1865 г. жыў у Марыінскай акрузе Томскай губерні, Юзаф Пятроўскі знаходзіўся ў Томскай акрузе, дзе атрымаў матэрыяльную дапамогу на «домаабзавядзенне», а Антоні Шулякоўскі з 1864 г. займаўся сялянскімі працамі ў Томскай акрузе [5, с. 398, 421, 438, 483]. Адзінкавыя паўстанцы з атрада Машэўскага (Ю. Бародзіч, Саевіч, Далькевіч, Н. Абуховіч, Грыгаровіч, Крушынскі,
Мацкевіч, Б. Нядзвецкі, В. Чарноцкі) у выніку некалькіх амністый 1870-х гг. атрымалі дазвол на вяртанне на радзіму, і прынамсі шасцёра апошніх вярнуліся.
За актыўны ўдзел у паўстанні маёмасць Машэўскага падлягала канфіскацыі, аднак ніякай яго ўласнай нерухомасці ў Слуцкім павеце выяўлена не было [10, арк. 197 адв., 326-327, 333-334, 462-463]. Яго ўдзел у паўстанні не паўплываў на саслоўны стан яго сына. Паколькі «пазбаўленне правоў стану не распаўсюджваецца ні на жонку асуджанага, ні на дзяцей яго», з дапамогай дзядзькі Юзафа-Артура ён у 1867 г. атрымаў зацвярджэнне ў Герольдыі Сената правоў дваранства. Ідалія Машэўская разам з сынам пераехалі пасля паўстання ў Варшаву і ў 1867 г. былі запісаны ў склад яе сталых жыхароў. Там яны і жылі, калі 31 кастрычніка 1900 г. Храбрыслаў памёр у шпіталі СвятогаЯна, не стварыўшы сям’і [9, арк. 46-56].
ДАДАТАК
Алфавітны спіс вядомых удзельнікаў паўстання ў складзе атрада Уладзіслава Машэўскага"
Абуховіч Атон, 20 г., дваранін, пісар, каталік.
Абуховіч Напалеон, 23 г., дваранін, студэнт, каталік.
Асіповіч Казімір, 45 г., дваранін, каталік.
Асіповіч Юзаф, 16 г., дваранін, гімназіст, каталік.
Асяеўскі Казімір.
11 У спісе пададзены толькі некаторыя з вядомых звестак узрост, саслоўе, род заняткаў ці адукацыя, веравызнанне. Пры гэтым ужыты пэўныя абагульненні: пад тэрмінам «дваранін» разумеюцца як зацверджаныя, так і незацверджаныя дваране; пад тэрмінам «селянін» як часоваабавязаныя, так і вольныя, пад тэрмінам «студэнт» як асобы, якія ўжо скончылі вышэйшую адукацыю на момант паўстання, так і тыя, што яе працягвалі. Узрост пераважнай большасці асобаў пададзены паводле канфірмацыі М. Мураўёва ад 13.02.1864, аднак у самой канфірмацыі не растлумачана гэта ўзрост на момант паланення паўстанцаў ці на момант вынясення прысуду. Узрост не згаданых у канфірмацыі асобаў (Асіповіч К., Блавачынскі, Буката, Вэндарф, Капашынскі, Клюкоўскі, Машэўскі) пададзены на падставе іншых крыніц з НГАБ з разлікам на 1863 г.
Багурскі Антоні, 20 г., дваранін, каталік.
Бараноўскі Леанід, 27 г., дваранін, каталік.
Баранцэвіч Канстанцін, 20 г., дваранін, каталік.
Баранцэвіч Стэфан, 29 г., дваранін, афіцэр, каталік.
Бародзіч Юзаф, 23 г., дваранін, каталік.
Блавачынскі Міхал, 32 г., дваранін ці вольны хлебароб.
Буката Лукаш, 22 г., селянін, каталік.
Вэндарф Браніслаў, 32 г., дваранін, міравы пасярэднік, каталік.
Грыгаровіч Баляслаў, 16 г., дваранін, гімназіст, каталік.
Грыгаровіч Юльян, дваранін, каталік.
Гудзіян (Гудар) Юзаф, 42 г., мешчанін.
Далькевіч Юльян, 22 г., дваранін, каталік.
Дашкевіч Адольф, 30 г., дваранін, каталік.
Кабак Фёдар, 25 г., селянін, прыватны службоўца, праваслаўны.
Кавельмахер Вацлаў, 26 г., мешчанін, студэнт, пратэстант.
Кавецкі Тамаш, 24 г., аднадворац, каталік.
Капашынскі Караль, 36 г., дваранін, каталік.
Кернажыцкі Канстанцін, 32 г., дваранін, лекар, праваслаўны.
Клеер Юльян, 20 г., мешчанін.
Клюкоўскі Фелікс, 22 г., дваранін, студэнт.
Крагельскі Аляксандр, 17 г., дваранін, каталік.
Крагельскі Ян, 19 г., дваранін, каталік.
Крушынскі Максімільян, 23 г., дваранін, студэнт, каталік.
Ласоўскі Антоні, дваранін, каталік.
Ліпніцкі Міхал, 21 г., мешчанін, праваслаўны.
Максімчык Пётр, селянін, праваслаўны.
Марчык Адольф, 25 г., селянін, вазніца, праваслаўны.
Мацкевіч Караль, 19 г., дваранін, студэнт, каталік.
Машэўскі Уладзіслаў, 38 г., дваранін, афіцэр.
Мікульскі Фларыян, 20 г., дваранін, аканом.
Мілярэўскі Міраслаў, дваранін, студэнт.
Мінкевіч Баляслаў, 21 г., селянін, гімназіст.
Нядзвецкі Бярнард, 22 г., дваранін, землямер, каталік.
Нядзвецкі Юзаф, дваранін, каталік
Падгальскі Базыль, 23 г., селянін, каталік.
Палоцкі Вінцэнт, 26 г., мешчанін ці селянін, лакей, каталік.
Плаўскі Адам, 20 г., аднадворац, каталік.
Пятроўскі Францішак, дваранін.
Пятроўскі Юзаф, 20 г., дваранін, студэнт, каталік.
Радкевіч Антоні, 19 г., дваранін, ляснік, каталік.
Рудаміна Юзаф, 18 г., дваранін, каталік.
Саевіч Уладзіслаў, 20 г., дваранін ці аднадворац, гімназіст, каталік.
Траяноўскі Базыль, дваранін.
Флемінг Георг, 19 г., іншаземец, гімназіст, пратэстант.
Чаркоўскі Станіслаў, 22 г., дваранін.
Чарноцкі Віктар, 30 г., дваранін, каталік.
Чарноцкі Ян, дваранін, афіцэр.
Шпакоўскі Мечыслаў, дваранін, афіцэр, каталік.
Шулякоўскі Антоні, 18 г., дваранін, арандатар, каталік.
Юрэцкі Юзаф, 22 г., дваранін, вазніца, каталік.
Янкоўскі Аляксандр, 31 г., дваранін, пісар, каталік.
Літаратура
1. Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг.: сб. док. / [АН СССР, Ин-т славяноведения и др.]. М.; Вроцлав: Наука, 1965. 586 с.
2. Ігнатоўскі, У. 1863 год на Беларусі: нарыс падзей / У. Ігнатоўскі. Мінск, 1930. 275 с. (Запіскі Аддз. гуманіт. навук. Кн. 13. Пр. Ін-ту гіст. навук. Т. V).
3. Матвейчык, Д. Ч. Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Д. Ч. Матвейчык. Мінск: Медысонт, 2013. 122 с.: іл.
4. Матвейчык, Д. Ч. Паўстанне 1863-1864 гг.: крыніцы з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (агульны агляд) / Д. Ч. Матвейчык // Архівы і справаводства. 2013. № 1. С. 66-77.
5. Мулина, С. Е. Участники польского восстания 1863 года в западносибирской ссылке : дис.... канд. ист. наук: 07.00.02 / С. Е. Мулина. Омск, 2005. 498 с.
6. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі у Мінску (далей НГАБ). Фонд 162. Bon. 1. Спр. 116. Распараджэнні, загады Мінскага губернскага праўлення пра разгляд спраў аб канфіскацыі маёнткаў удзельнікаў паўстання 1863 года і іншых спраў, што знаходзяцца ў вытворчасці. 22.02.1862-14.12. 1864. 179 арк.
7. НГАБ.-Фонд295.-Воп. І.-Спр. 1537.-Рапарты ваеннаганачальніка і земскага спраўніка Слуцкага пав., жыцінскага благачыннага Бабруйскага павета аб з’яўленні паўстанцкіх атрадаў у паветах. 26.05.1863-15.09.1864. 30 арк.
8. НГАБ. Фонд 296. Bon. 1. Спр. 19. Перапіска з Мінскай следчай па палітычных справах камісіяй, павятовымі ваеннымі начальнікамі і спраўнікамі аб правядзенні расследавання, арышце, высылцы з губерні, спагнанні штрафаў з асобаў, што абвінавачваліся ва ўдзеле ў паўстанні, альбо іх сваякоў, аб вызваленні з-пад арышту. Спіс асобаў, што абвінавачваліся ва ўдзеле альбо садзейнічанні паўстанню, канфірмаваных мінскім ваенным губернатарам з пачатку паўстання па верасень 1863 г. 02.05.1863-27.09.1863. 281 арк.
9. НГАБ. Фонд 319. Bon. 2. Спр. 2093. Справа аб дваранскім паходжанні роду Машэўскіх. 31.07.1823-30.12.1900. 56 арк.
10. НГАБ. Фонд 320. Bon. 1. Спр. 398. Справа аб пошуку маёнткаў удзельнікаў паўстання 1863 г. для ўзяцця ў секвестр. 05.08.1863-30.09.1866. 785 арк.
11. НГАБ. Спр. 320. Воп. 2. Спр. 99. Справа аб накладанні секвестру і канфіскацыі маёнткаў удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг.
12. НГАБ. Фонд 1418. Bon. 4. Спр. 1. Справа аб прыцягненні да судовай адказнасці ўдзельнікаў паўстання 1863 г. 1863 г. 12 арк.
13. НГАБ. Фонд 1524. Bon. 1. Спр. 1. Спіс асобаў, што былі пад следствам у Слуцкай следчай камісіі з 14 траўня 1863 года па 1 жніўня 1864 г. б. д. 16 арк.
14. Смирнов, А. Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии / А. Ф. Смирнов. М.: Изд-во Акад, наук СССР, 1963. 391 с.
15. Фірыновіч, А. Э. Паўстанне 1863-1864 гг.: вядомыя і невядомыя крыніцы беларускіх архіваў / А. Фірыновіч. Мінск: Беларус. навука, 2013. 315 с.
16. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 5. М Пуд П Беларус. энцыкл.; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; мает. Э. Э. Жакевіч. Мінск: Беларус. энцыкл., 1999. 592 с.: іл.
17. Fajnhauz, D. 1863: Litwa i Białoruś / D. Fajnhauz. Warszawa: Neriton, 1999.-357 s.
18. Gieysztor, J. Pamiętniki z lat 1857-1865: W 21. / J. Gieysztor. Wilno, 1913.
19. Ramotowska, F. Tajemne państwo polskie w powstaniu styczniowym 1863— 1864: Struktura organizacyjna / F. Ramotowska. Warszawa: DiG, 1999. 727 s.
Резюме
Д. Ч. МАТВЕЙЧИК
ВЛАДИСЛАВ МАШЕВСКИЙ И ПОПЫТКА ВООРУЖЕННОГО ВЫСТУПЛЕНИЯ В СЛУЦКОМ УЕЗДЕ В 1863 г.